Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Навагоднi вечар правялi на танцах у найбольшай у горадзе танцавальнай залi "Рыц". Гэта была вялiзарная цыркулярная зала, пасярэдзiне якой на круглым подыюме гралi на зьмену дзьве аркестры. Навокал сьлiзкага танцавальнага паркету былi жалезныя балюстрады з лавачкамi, а за праходам - прыбiральнi. Заля магла памясьцiць вельмi свабодна больш двухсот пар танцораў. На Сiльвестраў вечар, хаця танцы распачалiся а гадзiне дзевятай, чарга па бiлеты ў касе скончылася дзесь мо за паўгадзiны перад поўначчу. Былi гэта ў бальшынi маладыя дзяўчаты. У сярэднiм выпадала трое дзяўчат на двух хлапцоў. Нiдзе й нiколi ў сваiм жыцьцi ня бачыў Сымон столькi моладзi на танцах. Аркестра была надзвычайная - адна й другая складалiся з шасьцi музыкаў, што гралi наперамену. Былi рэдкiя й невялiкiя перапынкi. Гралi ня толькi найбольш папулярныя ў Ангельшчыне ў той час факстроты й хуткi "джайв", але й вальсы ды танга.

– Глянь, рыцар, якiя магчымасьцi выбару. Бачыў ты калi

гэтулькi прыгожых дзяўчат у адным месцы?
– таўхануў Сымона Дэмарчык.

Сымон толькi пакiваў са зьдзiўленьня галавой. Танцаваць ён ужо наламаўся й стараўся забаўляць Нэлi, як мог. Тая-ж, напарфумаваная й напудраваная, выдавалася яму ў млявым прыцемленым сьвятле зусiм прыгожай. З гутаркай было неяк цяжкавата; першае, што Сымонаў язык быў даволi абмежаваны недахопам чужых словаў, а другое, што сама Нэлi ня вельмi была гаваркая. Выдавалася Сымону навет крышку нуднай. Нiчога-ж няма горшага, калi кавалер, дзякуючы пэўным абставiнам, змушаны праводзiць час не ў самiм сабой выбраным таварыстве, ды калi ў дачыненьнях з жанчынай перашкаджае чужая мова й адсутнасьць супольных тэмаў. Гэткiм чынам у найлепшым выпадку кавалер будзе чуцца быццам сам ня свой, хаця-нехаця адбываючы павiннасьць. Гэтакi Сымон чуўся, нягледзячы на ўсю навакольную весялосьць, нiякавата. Ягоная зьвязанасьць была больш вартай пашкадаваньня, бо навокал бачыў дзесяткi маладзенькiх прыгожанькiх дзяўчатак, зь якiх, калi-б ня быў заняты накiнутым Дэмарчыкам таварыствам, мог-бы выбраць сабе сяброўку па сваiм гусьце й мець шмат большую прыемнасьць.

Дэмарчык i Бэты зусiм, здавалася, не разумелi, чаму другая пара была праз цэлы вечар такой нуднай i невясёлай. Дый дзе-ж iм было разумець. Яны цэлы час закаханымi поглядамi ўпiвалiся адно ў аднаго ды моцненька прытулялiся, танцуючы, пераплятаючы ўсё гэта вясёлым смехам i шматабяцаючымi поглядамi.

Iснуе ў Ангельшчыне такi звычай, што калi гадзiньнiк апоўначы праб'е першыя часiны Новага года, усе блiзкiя, асаблiва-ж маладыя, што недзе танцуюць, няхай навет i тыя, што першы раз сустрэлiся або навет i пайшлi ў першы танец, абдымаюцда й цалуюцца. Сымон пасьля ня мог навет Дэмарчыку вытлумачыць, чаму ў той час, калi сотнi iншых параў упiвалiся адно ў другое вуснамi ў доўгiх пацалунках, калi аркестр урачыстымi гукамi абвясьцiў Новы год i на зале былi прыцьмёныя ўсе свётлы, чаму ў той час ён стаяў, трымаючыся за рукi Нэлi, i ня толькi не пацалаваў яе, але чуўся яшчэ больш няёмка, чымся цэлы вечар. Мо таму, што Сымон ня ведаў аб тым унiверсальным, распаўсюджаным шырока пасьля вайны сярод ангельскай моладзi звычаi, а мо й таму, што да цалунка ён прывязваў шмат больш вагi, чымся iншыя. Для яго цалунак мусiў быць накiраваны духовымi пачуцьцямi, а ня проста бiялягiчнымi меркаваньнямi. У кожным выпадку Сымон не пацалаваў Нэлi, й тая была вельмi зьдзiўленая ды пасьля поўначы выразна пахаладзела. Магчыма, што разводка якраз i чакала той поўначы, каб хаця нейкiм цялесным спалучэньнем знайсьцi большы кантакт, адкрыць шлях да гэтага стройнага, высокага й ня зусiм даступнага жаўнера. Дэмарчык, даведаўшыся пасьля аб гэтым, навет моцна дакараў Сымона, што зь ягонага боку, сьцiпла гаворачы, гэта было няпрыгожа. На Новы Год, паводле Дэмарчыка, усе маладыя на танцах у Ангельшчыне тонуць у цалунках. I як гэта Сымон, такi мудры Саламон, гэтага ня ведаў. А калi ня ведаў, дык чаму не запытаўся?

– Бачу, калега, што я цябе яшчэ ня зусiм у людзi вывеў, - канчаў сваю натацыю Дэмарчык.

– Але-ж, але. Трэба было табе ведаць, што я ў гэтых справах невялiкi майстра. Дый што за прыемнасьць цалаваць жанчыну, якая для цябе нiчога ня значыць?

– Калi нiчога ня значыць, дык хаця-б тады ўжо зь ветлiвасьцi.

– Вось i дагаварыўся: цалаваць некага зь ветлiвасьцi. Хiба-ж толькi родных сваiх, дый ня ў вусны-ж.

– Якi-ж ты цямняк! Тут проста трэба было. У iх звычаi гэткi.

– Дык я-ж не ангелец.

– Я-ж не сказаў гэтага. Тое-ж самае i я. Але ты бачыў, якая Нэлi была незадаволеная. Будзе цябе дрэннымi словамi памiнаць.

– Ну, няхай сабе.

Сымон не хацеў спрачацца, бо Нэлi была сяброўкай Бэты, для якой у Дэмарчыкавым сэрцы недзе быў адведзены пачуцьцёвы ўтульны куточак. Дык хлапец замоўк, каб не ўгнявiць Дэмарчыка.

З водпуску абое былi задаволеныя й зьявiлiся ў абозе другога студзеня. Сымон ня тым мо быў задаволены, што добра пагуляў, бо так i ня было, але тым, што крыху збольшага пазнаў Ангельшчыну.

IV

I чым больш Сымон пазнаваў гэту краiну, тым больш яна яму не падабалася. Няважнымi былi самыя краявiды цi вонкавы выгляд яе. Як на кожнай iншай часьцi зямлi, памiнаючы хiба пустынi й ледавiкi, так i ў Ангельшчыне ёсьць месцы надзвычайна прыгожыя й зусiм брыдкiя. Краiна ўсеяна сотнямi старых замкаў, што помняць сiвыя вякi i проста ня могуць не падабацца. Але тут-жа побач расплылiся на дзесяткi кiлямэтраў вялiкiя iндустрыяльныя гарады жароламi нязьлiчоных хвабрычных комiнаў, што атручвалi навокал паветра. Выдавалася, што ў гэтай краiне няма наймалейшай пядзi зямлi, ня выкарыстанай чалавекам. Выглядала, што тут вельмi цесна, што на абтоку жыве столькi людзей, што калi-б ён быў мяшком, то даўно-б трэснуў па швах i ўсё, што не зьмясьцiлася ўсярэдзiне, апынулася-б у навакольным моры. Гэтак фактычна й было. Кожны год дзесяткi, а пасьля вайны й сотнi тысяч эмiгравалi за акiяны ў розныя, зьвязаныя зь Вялiкай Брытанiяй супольнай мiнуўшчынай краiны, каб там будаваць сабе новае жыцьцё. Гэты працэс распачаўся даўно, у тым часе яшчэ, калi ангельскiя матросы адкрывалi па ўсiм сьвеце новыя землi або сьпяшалiся ў адкрытыя iншымi, каб там лягчэй нажыцца.

Сымону перш за ўсё не падабалася ангельская пагода. Ужо прабыўшы пару тыдняў у Кэтэрык Кэмпе, спасьцярог, што яна вельмi дрэнна ўплывае на ягонае здароўе. Вечныя дажджы, вятры, iмгла, золь - усё гэта надта-ж дакучала пасьля сонечнай Iталii. Меў такое ўражаньне, як быццам нехта ўдарыў яму абухом сякеры ў патылiцу й ад гэтага ўдару сталася цяжкая галава. Ды на гэта ня было рады. Давялося прывыкаць. А хiба-ж лёгка прывыкнуць да сталай дрэннай пагоды? Дык i ня дзiвiўся, што сустрэчныя ангельцы найперш пачыналi гаварыць аб пагодзе. Гэта можна было пачуць мiж iх на кожным кроку. Мусiць, цягам стагодзьдзяў, з пакаленьня ў пакаленьне ўвайшло тое ў традыцыю. Ня толькi Сымон наракаў на ангельскую пагоду, але й самыя жыхары краiны. Гэта было для хлапца невялiкай пацехай.

Не падабалiся Сымону й людзi. Мо таму, што iх слаба яшчэ ведаў. Але выдавалiся яму нейкiмi зусiм iншымi, чымся ўсе iншыя эўрапэйцы, якiх ужо шмат давялося сустрэць пад час вайны. Шмат жартаў ёсьць аб ангельскiм характары. Адзiн зь iх апавядае, што калi-б нейкiм чынам з разбiтага карабля выратавалiся незнаёмыя мiжсобку дзяўчына й двое хлапцоў ангельскага паходжаньня ды ўсе апынулiся на бязьлюдным малым абтоку, дзе хаця-нехаця мусiлi-б мiж сабой зжывацца дзеля супольнага перамаганьня перашкодаў, то нiчога-б мiж iмi ня сталася, значыцца, ня было-б нiякага кантакту, а ўсё тое з простай прычыны, што iх ня было каму мiжсобку пазнаёмiць. Пэўна-ж, жарт перасолены, але ёсьць у iм макулiнка праўды. Ангелец, жывучы дома, для чужынца слаба даступны. З пагодным французам цi iтальянцам, навет з бурклiвым немцам можаш хутка пазнаёмiцца, распачаўшы ўсьмешкай. Мо таму, што кантынэнтальныя народы мусiлi стагодзьдзямi жыць у суседзтве зь iншымi. Ангельцы-ж, як сказалi-б бальшавiцкiя марксiсты, на сваiм абтоку вечна былi "адзiналiчнiкамi". Яшчэ ў далёкай мiнуласьцi, перамяшаўшыся з шатляндцамi-шкотамi, валiйцамi й iрландцамi, пераварыўшыся ў адгароджаным морам ад кантынэнту катле, маса насельнiцтва нiколi ня мела шырэйшага кантакту з чужынцамi. Толькi пад час i пасьля апошняе вайны зь неабходнасьцi прыйшлося прымаць у сябе багата чужых. Прыглядалiся няпрошаным гасьцям зь цiкавасьцю i, быццам тое малое нясьмелае дзiцё, што, убачыўшы чужога вусатага дзядзьку ў хаце, хаваецца за матчыну спаднiцу, карэнныя жыхары брытанскiх абтокаў хоць, вядома, i ня з боязьзю, але з загадкаю й недаверам старалiся паволi пазнаваць людзей, што гаварылi на iншых мовах. I тэмаў, i зацiкаўленьняў не маглi знайсьцi зь iмi супольных. Дый не старалiся шукаць. Iх цiкавiлi футбол, конскiя скачкi, пагода, заробкi на мясцовых фабрыках, самаход у суседа, недахоп бэнзыны, якасьць пiва, крыкет, рыба, ну й мора. Шмат цiкавых iм драбнiцаў ня мелi iстотнага значэньня для чужых бадзякаў, што апынулiся на абтоку ў сiлу неабходнасьцi. Ангельцаў ня цiкавiла замежная палiтыка (маем наўвеце шырокiя масы), геаграфiя, розныя эўрапэйскiя навiнкi. Веданьне сьвету зводзiцца ў iх да ангельскiх дамiньёнаў, калёнiяў, ну й колькi важнейшых эўрапэйскiх i iншых дзяржаваў.

У кантакце з ангельцамi Сымон спасьцярог нейкую кiтайскую сьцяну, якую нiякiм чынам нельга было пералезьцi. Гэты сьвет, навет сацыяльна самы нiжэйшы, быў своеасаблiвы. Трэба было шмат яшчэ навучыцца й даведацца аб iм, каб знайсьцi ключ да дзьвярэй, празь якiя можна было-б пралезьцi на плошчу агульнага зацiкаўленьня й сужыцьця. А ў тым часе нiхто ня мог з пэўнасьцю сказаць, як доўга давядзецца чужынцам быць на абтоку й цi наогул некаторым зь iх ня прыйдзецца пасялiцца там на сталае жыцьцё.

V

Мiнуў ужо блiзу год, як ня чуў Сымон беларускае мовы з вуснаў другога чалавека, а гады два з таго часу, як не бачыў роднага друкаванага слова. Сяброў-беларусаў пакiнуў у Iталii. Быў адзiн, як палец, сярод палякаў. Калi й палякi, зь якiмi з дня на дзень жыў, знаходзiлiся ў чужой краiне, то Сымон быў сярод чужых двойчы: раз - сярод палякаў, два - у чужой краiне. Як у дбайлiвай вясковай гаспадынi ў згорненым у кучку прысаку тлiўся жар, так у Сымонавым сэрцы, дзесьцi ў самай вялiкай глыбiнi яго, гарэў маленькi каганец непагаснага каханьня да Бацькаўшчыны i ўсяго роднага. Зьверху быў нанос абыякавасьцi й шэрай штодзённасьцi, будзёншчыны. Але хапiла-б, каб у гэту, здавалася-б, непранiкальную глыбiню пракраўся праменьчык свайго роднага, нейкая нiтачка, што зноў злучыла-б той адасоблены каганец з агульным беларускiм целам, ён разгарэўся-б i зашугаў магутным яркiм полымем, што страсянуў-бы ўсю яго духовую i фiзычную натуру.

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить