Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Вучнi восьмага курсу заладавалiся на цягнiк ранiцою. Пакуль даехалi да новага месца, скончыўся кароткi перадкалядны дзень. Нiхто не шкадаваў, што так рана скончыўся, бо надта-ж усiм надакучыў улiўным дажджом i зольлю. Але й вечар быў ня лепшым. Востры вецярок хлiстаў сьцюдзёнымi, калючымi густымi iголкамi пасiнелыя ад сьцюжы твары. Ужо пры сьвятле фараў дабiралiся на аўтамашынах ад нейкай малой станцыi да новага, невядомага й прыхаванага ў цемры абозу. Машыны праехалi пару кiлямэтраў i спынiлiся. Людзi выладоўвалiся ўпацёмку. Нiхто ня ведаў, дзе i як разьмяшчацца.

Непадалёк, у цемры, ледзь вiдаць было колькi баракаў, а дзесьцi воддаль на ўзгорку хлiпаў млявы агеньчык. Машыны завярнулiся й ад'ехалi на станцыю. Вучнi восьмага курсу даведалiся, што да мэты, гэта значыць да баракаў, дзе маюць памясьцiцца, трэба йсьцi яшчэ з паўкiлямэтра. Хаця-нехаця прыехаўшыя боцькалiся па нейкай глiнястай дарожнай калатушцы, пры сiльным ветраным дажджы зь цяжкасьцю лавiлi ў грудзi паветра ды, таўкучыся, быццам той статак авечак, памалу пасоўвалiся наперад.

Праклёнам ня было канца. Пачыналi ад самага "начэльнага водза", а канчалi на школьным старшынi, што дзесь застаўся ззаду. Вiнавацiлi ўсiх i за ўсё, перадусiм-жа за недахоп спраўнай арганiзацыi. Нямала сакавiценькiх праклёнаў iшло й на адрас ангельцаў, перадусiм вайсковых уладаў, што так непашанотна адносiлiся да "гэрояў" з Галандыi й Iталii. Тут найбольшы сьпец ад лаяньня Вардлоўскi выявiў шчыты свайго майстэрства. Запас у яго быў нявычарпальны. Вурчаў, быццам той маленькi, але надта-ж зьвяглiвы сабачка, i з асаблiвай, як здавалася, асалодай ужываў лiтару "р". Лаяньне яшчэ павялiчылася, калi група дасталася ў прызначаны барак. Прычынаю была адсутнасьць матрацаў на пасьцелях. Давялося чакаць пару гадзiнаў, пакуль нарэшце нехта неяк зарганiзаваў транспарт i прывёз iх з абознага складу.

Дзень пераносiнаў доўга помнiлi вучнi восьмага курсу, а нехта навет ня жартам спасьцярог, што гэта быў клясычны прыклад таго, як не павiнна рабiцца ў войску. Бо ня трэба-ж забывацца, што ад выезду з Кэтэрык Кэмпа, значыцца, ад раньня, нiкому эа цэлы дзень не давялося спажыць гарачай стравы. На новым-жа месцы, калi нехта знайшоў кухню, то з таго невялiкая была пацеха, бо нiчога падрыхтаванага зь емiны ня было. Гэтак з лаянкай, галодныя, перамерзлыя, сяк-так, як хто мог, прыладзiўшы пасьцелi, палягалi спаць.

Назаўтра ранiцою разгледзелiся, куды папалi. Невялiкi абоз, у якiм было ня больш трох дзесяткаў баракаў, ляжаў на ўзгорку паблiзу надморскiх выдмаў. Выдмы гэтыя, аброслыя нейкiм доўгiм i тонкiм рыжым пустазельлем, малымi буграмi падымалiся аж да адлеглага на пару кiлямэтраў на ўсход Паўночнага мора. Вузкая, брукаваная пасярэдзiне й высыпаная жвiрам дарога спалучала абоз з паложаным ад яго проста на поўнач малым мястэчкам Фразэрбург. Мясцовасьць была ў Шатляндыi ў адлегласьцi каля 50 мiляў на поўнач ад Абэрдына.

Новапрыехаўшыя былi надта-ж незадаволеныя. Навокал, акрамя малога Фразэрбурга й невялiчкай рыбацкай вёскi над морам, ня было нiякiх большых селiшчаў. Праўда, выбар не залежаў ад жаўнераў. Чаго добрага, калi-б дазволiлi iм выбiраць, то мо некаторыя пажадалi-б памясьцiцца ў якiм першаклясным лёнданскiм гатэлi. Давялося пагадзiцца й прывыкаць да нявыгаднага месца. Навет пакрысе пачалi забывацца аб тым капрызным днi, што дажджом i зольлю так уеўся кожнаму ў косьцi.

III

На Каляды й Новы год усе, што жадалi, маглi атрымаць дзесяцiдзённы водпуск. Тыя, што не хацелi, маглi заставацца амаль беспрацоўнымi пры бараках, бо нармальных школьных заняткаў ня было. Бальшыня скарыстала з нагоды i, атрымаўшы бясплатныя чыгуначныя бiлеты, па якiх можна было ехаць хаця-б на другi канец Ангельшчыны, расплылася па абтоку. На вялiкi жаль, нiкому не дазвалялi ехаць на кантынэнт, i дзеля таго наш асноўны гэрой быў крыху расчараваны, што нельга наведаць сваiх сваякоў у Нямеччыне, аб якiх ужо пасьпеў прыпадкам даведацца.

– Ну як, Сымон, куды едзеш?
– пытаўся Спарыша Дэмарчык.

– Хто-ж яго ведае, фактычна няма куды.

– Давай, братка, са мной. Я табе пакажу цяпер сьвет.

– Можа, да тваёй Бэты?

– Вось, братка, ты i ўгадаў. Ды ня толькi да Бэты, але перш i да Мэр заскочымся.

– Гэта дзе, значыцца?

– У Шэфiлдзе.

– Дык нам толькi таго й адпачынку, што езьдзiць цэлы час будзем.

– Эх, братка, каб ты ведаў, што гэта за дзяўчаткi, дык ты б зь нецярплiвасьцi ня мог уседзець, каб iх хутчэй пабачыць.

– Дык я-ж i бачу, што ты зь нецярплiвасьцi ледзь-ледзь дачакацца таго ад'езду можаш.

– Братка, ты - мудры Саламон. Угадаў ты, як усё роўна пальцам у неба трапiў, - сьмяяўся Дэмарчык.

Мэры, дачка нейкага работнiка, жыла ў Шэфiлдзе, а Бэты, ваенная ўдава, якую Дэмарчык пазнаў,яшчэ будучы ў Кэтэрык Кэмпе, на вечарыне ў Дарлiнгтоне, жыла ў надморскiм месцы Сандэрланд, што ляжала блiзу Нюкасла.

Прыехаўшы позна вечарам, якраз на Куцьцю, у Шэфiлд, Дэмарчык, затэлефанаваўшы да Мэры, даведаўся, што яе няма дома. Была дзесьцi ў сяброў. Гэткая вестка надта-ж узлавала Дэмарчыка, што любiў хвалiцца дзявочаю адданасьцю да яго. Было зусiм нялоўка глядзець з гэтай прычыны сябру ў вочы.

– I ты падумай, калега, што за сьвiнства. Хiба гэтак могуць толькi ангелькi рабiць. I пiсаў-жа, што прыеду.

– А можа, яна ўжо другога "бойфрэнда" мае?
– усьмiхнуўся Сымон.

– Тут, вiдаць, бабка надвое варажыла. Хутчэй за ўсё што так, бо не падлажыла-б яна мне такой свiнкi бяз прычыны.

– Дык што-ж будзем рабiць?

– Пераначуем тут ды, можа, яшчэ прабацяляемся пару дзён, а тады паедзем у Сандэрланд.

– А што, калi й твая Бэты такая самая, як гэта цнотка?

– О не, што то - то не! Ты, братка, ня ведаеш яе. Гэта не жанчына - гэта анёлак.

– Таго я й баюся, што анёлкi часта крыльлi ўжываюць.

– Фраер ты, чаго табе галава балiць. Бэты ад мяне не ўцячэ. Занадта моцна мяне кахае, каб iншага шукала.

– Як кахае? Лiстоўна?

– Але-ж ты, братка, i цынiк. Няхай цябе кадук.

Прабыўшы тры днi ў Шэфiлдзе, дзе начавалi й елi ў вайсковым гатэлi ды бадзялiся па горадзе або сядзелi ў кiно, а раз навет i на танцы заглянулi, накiравалiся хлопцы ў Сандэрланд. Бэты сустрэла жаўнераў надзвычайна ветлiва. Гэта была ў раньнiх трыццатых гадах, дробненькая, чарнявая ў твары й даволi прыгожая жанчына. Яна была вельмi рухавая й надзвычайна ветлiвая. Дэмарчык, з навыкамi чалавека, што ў гасьцях чуецца як дома, развалiўшыся ў мяккiм крэсьле ў салоне й прыхiлiўшыся да пляча гаспадынi, часта заглядаючы ёй у вочы, апавядаў аб сваiх жаўнерскiх прыгодах, часта ўсьмiхаючыся да Сымона. Сябра таксама ўсьмiхаўся, а прычынаю гэтага былi розныя Дэмарчыкавы нябылiцы. Толькi цяпер Сымон заўважыў, што ягоны сябра меў немалую практыку ў заляцаньнi да жанчын. Навет у ангельскай мове, якой яшчэ ня зусiм добра валодаў, розныя жарты й дасьцiпнасьцi густа сыпалiся з Дэмарчыкавага языка. Бэты была ўдавой ангельскага афiцэра, што загiнуў у часе вайны ў Афрыцы, i, згодна апавяданьняў Дэмарчыка аб ёй, мела нядрэнны характар ды надзвычайна любiла таварыства.

Сымону таксама прыдбалi кампанiю. Бэты запрасiла сваю сяброўку, зусiм не апошнюю з выгляду, даўганосую, з надта рэгулярнымi рысамi твару й добра збудаваную, нейкую разводку Нэлi. У Сымона ня было анi таго майстэрства ў гутарцы з жанчынамi, анi такога запасу ангельскае мовы, як у Дэмарчыка. Каб не паказацца надта-ж нудным, Спарыш стараўся як мог прымаць удзел у агульнай гутарцы. Языку крышку палягчэла, калi на стале зьявiлася вiскi, а пасьля пiва.

Малы пяцiпакаёвы домiк гаспадыня атрымала ў спадчыну па нябожчыку мужу. На нiзе знаходзiўся добра ўмэбляваны мяккiмi канапамi салон з характэрным малым ангельскiм камiнком у сьцяне, наступным быў сталовы пакой i ззаду кухня. Наверсе былi спальнi. Даўно Сымон ня быў у жыльлёвым памяшканьнi, гадамi ўжо валочачыся па Эўропе й пражываючы то пад голым небам, то ў палатках, то ў жаўнерскiх бараках. Гэткi хатнi спакой, утульнасьць, цiшыня, прыемная цеплыня электрычнага квадратнага грэйнiка ў камiнку ды сяброўства хоць яшчэ й слаба знаёмых, але ўсё-ж даволi прывабных жанчын - усё зрабiла на хлапца мiлае ўражаньне. Прыпомнiў, што ёсьць на сьвеце, акрамя нядолi, i нейкая раўнамернасьць, рэгулярнасьць, рацыянальнасьць, задаваленьне ў жыцьцi. Сьведкаю таму няхай хаця-б i гэты лёгкi сьмех Бэты i Нэлi з розных апавяданых Дэмарчыкам драбнiц або iхняе бесклапотнае шчабятаньне. Як-жа выгаднай i прыемна-мяккай была таксама тая шырокая гасьцiнная падвойная пасьцеля, у якой давялося хлапцам побач праспаць пару начэй. Жаўнерскiя плечы даўно ўжо ўсьпелi адвыкнуць ад мяккага пуху пярыны.

Популярные книги

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11