Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Твор адкрывае ўводная частка "Гiтлераўская акупацыя Беларусi", дзе падаецца агульная ацэнка становiшча, апавядаецца пра адмiнiстрацыйны падзел захопленай зямлi, ахвярную працу беларускiх настаўнiкаў, пра беларускiя арганiзацыi й вайсковыя фармаваньнi. Параўноўваючы сталiнскi i гiтлераўскi таталiтарныя рэжымы зь мiфалагiчнымi пачварамi Сцылай i Харыбдай, К.Акула з непадробленым болем пiша пра трагэдыю нашай зямлi: "Душылася, крывавiлася, гарэла й папялiлася мiж двума хiжакамi-тытанамi бедная й шматпакутная Беларусь... I не было аднiкуль дапамогi, ратунку, анi спагады. Дзе што магло й як магло - арганiзавалася й ратавалася. У жахлiвых муках i цярпеньнях нарадзiлася ўсьведамленьне iстоты iснаваньня: каб быць i жыць, каб знайсьцi ратунак, трэба было лiчыць толькi й выключна на свае собскiя сiлы".

У гэтым вось пекле i апынуўся Сымон Спарыш (у iм досыць лёгка

пазнаецца сам аўтар) ды ягоныя сябры зь Менскай школы камандзераў БКА, якiм прысьвечаны раман. Змагарныя дарогi Спарыша пачынаюцца ў рамане з моманту эвакуацыi школы зь Менска ўлетку 1944-га, а заканчваюцца зiмою 1947-га ў Лёндане, на Першым зьездзе беларусаў Вялiкае Брытанii, дзе Сымон зноў сустракаецца са сваймi баявымi таварышамi Вiктарам Караткевiчам, Кастусём Дзежкам, Вiктарам Сянькевiчам. Прамiнулыя гады сталiся для iх часам хуткага грамадзянскага ўзмужненьня.

Раман складаецца з трох асноўных частак, у назвах якiх дакладна пазначаны ваенныя маршруты яго герояў: Менск - Альткiрх - Бэрлiн - Цвiзель - Неапаль Балонья - Лёндан. У шэрагу раздзелаў - "Беларуская цэнтральная рада ў Бэрлiне. Генэрал Езавiтаў, Астроўскi й Шувалаў", "Загуба генэрала Езавiтава", "Дывiзiя "Беларусь" пераходзiць да амэрыканцаў" i г.д.
– аўтар, выкарыстоўваючы сьведчаньнi ўласнае памяцi, дакумэнты, а таксама ўспамiны вiдавочцаў, аднаўляе падзеi, што выходзяць далёка за межы асабiстага лёсу некалькi галоўных персанажаў. На старонках кнiгi дзейнiчаюць ня толькi прэзiдэнт БЦР Радаслаў Астроўскi й рэферэнт вайсковых спраў Рады Канстанцiн Езавiтаў, але й кiраўнiк створанай у гады акупацыi "Беларускае Самапомачы" Iван Ермачэнка, камандуючы "Беларускай Краёвай Абаронаю" Францiшак Кушаль ды iншыя вядомыя постацi таго часу. Акула пасьпяхова пазбягае iдэалiзацыi гэтых людзей i паказвае, што, апынуўшыся ў жорнах вайны, яны паводзiлi сябе па-рознаму: адны найвышэй ставiлi iнтарэсы заняволенай Бацькаўшчыны, iншыя былi няздольныя падняцца вышэй асабiстых амбiцый i iнтарэсаў, для некага наагул ня iснавала нiчога сьвятога. Сярод гэрояў раману i такiя самаадданыя беларусы, як намесьнiк камандуючага БКА капiтан Мiкула, якi гiтлераўцаў ненавiдзеў гэтаксама, як бальшавiкоў, працаваў дзеля стварэньня нацыянальнага войска i ў вынiку папоўнiў бясконцы сьпiс ахвяраў газавых крэматорыяў Дахаў. Да рэальных асобаў "Змагарных дарог" належыць i князь Юры Радзiвiл, з якiм Сымон Спарыш (i Кастусь Акула) вучыўся па вайне ў "Школе падхаронжых панцырнай зброi".

Кнiга багатая на аўтабiяграфiчныя прыгады. Аўтар няраз выклiкае з памяцi вобраз бацькi, што пасьля прыходу бальшавiкоў "вечна праклiнаў гэтую нячыстую сiлу", маючы вечныя турботы а6 тым, як выплацiць падаткi, аддаць "культналогi", "iзлiшкi" й iншае, бясконцае...". Створаны незабыўнай Ларысай Генiюш хваласпеў беларускай сям'i мiжволi ўзгадваецца, калi чытаеш гэткiя ж прачулыя "сямейныя" мроi-ўспамiны К.Акулы. Напрыклад, гэты - пра бясконца дарагое нашай нацыянальнай душы сьветлае таемства Куцьцi, што дае Спарышу духоўны падмацунак за тысячы мiляў ад дому, у Iталii: "Вось сядае за стол уся сямейка, й бацька адмаўляе малiтву. Усе набожна хрысьцяцца. Месцы навокал стала занятыя, акрамя аднаго. Мусiць, пакiнулi для яго - Сымона... Вунь пачалi ўжо цягнуць з-пад абруса сена й варажыць. Найдаўжэйшую травiну выцягнула найменшая Сымонава сястра. Усе прарочаць ёй шчасьце i ўсмiхаюцца. Бацька выцягнуў найкарацейшую й зажурыўся... За Сымона цягне малодшы брат. Усе пiльна сочаць за ягонай рукой. Выцягвае доўгую, сухую, пакручаную, тонкую травiну. Задумаўшыся, прыглядаюцца i ўздыхаюць. Цi-ж могуць угадаць Сымонаў лёс?.."

Праз увесь раман праходзяць дзьве скразныя тэмы: любасьць да бацькоўскае зямлi й пратэст супроць вайны зь яе вусьцiшнымi гекатомбамi й нязьмернымi пакутамi ўцягнутых у крывавы вiр народаў. Лежачы ў настылым вайсковым бараку на другiм краi Эўропы, Сымон дае Беларусi самiм сабою прыдуманую прысягу. "Няхай Бог усемагутны будзе мне сьведкам, - шапталi ў цемнаце вусны, - дарагая мая Бацькаўшчына, што на ўсё жыцьцё прысягаю служыць Табе й толькi Табе... Прысягаю на сьветлую памяць пакойнай маткi маёй, на нявiнную кроў маiх суродзiчаў, на памяць загiнуўшых нязьлiчоных нашых змагароў за лепшую долю, што верным застануся Табе аж да сьмерцi. Калi-б я сьвядома адрокся тут прырэчанага - няхай мяне пакарае Бог. Сьведкамi гэтаму ёсьць маё сэрца й сам Усемагутны". I - у працяг гэтых слоў - яшчэ адна вынятка: "Калi ўжо пакiнуць убаку iншыя прычыны, дзеля якiх юнакi пачалi хутка ненавiдзець сваiх нямецкiх iнструктараў, адну, самую асноўную, трэба яшчэ раз падчыркнуць: усе яны прыйшлi ў армiю добраахвотнiкамi й прыйшлi змагацца за iдэю, а не за нямецкi хлеб. Калi паўстала думка аб пераходзе да францускiх макiсаў, то кожны разважаў, што ... i адысьцi можа сам, калi захоча. Наверх усяго, мяркавалi яны, прыйшлi-ж у беларускую армiю, а не ў нямецкую, ваяваць за беларускi народ, а не за нямецкi. Дык i за што-ж мелi змагацца яны, апынуўшыся ўжо ў Францыi, калi цэлая Беларусь была зноў у бальшавiцкiм ярме? Цi не лепш было далучыцца да тых народаў, што змагаюцца супраць тыранаў?" Невыпадкова Спарыш i яго таварышы з такiм урачыстым натхненьнем чыталi потым "Беларускiя Навiны" адну зь першых газэт новай эмiгранцкай хвалi.

Зусiм iначай успрымаў ваенную рэчаiснасьць былы школьны вартаўнiк з Каралеўшчыны Вiтвiцкi, што ў зялёным муньдзiры ўраднiка разгульваў па вулiцах Глыбокага з пiсталетам у кiшэнi й страляў без папярэджаньня ў мясцовых жыдоў, якiя не пасьпелi зьняць перад iм шапкi й пакланiцца. Кожная праходка па мястэчку давала свой страшны плён, але кату было гэтага мала, i, каб увесьцi сваiх няшчасных ахвяраў у зман i пакiнуць на бруку паболей трупаў, ён адмыслова апранаўся ў цывiльнае. З таго самага разраду й начальнiк палiцыi раённага гарадка лейтанант Сьцервiн (прозвiшча цi не занадта знарочыстае), "беларус адно з назову й для выгады", якi з цынiчнай адкрытасьцю называў сваю пасаду "карытам" i дзеля свайго iнтарэсу - каб прысабечыць чужы набытак цi займець у ложак чужую жонку - мог абвясьцiць камунiстам i ворагам "новага парадку" каго заўгодна.

Зьяўленьне першых значных фрагментаў "Змагарных дарог" у айчыннай беларускай перыёдыцы ("Беларусь", No 1, 1992; "Нёман", No 2, 1992) было з прыхiльнай цiкавасьцю сустрэтае крытыкай, а мабыць-жа, i чытачамi. Зьдзяйсьняецца даўняя мара пiсьменьнiка - раман iдзе да чытача на Бацькаўшчыне. Кастусь Акула спадзяецца й на другi выхад у сьвет ягонай выдадзенай у Таронта трылогii "Гараватка" ("Дзярлiвая птушка", 1965; "Закрываўленае сонца", 1974; "Беларусы, вас чакае зямля", 1981), чый галоўны гэрой Янук Бахмач праходзiць шлях ад пастушка з заходнебеларускай вёскi, якi пасьвiў статак у асаднiка, да ўдзельнiка Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў 1944 годзе ў Менску.

Як i ў iншых творах К.Акулы, у мастацкай тканiне "Гараваткi" моцна адчуваецца досьвед асабiстых перажываньняў. Другая кнiга трылогii ўспрымаецца важкiм даробкам у лiтаратуру, што створана аб прыходзе Саветаў у Заходнюю Беларусь. Пагатоў, Акула, у адрозненьне ад аўтараў, якiя пiсалi на гэтую тэму ў нас, у выяўленьнi сваiх поглядаў i ацэнак ня быў скаваны нiякiмi iдэалагiчнымi догмамi й цэнзурнымi перашкодамi. Ну хто-б у Беларусi ў 70-я гады мог без замiлаванасьцi й захапленьня, а зусiм зь iнакшымi пачуцьцямi напiсаць (i, галоўнае, надрукаваць), скажам, сцэну вясковага сходу, на якiм бальшавiцкi агiтатар з усёй езуiцкай спрытнасьцю чмурыць сялянскiя галовы малюнкамi шчасьлiвага ды справядлiвага жыцьця ў краiне, "где так вольно дышит человек".

"- Таварыш камiсар, вы от сказалi, што дадуць зямлю панскую тым, каторыя нi маюць зямлi саўсiм цi мала яе маюць. Ну а як будзiць у нас з тымi, каторыя многа зямлi маюць?..

– Кожны палучыць зямлi столькi, колькi зможа апрацаваць.

– А цi праўда гэта, што ў калхозах жывуць людзi так добра, як байцы нам расказваюць?

– Гэта што байцы вам расказваюць, усё дакладна й правiльна. Ды вы ж памяркуйце самi: усе сяляне нашага неаб'ятнага Савецкага Саюза цяпер у калгасах. Iх нiхто не прымушаў i прымушаць не мог. Ды як жа? Вам ужо вядома, што ў Савецкiм Саюзе няма эксплуататараў i эксплуацiраваных, ды i ўладарамi самой дзяржавы ёсьць не хто другi, а рабочыя й сяляне. Выбраныя народам дэпутаты кiруюць дзяржавай. З гэтага паўстае пытаньне: цi-ж яны, як i наагул усе людзi, маючы ўладу ў сваiх руках, будуць самi сабе шкоду рабiць?"

У трылогii ёсьць адзiн асаблiвы вобраз - самой Гараваткi, узвышша, што ляжала памiж хутарамi "як бохан хлеба", трымаючы на сваiх плячох празваны Архiпам дуб-волат, аб грудзi якога "разьбiвалiся вятры й непагадзi цэлых стагодзьдзяў", якi "помнiў Баторага i Iвана Грознага, сачыў за шведамi й Напалеонам", чуў галасы беларускiх iнсургентаў трох нацыянальна-вызваленчых паўстаньняў супроць царызму. У маляўнiча-плястычным апiсаньнi Гараваткi высьвечваецца яшчэ адна адметнасьць творчасьцi К.Акулы - яго пiльная ўвага да мiнуўшчыны, гiстарызм позiрку. Пiсьменьнiк перакананы, што бяз гiстарычнае памяцi й самасьвядомасьцi народ будзе асуджаны на лёс бязмоўнага дрымотнага насельнiцтва, што пакорлiва ўспрыме любыя, навет самыя злачынныя сацыяльныя эксперыменты.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень