Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Седзячы асабняком у вагоне й праз запацелыя вокны пазiраючы на шкоцкую мглу, Сымон пасьля доўгiх роздумаў яшчэ больш узбагацiўся пагардай да покернiка-камандзера, якi так выразна, на ягоную думку, выказаў сваю маладушнасьць i подласьць, зьдзекуючыся маральна над безабаронным чалавекам, што адзiн на цэлым курсе адважыўся выявiць нацыянальнае няпольскае аблiчча, утрымаць нацыянальны й асабiсты гонар. Прыдзялiўшы Палiшэўскага да той самай групы, да якой залiчаў Цесьляка, Мыдлеўскага й iншых беларусаедаў-шавiнiстаў, Сымон шкадаваў народ, да якога гэтыя людзi належалi.

МАТЭРА

I

У пераходным вайсковым абозе No 202 у Анконе прыехаўшыя чакалi нядоўга. Разьяжджалiся па сваiх палках,

раськiнутых па розных мясцовасьцях Iталii. Адно Сымону давялося пабыць даўжэй, пакуль атрымаў накiраваньне ў цэнтр панцырнага вышкаленьня ў Галiпалi, малой мясцовасьцi на самай падкове iтальянскага боту.

У абозе Спарыш сустрэў чалавека, аб якiм даўно ўжо забыўся. Бачыў яго апошнi раз у Ёландзе. Iдучы ад абознай брамы, Сымон накiраваўся сьцежкай мiж садовых дрэў у вялiкi двухпавярховы дом, дзе начаваў у адным з пакояў на першым паверсе. Насупраць iшоў малога росту, прыгорблены пад цяжарам вайсковага мяшка чалавек. Мундзiр ягоны быў увесь у цёмных плямах, пас брудны, спражка пачарнелая, а барада зарослая шарсьцiньнем. Сымон спасьцярог дробненькi, гарбаносы, пабiты воспавымi знакамi твар. Выдалася, што некалi й дзесьцi гэтага неахайнага чалавека бачыў цi ведаў, i раптоўна пачаў шукаць у памяцi. Мiнаючы яго, звольнiў крок й цэлы час прыглядаўся. Мiнуўшы, адвярнуўся, усё яшчэ не могучы прыгадаць. Маленькi чалавек таксама прыглядаўся да Сымона i, вiдаць, нешта мяркаваў. I тады раптоўна юнак прыпомнiў.

– Казачок!
– гукнуў сяброўскiм вiтальным голасам.

– То ты... Спарыш, пане падхаронжы?
– зь няпэўнасьцю прамовiў той.

– Так, то я - Спарыш. Пазнаў? Ды давай без "паноў".

– Та дэ там пiзнаў... Думаю воно так i нэ так, - гаварыў замурзаны чалавечак.
– Падхаронжы вжэ зробiўся. Бачылы вы таке...

– Ну давай-жа пацiсьнем рукi. Бадай цябе лiха, дзе ты заваляўся!

Моцна пацiснулi рукi.

Казачка пазнаў Сымон дзесьцi яшчэ ў Нямеччыне ў трыццатай дывiзii. Паходзiў недзе з-пад Палтавы, а прозьвiшча й iмя ягонага юнак не ведаў. Празвалi Казачком, дый годзе. Быў гэта надзвычайна дасьцiпны й хiтры сярэдняга веку мужчына. На жыцьцё глядзеў гумарыстычным вокам i меў добрую здольнасьць перадаваць свае спасьцярогi, таксама як i невычарпальную ахвоту без канца апавядаць жарты. У трыццатай дывiзii быў запявалам. Меў зусiм прыемны рэдзенькi тэнар. На пачатку вайны быў у Чырвонай Армii. Трапiўшы ў нямецкi палон, з абозу ваеннапалонных пайшоў добраахвотнiкам ва ўкраiнскую палiцыю. Далейшы лёс закiнуў яго праз трыццатую дывiзiю аж у польскую армiю. Такiм чынам, за час вайны служыў аж у трох, калi ня больш, армiях. Аб сямейным жыцьцi Казачка мала хто ведаў.

– А ты, Казачок, жанаты?
– пыталiся ў яго.

– Эх, брате мiй, та нэ одэн раз, - усьмiхаючыся, адказваў васпаваценькi палтавец.

– А дзе-ж твая жонка?

– Та дэ здыбаю, там i жiнка.

Пасьля такiх адказаў сябры не старалiся далей уваходзiць у таямнiцы ягонага сямейнага стану.

Трапiўшы ў польскую армiю, Казачок, стараючыся навучыцца новай для яго мовы, страшэнна зьдзекаваўся над ёю, ня маючы здольнасьцяў у гэтым кiрунку. Палякi, ведаючы, што ў перадваеннай Рэчы Паспалiтай былi "мнейшосьцi народовэ", ня вельмi дзiвiлiся, што прадстаўнiк такой "мнейшосьцi" ня зусiм разьбiраўся ў тонкасьцях iхнае мовы. Пры перапiсе Казачок падаў, што нарадзiўся й увесь час жыў у Каламыi. Нiкому з палякаў i ў галаву не магло прыйсьцi, што гэты жартаўлiвы чалавечак пачаў кар'еру ў Чырвонай Армii й паходзiў з Палтаўшчыны.

– То ты вжэ даўно падхаронжы?
– пытаўся Казачок, прыглядаючыся Сымону.

– А вось толькi што скончыў школу ў Ангельшчыне ды еду ў адзьдзел.

– Вы бачылы таке...
– дзiвiўся замурзаны жаўнер i паставiў

мех побач на траве.

– Ну, а ты адкуль iдзеш i куды вядуць твае дарогi?
– спытаў Сымон.

– Подывыся!
– Казачок скiнуў свой зялёны берэт, i вачам падхаронжага адкрылася пляшывая, гладка абстрыжаная галава..

– Што з табой? Ты-ж не ў савецкай армii.

– Та згадай.

– Цi не ў вязнiцы ты гэта гасьцiў?

– А дэ-ж ты думаў.

– За што-ж гэта?

– Та я нэ одэн раз. Можно сказаты, што бiльшэ часу в польской армii просiдзiў у вязьнiцах.

– Ха-ха-ха!
– разрагатаўся Спарыш.
– Ты, мусiць, жартуеш. Ня быў-бы ты той самы стары жартаўлiвец, калi-б штукi якой не ўпароў.

– Та в цым цэла бiда, шчо нэ жартую.

– Праўда?

– Та нашчо мнэ брэхаты...

– То пахвалiся-ж хаця.

– Першы раз, а було цэ шчэ з пачатку, як достався я до цэй армii, под'iванiў у Флёрэнцыi матацыкла. Поiхаў собi без пропуску в Рым i загуляў як сьвiт. Грошы було, як гною, бо з одным напарнiком бiнзiну iтальянцом продалы. У Рымi зловiла мэнэ жандармэрыя, i шысьць мiсяцыў вiдсыдзiў...

Эгэ, брат, то нядрэнны пачатак! Ну й што далей?

– Другi раз на мотоцыкла вжэ й дывытысь нэ хотiў. Под'iванiў та продаў вантажну машыну. Таксама богатько грошы прогуляў.

– Бачу, што ты поступ уверх рабiў, - сьмяяўся падхаронжы.

– Та цэ не всэ. Як вiдсiдзiў за машыну, так полiз на апоны, але там вжэ нэ вдалося...

– Дык пэцкаль, значыцца, зь цябе выйшаў.

Сымон сьмяяўся, хоць i ня быў пэўны, што ўкраiнец гаварыў праўду, хаця ўсё было надта праўдападобнае. Казачок бажыўся, што праўду кажа.

– А чаму-ж ты ў зладзейства кiнуўся? Раней, здаецца, ты быў зусiм парадачны чалавек.

– Лiпшэ сiдыты ў вязьнiцы, чым на фронцi, - адказаў украiнец, усьмiхаючыся.
– Та всi-ж у польскай армii крадуць...

– Эгээээ, дык вось дзе яна - цэлая разгадка. Ваяваць, значыцца, не хацеў, га?

– Та за кого воюваты?

– Знаеш, што скажу табе? Ня кожны чалавек спасьцеражэ, што ты многа хiтрэйшы, чым на вока здаецца.

Сымон стаяў i, вушам ды зроку не давяраючы, прыглядаўся дзiвачна-каляровай постацi, што раптам выплыла зь ягонае мiнуўшчыны. Казачок усё ўсьмiхаўся.

– А цяпер куды йдзеш?

– Та трэба-ж iхаты дохаты.

– А дзе-ж твая хата?

– Та чорт ее батьку знае. Попытаюся, можэ, скажуць...

Разьвiтаўшыся з Казачком, Сымон дзiвiўся i ў душы сьмяяўся з маленькага васпаваценькага чалавечка, што ў польскай армii спэцыялiзаваўся ў кражах. Самымi цiкавымi былi ягоныя матывы: першы - няма за каго ваяваць, i другi - у польскай армii ўсе крадуць. Адносна апошняга Казачок перасалiў. Калi-б сказаў, што ў польскай армii крадуць уладу маючыя, г. зн. старэйшыя штабовыя афiцэры, быў-бы блiжэй да праўды. У войску хадзiла тысяча вэрсiяў аб тым, як генэралы, а мiж iх насамперш камандзер сёмай дывiзii "пряжка" Пшэўлоцкi, Сулiк, Богуш-Шышка й сьцяг iншых, шмуглявалi ў Iталiю золата з Каiра й Александрыi. Рабiлi тое пры помачы сваiх ад'ютантаў. Золата заменьвалася на лiры, а пасьля на ангельскiя фунты. Добра на гэтым нажывалiся. Акрамя гэтага былi й розныя сьпекуляцыi ў самой Iталii.

Казачок, здаецца, меў добра абгрунтаваную фiлязофiю.

II

У адлегласьцi мо трыццацi кiлямэтраў на захад ад Матолi й Сан-Базыльё, дзе ў часе вайны была база Другога корпусу - сёмая дывiзiя, ляжыць невялiкае мястэчка Матэра. Колькi большых будынкаў у часе вайны занята было войскам. Месьцiўся тут цэнтр шкаленьня артылерыi Другога корпуса. Камянiстыя, няпрыдатныя ў сельскай гаспадарцы вакольныя палi й узгоркi былi выкарыстоўваныя для мэтаў шкаленьня. Былi тут школы падхаронжых артылерыi, сувязi й пяхоты.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Низший

Михайлов Дем Алексеевич
1. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.90
рейтинг книги
Низший

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей