Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

У апошнiя часы побыту Андэрсавага корпуса ў Iталii вялiзарная колькасьць вайсковых матэрыялаў пайшла на чорны рынак. Былi гэта часы лiквiдацыi. Кожны, хто дзе быў на якiм становiшчы, што мог нешта прадаць i зарабiць, ня трацiў нагоды. Адно меншыня трапляла ў рукi вайсковае палiцыi й пад суд. Гэтак рамонтны адзьдзел базы Другога корпуса, што памяшчаўся ў Леччэ каля Таранто, зарабiў пры лiквiдацыi некалькi мiльёнаў лiр. Дзякуючы неасьцярожнасьцi iтальянца, што накупляў матораў, апонаў ды iншых матэрыялаў i прыладаў, гешэфт выйшаў наверх i цэлы пэрсанал рамонтнага адзьдзелу разам з камандзерам трапiў у ангельскую вязьнiцу.

Таму, што ведаў ангельскую мову, Сымону Спарышу даручылi адвезьцi чатыры "шэрманы" з Матэры на злом у Форлi.

Для дапамогi юнак меў васьмёра людзей i Сварычэўскага. Танкi былi дастаўленыя цягнiком на аграмаднае лётнiшча ў Форлi. Сымонавы людзi, кiнуўшы вокам на амаль бязьмежную масу танкаў, панцырных машынаў, "кар'ераў" i навет звычайных транспартных машынаў, што як вокам сягнуць заграмазьдзiлi колькi квадратных кiлямэтраў лётнiшча, не маглi надзiвiцца. Нiдзе й нiколi нiхто зь iх ня бачыў у адной кучы столькi ваеннага матэрыялу. Брытанскi ўрад прадаў яго на злом Iталii. Ангельскi сяржант, што прыняў Спарышовы "шэрманы", адно вокам кiнуў на iх i падпiсаў квiт даставы. Зусiм не заглядаў усярэдзiну. А там-жа была маса матэрыялу, пачаўшы ад алiвы, сьлясарскiх прыладаў, ключоў, а канчаючы электрычнымi дынамкамi, што маглi быць па дарозе прададзеныя. Кожны танк меў дасканалае радыё. Як апавядалi мясцовыя жыхары, нямецкiя палонныя, што працавалi пры парадкаваньнi й разьбiраньнi злому на лётнiшчы, парабiлiся мiльянерамi.

Вяртаючыся назад у Галiполi-Галятонэ цягнiком, Сымон думаў аб мiнулым i цяперашнiм. Прыгадаў пачатак вайны ў 1939 годзе, калi быў малым хлапчанём i басанож бег па полi, каб прыгледзецца тром самалётам, бо-ж раней нiколi iх так шмат не бачыў разам. Цяпер-жа, пасьля вайны, ён вось завёз i здаў на злом тыя танкi, якiм прызначана было, згодна летуценьням польскiх паноў, трыюмфальна "вызваляць" Вiльню й Львоў, а мо й ягоныя родныя мясьцiны. Якое крутое, капрызнае й непрадугледжанае было жыцьцё. Некалi босы й бедны падлетак быў цяпер дасьпелым, зьведаў Эўропу, бачыў шмат баёў i лiхалецьцяў, стаў загартаваным жаўнерам. Але гэта ўсё было адно памылка лёсу - вынiк чужое гульнi. Якая-ж пацеха была з таго Сымону, што ён вось здаў на злом частку зброi, якой паны зноў хацелi паняволiць Беларусь, калi там, дома, iншыя танкi рэзалi родную зямельку й крывавiлi змучанае цела Бацькаўшчыны.

Вярнуўшыся з Галiполi, Спарыш за пару дзён далучыўся да другога транспарту, што накiроўваўся ў Ангельшчыну. Невялiкi мараплаў "Эмпаер Батл'акс" пакiнуў Нэапаль у пачатку жнiўня. Для бальшынi пасажыраў было гэта першае падарожжа пасьля вайны ў Ангельшчыну, для Сымона-ж - адно паўтарэньне ранейшага шляху. Ужо ня ехаў у чужое й няведамае, але - у даволi добра знаёмае. Прадугледзеў, чаго можна чакаць i спадзявацца ў будучынi.

ВАСЕНЬНIЯ ХМАРЫ

I

Нiзка па небасхiле плывуць васеньнiя хмары. Грозныя, бурлiвыя, цяжкiя, алавяныя. З гулам, свабодаю й размахам бушуюць у прасторы, хвалююцца й перавальваюцца цераз горы, зьвiсаюць жыватамi над далiнамi ды зь нястрыманым iмпэтам iмчацца далей i далей. Дзiка вые заходнi марскi вецер. Калоцiць верхавiнамi дрэваў, бязьлiтасна сячэ ледзяным дажджом па шэрых тонкiх сьценах вайсковых баракаў, спрытна прабягае мiж блёкаў прыгарадных паселiшчаў, абозаў ды, вырваўшыся на цьмянае прамоклае поле, паганяе далей у няведамае.

Хмары з мора вельмi неспакойныя. Рэдка дазваляюць яны ўсьмiхнуцца сонцу. Бывае, што парадзеюць, i тады вясёлы праменьчык зазiрне ў памяшканьне праз брудныя шыбы вайсковых баракаў, але ненадоўга. Наступная разбушаваная хваля прыходзiць тым першым на зьмену, закрые разьяснеўшыя нядаўна кавалкi неба ды новым змрокам зноў хлыне ў вокны шэрых будынкаў. Густыя кроплi дажджу заядла сьцебануць па чырвоных сьценах вiлаў, за iмi новыя, цяжэйшыя, сапраўдным ужо ручаём паплывуць па пачарнелых ад дыму стрэхах работнiцкiх дамоў, пачнуць уядацца ў шчылiны сьценаў сьпешна будаваных абозаў, абмываць цёмна-шэрае каменьне фармарскiх забудаваньняў.

Iмгла часта ахутае суседнiя палi й узгоркi. Зрэб'ем учэпiцца яна за ськiбы шэрае ральлi, апране суцэльнай павалокаю залiтыя вадой далiны. Бывае й так, што густой заслонай залягае цэлыя далявiды, й пiльна павiнен тады натужваць свае вочы падарожны шафёр.

Часамi заходнi бераг абтоку дыхае сухiм ветрам, i здавалася-б, што няскора прыйдзе дождж цi бура. Але найчасьцей зманлiвымi бываюць прадугледжаньнi, бо далёкая марская бура ня стрымоўваецца на гарбатых узьбярэжжах заходняга Ўэлсу, а лёгка пранiкае ў сярэднiя i ўсходнiя абшары Мiдланда, каб сьмелым жыхарам, якiм заяснела думка пагоднага "уiкэнду", адабраць нованароджаную надзею.

Жаўнеры прысьпешанымi крокамi прабягаюць тады вузкiмi цэмэнтавымi ходнiкамi мiж баракаў ды, зачынiўшы сьпешна дзьверы, зь iронiяй паўтараюць падобныя заўвагi: "Ну, нарэшце падае дождж. А так доўга-ж чакалi". Адзiн пачне тады ўсьмiхацца, iншы заапрабуе папярэднiя заўвагi моцнымi слоўцамi сяньняшнiя днi, пачне тануць ва ўспамiнах аб салодкiх, пагодных ды як жа чароўных днях iтальянскае мiнуласьцi.

Такiя ўспамiны й нараканьнi ня прыносяць найчасьцей нiякiх канкрэтных высноваў анi палягчэньня, бо адно часовае ўзварушаньне, спрычыненае няспрыяльнымi абставiнамi, i дробныя з таго дэталi зьяўляюцца iх крынiцаю. Таксама ня трываюць яны доўга, бо колiшнi ваяка, а сяньня выгнаньнiк Сярэдняе Эўропы, патрапiў прывыкнуць i зжыцца зь бясколернымi буднямi.

Алавяна-шэрымi й цяжкiмi выглядаюць ангельскiя васеньнiя хмары. Неспакойнымi й бурлiвымi, але цяглымi i, здаецца, бясконцымi. Шэрыя й бязьмежна цяжкiя днi жаўнерскага быту ў бязьдзейнасьцi. Дзесьцi ва "Уор офiс" вялiкiмi кучамi ляжаць друкi асведчаньняў, праектаў брытанскага ўраду адносна арганiзацыi й будучынi Польскага Корпусу Прыстасаваньня й Разьмяшчэньня (ПКПР). Ляжаць i набiраюць, як прывыклi казаць жаўнеры, "урадавай сiлы". Дзесьцi на зьездзе Рады ангельскiх прафсаюзаў у Брайтане голасна разьлягаюцца словы: "...Фашысты, здраднiкi радзiмы, ворагi новага ладу й сваiх народаў". У зале паседжаньняў вее забойчы ўсходнi вецер. Але шмат мiне часу, пакуль пазачыняюць вокны й дзьверы. Дзесьцi на паседжаньнях брытанска-польскiх арганiзацый чуваць: "Гэроi, баявiкi за вольнасьць! Ня даць, каб iх пакрыўдзiлi. Яны першыя, што супрацьставiлiся, яны апошнiя, што пакiнулi поле бою. Даць iм людзкiя абставiны жыцьця!"

Асведчаньнi, прамовы, бясконцыя дэбаты, пахвалы, закiды, дэклярацыi... Дзесьцi з-над Эльбы вее ўсходнi вецер...

Пры круглых сталох, у вялiкiх праветраных сонечных залях, у малых накураных кабiнэтах прадстаўнiкi розных народаў, расаў, уладаў i сьветапоглядаў праводзяць гандаль. Часта ахутаны ён таямнiчым маўчаньнем, радзей - розгаласам. Ён выдаецца сталым i бясконцым, цi адно цяпер пакуль што ня вiдаць вынiкаў.

А над Вялiкай Брытанiяй плывуць густыя, алавяныя, заходнiя марскiя хмары. Прасочваецца вада ў няшчыльныя баракi шматлiкiх абозаў. Жаўнеры сядзяць бязьдзейна. Сушацца махоркаю, гуляюць у карты. Быццам тыя хмары, плыве марудны, шэры й назойлiвы час.

Сотнi тысячаў палякаў i людзей зь iншых народаў, перад вайной зьняволеных Польшчай, у вайсковай вопратцы ступiлi на зямлю капрызнага надвор'я пад час i пасьля другой сусьветнай вайны. Паводле сацыяльнага паходжаньня жаўнерская сям'я была каляровай мазаiкай. У зялёным "батледрэсе" радавога сустрэць можна было прафэсара, iнжынера й селянiна, сумленнага й злодзея, гандляра й бандыта, саба-тажнiка-партызана й звычайнага работнiка. Iшлi, ехалi, валачылiся сюды рознымi шляхамi й розным часам. Адным сiбiрскiя лягеры й Казахстан перажыць давялося, iншым проста праз мора з Польшчы ўцякаць, трэцiм - праз Нарвэгiю, чацьвёртым - праз Францыю, пятым з абедзьвюх Амэрыкаў ахвотнiкамi ў гэту армiю ўступiць давялося. Адно тыя, з-за акiянаў, пасьля вайны хутка дамоў пасьпяшылi. Iншыя-ж мяркавалi, як выбрацца з тупiка. Сярод iх найцяжэй давялося беларусам i ўкраiнцам, землi якiх "бацька" да самых сваiх "ласкавых" грудзей прытулiў, ужо нiколi ня маючы намеру пазбыцца ахвяры.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8