Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

ЛОКАН, ЗНОЙДЗЕНЫ НАНАВА

Ён у памяці раптам знайшоў Цёмна-русы, ласкавы локан. — Долю дэіўную бачыш ізноў У дарозе сваёй далёкай? — I бульвар дэ Шапэль, і Атэй, I Манмартр неэабыты, вядома, — Шэпча локан, — мне сняцца часцей Дні сустрэч і парог твайго дома. — Быццам восені сонечнай цень, Знікне локан маіх успамінаў… Развітання апошпяга дзень Зліўся з доляю дзіўнай, адзінай.

РАЗВІТВАЕЦЦА КОННІК.

О, божа, якая вайна прыгожая! Песняй па маршы вядзе, прыспешвае. Навокал мяне кальцо варожае, Вецер стогны нашы з тупатам змешвае. Бывайце!.. Дык вось ты, сядло маё вернае, Вір цябе закруціць — шукай, безгалосага! Сядло памірае — вайна ненажэрная З лёсу насміхаецца нашага дзівоснага…

У ТРАНШЭІ

Я кідаюся да цябе, і мне здаецца, Што ты насустрач — у мае абдымкі. Мы знітаваны сілаю
адной і полымем адным.
I раптам узнімаецца перагародка, I мы не можам бачыцца з табой. Перада мной сцяна з адрузлай ванны, У выступах, у зломах, у зігзагах: Рыдлёўкі выгрызлі на ёй Такую роўнядзь зрэзаў, Нібы сцяна была са стэарыну. Вуглы на выступах абсыпаліся ўсе: Праходзілі праз мой бліндаж салдаты. У гэты вечар у душы маёй Адкрылася бяздоння пустата,— Бясконца падаў я, а дна ўсё не было, I не было за што ўчапіцца!
Усё, што нізка падае і ў той жа час жыве, Здаецца мне агіднаю істотай, Яно мяне балюча раніць… Мая душа становіцца пустыняй, Ёй не хапае сонца і маланак! На шчасце, гэта толькі сёння, ў гэты вечар. А ў іншыя цяжкія дні Ратуюся ад жахаў і самоты: Ты — мой ратунак. Я табе адданы. Я хараство тваё ўяўляю, Узвышаючы яго пад светам ашалелым. Пасля я думаю, што гэта ўсё дарэмна. Не ахапіў я розумам яго — Я слоў для хараства не адшукаў, Навошта да яго імкнуся?.. Існуеш ты ці не, маё каханне? Ці, можа, я цябе прыдумаў У сваім жаданні, Каб засяліць, запоўніць адзіноту? А можа, ты адна з багінь, Прыдуманая грэкамі, самім сабе на ўцеху? Багіня ты мая, Усё роўна я цябе кахаю, Калі ты нават выдумка мая!

ЗЯМНЫ АКІЯН

Дж. дэ Кірыко

Я дом збудаваў пасярод Акіяна; Вокны яго — гэта рэкі — струменяць з маіх вачэй. Кішаць асьміногі ля сцен мураваных, Грукаюць сэрцам патройным, грукаюць дзюбай у шыбы. Вільготны дом! Мой дом палае. А час, як гром: Ляціць, спявае. Самалёты гатовы падкінуць яйка. Увага! Зараз прычаліць дрэдноўт. Увага! Ракою цячэ чарніла. Спусціцеся з завоблачных вяршынь — Так будзе лепш! Бружмель свае шчупальцы звешвае з неба — I на зямлі асьміногі дрыжаць. Мы самі становімся ўласнымі магільшчыкамі. О, асьміногі сярод белых хваль, як крэйда. О, асьміногі з дзюбамі збялелымі! Навокал дома Акіян Зямны і гул прыбою, Не ведае дом ніколі спакою.

ЦУДЫ ВАЙНЫ

Як прыгожа ракеты асвятляюць трывожную ноч! На вышыні ўзнімаюцца і, нахіліўшыся, ўніз пачынаюць глядзець. Гэта — дамы, што ў небе танцуюць і паглядаюць на рукі людскія, на вочы і сэрцы. Я ўсмешку тваю пазнаю і рухавасць тваю… Гэта — апафеоз летуценных маіх Веранікаў, Гэта іхнія косы каметамі сталі. Раззалочаныя танцоркі! Розным порам належаць яны, розным расам. І раптоўна яны нараджаюць дзяцей, паміраючых мігам. Як прыгожа ракеты ўгары выглядаюць! I, напэўна, яшчэ прыгажэй выглядалі б, каб да іх далучыліся новыя… Хай бы нават мільёны ракет мелі сэнс абсалютны і адносны, як літары ў кнізе, Гэта ўсё выглядала б прыгожа… як выгляд саміх паміраючых! Але стала б яшчэ прыгажэй, каб з’явілася болей ракет! I, аднак, мне ўяўляецца гэта, як нешта цудоўнае: Не паспее з’явіцца яно, як пара паміраць! Мне здаецца, я трапіў на пір, незвычайна азораны: Тут балюе зямля, згаладалася вельмі яна I разявіла рот пабляднелы і доўгі. Згаладалася вельмі зямля і спраўляе свой пір — канібальскі банкет Вальтасара. Хто б падумаў, што будзе на свеце людаедства такое! Колькі ж трэба агню, каб засмажыць чалавечыя целы! Вось чаму у паветры дух слабы эмпірэя; далібог, не зусім ён агідны! Быў бы гэты банкет больш прыгожы, Калі б неба глытала тыя целы разам з зямлёй. А яно ж паглынае толькі душы забітых I зусім не сыцее ад гэтага! Задаволена неба: жангліруе спрытна агнямі рознакаляровымі… Я спазнаў разам з ротай маёй «Слодыч» гэтай вайны ў макротах траншэяў бясконцых. Крыкі полымя часта абвяшчаюць прысутнасць маю. Тут я выканаў ложак, тут вусце маё,— Я разліўся на тысячу рэчак маленькіх, паўсюдных. Я ў трапшэі на лініі першай I, аднак, я — усюды, прабіраюся ўсюды. Пачынаю я справу наступных вякоў І здзяйсняць яе значна цяжэй, чым легенду аб крылах Ікара. Я пакідаю будучыні запавет — гісторыю Апалінэра. Ён на вайне знаходзіўся і разам з тым быў ён усюды: У гарадах, пасёлках тылавых, дзе шчасце не хімера, На тым і гэтым свеце пабыў і ў будучыню верыў: I з тымі быў, хто паміраў на палях здратаваных, I з тымі, хто весяліўся з жанчынамі ў рэстаранах. Быў ён гарматай і канём, У чатырох краінах свету быў ён пад агнём, I ў непаўторным кроку войска жыў. Калі б сусвет і ўсё, чым я жыву, Маглі б мяне напоўніць,— от было б выдатна! Аднак няма цвярозага тут сэнсу: Таму што ў гэты час я ўсюды, я — ва ўсім, Але ў самім сабе — я ўсё ж адзін.

ЁСЦЬ

Ёсць
карабель, які адвёз маю каханую;
Ёсць шэсць кілбас у небе, I ўначы яны здавацца будуць нам лічынкамі, з якіх выходзяць зоры; Ёсць варожая лодка падводная — крыўдзіцелька майго кахання; Ёсць тысяча маленькіх елак навакол мяне, зламаных выбухам снарадаў; Ёсць пехацінец: ён аслеп ад хмар удушлівага газу; I ёсць разбітыя нашчэнт траншэі Ніцшэ, Гётэ, Кёльна; I ёсць мая знямога: позняцца лісты!
Ёсць фотаздымні маёй каханай у сумцы палявой; I ёсць палонныя: яны ідуць, трывожныя, панурыя; Ёсць батарэя: ля гармат мітусяцца разлікі; Ёсць паштальён вайсковы — ён трушком бяжыць уздоўж самотных дрэў; I, кажуць, ёсць шпіён. Ён поўзае і шнырыць, нябачны, як брудны далягляд, з якім ён зліўся; Ёсць высокі, як дзве лілеі, бюст маёй незабыўнай; Ёсць капітан, які з трывогаю чакае, што прынясе з Атлантыкі радыётэлеграф; Ёсць ноч, і ёсць салдаты, што дошкі пілуюць на труны; I ёсць жанчыны, што галосяць-просяць для дзяцей маісу перад скрываўленым Хрыстом у Мехіка; Ёсць і Гальфстрым, ён цёплы, жыватворны; Ёсць могілкі за кіламетраў пяць адсюль, застаўленыя, як палкамі ўпрытык, Бясконцымі шпалерамі крыжоў (Тут, дарэчы, крыжы і далёка, і побач), I ёсць інжыр на кактусах Алжыра; Ёсць гнуткія, даўгія рукі маёй каханай; I ёсць чарніліца, што змайстраваў я з гільзы,— мне яе не дазволяць адгэтуль адправіць; І ёсць сядло маё пад праліўным дажджом; Ёсць рэкі, верныя свайму кірунку-плыні; I ёсць каханне, што мяне пяшчотна кліча; Быў тут палонны бош — ён на спіне цягнуў свой кулямёт; На свеце ёсць мужчыны, што ніколі не бывалі на вайне! Ёсць індусы: яны ў здріўленні глядзяць на еўрапейскія вёскі і думаюць, смуткуючы, пра тых, каго убачыць больш не давядзецца; Ёсць усё, бо мастацтва ўяўлення так высока ўзнялося у час вайны!

ПЕСНЯ ЛЮБОВІ

Вось з чаго складаецца сімфонія кахання: Тут спеў кахання даўняга, Гук пацалункаў згубленых каханкаў знакамітых; Тут — крык кахання простых смертных, замучаных багамі; Герояў легендарных мужнасць, нацэленая, як гарматы супраць самалётаў; Тут — крык каштоўнасцей Язона, I спеў апошні лебедзя, I перамогі гімн, калі ад першых сонечных праменняў алень прачнецца і затрубіць; Я чую крык Сабін, калі іх выкрадаюць, Лісліва-таямнічы крык кахання ў джунглях, I сокаў шум глухі ў ствалах трапічных дрэў; Артылерыйскі гром, якім суправаджаецца жахлівая «любоў» народаў; I перакаты хваль, дзе нараджаецца жыццё і хараство. Я чую песню ўсёй любові свету!

АДЫХОД

I твары збялелі іхнія, Раптоўна рыданне змоўкла… Як снег на пялёсткі ціхія, Як рукі твае ад слязы памоклыя, Так ападала лісце з-пад інею Раннім зазімкам.

ВІНАГРАДАР З ШАМПАНІ

Набліжаецца полк. Вёска дрэмле, залітая водарным ззяннем. Носіць нейкі свяшчэннік салдацкую каску. Ну а бутля з Шампані — Артылерыя гэта, ці не? Вінаградныя гронкі звісаюць, як на грошах хвасты гарнастаяў. — Прывітанне, салдаты! Бачыў я, як вы «ножку давалі» ў шарэнгах ля рэчкі. Прывітанне, салдаты — бутэлькі з Шампапі, ў якіх бродзіць гарачая кроў. Пэўна, тут вы прабудзеце некалькі дзён, а пасля: «У шарэнгу па тры — Станавісь!», — як кусты ў вінаградніках нашых, і — на фронт. Я, куды ні папросяць, віно сваё бутлямі шлю, Нібы поўныя хмелю снарады. Сёння поўня, а светлая ноч — гэта вадкасць віна. — Вінаградар спяваў, услаўляючы свой вінаграднік; Вінаградар бяззубы, амаль што бязроты, спяваў сам сабе ў глыбіні небасхілу. Вінаградар, што й сам быў падобны на буталь жывы. Ён, былы кананір артылерыі, ведаў, што значыць вайна. Вінаградар з Шампані. Вечарэе, чуваць, як ідзе перапалка ў мішэнь. Хай гуляюць салдаты, ім скора ў акопы на поўнач, Дзе ўжо артылерыя з трэскам свае адкаркоўвае бутлі. Бывайце! Старайцеся, хлопцы, вярнуцца назад, Хоць бог толькі ведае, што з вамі здарыцца можа.

ПАШТОЎКА

Пішу табе ў нашай палатцы прабітай, Калі надыходзіць такая пара, Што неба крывавай зарой перавіта, А дзень не здаецца… Пачулася «ўра». Грыміць кананада. Праз спелае жыта На нашы пазіцыі прэ немчура.

ПЕРАМЕНА

Жанчына заплаканая каля хаты, Эх, ох, ах! Па пыльнай дарозе на маршы салдаты, Эх, ох, ах! Паблізу ад шлюза — з вудай рабочы, Эх, ох, ах! I ямы траншэй, як запалыя вочы, Эх, ох, ах! Снарады, што бухалі і разрываліся, Эх, ох, ах! Запалкі, што болей у рукі не браліся — Эх, ох, ах! Усё ва мне з часам заглухла дазвання, Эх, ох, ах! Усё, апрача майго кахання! Эх, ох, ах!

БУДУЧЫНЯ

Падкінем саломы, Зірнём на снег, Напішам лісты, Пачакаем загаду, Закруцім цыгаркі, Згадаем каханне, Зірнём на вінтоўкі, На ружу зірнём! Крыніца не высахла, Саломы золата не пацямнела. На пчолку загледзімся, Не думаючы аб заўтрашнім. На рукі нашы зірнём! Гэта — снег, I ружа, і пчолка, I наша будучыня!
Поделиться:
Популярные книги

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия