Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Шрифт:

Доктар Лёднік забабонаў не прызнаваў, таму цераз ганак дому Рэнічаў, мёртвага матыля і жывыя перасцярогі пераступіў, не вагаючыся… А вось Пранціш Вырвіч на ягоным месцы добра падумаў бы, чаму гэта на стук ніхто не адгукнуўся, а дзверы адчыненыя. Як казалі лаціняне, нават паміж кавалкам і ротам шмат што можа здарыцца. Частку дома, які калісь належаў бацьку пані Саламеі, кніжніку Івану Рэнічу, Лёднікі здавалі ў арэнду — там, дзе пераплётная майстэрня. І па ўсяму выходзіла, што арандатар ці хтось з ягонай чэлядзі павінны быць на месцы… Але майстэрня на замку. Пранціш дастаў шаблю і заўважыў, што

доктар таксама паклаў руку на дзяржальна — значыць, усё-ткі не страціў да канца пільнасці, і жэстам загадаў Хвельку заставацца на двары.

— Гэй, ёсць хто ў хаце?

Цішыня… Але Вырвіч быў упэўнены, што яны ў будынку не адны.

Так і здарылася. У гасцёўні чакала чалавек дзесяць — узброеныя да зубоў ваякі, якім не ўпершыню пільнаваць у засоцы. Пасярэдзіне пакоя, у фатэлі, нерухома сядзела пані Саламея Лёднік, збялелая, напятая, у вялікіх сініх вачах адчай. А за яе спінай, прываліўшыся да падваконня, у вольнай позе застыў белавалосы волат са страшным, пакрытым шнарамі, ружовым тварам, з бяздоннымі вачыма, якія здаваліся то празрыста-светлымі, то барвовымі… На вуснах волата лунала іранічная ўсмешка, нібыта ён прысутнічаў пры лёгкай застольнай размове.

— Нарэшце мы вас дачакаліся, вашыя мосці! Забавіліся ж дарогай…

— Пан Герман Ватман…

Калі Лёднік паспеў агаліць шаблю — ніхто ўцяміць не паспеў. Але што тая шабля, калі на цябе скіраваныя пісталеты, а за спінай тваёй каханай стаіць спрактыкаваны забойца.

— І нашто было чапаць маю жонку? — холадна прагаварыў доктар.

— Ну, я ж ведаю, што ў прысутнасці красунек размова лягчэй ідзе, — лена-дабразычліва прамовіў Ватман, пацягнуўся, наблізіўся ўшчыльную да Саламеі. — Вядома, зараз усе аддаюць перавагу маладзюсенькім, трапятлівым, як стракозкі. Але ж мы з табой, доктар, мужчыны сталыя, жыццём бітыя, мы цэнім кабетаў з досведам…

Ватман абвёў пальцам, не датыкаючыся, абрыс твару Саламеі. Лёднік рыпнуў зубамі.

— Што табе ад мяне трэба?

— Ну што ты так спяшаешся, доктар, гэта ж не кроў пускаць. Няўжо не рады бачыць старога сябра?

Вырвіч зрабіў крок наперад.

— Выклікаю вас на двубой, пан Ватман! Пры сведках, зараз жа!

Найміт не зварухнуўся.

— А твой былы гаспадар не змяніўся, чарнакніжнік. Мог бы ўжо і павыхоўваць стрыгунка. А дзе ваш спадарожнік, такі руды, шалёны? Пагрэбаваў кампаніяй ягамосцяў? Ведаеце, — голас Ватмана зрабіўся даверліва-інтымным, — пан Міхал Багінскі вельмі незадаволены. Ён, можна сказаць, абражаны. Ён жа вас з усім гонарам прасіў з’ездзіць у невялічкую перэгрынацыю. А вы насы закапылілі. А варта было Радзівілам свайго блазна прыслаць — тут жа сарваліся з месца. Нядобра…

Доктар сустрэўся вачыма з Саламеяй, ягоная шабля трохі ўздрыгнула ў руцэ, як паверхня вады ад таполевай пушынкі.

— Якія ўмовы князя?

— Умовы? Гэта ўжо не ўмовы, — голас Ватмана заледзянеў. — Гэта загад. Калі будзеш ад’язджаць, паведаміш, і прыхопіце з сабой спадарожніка. Усе распараджэнні якога і будзеце выконваць. Яму і перадасцё, што здабудзеце. Вернецеся — атрымаеш назад сваю красуньку.

— А як жа пан Агалінскі? — выпхнуўся Вырвіч. — Ён не пацерпіць, каб з намі ехаў прадстаўнік Багінскіх!

— Разумна гаворыш, студэнт, — іранічна пагадзіўся Ватман. — Гэтую праблему мы вырашым! — і выразна чыркнуў пальцам па сваёй шыі. Лёднік спахмурнеў.

— Я не магу дапусціць, каб з панам Агалінскім нешта здарылася. Я звязаны з ім прысягай.

Пранціш вылупіўся на Лёдніка, ледзь стрымаўшыся ад рэплікі. Доктар што, жыць не хоча? Такая магчымасць пазбавіцца ад злыдня Агалінскага! Амерыканец, праўда, досыць забаўны, і не баязлівец, але ж доктара не пашкадуе! Праўда, Пранціш сам у свой час у Менску папярэдзіў аб закалоце найгоршага ворага — каб не дапусціць ганебнай расправы няхай і з паскуднікам, але сапраўдным шляхціцам. Яшчэ Вырвіч успомніў, што ад вяртання пана Агалінскага жывым і здаровым залежыць лёс малога Алесіка, а доктар рызыкаваць сынам не стане нізавошта.

Лёднік падціснуў вусны і свідраваў позіркам найміта. Ватман незадаволена скрывіўся.

— Калі табе такі дарагі Агалінскі, можаш цалаваць яго і надалей у дупу. Тады самі прыдумайце, як прадставіць рудому дурню нашага чалавека. Але вось калі з тым, нашым чалавекам, нешта здарыцца — усё, доктар, развітвайся з красунечкай. А я яшчэ і добра праверу, чаму ты навучыў яе за тры гады ў ложку. І не крыўдуй, думаю, мае лекцыі больш змястоўнымі акажуцца, чым твае.

Прысутныя ваякі зарагаталі, дадаючы смачных заўваг пра падрабязнасці эратычных лекцый ад Ватмана. Саламея адчайна прыкусіла вусны. Лёднік, не зводзячы з яе вачэй, прагаварыў-прасычэў:

— Цэлы будзе ваш чалавек. Але калі, пакуль я не вярнуся…

— Ведаю-ведаю… Ніколі мне не даруеш, валасіна з жонкі ўпадзе, пальцам крану — па бруку мяне размажаш, і яшчэ тры талеркі клёцак зверху. Не трасі паветра, і так усё зразумела. Выйсця ў цябе, Баўтрамеюс, нямашака. Радуйся, што я з табой не еду.

— Няўжо пасаромеліся двойчы пасылаць да ахвяры аднаго забойцу? — прабурчэў доктар. — А хто з намі едзе?

Ватман пасміхнуўся.

— Спадарожнік ваш спрытнюга, так што лаўчыць не ўздумайце. Ён вам сам усё пра сябе распавядзе.

Ватман падаў знак, і няпрошаныя госці павялі Саламею да выхаду, не далі нават развітацца з мужам. Усё-ткі Ватман ведаў, на што здатны гэты тыпус, і сачыў, каб занадта блізка ні ён, ні ягоны вучань не набліжаліся.

Калі Ватман выходзіў апошнім, Лёднік стамлёна прамовіў:

— Але ж ты павінен разумець, Герман — гэтыя пошукі што саламяны куль на кані. Толькі бачнасць.

— А мне гэта як зайцу клавесін. І не спрабуй нават рыпацца, жоначку шукаць. Вачэй за вамі дагледзець хапае.

Калі за прыхаднямі зачыніліся дзверы, Лёднік даў волю гневу. Але пасечанае крэсла акрым як затупіць шаблю карысці не прынясе. Доктар, панураны, стаяў пасярод зблочанага дому — госці тут жылі, падобна, не адзін дзень, і маўчаў, бяссіла апусціўшы шаблю. Вырвіч абыйшоў яго, як слуп, адставіў падалей пацярпелае крэсла.

— Што цяпер рабіць?

Лёднік загаварыў глуха, як з таго свету.

— А што тут будзеш рабіць? Альбо я страчу жонку, альбо зламаю жыццё сыну… А яшчэ духаўнік мой перад ад’ездам параіў д’ябальскую тую зброю нават калі знайду, знішчыць. Так што, можа, найлепей было б мне неадкладна з панам Агалінскім расплаціцца. Дарэчы, я перад ад’ездам тэстамент склаў — палова маёмасці маёй табе, палова — Саламеі…

Поделиться:
Популярные книги

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника