Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

IV

Як горка смуткую я ў сценах глухіх — Між колераў бледных тых, шэрых! Асенняя муха — чытачка маіх Няроўных радкоў на паперы. Чаму ты мне, бог, даў пакутлівы лёс, Дзе рай твой зямны абяцаны? Дзе літасць твая да прытоеных слёз, Да лаўкі маёй акаванай? О, колькі тут сэрцаў смуткуе, павер, Я кожнае з іх прыкмячаю. Ты злітуйся, божа! Мой розум цяпер Знямеў ад тугі і адчаю.

V

Як тут павольна дзень ідзе, Нібы чыёсьці пахаванне!.. І дзень, праведзены ў бядзе, Аплакваць будзеш з адчуваннем, Што вельмі хутка час да скону йдзе.

VI

Я слухаю горада гул за сцяной, Астрожнік, хаваючы слёзы. Варожае неба вісіць нада мной — З пагардай глядзіць і пагрозай. Вось дзень адышоў, як наглядчык, прыціх, Газніца мігае з пагрозай. У камеры душнай мы толькі ўтраіх — Газніца, і я, і мой розум.

АТЭЛІ

Тут пакоі — удовы. Сам жыві-памірай! Нехта з’явіцца новы, — Плату ўперад давай! Гаспадар у трывозе,— Ці заплацяць паны? Я кручуся ў знямозе, Як ваўчок завадпы. Шум фіякраў — аж млосна! А сусед мой, лайдак, Смаліць востры, нязносны Той англійскі табак. Ён рагоча, кульгае, Ла Вальера двайнік! I да ранку мігае Мой пакутнік-начнік. I ўсе людзі ў атэлі, Сярод тлуму таго, Вавілон
зразумелі
З мовай дзікай яго.
Нашы дзверы зачынім! Кожны ўспомніць пры тым Аб адзінай жанчыне, Аб каханні сваім.

ВАНДЭМ’ЕР

(З паэмы)
Людзі будучых дзён, калі нікалі Успамінайце мяне: жыў паэт на зямлі, Калі з тронаў ляцелі старчма каралі. Паміралі яны у маўклівай журбе, Але веліч захоўвалі ўсё ж пры сабе. Ты — дзівосны у верасні, горад Парыж! Ты паміж вінаграднікаў ночы стаіш: Вінаградзіны-зоры павіслі ўгары, Іх нястомна дзяўбуць аж да самай зары Ап’янелыя птушкі майго захаплення. Я па цёмных завулках хадзіў у натхненні. Я пачуў печы голас, як вяртаўся дадому,— Ён спяваў, урачысты, то сціхаў, невядомы, Каб да Сены дайшло гэтай ноччу вячыстай Рэха ўсіх галасоў — далёкіх і чыстых. Доўга слухаў я розныя спевы і крыкі, Што Парыж абудзіў сваёй песняй вялікай. Песень Францыі прагну. Прагну песень народаў— Хай у глотку маю яны льюцца заўсёды! П’яны-п’яны Парыж я адчуў і убачыў — Вінаград ён збіраў самы спелы і смачны, I спявалі там звонка Вінаградныя гронкі. Рэйн стары адгукнуўся, плыў, як водгулле, Ван: Слухай песні, Парыж, спеў сваіх грамадзян! Тыя гронкі, што сонца калісь нарадзіла, Мы гатовы прынесці ў ахвяру табе. Мы нясём табе розум, і муры, і магілы, Непачуты табою крык дзяцей у калысках, Мы прыносім табе рэкі думак іскрыстых, Мы працягваем рукі ў парыве бязмежным, Быцца доўгія рукі спяваючых вежаў. Розум гібкі наш звязаны з іншым жыццём, Ён хавае, як дзверы, сакрэт пад замком; Мы прыносім табе таямніцы стагоддзяў: Ты пачуеш не толькі аб любоўнай прыгодзе,— Сэнс дваякі пачуеш фатальнай праявы, Невядомы ні Усходу, ні Грэцыі нават,— Сэнс Брэтані, дзе сілай дзевятага вала Акіян кантынент падмывае памалу. Поўнач гулам сваіх гарадоў адказала: О Парыж! Мы прыйшлі, мы — крыніцы жывыя — Гарады, дзе спяваюць, балбочуць святыя, Металічныя ідалы фабрык святых, Зацяжарылі хмары ад комінаў тых! Нібы ўстаў над зямлёй Іксіён механічны, Нашых рук, нашых пальцаў не злічыш, не злічыш! Хай завод-велікан, хай майстэрня спарыш — Як рабочыя голыя, нашы пальцы працуюць: За сантымы рэальнасць яны фабрыкуюць. Гэта ўсё мы табе ахвяруем, Парыж! . . . . . . . . I яшчэ адказалі тады гарады, гарады… Толькі я ўжо адрозніць не мог галасоў — Незнаёмых, аддаленых слоў. I напеў старажытнага горада Трэва Зліўся з іншым матывам і іншым напевам. Свет вялікі змясціўся ў гэтым віне. Тут былі і жывёлы, і мора, і дрэвы, Горы, зоры спявалі — здавалася мне; Чуў людзей на каленях пры беразе неба, Спеў жалеза, што служыць нам добра, як трэба; Быў агонь, без якога не маем натхнення: Узнікалі нябожчыкаў гордыя цені, I маланкі, што думку маю нараджалі; Кілаграмы паперы агнямі дрыжалі. I збіраліся разам даты, назвы, імёны, Там былі чарвякі несмяротныя — Ім належыць штодзёнпа Адшліфоўваць пасля нашы косці гаротныя. Грозных армій змагаліся батальёны, I былі там лясы: што ні дрэва, то — крыж, I была там — ці чуеш, Парыж? — Хацінка мая ля берагу мілых вачэй; Крыкі кветак мне чуліся ў змроку начэй. Гэта ўсё там было, Гаманіла, жыло. Апісаць не змагу я — мне слоў пе знайсці, Зразумець не змагу я ніколі ў жыцці Усяго, што тады мне ўявілася, Усяго, што на свеце змянілася,— Распаліла празрыстым віном Няўтольную смагу Парыжа. Пагодныя дні. Жахлівыя сны. Дзеянні. Вечная музыка руху. Парасткі, што нараджаюцца з болем. Светы, якія нагадваюць нас, Я вас выпіў, а смагі сваёй не здаволіў. Затое я зведаў смак сапраўдны сусвету. Ап’янеў ад таго, што я выпіў сусвет сам на беразе Сены, Наглядаючы там, як хвалююцца хвалі і дрэмлюць барліны. Слухай, слухай мяне! Я — глотка Парыжа. Буду піць я сусвет зноў і зноў. Слухай песню маю ап’янення сусвету! …Вераснёвая ноч праплынала павольна ў вадзе. Агні не свяцілі з мастоў, захліпаліся ў Сене. Сярод зорак згасаўшых займаўся ўжо дзень.

КАЛІГРАМЫ

ВЕРШЫ МІРУ I ВАЙНЫ

Памяці старэйшага з маіх саброў Рэнэ Даліза, які загінуў на полі Чэсці 7 мая 1917 г.

(1913–1916)

ПРЫВІД ВОБЛАКАЎ

Напярэдадні чатырнаццага ліпеня, А чацвёртай гадзіне папоўдні, Я выйшаў на вуліцу: Вандроўных акрабатаў я хацеў пабачыць. Людзі гэтыя працуюць пад адкрытым небам, Зрэдку іх цяпер сустрэнеш у Парыжы. У дні майго юнацтва было іх значна болей, чым цяпер. Амаль усе яны паехалі ў правінцыю. Вось я іду бульварам Сен-Жэрмен. На плошчы невялікай, ля помпіка Дантону, Я сустракаю акрабатаў. Іх акружыў натоўп маўклівы і чакаў пакорліва. Заняў я месца, каб разгледзець лепш: Цяжар страшэнны; Гарады бельгійскія, паднятыя Магутнымі рукамі рускага рабочага з Лангві; Пустыя гіры чорныя, З’яднаныя застылаю ракою! I пальцы, што прывыклі скручваць сігарэту, Прыгожа горкую, як і само жыццё. Пясок засланы дыванамі бруднымі, Брыжы якіх разгладзіць немагчыма, Яны — якраз пад колер пылу, I плямы жоўтыя, зялёныя Да іх прыліплі, Як ліпне ў вушы нам дакучлівы матыў. Ты бачыш чалавека — дзікуна схуднелага? Насіў ён попел продкаў на барадре сівой, Ён спадчыну сваю насіў на твары, Здалося, ён пра будучыню марыў I машыпальна ўсё круціў катрынку. Катрынкі голас! Ён здріўляў людзей, I чуліся ў ім бульканне, і лямант, і глухія стогны. Стаялі нерухома акрабаты. Старэйшы з іх насіў трыко лілова-ружаватае, — Такога колеру бываюць твары Сухотніц юных, з твару нават свежых, Але асуджаных на смерць хваробай. Той колер затаіўся ў складках, Якія акружаюць рот; Падкраўся ён па здрадніцку да нордраў — Лілова-ружаваты колер. I чалавек насіў на целе, на спіне Агідны колер сваіх лёгкіх. Рукі! Рукі ўсюды ахоўвалі парадак. Другі вандроўны акрабат Быў апрануты толькі ў цень. Я доўга Углядаўся ў чалавека — і нічога Не ўбачыў і не зрарумеў нічога: Быў гэты чалавек без галавы. Старэйшы, трэці з іх, русім падобны На валацугу, нават на бандыта, Адпетага, але весельчака. Ён да таго ж (з падвязкамі па белых панталонах) Меў выгляд зводніка, што пільна сочыць I за сабой і за сваім убраннем. Прыціхла музыка. I пачаліся Перагаворы з публікай, якая Ашчадна цыркала на дывапок Манетку да манеткі,— два з паловай франкі, Замест чаканых трох за выступленне. Што зробіш? Стала ясна — Ніхто больш не падкіне ні сантыма I давядзецца распачаць сеанс. Тут выйшаў раптам з-пад старой катрынкі Зусім маленькі акрабат, Апрануты ў ружовы колер лёгкіх. Была ў яго на шчыкалатках і запясці футра. Падскочыў з крыкамі кароткімі I міла нам салютаваў, Узняўшы ўгору рукі. Адну нагу адставіў ён назад, Дагодліва і нізка пакланіўся На ўсе чатыры часткі свету. Калі ж падняўся ён на шар,— Пяшчотнай музыкаю стала Яго малое цела, І ўжо не засталося Снакойных, апатычных гледачоў. «Як дух маленькі, бесцялесны!» — Падумаў кожны. I песня рухаў заглушыла Старую, механічную катрынку, Якую чалавек круціў, Пакрыты попелам далёкіх продкаў. Малы кульнуў сваё сальта мартале З такой гармоніяй, Што і катрынка сціхла, Катрыншчык жа Закрыў рукамі твар; Здавалася, што гэта ўжо не пальцы, А верныя нашчадкі яго лёсу; I на старэчым твары прараслі Маленькія зародкі будучыні. Зноў
крык чырванаскурага.
I апёльская музыка дрэў. I знікненне дзіцяці.
Акрабаты ўзнімалі, гуляючы, Гіры вялізныя. Яны жангліравалі грузамі. Але глядач шукаў дзіця дзівоснае ў самім сабе. О век! Век воблакаў!

МАЛЕНЬКАЕ АЎТО

Трыццаць першага жніўня Тысяча дзевяцьсот чатырнаццатага года, Я выехаў з Давіля позна ўвечары У малым аўтамабільчыку Рувэра. З шафёрам разам трое нас было. «Бывай», — сказалі мы эпосе ўсёй. А над Еўропай уздымаліся гіганты гневу. Арлы, чакаючы ўзыходу сонца, пакідалі гнёзды, Пражэрлівыя рыбы выплывалі з бездані. Збіраліся народы — пазнаёміцца грунтоўна, А мерцвякі ад жаху калаціліся ў сваіх дамоўках змрочных. Брахалі злосныя сабакі на слупы граніц. Я ехаў, і былі ў маёй душы Усе арміі, якія між сабою ваявалі; Яны паўзлі і выгіналіся, адна другую вынішчалі; Былі ў маёй душы лясы і вёскі Бельгіі, Даліна Руж і Франкаршан, былі сялібы — Яны заўсёды першыя пакутвалі ад чужаземнага нашэсця; Я нёс з сабой артэрыі чыгунак — Там ехалі на смерць салдаты, Жыццю шматкаляроваму яны салютавалі ў апошні раз… Я нёс з сабою акіянаў глыбіню,— Між затанулых караблёў Там плавалі страшыдлы. I неймаверную я нёс з сабою вышыню — Туды арол не ўзнімецца — Там чалавек у бой ідзе на чалавека I падае раптоўна ўніз, нібыта зорка. Я адчуваў: як новыя і спрытныя істоты Сусвет будуюць новы і кіруюць рухам; Як незвычайную вітрыну выстаўляе, Разбагацелы на чужым дабры гандляр; Як гоняць пастухі гіганцкі статак — Ідуць жывёліны нямыя і скубуць паціху словы, На іх сабакі брэшуць на дарозе. Ніколі не забуду я таго начнога пераходу: Маўчалі мы, ніхто не вымавіў ні слова. О, змрочнае цяжкое адбыццё, Калі тры нашы фары ў цемры паміралі! О, ноч пяшчотная, перадваенная! О, вёскі, Дзе працавалі спехам кавалі: Іх выклікалі ад поўначы да першае гадзіны раніцы! Ма ймчаліся да сінесіняга Лізье І да Версаля залатога, І тройчы мы спыняліся, каб шыну трэснутую замяніць. І, урэшце, пасля поўдня Мы праехалі ў Фантэнблю. З’явіліся ў Парыж якраз у час! Нас сустракаў загад: Мабілізацыя! Мы зразумелі, сябра мой і я, Што гэтае маленькае аўто Прывезла нас у новую эпоху. Хоця былі мы сталымі людзьмі — Мы нанава нібыта нарадзіліся.

ЗАРЭЗАНАЯ ГАЛУБКА I ФАНТАН

Вобразы ласкавыя — зарэзаныя. Дарагія вусны пунсовыя. Мія, Марэя. Іета, Лары. Анні і ты, Марыя. Дзе вы, дзяўчаты юныя? Але Каля фантана, Што плача і літасці просіць, Галубка трапеча белая. Успаміны мяне пазбавілі сну. О сябры мае, вы пайшлі на вайну. Успаміны мае пад скляпеннем лунаюць, А вашы позіркі ў спячай вадзе, Тужлівыя, паміраюць. Дзе вы — Брак, Макс Жакоб — маладосці сябры? Дзе Дэрэн — з вачыма колеру шэрай зары? Дзе Рэналь, Даліз, душой шырокі? Імёны іх гучаць далёка, Нібы ў царкве халоднай крокі. Дзе Крэмніц? Сам ён пайшоў у салдаты. Магчыма, ўжо ніхто не вернецца жывы дахаты! Я, поўны ўспамінаў, застаўся сам з сабой. Фантан смуткуе-плача над маёй бадой. Хто на вайну пайшоў апоўначы, — Змагаецца цяпер на Поўначы. Спусціўся вечар. О, скрываўленае мора! Крывёй сплывае ў садзе збіты алеандр, Як здань вайны, людскога гора.

ЦЕНЬ

Вы са мною ізноў, Успаміны пра родных сяброў, Загінуўшых на полі бою. Аліва часу, Успаміны сплятаюцца разам, Як у крону адзіную — сотні галін, Як тысячы ран — у газетны артыкул адзін. I здані цёмныя, неадчувальныя Ператварыліся ў мой цень. Нібы індзеец у засадзе нядрэмны, За мной вы сочыце, ды дарэмна: Вы не пабачыце болей мяне, Вершаў маіх не пачуеце, не. А я ўсё чую вас I ўсё яшчэ гляджу на вас. О доля! О шматлікі цень, Хай беражэ вас сонца і шануе! Вы любіце мяне І не пакінеце ніколі. Вы скачаце на сонцы, пылу не ўзнімаючы. Атрамант сонца — цень, I почырк маёй лямпы — цень, Бясконцыя набоі спачуванняў. Прыніжаны, прыземлены мой бог!

СКАРГА САЛДАТА З ДАКАРА

У халоднай зямлянцы, пакрытай лазою, Каля гармат, павернутых на поўнач, Я думаю пра вёску афрыканскую, У якой спявалі, і кахалі, I гутарку заводзілі Вясёлую, высакародную. Бачу зноў майго бацьку-салдата: Біў адважна ён служак англійскіх лэндлордаў — ашанці. Чую смех ашалелы сястры: Грудзі цвёрдыя мела яна, як снарады. Бачу маці сваю — варажбітку: Соллю грэбавала, проса ў ступе таўкла. I яшчэ ўспамінаю драўлянага ідала — Вытанчанага, незразумела-хвалюючага,— Гэта — плоднасці фетыш. Потым, значна пазней, была галава: Ляжала яна ля балота, адрэзаная… О мой вораг збляднелы, Твая галава серабрыстая! А ў балоце, у багне, Месяц бледны свяціўся, скакаў І здаваўся ён мне галавой серабрыстай. Я ў пячоры нябачным зрабіўся: Галава негрыцянская З ноччу глыбокай злівалася. Потым збегла сястра Разам з нейкім стралком: Ён памёр у Арасе. Калі хочаце ведаць вы, колькі мне год, Запытайце епіскапа: Быў салодкі салодкі ён ля маці маёй, Быў, як маслены кот, ля сястрыцы маёй. Мы ў дзікунскім жылі будане: Не такі ён быў дзікі, як нашы зямлянкі, Для пяхоты і нас — кананіраў. Пра лафеты даведаўся я ля балота: Праганялі там смагу даўгашыйкі-жырафы; А вораг, які сяло рабаваў, Дзяўчат гвалтаваў, Сам жахнуўся ад прывіду смерці. Дзень пры дні, з вёскі ў вёску, Я чыноўніка-пана насіў. Потым быў я слугой у Парыжы. Я не ведаю, колькі мне год… Як у рэкруты ўзялі мяне,— Дваццаць год запісалі. Я — французскі салдат; Пабялілі мяне адным махам. Не магу адказаць, дзе знаходзіцца Наша часць пяцьдзесят дзевятая. I чаму, аднак, белым быць Лепш, чымся чорным? I чаму нам у скокі пускацца няможна, Паспрачацца па-людску і, сытна пад’еўшы, Затым легчы спаць? І вось мы страляем Па харчовых абозах бошаў, Мы склявалі ўсё поле снарадамі. I пад ліўнем жалезным Я ўспомніў страшэннае возера, I людзей, прыкаваных страшэннай любоўю. Прыгадаў я вар’яцкую ноч, Чараўнічую ноч — Такую ж, як сёння, Дзе жахлівыя позіркі Разрываюцца кулямі У небе цудоўным.

ЗАЎСЁДЫ

Мадам Фор-Фаўе

Мы будзем крочыць далёка, Але не прасунемся ўперад ніколі. Ад планеты адной да планеты другой, Ад туманнасці да туманнасці, Не пакідаючы зямлі ні на хвіліну. Дон Жуан, палюбоўнік трох тысяч камет, Сілы ў свеце шукае новыя I ўспрымае сур’ёзна міраж. Колькі, колькі сусветаў не помняць сябе, О, якая ў іх памяць кароткая! Хто ж прымусіць нас з памяці выкінуць Частку свету — Тую ці іншую? Дзе знаходзіцца гэты Калумб Хрыстафор, Што закрые для нас кантынент — хоць адзін? Згубіць, Але згубіць на самай справе, Каб пляц пакінуць для адкрыцця. Прайграць — Для Перамогі, для жыцця.
Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5