Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

На развітанне пані Агалінская папыталася:

— Твая жонка прыгожая, Бутрым?

— Прыгожая, — адказаў былы слуга.

— Ты яе кахаеш?

— Вельмі.

Пані памаўчала.

— Дай Бог вам шчасця.

— І вам таксама, мая пані… І вам таксама…

Базыль праводзіў гасцей да карэты, падсвечваючы ліхтаром. Калі пад колы зноў лягла брукаванка Старога Места, Пранціш з’едліва папытаўся-сцвердзіў:

— Пані Саламеі нічога не казаць?

Прафесар ускінуў галаву:

— Чаму ж не казаць? Я сам ёй скажу. Думаю, яна зразумее…

— А нехта збіраўся мяне ў карцэр садзіць за бязвінныя заляцанні да звычайнай дзеўкі… — не прамінуў папікнуць студыёзус, які ўсё яшчэ кіпеў ад абурэння. Вядома, пералюбствам грашылі многія, пры варшаўскім

двары дык увогуле непрыстойным лічылася не мець афіцыйных палюбоўнікаў. Падчас баляў на плошчы перад палацам стаялі карэты, у якіх можна было адасобіцца са сваімі амаратамі ад цікаўнікаў. У вёсках пад Нясвіжам шмат у якіх сем’ях гадаваліся нашчадкі князёў Радзівілаў, дзеля іх часам выплочвалася невялікая пенсія. Але доктар, які спавядаў самаабмежаванне і дысцыпліну і пагарджаў разбэшчанымі багацеямі, не меў у вачах студыёзуса права на распусту! Да таго ж, адна справа — куртуазныя інтрыгі між арыстакратамі, ці калі высакародны пан звяртае ўвагу на прывабную сяляначку і карыстаецца правам першае ночы… І другое — калі слуга, халоп — у ложку сваёй замужняй гаспадыні! Разбаўляе сваёй мужыцкай крывёю кроў рыцарскага роду! Няхай Лёдніку надалі шляхецкае званне, па нараджэнні ж ён — ніхто, звычайны мяшчук… Не так кепска доктару ў Агалінскіх жылося, аднак… Займеў свайго шчасця… Агіда адбілася на твары Пранціша. Лёднік панурыўся.

— Не спрабую адмаўляць — я грэшнік. Акаянны грэшнік. Але яна… Пані Галена… Не, гэта быў не капрыз і не юр, Вырвіч. Не прыхамаць арыстакраткі і не помста слугі — табе ж такое прыйшло ў галаву, так?

— А што ж гэта было?

Колы пагруквалі па мокрых камянях, як быццам перамолвалі хвіліны, няўмольна і рупна.

Лёднік закінуў уверх худы твар, заплюшчыў вочы. У цьмяным святле ліхтара ён здаваўся часткай гатычных барэльефаў старажытнага храма.

— Што гэта было… Не думаў, што буду каму-небудзь пра гэта расказваць… Неяк у нас з вамі, пан Вырвіч, карэты заміж спавядальні…

Пранціш хмыкнуў, успомніўшы, як калісьці яны ехалі ў турэмнай карэце — Лёдніка заграблі ў карчме з-за таго, што ён нібыта займаўся там вядзьмарствам, і раскаяны алхімік распавядаў па дарозе, як давёў сябе да халопскага стану, распрадаўшы маёмасць, каб рабіць доследы па здабыцці філасофскага каменю. Што ж, няхай спавядаецца ізноў — не ўсё ж студэнтаў бедных мучыць.

— Я кепска памятаю, як мне абвесцілі вырак суда і прывезлі ў маёнтак Агалінскіх… — ціха гаварыў алхімік, гледзячы ў падлогу. — Калі па мяне прыйшлі ў мой закладзены дом, выламаўшы дзверы, я якраз заканчваў выпарваць адну цікавую субстанцыю… А потым — потым туман. Адно я вырашыў, што Божае пакаранне трэба трываць годна. Няхай церпіць цела — варта паспрабаваць выратаваць душу. Ніякай алхіміі, астралогіі, доследаў над бесцялеснымі субстанцыямі! Нават дэкумбітуры хворага больш вылічваць не стану… Так, пераламала мяне тады ўнутры добра.

Напачатку пан Агалінскі быў са мной нават ветлівы — дагэтуль мы ж не раз сядзелі за адным сталом, ён любіў паслухаць мае «вучоныя размовы»… А займець уласнага дыпламаванага доктара — гэта ж лепей, чым пародзістага ганчака! Мне адвялі пакойчык, я абсталяваў невялікую лабараторыю, пацягнуліся пацыенты — слугі, дваровыя людзі… У паніча Андруся Агалінскага — руды такі хлопчык, вясёлы, непаседлівы — акрым драпінаў ды сінякоў, надарылася пнеўманія, надумаўся быў стронгу рукамі лавіць у суседняй рачулцы, імклівай і халоднай, як лёд. Вылечыў… Давялося падбіраць зёлкі і пані Галене, яна пакутуе на сардэчную хваробу. І не было таго, што ты падумаў, блазнюк. Я даваў клятву Гіпакрата. Я ніколі не дазволю сабе падысці да ложка хворай з пажадлівымі намерамі. І пані Агалінская проста была паважлівай са мной… Шчыра кажучы, я яшчэ й раздражняўся страшэнна ад яе спачування — нізавошта не хацеў, каб мяне шкадавалі. Няхай лепей баяцца, ненавідзяць, пагарджаюць… Толькі не шкадоба.

А потым пан Агалінскі загадаў мне скласці гараскоп — збіраўся на сеймік, хацеў даведацца, якіх мітрэнгаў чакаць. А я адмовіўся. Хаця раней распісваў яму па табліцах Эфемерыдаў хоць бы і шлях у прыбіральню. І тады пан сказаў, што час мне з’ясаваць, хто я такі ёсць.

І выпісаў мне першую цыдулку да Базыля…

Не, Базыль — не просты кат, мужыкоў караў іншы чалавек. А на гэтага быў ускладзены абавязак сачыць за паводзінамі ў панскім доме — лёкаяў, пакаёвак, фурманаў, кухараў… Калі хто праштрафліваўся — пан пісаў на паперцы лічбу і адпраўляў віноўнага з ёю на стайню, дзе быў асаблівы закуток — там можна было зручненька раскласці чалавека і ўсыпаць яму столькі бізуноў, колькі напісана на паперцы.

Калі чарга дайшла да мяне, уся прыслуга была шчаслівая — яны ж дагэтуль не маглі зразумець, як да мяне ставіцца: нібыта пан, нібыта строгі… А сам такі ж, як яны.

І пайшло кола ўпоперак каляіны… Кожную раніцу я падаваў пану Агалінскаму ягоныя лекі для лепшага стрававання — ён пераядаў тлустага. Пан патрабаваў гараскоп, я адмаўляў, атрымліваў цыдулку, ішоў на стайню, і Базыль меў клопат выдаць мне тое, што прапісаў пан. Стараўся напачатку аж надта: а вось табе, выскачка ў пудраным парыку…

Хутка гэта ператварылася ў нейкі турнір: людзі гадалі, што здарыцца найперш, пану надакучыць мяне перавыхоўваць, ці я зламаюся? Агалінскі раз’юшваўся ўсё болей і болей — ясная рэч, не звык сустракаць супраціву ад ніжэйшых. Некалькі разоў, пад п’яную руку, зрываўся і лупіў мяне ўласнаручна чым патрапіцца. На шчасце, часам ён з’язджаў, і я мог трохі залячыць спіну. Выручала і доктарскае майстэрства — я таму-сяму сур’ёзна дапамог, і мне пачалі спачуваць. Аднойчы пабудзіў Базыль — у ягонай дачкі быў прыступ крупа, дзяўчынка задыхалася, мне ледзь удалося яе выратаваць. Пасля гэтага рука Базыля стала лягчэйшай, ён пачаў кожны раз угаворваць мяне перастаць злаваць пана — ілбом мур не праб’еш, доктар, ну што табе варта намаляваць тыя прадказанні? Небарака шчыра не разумеў, навошта я ўтвараю сабе такія пакуты.

Часам мяне садзілі ў халодную — нешта падобнае на наш універсітэцкі карцэр. Здараліся проста камічныя выпадкі — да пана прыязджаюць важныя госці, не хапае партнёра для гульні ў віст, мяне выцягваюць з халоднай, апранаюць кашулю з карункамі, камзол, парык, і я цэлы вечар вяду дасціпную свецкую гаворку і гуляю ў карты… Пакуль усе не напіваюцца. Тады я зноў скідаю ўсё панскае і вяртаюся ў халодную. Карацей, не жыццё, а лонданскі Бедлам, прытулак для вар’ятаў. Ну а ў пані Галены самой жыццё не салодкае. Гэты боўдзіла, ейны муж, з ёй таксама рукі распускаў. Праўда, і пані не рахманая авечка, але куды ёй падзецца? Я, як мог, абараняў яе — тлумачыў Агалінскаму, што жонка хворая на сэрца, што ёй патрэбны спакой. Яна была мне ўдзячная, і за гэта, і што вылечыў сына, і што ёй ёсць з кім перамовіцца пра французскія раманы, да якіх пані вялікая ахвотніца…

Заступалася і яна за мяне, вядома. Намаўляла прыкласці нейкія намаганні, каб выкупіцца — але я не хацеў ні да каго звяртацца. Хоць, можа, які аднакурснік па Празе ці Лейпцыгу адгукнуўся б. Пані нават, не папярэдзіўшы, спрабавала таемна прадаць дзеля майго выкупу свае дыяментавыя завушніцы, але волі ў яе не нашмат больш, чым у слугі. Ліхвяр даклаў пану Агалінскаму пра свавольства жонкі — пабаяўся звадзіцца з пагрозным суседам. Была гнюсная сцэна, пані Галена, вядома, не прызналася, дзеля чаго ёй патрэбныя грошы, нешта выдумала… І ў маёнтку стала яшчэ горш. Бо Агалінскаму ўвялі ў вушы, што я — знаўца атрутаў і чорнай магіі, і магу яму адпомсціць. Чым больш ён мяне мучыў, тым больш мяне баяўся. І вось аднойчы, на пачатку красавіка, пан асабліва ўзлаваўся і загадаў кінуць неслухмянага раба ў халодную нанач. А якраз былі замаразкі, у маёй вязніцы снег не раставаў. І да раніцы я б не дажыў — у адных нагавіцах, збіты на горкі яблык… Пані Галена прыйшла да мяне, выкраўшы ключ. Аддала сваё футра… Вось тады і здарылася між намі… Грэх? Так, грэх. Можа быць, таму Гасподзь і не дае мне спадчынніка ад законнай жонкі. Можа быць… Але тае начы я ніколі не забудуся. Я раптам паверыў, што варта жыць і не здавацца. Вось і ўся гісторыя…

Поделиться:
Популярные книги

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Попутчики

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попутчики

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2