Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Адкуль вы тут узялiся?
– бязь нiякае прадмовы кiнуў Сымону маёр.

– Зь Iталii, - спакойна адказаў хлапец.

– Зь якога вы адзьдзелу?

– Апошнi час быў на фронце ў семнаццатым батальёне шостай Львоўскай брыгады пяхоты.

– Чаму вы не пайшлi ў школу пяхоты, а прыехалi ў панцырную?

– На гэтае пытаньне ня ведаю, цi сумею адказаць... бо...

– Вы прыехалi сюды ахвотнiкам?

– Камандзер майго адзьдзелу падаў маё прозьвiшча без майго ведама.

– А пасьля вы згадзiлiся?

– А што-ж я меў рабiць?

– Я вас пытаюся, пся косьць!
– пачырванеў раптоўна Палiшэўскi, i на твары ў яго зьявiлася

нейкая неакрэсьленая грымаса.
– Адказвайце на пытаньне!

– Калi ўжо так сталася, дык мусiў згадзiцца.

– Значыцца, вы ахвотнiкам сюды прыехалi?

– Думаю, пане маёр, што гэтага нельга назваць ахвотай, калi чалавека прапануюць безь яго ведама...

– Дык як вы сабе ўяўляеце такую справу? Не маглi стаць да рапарту з просьбай, каб вас пакiнулi ў адзьдзеле, а прыехалi й хочаце давесьцi, што вас прымусам прыслалi? Га?
– нэрваваўся маёр.

На буйным твары цяжка было спасьцерагчы такую раптоўную перамену. Адно па голасе Сымон здагадаўся, што тлумачыць Палiшэўскаму аб ягонай абыякавасьцi да школы ня будзе ладу.

– Дык як вы ўрэшце думаеце? Ахвотнiк вы цi з прымусу?
– прыпадняўся маёр за сталом.
– Няма чагосьцi сярэдняга. Або так, або не. На маю думку, вы ахвотнiк. Хочаце, каб за такога вас уважалi?

– Так ёсьць, пане маёр.

– Адкуль вы з дому?

Сымон назваў мясцовасьць нараджэньня.

– Хто ваш бацька?

– Селянiн.

– Колькi меў зямлi?

– Дванаццаць гэктараў.

"Чорт цябе пабяры, - думаў Спарыш, - яшчэ возьмеш загадаеш, як тыя бальшавiкi, аўтабiяграфiю, пачынаючы ад прапрадзеда, пiсаць". Ужо падымалася правая рука, каб з заклапочаньня пацерабiць патылiцу, але калi хлапец прыпомнiў, дзе знаходзiцца, хутка апусьцiлася.

– Колькi часу вы былi на фронце?

– Тры месяцы.

– З чым ваявалi?

– Зь немцамi, пане маёр.

– Я ня пытаюся, зь кiм, але - якой зброяй, якую функцыю вы выконвалi, пачаў хвалявацца зноў верхнi маёраў падбародак.

– З "п'ятам", пане маёр.

– Гм... можаце iсьцi.

Сымон адсалютаваў i, павольна павярнуўшыся, зрабiў тры крокi ды ўжо браўся за клямку дзьвярэй.

– Спарыш!
– гукнуў голас Палiшэўскага.

– Я ёсьць, пане маёр!
– адвярнуўся юнак.

– Як то вы паварачваецеся, як тая цяжарная баба! Не можаце вы гэта жывей, рухавей? Помнiце, як вазьму вас на школу, то яйцы вам хутка ўстаўлю, пся косьць!

– Так ёсьць, пане маёр!

– Можаце адыйсьцi.

Сымон хуценька крутануўся на левым абцасе, жвава адсалютаваў i жывенька выскачыў за дзьверы.

– Як вы думаеце?
– зьвярнуўся быццам да сьцяны, гледзячы на свежазачыненыя за Сымонам дзверы, Палiшэўскi. Капiтан Баяноўскi аднавiў ранейшае шпацыраваньне ды ўважна зiрнуў у вакно, быццам там намагаючыся знайсьцi адказ на камандзерава пытаньне.

– Здаецца, у яго ў галаве крыху ёсьць, - флегматычна, усё яшчэ жуючы гуму, адказаў, выцягнуўшыся ў крэсьле, Монiк.

– Пане лейтанант, - з уданай паважнасьцю павярнуўся да яго Палiшэўскi, будзьце ласкавы, перастаньце ў маёй прысутнасьцi ў часе службовых гадзiн жаваць гуму. Iншым часам - як сабе хочаце.

– Перапрашаю пана маёра, - спахапiўся бледны лейтанант i, хутка выцягнуўшы зь кiшэнi кавалак туалетнае паперы, паднёс яе да вуснаў, улажыў туды жвачку ды, устаўшы з крэсла, выкiнуў яе ў кошык для сьмецьця.

– Колькi пунктаў атрымаў ён на экзаменах?

– Семдзесят два, - адазваўся Баяноўскi.

– Выглядае, што трэба прыняць. З гэтай нацыянальнасьцю, пся косьць, чалавек чужога ўзгадаваньня... Як вы думаеце, пане капiтан?

– Няма прычынаў, каб адкiнуць.

– А вы, пане лейтанант?

– Варта прыняць.

– Няхай так i будзе, - заключыў Палiшэўскi.

VI

Калi абвешчаны былi вынiкi экзаменаў у школу, аказалася, што тры чалавекi былi адкiнуты. Кандыдаты й раней ведалi, што некага мусiлi адкiнуць, бо на дваццаць чатыры месцы было дваццаць сем кандыдатаў. Двое адкiнутых былi жаўнеры зь Iталii. Яны цэлую вайну былi ў панцырных адзьдзелах. Чулiся моцна пакрыўджанымi. Дарма што колькi разоў спрабавалi абiваць парогi ў Палiшэўскага, камандзер i гаварыць не хацеў. Да таго-ж выказалася хутка, што згодна з загадам брытанскiх уладаў восьмы курс меўся быць апошнiм. Гэткiм чынам адкiнутыя ня мелi надзеi паступiць на дзевяты, бо школа мела быць закрытая. Адзiн з гэтых адкiнутых, што па дарозе з Iталii ў Кэтэрык Кэмп пасябраваў з Сымонам, вельмi яму зайздросьцiў такой удачы, намякаючы ў гутарцы й на тое, што Сымон быў беларусам i яго прынялi, а яго - як паляка, дый, пэўна-ж, зусiм ня горшага, калi ня лепшага, - адкiнулi.

Спарыш ня лiчыў таго за такую вялiкую, як выдавалася паляку, удачу. Наогул быў хлапцом здольным, адылi ягоныя зацiкаўленьнi ў навуцы ня былi ў кiрунку тэхнiчным - больш за ўсё любiў лiтаратуру, гiсторыю, фiлязофiю й мовы. Аднак глубока ўнутры, здавалася, навет падсьведама, ганарыўся тым, што ўдалося на жыцьцёвай дарозе пералезьцi яшчэ адзiн парог, дарма што адчыненыя дзьверы вялi ў цемру. Для яго гэта ўдача, як гаварыў адкiнуты паляк, была яшчэ адным доказам сваёй вартасьцi й разьвiтасьцi, асаблiва-ж калi параўноўваў сябе з тымi спрактыкаванымi ваякамi, бальшыня якiх выводзiлася з панцырных адзiнак. Некаторыя былi падафiцэрамi з доўгiм стажам службы, з грудзьмi, поўнымi медалёў. Яшчэ ў пачатковай i сярэдняй школе Сымон стараўся вучыцца й амаль заўсёды быў першым паводле ацэнак у сваёй клясе. Там меў справу заўсёды з аднагодкамi, значыцца, шансы былi амаль роўныя. Даваўся ўсiм роўны й да гэтага часу невядомы матэрыял да вывучэньня, i адно найбольш здольныя й працавiтыя трымалiся на вярху данае клясы. Тут-жа пры экзаменах былi людзi з усiх пластоў грамадзтва, пачынаючы ад князя Юрыя Радзiвiла (аб iм i iншых будзе мова пазьней), пераходзячы да сынкоў бюракратаў i вайскоўцаў ды канчаючы дзяцьмi сялян. Розьнiлiся й паводле сваiх гадоў, i вайсковых ступеняў, i ваеннае практыкi, i ўзгадаваньня, й навуковага падрыхтаваньня. Былi й людзi з вышэйшай асьветай. Дык у тым i меў Сымон асабiстае задаваленьне, што ня толькi наогул трапiў у школу, але паводле ацэнак апынуўся дзесь усярэдзiне.

Быў гэта чэрвень 1945-га году. Мiмаволi прыбягаў Сымону на думку чэрвень мiнулага году ў Менску. Прыгадвалiся афiцыяльна нераспачатыя заняткi Школы Камандзераў БКА, маладыя, поўныя веры ў сябе й свой народ юнакi, што пазьляталiся былi з усiх куткоў Бацькаўшчыны, каб у будучынi стацца авангардам беларускiх збройных сiл. Як хутка ўсё тое расплылося-разьвеялася, зьмянiлася, шмат чаго спарахнела-спапялiлася, iншае зламалася, а некаторае - самае мацнейшае й пасьля вайны яшчэ больш трывалае й узмоцненае - раськiданае было сяньня па ўсiх кутках Эўропы. Была калiсь для ўсiх адна дарога, ясная й простая, быў кiрунак, было кiраўнiцтва. Сягоньня, год пазьней, стаялi на розных сьцежках, у розных месцах кантынэнту, гукалiся й шукалiся мiжсобку ў чужых джунглях. Адно хiба ў iх засталося супольнае - зьнiч непахiснай любовi да Бацькаўшчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Смертник из рода Валевских. Книга 3

Маханенко Василий Михайлович
3. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 3

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки