Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

У 1939-ым годзе дзякуючы нейкаму асаблiваму зьбегу абставiн бальшавiцкiя "вызвольнiкi" захапiлi хлапца ў Нясьвiжы. Юрыю собiла зусiм непавярхоўна пазнаёмiцца з маскоўскай Лубянкай. Як i тысячы iншых палякаў, скарыстаў з нагоды ў 1942 годзе, уступiўшы ў арганiзаваную са згоды Сталiна на тэрыторыi Расеi польскую армiю. Далейшы шлях праз Iран, Iрак i Палесьцiну прывёў у Эгiпет i Лiвiю, пазьней - у Iталiю ды Ангельшчыну. Хаця Юры браў удзел у ваенных акцыях на фронце, адылi, вiдаць, адвагай не грашыў, бо на грудзях вiднелася адно пара берэтак ваенных адзнакаў i то якраз такiх, што давалiся ўсiм жаўнерам Другога корпусу бяз увагi на тое, былi яны пад агнём цi не.

Як казалi на курсе (што цяжка было праверыць), бацькi ягоныя з адной дачкой знаходзiлiся ў Монтэ-Карла, а старэйшы брат служыў у польскай

авiяцыi. Юры здабыў сярэднюю асьвету ў Швайцарыi, там-жа студыяваў i эканомiку ва ўнiверсiтэце. Гэты рослы дзяцюк быў вельмi сьцiплага характару й абмежаваных вымаганьняў. Калi-б навет i не насiў ведамага гiстарычнага прозьвiшча, заслугоўваў-бы, бадай, на тую самую пашану, якую меў сярод сяброў. Наскрозь i заўсёды вырозьнiваўся мiж iншых жаўнераў сваёй ветлiвасьцю, ласкавасьцю й сьцiпласьцю. У мове ягонай цалкам адсутнiчала будзённая жаўнерская "лацiна". Можна было быць мiзэрным па характары й асабiстай маральнасьцi чалавекам, стаяць на найнiжэйшай сацыяльнай прыступцы, але калi Радзiвiл гаварыў з вамi, магло здавацца, што вы самi замянiлiся ў сваю адваротнасьць: зьяўляецеся чалавекам у вялiкай меры вартасным, да якога якраз таму й адносяцца з такой вялiкай пашанай. Лiшнiм гаварыць, што ад вас належылася-б чалавеку ўзаемнасьць.

Самым вартасным у Радзiвiлавых адносiнах да людзей было тое, што анi тая ветлiвасьць, анi пашана й добразычлiвасьць да iншых ня былi вымушанымi, штучнымi, як гэта часьценька даецца заўважыць у людзей зьверху палiтураваных, а ўсярэдзiне - грубых i фальшывых. Магчыма, што частка сакрэту Радзiвiлавай этыкi ляжала ў тым, што ўсiх людзей лiчыў добрымi, залiчаў iх у свае сябры i, ужо зыходзячы з гэтага, зблiжаўся зь iмi. Пазнаўшы гэтага рослага дзяцюка, вы хутка ўсьведамiлi-б, што гэта было ўпоенае ў яго змалку, дадзенае ўзгадаваньнем, што iнакш ён ня мог, калi-б навет i хацеў. Некаторыя спрабавалi справакаваць яго на злосьць цi дрэнны язык. Звычайна не ўдавалася. Калi Юры спасьцерагаў, што наўмысьля правакуюць, тады зь ледзь заўважнай, але заўсёды пазбаўленай зласьлiвасьцi ўсмешкай збываў усё жартамi, нiколi не рэваншуючыся на тых, што намагалiся яго правакаваць. У кожным чалавеку, зь якiм так цi iнакш зблiжаўся, гэткiм падыходам здабываў сабе сябру.

На курсе клiкалi яго "прынцам" (ад ангельскага слова "рrinсе" - князь). Другiя дзьве, заўсёды мiж людзей вельмi рэдкiя, а найбольш цэнныя якасьцi Радзiвiлавага характару - уменьне маўчаць i слухаць iншых ды - цi не найважнейшае - неятолькi не выстаўляцца сваiм "я", але зусiм мала гаварыць аб сабе. Апошняе - найцяжэйшае, бо кожны чалавек у першую чаргу - эгаiст. Таксама штука ўменьня слухаць iншых зьвязана больш цi менш з собскiм эгаiзмам i зьяўляецца мiж людзей зьявiшчам даволi рэдкiм.

IV

Кажуць, што багатыя людзi - таму багатыя, што ўмеюць ашчаджаць. Гутарка йдзе не пра тых, што нажываюць капiтал у спадчыну цi багацеюць нясумленнымi мэтадамi, а пра такiх, што пачынаюць зь нiчога i ўсялякую манэту горнуць пад сваю моцную апеку, хоць гэта быў-бы, як часта выражаюцца ангельцы, сhicken feed*. Да гэткiх людзей трэба аднесьцi Юрыя Радзiвiла. Казалi некаторыя з вучняў восьмага курсу, што быццам Радзiвiл меў ад бацькоў вызначаную месячную суму ў памеры ста ангельскiх фунтаў на свае патрэбы. Плётка была малапраўдападобная. Вядома было адно, што Юры нiякiх грошай ад нiкога не атрымлiваў, але ня выключана, што бацькi дзесь адкладалi на ягонае конта нейкую месячную суму. Затое было публiчнай тайнiцай, як гавораць, што Юры ашчаджаў самую найдрабнейшую манэту з вайсковай платнi, якую атрымлiваў, як i ўсе iншыя, у памеры двух з паловаю фунтаў на дзесяць дзён.

* Курыны корм (англ.).

Iншыя трацiлi свае грошы на пiва, курава, вечарынкi, дзяўчат, на пячэньне й каву вечарамi ў мясцовай кавярнi. Радзiвiл ня пiў i ня курыў, не хадзiў на танцы й надзвычайна рэдка заглядаў у кавярню. Затое часта ўдзень прыносiў са сталоўкi закручаны ў паперку белы хлеб. Вечарам, седзячы ў бараку пры круглай напаленай печцы, раскладаў яго на гарачым кружку i, падпякаючы з двух бакоў, быццам тоўст, спажываў з прынесенай таксама з кухнi кавай цi гарбатай. Калi каторы зь сяброў, бачачы гэта, абяцаў купiць Юрыю пару пячэньняў i кавы ў кавярнi, калi-б той быў ласкавы з iм пайсьцi, "прынц"

вельмi ветлiва, але станоўка адмаўляўся - мо таму, што самому прыйшлося-б выдаткаваць пару пенсаў.

Ашчаднасьць Юрыя не канчалася на грашох, якiя ахвотна пазычаў усiм, хто прасiў. Пад канец навукi меў iх цэлае бярэма - магчыма, ня толькi ўсе атрыманыя за восем месяцаў фунты, але й шылiнгi зь пенсамi. Ён ашчаджаў i вайсковую вопратку й абутак. Кожны жаўнер меў па два мундзiры-"батледрэсы" й па дзьве пары абутку. Адна пара прызначаная была на буднi дзень, другая - на сьвяты. Рэдка давялося-б пабачыць Юрыя навет у сьвяточны дзень у лепшай вопратцы, хiба адно тады, калi разам з усiмi iшоў на абавязковую багаслужбу. Затое часта давялося-б бачыць "прынца" з прасам у руцэ пры стале ў бараку прасаваў порткi цi горшы штодзённы мундзiр. Прас быў куплены колькiмi сябрамi для супольнага ўжытку. Трэба тут заўважыць, што бальшыня жаўнераў прасавала свае порткi саматужным мэтадам, г. зн. пакрапiўшы злёгку вадою, злажыўшы роўненька на канты, клалi порткi на сяньнiк i зьверху ў падвойную столку засьцiлалi коцам. Гэта рабiлася кожны вечар перад ночным адпачынкам. Калi чалавек праспаў ноч на сваiх портках, дык ранiцай былi яны зусiм нядрэнна выпрасаваныя, хоць, вядома, не такiмi, як можна было зрабiць пры дапамозе праса. Але на буднi дзень i такога прасаваньня было даволi.

Калi Юры купляў паперу й канверты для карэспандэнцыi, абавязкова выбiраў найгоршае й самае таннае. Няважна да каго пiсаў - да "прынцаў" цi звычайных сьмяротных - карыстаўся тымi самымi, найбольш таннымi пiсьмовымi матэрыяламi.

Найбольшую ўвагу зьвяртаў Юры на сваё здароўе. У Ангельшчыне, пры капрызнай i дажджлiвай пагодзе, шчасьлiвы той, чый арганiзм адпорны на звычайны катар i прастуду. "Прынц" да такiх не належаў. Часта сябры бачылi Юрыя з нейкiмi кроплямi ад прастуды ў руцэ, а яшчэ часьцей - з пластыкавай ампулкай, у сярэдзiне якой, быццам той тонкi алавiк, сядзеў медыцынскi сродак супраць прастуды. У канцы ампулкi была маленькая дзiрачка. Яна ўкладалася ў нос i моцна цягнулася ў сябе для прачышчэньня насавых каналаў. Цiкава было сачыць, як Юры сваiм доўгiм i тонкiм пальцам прыцiсьне адзiн бок носу, а ў другую дзiрку ўложыць ампулку ды колькi разоў з вялiкiм смакам пацягне носам, навет аж зморшчыцца часам. Пасьля палец прыцiсьне другi бок носу, а ампулка загляне ў другую адтулiну. Апэрацыю тую паўтарае часта й некалькi разоў. На зьмену прыйдуць густыя пахучыя кроплi з малой пляшачкi, ужываньне якiх вымагае ня менш складанай апэрацыi. Юры дасягнуў верху мастацтва пры ўжываньнi тых кропляў i ампулкi, а ўжо лiшнiм будзе прыгадваць, што ўкладаў у гэта ўсю сваю душу. У моманты, калi Юры прысьвячаў увагу свайму правiльна-роўнаму панскаму носу, здавалася, што нiчога больш, акрамя яго, на сьвеце не iснавала. Пры тым "прынц" лёгка вурчэў, наракаючы на капрызную ангельскую пагоду.

Падсушваючы пры печцы хлеб, Юры часта заводзiў зусiм нядрэнным тэнарам iндыйскi раманс:

When I'm calling you-u-u,

Will you answer to-o-o...*

* Калi я паклiчу цябе, Ты адгукнешся мне... (англ.)

V

Толькi адзiн Шчуроўскi любiў пажартаваць над "прынцам". Шчуроўскаму й прозьвiшча надзвычайна пасавала да ягонага вонкавага выгляду. Шылаваты нос i падбародак, што нагадваў пацукову мордачку, ды цьвёрдзенькая, заўсёды настаўбураная грыўка, што нейкiм чынам нагадвала пацуковы вушы, вузка разьмешчаныя побач шылаватага носу вочы - усё гэта, здавалася, мела сувязь з прозьвiшчам языкатага хлапца.

– Ну, "прынчэ", як там сягоньня маецца твой панскi хрыбет?
– прыйшоўшы аднойчы зь дзённых заняткаў, зьвярнуўся да Радзiвiла Шчуроўскi.
– Вы ведаеце, хлопцы, сягоньня "прынц" алiву ў "Кромвелi" зьмяняў. Але-ж i стагнаў, але-ж i крактаў. Праходжу я гэта каля танка, гляджу - нечыя доўгiя ногi, быццам тыя качэргi, з-пад гусенiцаў тырчаць. Стаю ды думаю - у каго-ж гэта ў нас на курсе такiя кавёлы даўжэзныя. Гадаю гэта я ды ажно чую, што нехта крэкча пад нiзом, як тая баба пры родах. Гэй!
– крычу.
– Што гэта там вам, пане калега, сталася? Памагчы, можа? Ажно сунецца з-пад "Кромвеля" нейчы доўгi кодаўб, i тады я пазнаў, што гэта наш "прынчэ". Замурзаны-ж, каб вы бачылi! I стукнула-ж таму iнструктару пану Юрыю такую брудную работачку даць! Ах, ах! Як-жа, "прынчэ", чуешся?

Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма