Красуня Мінерва — лятунак душы тылавой,Крывавая зорка — карона мая давеку.Розум — глыбока, неба — над галавой —Вось як цікава ўзброіў лёс чалавека.Гора маё — не горшае ў нашым жыцці,Бо зоркай стала амаль смяротная рана.Але пашукайце — і цяжка будзе знайсці,Каб гэтулькі смутку ў збалелай душы ветэрана.Пакуты палаючыя ў сабе і з сабою нясу я;Так светлячок цягне цела сваё, што гарыць, палымнее.У сэрцы салдата так Францыя б’ецца, пульсуе,Як б’ецца гарачы пылок у сэрцы лілеі.
ПЕРАМОГА
Спявае певень… Мару я… Гайдаюцца галіны,А лісце іх нагадвае матросаў пры гайданцы.Крылатыя і вёрткія, нібы ікар падроблены,Сляпыя варушыліся, нібы мурашкі,—Глядзелі ў дождж у люстра тратуара.Натоўп са смеху лопаў, як гронкі вінаграда.Мой дыямент жывы! Не пакідай мяне.Салодка спі. Ты ў хаце роднай, і табе належацьМой ложак, лямпа і мая прабітая старая каска.Зірні
на ясныя сапфіры, адгранёныя ў Сен-Клод.Дні былі ясныя, нібы смарагд зялёны.Я ўспамінаю цябе, горад метэораў,Дзе я не спаў начамі ад тугі і зораў.Цвілі сады, я рваў святла букеты.Даволі неба нам палохаць!Няхай маўчыць і не заікнецца!Так цяжка уявіць,Наколькі людзіАд поспехаў дурнеюць, спакайнеюць!У інстытуце ў юных слепакоў дапытваліся строга:«А ці няма тут сярод вас крылатага сляпога?»О, чалавек! Шукаеш мовы новай, новых слоў.Для іх граматыка не знойдзе правілаў, умоў!Старыя словы спарахнелі ад сваіх гадоў.Па баязлівасці і звычцыСёй-той у вершы цягне іх патрошку,Яны, нібыта хворыя, прыкутыя да ложкаў.I стануць неўзабаве людзі маўчунамі: ўсё адно,Хапае мімікі і жэстаў у кіно. Але мы ўпарта жадаем гаварыць! Варушыць языком! Для сябе, для далёкіх унукаў — Мы шукаем новых гукаў, Новых гукаў, новых гукаў.Мы шукаем зычных асобна ад галосных,Зычных, якія ўзрываюцца глуха; Пераймайце гукі ваўка, Прымушайце іскрыцца гук насавы і працяглы! Цмокайце, шчоўкайце языком, Карыстайцеся шумам глухім Чалавека, які за сталом Паводзіць сябе непрыстойпа! Нават свіст прыдыхальны пляўка Будзе гукам нязвычным, зычным! Нават розныя выбухі губ Зробяць вашу размову трубным клічам! Навучыцеся лаяцца па ўласнай волі! Што за літара ўдарная, быццам звон, Сёння ў памяці нашай гучыць?Мы не заўсёды разумеем радасць цудаў,Мы ў адчуванні новых рэчаў — беднякі.О, дружа мой, надыдзе час і ўжо не будуць,Цябе не будуць клікаць цягнікі.Глядзі, пакуль не позна, на чыгунку,Глядзі на рэйкі, чалавек:Яны павернуцца ў другім кірунку,I знікнуць, смешныя, прыгожыя, навек.Дзве лямпы зіхацяць перада мной,Як дзве жанчыны, што з мяне смяюцца,Схіляю я тужліва галавуПад гэтым позіркам пакеплівым, жаночым.Разліўся гэты смехУсюды!Рукамі размаўляйце, пстрыкайце вясёла пальцамі,Сябе па твары біце, нібы ў барабан! О, словы!Яны ля міртавай дубровы;I плачуць Антэрос і Эрос.А я пад самым небам горада жыву. Слухайце мора!Далёка стогне мора і крычыць самотна.I голас мой адданы, нібы цень,Ператварыцца хоча ў цень жыцця,Няверным хоча быць, як ты, жывое мора!Матросаў мора прагнае знішчае,Як ідалаў-багоў, і мае крыкі косіць.І толькі цень ад крылаў чаек,Здаецца, тое мора зносіць.Успыхне слова — здрыганецца бог.Ты падыдзі, дапамажы мне! Рукі я шкадую,Што песцілі мяне любоўна ў дні трывог.А заўтра што? Які аазіс рук знайду я?Ты разумееш радасць бачыць новае?О, голас! Размаўляю я на мове мора.I ў порце, уначы, ў паскудненькіх тавернах,Я больш упарты, чым страшыдла з Лерны.Па вуліцы плывуць мае абедзве рукі,I пальцамі абмацваю я горад свой.Яшчэ не ведаю нічога.Хто ведае —Знайду я заўтра вуліцу жывой?Куды мая павернецца дарога?Ты помні, што чыгунка з часамВыйдзе з моды.Глядзі, ўглядайся!Перамога, перш за ўсё, ў наступнымУбачыць блізкаТое, што далёка —Усё поўнасцю! I хай па-новаму Усё назавецца!
РЫЖАЯ КРАСУНЯ
Гляньце! Я увесь перад вамі, поўны сэнсу разумнага:Я не толькі ўведаў жыццё, А ўсё, што жывыяМогуць аб смерці даведацца;Зведаў горыч і слодыч кахання,Часам навязваў людзям ідэі свае,Мовы розныя вывучаў,Пабываў у вандроўках далёкіх,I вайну я прайшоў з артылерыяй і пяхотай.Ранены ў галаву, пад хлараформам трэпанаваны,Я згубіў сваіх лепшых сяброў у жахлівых баях.Я ведаю столькі аб мінулым і сучасным,Колькі можа ведаць адзін чалавек.Сёння мяне не трывожыць вайнаПаміж памі, сябры, і за нас;Справядліва мяркую аб сварцы працяглайМіж Традыцыяй і Адкрыццём,Між Парадкам і вялікім Пошукам.Вы, надзеленыя вуснамі, падобнымі да боскіх,Вуснамі, якімі размаўляе строй-парадак,Не судзіце вельмі строга, параўноўваючы нас.З ідэаламі Парадку!Мы, шукальнікі, імкнёмсяНевядомы край адкрыць.I не ворагі мы вашы!Для сябе адкрыць жадаемНезвычайныя ўладанні:Таямніцу ў кветках яркіхЗнойдуць тыя, хто шукае.Там — нябачаныя фарбы,Ззяюць новыя агні,I міраж, якому трэбаДаць рэальнае жыццё.Так! Разведаць мы жадаемДабрату краіны светлай, што пакуль яшчэ маўчыць.Можна час прагнаць са свету,Ці вярнуць яго ізноў.Літасці мы заслужылі!Мы ваюем на граніцахБудучыні і прастору,Літасці
прашу да нашыхХібаў і грахоў!Вось і лета запалала —Час шалёны надышоў.I маё юнацтва сённяПамірае, як вясна.Сонца смелае ў зеніце — гэта розуму усход,Гэта мой чаканы год!Мне б за ім ісці нязменна,Каб любоў маю ўвасобіцьУ прыгожы, чысты вобраз!Да мяне прыходзіць шчасцеУ выглядзе Красуні рыжай.Запалалі косы ўранку:Быццам пасвяцца маланкіНа пялёстках чайных ружаў.Людзі, блізкія, далёкія,Людзі, смейцеся з мяне!Адтаго, што надта многаВедаю ў жыцці такога,Пра якое я адразу не адважуся сказаць.Ды і самі вы, напэўна, не дасцё ўсяго сказаць!Майце літасць да мяне!
З РОЗНЫХ КНІГ
ЛІСТЫ ДА ЛУ
(З Паслання XXXVII)
Я тут адзін. Мне толькі іскры свецяць Сасновых дроў.Снарадаў стогн і стук падкоў прыносіць вецер З дарог-шляхоў.Тут, на палях вайны, груган злавесна Уначы крычыць.І да цябе з каморкі цеснай Мой ліст ляціць.Мае радкі, як сімвал таямнічы Шчаслівых дзён.Цябе здалёк я клічу, клічу, клічу Мой лепшы сон!Яшчэ жыццё, як сэрцы нашы, не збяднела. Жыццю — квітнець!Ключ ад пачуццяў самых моцных, смелых Мы будзем мець.Любоў, адзіная на свеце, стукне ў дзверы.О Лу, бывай!Адна ёсць зорка ў небе — мая надзея, вера, Мой юны край.Як дзіўна! Позірк твой, нібыта зорка, Прабіў імглу.Працяты я тваёй пакутай горкай.Бывай, о Лу!
ПРАЛЕТАРЫЮ
Ты — у няволі без віны ніякай.Тут сталь і медзь: ляцяць яны ў атаку.Працуеш моўчкі ты. А за сцяной фабрычнайДа добрых спраў людзей прырода кліча.Халодныя вятры ляцяць за мора —Здзімаюць на ляту з машын і пыл, і гора.Зямля гадуе каласы і ведаў дрэва,Дзе спеюць для цябе плады бунтарства, гневу.Тваіх тапельцаў мора хуценька хавае,А зоркі ззяюць, ясныя, над краем,Табе ўсміхаюцца святлом надзей,Варожаць уначы над лёсам тых людзей,Што здабываюць хлеб надзённыУ пакутах горкіх — клопатах бяссонных.Каштуе мала зорак бляск? Нічога!А кроў твая, жыццё тваё — ці даражэй намнога?Ты нарадзіў сыноў, падобных да багоў,Якіх чакае цяжкі лёс бацькоў.Тваіх дачок чакаюць смутак і турботы.Тваіх жанок святых скалечыла работа:Счарнелі рукі іхнія, яны хаваюць рукі;Не для дзяцей тваіх, якія гнуцца крукам,Раскоша панская вітрын!Усё для іншых ты стварыў адзін.Стварыў ты гарадоў нядобрых прыгажосць,Яны забралі працу ўсю тваю, як ёсць.I ў шахце ў ляску, у каменным бляскуТы верыш сам сабе — па абавязку.
АПОШНІ РАЗДЗЕЛ
Рушыў на плошчу народ у той дзень:Прыйшлі і негры, і белыя, і жаўтатварыя людзі;Прыйшлі рабочыя з фабрык, дзе трубы ўжо не дымелі,—Была забастоўка.Прыйшлі тынкоўшчыкі ў брудным адзенні, што вапнай прапахла;Прыйшлі мяснікі — далоні ў іх былі запэцканыя крывёй;I пекары з бледнымі тварамі, абсыпанымі мукой;Прыйшлі прыказчыкі, кінуўшы прылаўкі на сваіх гаспадароў;Прыйшлі суровыя жанчыны: дзеці сядзелі ў іх на рукахАбо чапляліся за спадніцы матак;Прыйшлі і зусім няшчасныя, але дзёрзкія,Нафарбаваныя, папудрапыя, наплоеныя;Прыйшлі калекі: кульгавыя, бязрукія, глуханямыя, сляпыя;Прыйшлі нават свяшчэннікі і некалькі дзіўных элегантна апранутых мужчын. I горад за межамі Плошчы мёртвым здаваўся —Нават не ўздрыгваў, нават не дыхаў ён.
*** Ніколі змрок святла не пераможа…
Ніколі змрок святла не пераможа.Хай вечар журыцца. Чакайце:Уранку зноў жыццё трывожнаПастукае ў акно.Да нерухомасці пагарду адчувайце!Я акунаю рукі ў хвалі шчасця.
ЗАЎВАГІ
БЕСТЫЯРЫЙ АБО КАРТЭЖ АРФЕЯ (1911)
Зборнік складаецца з трыццаці вершаў. У гэтым выданні друкуецца дваццаць адзін верш. Сем з іх перакладзена ў нашай краіне ўпершыню: «Чарапаха», «Конь», «Муха», «Конік», «Медуза», «Карп», «Ібіс».
АЛКАГОЛІ (1898–1913)
Назва кнігі мянялася чатыры разы. Былі розныя варыянты: «Вецер Рэйна», «Рэспубліканскі год», «Гарэлка» і, нарэшце, «Алкаголі». У адным з варыянтаў паэмы «Зона» Апалінэр пісаў, што ў краінах будучыні, «дзе больш не будзе няшчасных на вуліцах», не будуць піць і «гэтых алкаголяў, пякучых, як маё жыццё».
Зона
(«Ле Суарэ дэ Пары» снежань 1912, № 12).
Папа Пій дзесяты вельмі варожа ставіўся да ўсяго сучаснага.
Апалонін з Ціяна — філосаф-піфагарэец I ст. н. э. — лічыўся чараўніком.
Рох (з арабскага) — гіганцкая птушка ва ўсходніх паданнях.
Пі-і — згодна з кітайскай легендай, птушкі, якія зрасліся парамі і разам лёталі.
Нотр-Дам, па-французску — Божая маці; Сакрэ-Кёр — сэрца Ісуса Хрыста.
Сабор св. Віта — вялікі гатычны сабор у Градчанах — раёне пражскага града.
«Вось сям’я пераносіць падабенства чырвонай пярыны» — паэт успамінае чырвоны пухавік, які эмігранты Кастравіцкія вывезлі з Беларусі. Гэтую рэч маці перадала пазпей сыну, як дарагую рэліквію. «А пярына, як нашы жаданні, падманная». Словы, якія маюць адносіны да горкага лёсу ўсіх эмігрантаў і, у прыватнасці, да самога паэта.
Мост Мірабо
(«Ле Суарэ дэ Пары», люты 1912, № 1.)
Мост Мірабо — мост цераз раку Сену ў Парыжы.
Песня няшчаснага ў каханні
У арыгінале гэта паэтычпая сюіта складаецца з сямі вершаў. На беларускую мову перакладзена тры з іх.
Анні
(«Ле Суарэ дэ Пары», верасень 1912, № 8.)
Вершы прысвечаны Анні Плейдэн, якая была гувернанткай у адной англійскай сям’і. Там жа працаваў хатнім настаўнікам Вільгельм Кастравіцкі — малады Апалінэр. Ён моцна кахаў Анні, прысвяціў ёй шмат вершаў. Але яе палохала палымянае каханне паэта, і яна ўцякла ад свайго шчасця ў Амерыку. Цікава апісвае гісторыю гэтага кахання польская пісьменніца Юлія Хартвіг у аповесці «Апалінэр» (выдавецтва «Прагрэс», Масква, 1971).