Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Янкоўскi лiчыў сябе пакрыўджаным жыцьцём i людзьмi, думаў, што нiхто да гэтага часу не ацанiў ягоных здольнасьцяў, не гаворачы ўжо аб пашане да ягонага шляхоцкага паходжаньня. Лiчыў, што капрызны лёс закiнуў яго ня ў той асяродак, дзе ён мусiў-бы быць, i вызначыў яму ў жыцьцi не адпаведнае месца. I з выгляду быў малым i нявыглядным, заўсёды натапыраным i шурпатым у адносiнах да iншых.

– А што-ж, пане Янкоўскi, будзеш рабiць, як скончыцца вайсковая масьленiца ды прыйдзецца ў цывiльным жыцьцi самому раду сабе даваць?
– пацiкавiўся аднойчы Сымон.

– Фраер ты, - самазадаволена й звысоку гледзячы, адказаў панок, - дамоў вярнуся. Там каля Кракава цёця мае маёнтак.

Вось дзе я буду жыць.

– Ого, брат!
– засьмяяўся Сымон.
– Дык ты, мусiць, уяўляеш, што маскоўскiя таварышы пакiнулi тваёй цёцi маёнтак i, пэўна-ж, таксама i для цябе цёпленькае местачка. Адно прыходзь i сядай панаваць! Нявузка!

– Ах!
– махаў дробненькi палячок рукой.
– Што з табой гаварыць! Ты - мужык i на гэтых рэчах не разумеешся.

– Я разумею, што хто працы не баiцца, таму ўсюды дарога.

– Працаваць? Дзiвак ты. Я створаны да рэчаў лепшых, а не да працы. Няхай дурнi працуюць.

– Але-ж ты й паразiт!
– плюнуў Сымон.

Янкоўскi не спасьцярог вялiкiх пераменаў, што прынесла на акупаваныя бальшавiкамi польскiя землi ваенная бура. Ня тое каб не хацеў, але прост-напраст няздольны быў сьмела заглянуць у вочы рэальнасьцi, ацанiць зьмены, што адбылiся ў сьвеце, а асаблiва на землях, захопленых Сталiным, а ў сувязi з гэтым i прадбачыць розныя магчымасьцi цi немагчымасьцi ды са здаровым розумам плянаваць будучыню. Ва ўяўленьнi шляхцiца маячыўся ўтульны маёнтак з белым выгадным домiкам у засенi высокiх стройных таполяў, пагулянкi з суседнiмi прыгажунямi-шляхцянкамi ў травеньскiя вечары, нагляданьне за паўпрыгоннымi сялянамi, гадаваньне кругленькага сыценькага жывоцiка й пагарда да чорнай працы. Сымон глядзеў на Янкоўскага больш з палiтаваньнем, чымся пагардай, i зусiм нядрэнна ўяўляў расчараваньне панка, калi-б той вярнуўся ў Берутаву Польшчу на "цёцiн маёнтак".

Iснаваў на восьмым курсе й гэтак званы покерны гурток. Да яго належала нейкiх пяць асобаў, сярод якiх галоўным быў зьвязны Розмарэк, сам стары й перадваенны яшчэ жаўнер, што больш увагi ў жыцьцi аддаваў пазакулiсным, чымся простым, хадам. Ён пранюхаў, што камандзер школы, маёр Палiшэўскi, сам любiў часта прысесьцi ў "покерэчэк". Гэткiм чынам iснавалi спрыяльныя ўмовы для карцёжных гульцоў i адно заставалася выкарыстаць нагоду. Розмарэк аб тым i парупiўся.

Няцяжка было спасьцерагчы, як часта пасьля заняткаў покернiкi адзiн за адным iшлi ў суседнi з маёравай кватэрай барак, дзе жылi падафiцэры. Там мелi асобны вольны пакой, дзе нярэдка займалiся ўлюбёнай гульнёй цэлымi гадзiнамi. Вучнi школы ведалi нямала адносна прайграных i выйграных, але таму, што сам Палiшэўскi часта прымаў удзел у картах, трымалi язык за зубамi. Розмарэк i сябры-покернiкi трымалiся з Палiшэўскiм за панiбратаў i будучыню ў школе мелi больш-менш забясьпечанай.

РОДНЫ ЗЬНIЧ

I

Пасьля пары месяцаў побыту ў Школе Падхаронжых Сымон быў прыемна зьдзiўлены адносiнамi да яго з боку сяброў курсу. Змалку прывыклы да польскае неталеранцыйнасьцi. падрыхтаваны быў на розныя няпрыемнасьцi, шпiлькi, дакоры цi навет i варожасьць. Але нiчога падобнага ня мог заўважыць. Наадварот нiколi не спасьцярог, каб вучнi вырозьнiвалi яго памiж iншых. Шмат хто паважаў яго й цанiў як аднаго зь лепшых вучняў курсу. Ведама-ж, часта настаўнiкi, а ў даным выпадку - iнструктары, ня ведалi так добра сваiх вучняў, як самi вучнi ведалiся мiжсобку. Нярэдка прыходзiла ў галаву Сымона думка, што прычынай ягонага згоднага сужыцьця зь iншымi на курсе была адсутнасьць там гэтак добра ведамага з ранейшай жыцьцёвай практыкi i з войска тыпу зласьлiвага беларускага рэнэгата, якi, намагаючыся быць лепшым палякам за сапраўднага паляка,

вечна так цi iнакш спаганяў злосьць на сваiх суродзiчах. Дзесь у глыбiнi ў такога рэнэгата была звычайна захаваная макулiнка зраненага сумленьня, якая цэлае жыцьцё не давала яму супакою таму, што здрадзiў i апаганiў народ i самога сябе. Дзеля насычэньня эгаiзму й апраўданьня сябе як чалавека, дзеля таго, каб давесьцi палякам, што ён самы сапраўдны й цэнны паляк, нiкчэмнiк такi вечна мсьцiўся на здраджаных суродзiчах. Помста гэтая - кусаньне цела роднае маткi, прымае розныя формы. Найчасьцей выказваецца дробнай дакучлiвасьцю й ядавiтасьцю ў дачыненьнi да сваiх братоў, у канцы-ж становiцца для рэнэгата хутчэй бiялагiчнай, чымся духовай патрэбай. Адгэтуль такая цягласьць i ўпорыстасьць у дакучаньнi здраджаным людзям.

Нягледзячы на карэктныя й прыязныя адносiны сяброў, Сымон намагаўся заўсёды трымацца асьцярожна. Ведаў, што нiколi з палякамi ня мог-бы зблiзiцца так, як калiсьцi, хаця i ў вельмi кароткi час, з кадэтамi Менскай Школы Камандзераў БКА. Там быў часткаю суцэльнага нацыянальнага арганiзму, тут крошкай у чужым целе. Сяброўства з Дэмарчыкам цi iншымi замыкалася ў рамках зацiкаўленьняў штодзённымi заняткамi, экскурсiямi на танцы цi навукай ангельскае мовы. Далейшы доступ у сапраўднае духовае сяброўства з гэтымi спадарожнiкамi быў зачынены.

Тое, што адносiлася да сяброў з курсу, нельга сказаць было аб маёру Палiшэўскiм. Ужо вельмi рана на пачатку школы спасьцярог Сымон, што маёр-покернiк чапляўся да яго часта бязь нiякае прычыны, за абы-якую дробязь. Сустрэне, бывала, Сымон па дарозе камандзера школы. Адсалютуе карэктна, як належыцца. Ведаў, як салютаваць. Практыкi-ж хапала, ня першы дзень быў у войску.

– Гэй!
– рэзка крыкне на хлапца, затрымаўшыся, Палiшэўскi.
– Спарыш! Ану-ка вярнiся!

– Слухаю пана маёра!
– падыйдзе Сымон.

– Як гэта вы, радавы, салютуеце, быццам у вас рукi вялыя, зусiм без касьцей? Што гэта, лепш ня ўмееце? Як гэта вы ходзiце, быццам той дзед стары? Так жаўнер павiнен хадзiць?

Сымон стаiць i чырванее, сочачы, як дрыгае маёраў падвойны падбародак.

– Я вам устаўлю яшчэ яйцы! Навучу вас, як будучы афiцэр хадзiць павiнен, пся косьць! Можаце адысьцiся!

Сымон адсалютуе й манiцца йсьцi.

– Гэй, Спарыш! Вярнiцеся!
– зноў гаркне покернiк Палiшэўскi.

Сымон затрымаецца.

– Жывей вы ня можаце? Ану-ка папробуйце лепш, пся крэў!

За гэткiя частыя маёравы натацыi Сымону было надзвычайна крыўдна, асаблiва калi заўважыў, што Палiшэўскi яму аднаму з цэлага курсу манiўся "яйцы ўстаўляць", адно на яго рэгулярна накiдваўся.

Ужо пасьля, бывала, здалёк угледзеўшы маёра, прысьпешыць Сымон кроку i йдзе, здаецца, быццам той прускi жаўнер на парадзе - выпяцiўшы наперад грудзi, высока трымаючы галаву й сьмела гледзячы афiцэру ў вочы.

– Гэй! Спарыш!
– зьвягне зноў, нягледзячы на ўсе юнаковы стараньнi, Палiшэўскi.
– Што гэта вы раўней хадзiць ня можаце? Я вам устаўлю яйцы, пся крэў!

Пераканаўшыся, што як нi старайся, а маёр-покернiк усё роўна будзе абяцаць "яйцы ўстаўляць", Сымон стараўся, калi было магчыма, не паказвацца камандзеру школы на вочы. Вiдаць было, што Палiшэўскi чапiўся наўмысьля. Была нейкая прычына, аб якой Спарыш ня ведаў. "Цi не нацыянальнасьць мая тут прычынай?" пытаў сябе хлапец. Нiколi не давялося Сымону чуць, каб Палiшэўскi сулiў iншаму "ўставiць яйцы", адно яму. Гэта нiчога добрага для юнака не варажыла.

II

Дзесьцi недалёка Каляд прыйшоў загад, каб Польскi цэнтр вышкаленьня панцырнай зброi (гэтак афiцыяльна называўся) з Кэтэрык Кэмпа пераехаў у Фразербург, у Шатляндыю.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7