Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

I гэткi праменьчык знайшоўся. А сталася тое так. Дзесь пад канец сорак пятага году Сымон пры дапамозе польскага Чырвонага Крыжа адшукаў Кастуся Дзежку й некаторых iншых сяброў у Iталii. Ад Дзежкi дастаў адрас нейкага беларускага, блiжэй няведамага яму сьвятара-вунiята з Рыму, аб якiм давялося чуць ужо раней ад некаторых былых менскiх кадэтаў. Напiсаў лiст у Рым i прасiў сьвятара паведамiць, што дзе робiцца сярод беларусаў, цi дзе ёсьць якiя арганiзацыi i калi ёсьць нейкая беларуская прэса, прыслаць яму хоць адзiн асобнiк.

Якая-ж нязьмерная была Сымонава радасьць, калi праз два тыднi пасьля высланага пiсьма атрымаў з Рыму адказ i, самае найважнейшае, маленькi скрутак, распакаваўшы якi, аж не паверыў вачам. Там была парыская беларуская газэта "Беларускiя Навiны" й рататарны часопiс "Мiжмора".

У пiсьме сьвятар пiсаў наступнае:

"Даражэнькi Сымон,

Думаю, што не загневаешся за мой гэты сямейны тон у першым лiсьце да Цябе. Сяньня, калi мы раськiнуты па сусьвеце, перапоўненыя тугой за нашай радзiмай, трудна мне, пiшачы да свайго чалавека, сiлiцца на iншы тон.

Лiст Твой з 15.1.46 г. атрымаў. Шчыра дзякую. Пару дзён таму назад што меў пад рукой з прэсы, тое пад Тваiм адрасам выслаў (No1 "Беларускiх Навiн", выйшаўшы ў Парыжы, i "Мiжмора"). Калi атрымаеш, прасiў-бы паведамiць нас дзеля арыентацыi. З таго матэрыялу зразумееш, што адносiны сяньня мiж палякамi i намi быццам палепшылiся. Дзеля таго ўсе 16 народаў у "Мiжмора" стаяць як роўныя з роўнымi. Усё-ж такi тутэйшыя беларусы пакуль што абсэрватары, а не арганiзатары "Мiжмора". На мой узгляд добра францускiя крывiчы зрабiлi, што прыгарнулiся да стараны партыi Бiдо, як можаце бачыць зь "Беларускiх Навiн".

У нас тут у Рыме пакуль што нiякай арганiзацыi афiцыяльна няма. Але хто што можа, тое робiць. Ёсьць тут трое сьвятараў, некалькi студэнтаў. Падтрымоўваем зносiны з жаўнерамi. Трэба сказаць, што новае пакаленьне крывiчоў бадзёрае. Каб толькi ператрываць!

Калi Вы атрымаеце гэты лiст, а не атрымаеце друкаванага слова, Вам высланага, то ў наступным лiсьце падам адрасы арганiзацыяў нашых у Парыжы. Тым часам бывайце здаровенькiя й пiшыце.

З Богам,

Ваш заўсёды а. Ч.".

Лiст быў напiсаны лацiнкай i вельмi акуратненька. Цёплыя сяброўскiя словы ад незнаёмага чалавека моцна ўзварушылi чулае Сымонава сэрца. Здавалася, што гэты сьвятар быў яму вельмi блiзкi й даўно знаёмы. Як-жа Сымон быў яму ў гэту хвiлiну ўдзячны. I дарагi ён быў ня толькi тым, што патрапiў у кароценькiх колькiх радочках прамовiць любым, блiзкiм, родным словам, але й тым, што якраз зьявiўся тым першым праменьчыкам, зьнiчам, што праз цемру чужога навакольля выцягнуў ласкавую руку, каб прыцягнуць яго да агульнага беларускага вогнiшча, дзе ўжо зьбiралiся пасьля вайны першыя беларускiя пiянеры на выгнаньнi, каб пакласьцi асновы першых сваiх арганiзацый на чужыне. Для Сымона найважнейшым якраз i было, каб даведацца, дзе iснуюць беларускiя арганiзацыi на чужыне, цi выходзiць прэса. Кiнуўшы вокам на часопiс "Мiжмора", ён збольшага сьцямiў, што гэта быў орган нейкай федэрацыйнай арганiзацыi на выгнаньнi, у якую быццам уваходзiлi прадстаўнiкi народаў, сяньня паняволеных, што жывуць мiж Балтыйскiм i Чорным морамi ды на Балканах. Спачатку агульна зарыентаваўшыся, што думка недзе нарадзiлася сярод палякаў, адлажыў часопiс убок, каб пасьля разабрацца ў дробязях. Толькi чытаючы сьвятароў лiст i сустрэўшы мяркаваньнi - "усе ў "Мiжморы" стаяць як роўныя з роўнымi" i "адносiны сяньня мiж палякамi i намi быццам палепшылiся", па Сымонавым твары сьлiзнула ледзь заўважная ўсьмешка.

"Роўныя з роўнымi". Дзесьцi раней ужо чуў нешта падобнае. Што гэта было й дзе? Ага, думаў, пашукаўшы ў памяцi, - гэта-ж сам першы маршалак Пiлсудзкi некалi, пасьля Першай сусьветнай вайны, калi беларусаў намагаўся запрэгчы ў панска-асаднiцкае ярмо, кiнуў падобны лёзунг "Роўныя з роўнымi, вольныя з вольнымi". Сымон добра ведаў, што лёзунг быў фарсай, а наiўныя беларусы, што спрабавалi лiтаральна яго тлумачыць ды карыстаць з гэтай "роўнасьцi" й "вольнасьцi", суленай маршалкам, дорага пасьля за сваю памылку заплацiлi.

Што-ж да тых "адносiнаў мiж палякамi й намi, якiя быццам палепшылiся", дык тут Сымон адразу прыгадаў маёра-карцёжнiка Палiшэўскага й ягоную заўсёдную абяцанку - "я табе ўстаўлю яйцы". Хiба-ж гэта ня сьведчыла аб "адносiнах"? Праўда, Сымон быў вельмi асьцярожны з абагульненьнямi, надта-ж далёка ад таго, каб, прыкмецiўшы нешта характэрнае ў аднаго чалавека, падтасоўваць тую ўласьцiвасьць да цэлай ягонай нацыi. Але ў тым i бяда, што, прыпомнiўшы аб тых "яйцах", заўсёды Сымону абяцаных, побач Палiшэўскага зараз вырастала нiкчэмная фiгура самароднага цыцэрона Эдзi Цеслюка, а ў вушах гучалi пагрозы, адрасаваныя колiшнiм менскiм кадэтам: "Няхай выкiнуць сабе з галавы гiтлераўскiя бздуры! Або будуць добрымi жаўнерамi й польскiмi грамадзянамi, або... знойдзецца для iх месца па-за рамамi армii. Запiшыце гэта сабе на лбе!"

"Так, паважаны Эдзё, - адказваў у думках вiленскi юнак, - даўно мы гэта ўжо запiсалi i, калi прыйдзе час, прыпомнiм. Расьлi й гадавалiся ды загартоўвалiся мы ў агнi й без тваёй рады ведалi, што й дзе запiсваць. Ты толькi нам лiшнi раз прыпомнiў, ня ўцямiўшы, якое жнiво некалi прыйдзецца зьбiраць тваiм родзiчам з пасеянага табой зерня". Далей зьяўлялася постаць подлага рэнэгата Мыдлеўскага ды шматлiкiх iншых афiцэраў i радавых палякаў, кароткiя жыцьцёвыя кантакты зь якiмi выказалi аб iхняй непрымiрымай варожасьцi да чалавека толькi таму, што ён голасна й смела заяўляў аб сваiм беларускiм паходжаньнi. Гэта ўсё дзеелася пасьля самай вялiкай гiстарычнай катастрофы, дзе, мiж iншымi, польскi народ палажыў вялiкiя ахвяры, але амаль зусiм не ўзбагацiў свайго жыцьцёва-палiтычнага розуму. Дык даволi ўжо аб тым, што "роўныя з роўнымi" цi "адносiны палепшылiся". I наiўнасьць мае-ж сваю мерку.

VI

Да чытаньня "Беларускiх Навiн" юнак узяўся з урачыстым натхненьнем, можна сказаць, з пабожнасьцю i быццам з боязьзю. Ужо колькi хвiлiн меў газэту ў руках, а ўсё яшчэ недзе ў галаве мiтусiлася ўява, што гэта ўсё быццам нерэчаiснае, што хутка дзьмухне нейкi вецер i зьнiкне зь ягоных рук дарагi шматок паперы са знакамi роднае мовы. Ня мог анiяк прывыкнуць да думкi, што ў ягоных руках першая родная ластаўка, тая нiтачка, пры дапамозе якой можна будзе дабрацца да свайго беларускага клубка. Чуўся так, як быццам вылазiў з глыбокага цёмнага прадоньня й угледзеў нарэшце сьветлы дзённы праменьчык. У наступную хвiлiну здавалася, што да гэтага часу быў слабы й абясьсiлены, быццам страцiў вялiкую частку крывi. I вось нехта праз жылы пачаў улiваць яму кроў. Павольна, але стала й упэўнена пачынае пульсаваць цэлая крывяная сыстэма, мерна б'ецца аслабленае й зьняможанае яшчэ нядаўна сэрца, сiла пачынае вяртацца ва ўсе часьцi цела. Становiцца на ногi, варушыцца, каб праверыць, што ўсё гэта сапраўднасьць, а пераканаўшыся, манiцца аж падскочыць i пачаць танцаваць з радасьцi. Хочацца крычаць з радасьцi, весялiцца, абдымаць усiх людзей, што пад рукою, i абвяшчаць вялiкую навiну - ён, Сымон Спарыш, нарэшце знайшоў нiтачку да свайго роднага клубка. Гэта той канал духовае справы, па якiм ужо ад гэтага часу нанава й стала будзе сачыцца пажыва для ягонае зьняможанае й згаладалае душы. Як-жа тут ня весялiцца. Рукi дрыжаць зь вялiкага хваляваньня, прысьпешаным тэмпам б'ецца сэрца.

У бараку ў гэтым часе быў абедзенны перапынак i супакой. Да заняткаў яшчэ шмат часу. Людзi сядзяць групкамi, iншыя калупаюцца каля розных штодзённых дробязяў. Бальшыня зь iх не бярэ ўвагi на Сымона. Толькi Дэмарчык спасьцярог надмернае хваляваньне свайго сябры i, убачыўшы ў руках хлапца газэту з незнаёмымi яму лiтарамi, падыходзiць i пытаецца, што за яна й адкуль атрымаў. Пару суседзяў таксама ўталоплiваюцца ў Сымона з запытальнымi поглядамi. Юнак дзелiцца з зацiкаўленымi вялiкай радаснай весткай, але адразу мяркуе, што чамусьцi ягоныя словы ня робяць на iншых амаль нiякага эфэкту. Ён на момант быў забыўся, што з гэтымi людзьмi ня мог дзялiць такой радасьцi, i дзеля таго адыходзiць са сваiм скарбам у зацiшнейшы куток i просiць Дэмарчыка, каб не перашкаджаў.

Вочы ўпiваюцца ў радочкi, зь вялiкай любоўю песьцяць кожную лiтарку. Сымон чытае са смакам i паволi, а дзесьцi ў галаве гнязьдзiцца думка, што ня трэба-ж сьпяшацца, дарма што мо й часу пад час абедняга перапынку ня хопiць на прачытаньне ўсяго. Трэба-ж з гэтай малой фарматам газэты прыдбаць для сваёй спрагненай душы як найбольш асалоды. А душа ягоная цяпер быццам тая высахлая губка. Для яе гэтая малая газэтка быццам тая сьцiпленькая кропелька вады для губкi. Колькi-ж увабрала-б, усякнула-б свайго роднага, калi-б было адкуль. Дык пакуль гэта маленькая кропелька не спажытая, трэба ўжываць яе з найбольшай асалодай, перш чым праглынуць, трэба абгледзець i нацешыцца кожнай найменшай мiкраскапiчнай макулiнкай, трэба насыцiць, здаецца, усе свае органы чуцьця, а ня толькi думку.

Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия