Чтение онлайн

на главную

Жанры

Агеньчык у цемры (на белорусском языке)
Шрифт:

– У нас два днi, дзве ночы i яшчэ некалькi гадзiн, - удакладнiў Скрут.

I гэта была праўда. Нейкi час яны сапраўды мелi, i не было патрэбы, каб Скрут абавязкова знаходзiўся гэтыя днi на караблi. Падумаўшы, Балаш амаль здаўся.

– Пагаворым ранiцай, - паабяцаў ён. Свiтанне прыйшло пахмурнае. Шалёны вецер нёс аднекуль з поўдня хмары дробнага пяску. У гэтай рухомай шэрай мешанiне было гэтак жа цяжка арыентавацца, як i ў тумане.

– Можа, пачакаем пагоды?
– сказаў Балаш.

– У нас толькi два днi, адна ноч i яшчэ некалькi гадзiн, - паўтарыў свае словы Скрут.

Балаш усмiхнуўся i дазволiў выязджаць. Урэшце, лакатары бачаць i ў

больш шчыльным асяроддзi.

Аднак нi Скрут, нi Балаш не ўлiчылi адну акалiчнасць - у гарах, дзе трэба было шукаць агеньчык, давялося хадзiць пешшу, пакiнуўшы ўсе прыборы ў кабiне ўсюдыхода. Скрут вярнуўся нi з чым.

Пад вечар вецер сцiх. Асеў пясок. На пацямнелым небе заблiшчалi зоркi.

– Не бядуй, - суцяшаў Балаш таварыша, - сёння мы яго абавязкова зловiм.

Яшчэ звечара яны расставiлi прыборы, настроiлi iх. Цяпер, калi з'явiцца агеньчык, яны не толькi даведаюцца напрамак, але i адлегласць да яго з дакладнасцю да аднаго метра. Калi сцямнела, яны занялi пазiцыю на вяршынi ўзгорка.

Час, здавалася, да неверагоднасцi запаволiў свой бег. Яны раз-пораз пазiралi на гадзiннiкi, не давяраючы электроннаму сакратару. Але нават секундная стрэлка быццам ператварылася ў хвiлiнную - так мала абаротаў зрабiла яна па круглым цыферблаце.

Скрут адышоў убок, пакiнуўшы Балаша каля прыбораў. Ён хваляваўся i адчуў патрэбу зараз пабыць аднаму. Прысеў на камень. Пасля цэлага дня блуканняў было прыемна выпрастаць стомленыя ногi. Скрут прыхiнуўся спiной да скалы, з задавальненнем адчуваючы пад эластычным надзейным касцюмам-скафандрам яе зямную цвёрдасць.

Ноч, перадапошняя для iх на гэтай планеце, нячутна накрыла ўсё навокал. Густую непраглядную цемру не маглi перамагчы нi Млечны Шлях, нi яркi Сiрыус, што ў сваёй статычнасцi ўяўляўся як намаляваны. I ўсё астатняе было такое ж далёкае ад рэальнасцi - нерухомае, нежывое. Адно, што здавалася жывым, гэта тая чырвоная кропка, якая няйначай сiгналiла iм аб нечым невядомым i, можа, неабходным для людзей. Хутка яна з'явiцца зноў. Ён даведаецца, дзе яна, i прыйдзе заўтра на тое месца. Чаму ён верыць, што за гэтым агеньчыкам нешта ёсць? А раптам, сапраўды, спадзявацца на нешта незвычайнае можа толькi такi навiчок, як ён?

Ён помнiць выпадак, якi стаў ужо хрэстаматыйным для многiх пакаленняў вучняў касмiчных школ. Некалi два стажоры прыслалi з Марса паведамленне, што сутыкнулiся з рэшткамi невядомай цывiлiзацыi. На здымках, якiя яны перадалi, людзi ўбачылi нешта вельмi падобнае на прылады працы, мудрагелiстай формы фiгуркi, якiя былi або параджэннем фантазii iх стваральнiкаў, або, наадварот, расказвалi аб выглядзе самiх стваральнiкаў.

Гэта была сенсацыя. На Марс адправiлi вялiкую экспедыцыю. I першае больш-менш дэтальнае абследаванне паказала, што знойдзеныя фiгуркi - рэшткi не загiнуўшай цывiлiзацыi, а метэарыта. Трапiўшы ў атмасферу Марса, ён узарваўся, i асколкi, аплавiўшыся, набылi гэтую дзiўную форму.

Але гэта павiнны былi ўстанавiць самi стажоры. Яны не зрабiлi гэтага, бо такое ўжо вялiкае жаданне ў кожнага маладога касманаўта быць першаадкрывальнiкам. Цi не падобны ён нечым на тых стажораў?

Стала халаднавата. У разрэджанай атмасферы планеты перапады тэмпературы былi вельмi значныя. Скрут уключыў электраабагрэў скафандра. Цяпло разлiлося па целе, настройваючы на мiрны, разважлiвы лад.

Урэшце ўсё мае свой пачатак i канец. Гэта старая iсцiна для Скрута зараз гучала як адкрыццё. Мiнуць яшчэ суткi-другiя, i ён зноў будзе на зоркалёце. Забудуцца гэтыя начныя гадзiны напружанага чакання, i пачнуцца гады, абмежаваныя

каютай, салонам i абсерваторыяй. Усё аднастайнае, размеранае, будзённае i таму нiбы запаволенае, як жыццё ў анабiёзе. Працуюць рухавiкi, падтрымлiваючы на зоркалёце ўласную сiлу прыцяжэння. Лiчыльнiкi адзначаюць мiльёны пройдзеных кiламетраў. А ты не бачыш гэтага руху, не жывеш iм. У iлюмiнатарах тая ж чарната, сям-там праткнутая блiскучымi кропкамi. Яна была ўчора, заўчора, месяц назад. Зоркалёт i разам з iм ты нiбы вiсяце ў прасторы на адным i тым жа месцы. I гэтаму вiсенню не вiдно мяжы. I ўжо не верыш нават у тое, што нешта, меўшае пачатак, будзе мець канец.

Скрут разумеў усю недарэчнасць сваiх думак. Бачыў, што яны кладуць адбiтак на яго паводзiны, перажываў, ловячы трывожныя позiркi таварышаў. I не мог нiчога з сабой зрабiць. Яму здавалася, што ён раптам стаў на караблi лiшнi. У той час, як астатнiя працавалi, ён, заняты порканнем у сабе, нiчога карыснага не зрабiў. Павольна i марна цяклi яго днi. Нават астранамiчныя назiраннi, самы ўлюбёны яго занятак, не прыносiлi таго задавальнення, якое ён адчуваў, знаходзячыся на пазаатмасферных станцыях Зямлi. Ён складаў карты, добрасумленна, старанна, як курсант касмiчнай школы на першым годзе навучання. А ў глыбiнi мозгу ўвесь час мiльгаў напамiн, што гэта, бадай, мог бы зрабiць i аўтамат. Здымкi потым прааналiзаваў бы любы спецыялiст. I часам думалася, цi не лепш было быць у анабiёзе?

Ён узрадаваўся гэтаму разведвальнаму палёту. Сутыкненне з невядомым, хай сабе нежывым светам, - мара кожнага касманаўта. Да таго ж гэта не нерухомасць зоркалёта ў дрэйфе, якi, мiж iншым, нiчым не адрознiваецца ад палёту з субсветлавой хуткасцю: адлегласцi Сусвету былi большыя за людское ўяўленне прасторы i часу. Але цi будзе ён радавацца, калi вернецца? Цi адолее парсекi, якiх не вiдаць i якiя ўсё ж iснуюць, бо выяўляюцца ў бясконцых i нудных гадах? Кажуць, што самы лепшы лекар ад нуды - праца. Увогуле, гэта бясспрэчна. Толькi яму яшчэ трэба, каб праца давала адчувальныя вынiкi, каб яна, задавальняючы цябе, знаходзiла водгук у iншых, была карысная.

Непатрэбнасцi людзям ён баяўся больш за ўсё з таго часу, як пачаў задумвацца над сэнсам свайго iснавання. Ён спадзяваўся, што менавiта тут, у космасе, не толькi нараджаюцца вялiкiя адкрыццi, але i правяраюцца чалавечыя якасцi. I, вiдаць, пераацанiў сам сябе. Космас аказаўся не скарбонкай, поўнай навуковых адкрыццяў. У першую чаргу - гэта будзённасць i цярпенне, якога ў яго, як аказалася, вельмi мала.

Ён i зараз, калi засталося ўсяго некалькi хвiлiн, прыспешвае час. А Балаш зусiм спакойны. Балаш навучыўся чакаць - ён ужо двойчы быў у прасторы. На Зямлi мiнула стагоддзе. Многiх, з кiм Балаш пачынаў, ужо няма. Многiх не застане, калi вернецца адсюль. А скажы, i Балаш яшчэ раз пакiне Зямлю, хоць разам з гэтым ён пакiне апошнiх сваiх блiзкiх. Балаш не сумуе ў космасе, заўсёды роўны, сабраны - згустак энергii i разважлiвасцi. Пэўна, такiм i павiнен быць мудрэц, якi зведаў уладу над сабой i часам.

Нiбы здагадаўшыся, што Скрут думае зараз пра яго, Балаш азваўся:

– Увага!

Скрут зiрнуў на гадзiннiк. Трыццаць секунд, дваццаць... Ён напружыўся i адчуў, што не стае сiлы ўстаць на ногi.

Сiгнал электроннага сакратара прагучаў знянацку. Скрут яго чакаў - i ўсё роўна ўздрыгнуў. Потым памiргаў вейкамi, адганяючы насланнё. Пад Сiрыусам, як i хвiлiну або гадзiну таму назад, была непарушная чарната. Яна рэзала вочы, наганяла слёзы, i не было ў ёй колiшняга агеньчыка. Ашаломлены Скрут не варушыўся i ўсё чакаў, чакаў...

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб