Балотны агонь

на главную

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

Якуб Колас

Балотны агонь

Гэтая бярозка толькi нядаўна асталявалася тут. Кароткае жыццё выдарылася ёй, i незайздросная доля гадавала яе. Закрытая, зацiснутая з усiх бакоў старымi дзеравякамi, не бачыла яна сонца, рэдка калi патыхаў на яе свежы ветрык.

А як яна не бачыла iншага свету i жыцця, дык i не наракала нiколi на сваё сiрочае iснаванне. Яна няясна пачувала волю, прастор, сонца i, стоячы тут, сярод гэтых дрэў, як чужанiца, нi з кiм не гаварыла пра свае думкi i лятункi.

Адна толькi ўцеха падтрымлiвала яе. Уночы, калi зацiхалi вакол птушкi i пераставалi гусцi i звiнець мошкi i толькi адны зоркi свяцiлiся ў небе ды часамi месяц сумным вокам азiраў зямлю, - гарэў дзесьцi агонь, бледны, неразгаданы i прыемны. I блiшчаў той агонь з-пад нiзу, з нейкiх невядомых абшараў зямлi.

Балота, на якiм прыгожа раскiнуўся астравок, дзе расла разам з другiмi дрэвамi i гэтая маладая бярэзiнка, здавалася, не мела канца-краю. Найстарэйшы мiж усiх тут дуб, стоячы на самым высокiм месцы вострава, не бачыў канца балота. Спрадвеку гадавалiся на астраўку розныя дрэвы. Па краях цягнулiся маладыя i старыя алешыны, пусцiўшы глыбока карэннi. Далей цягнуўся цёмна-зялёны пояс елак. Яшчэ крыху вышэй бялелi стройныя камлi прыгожых бярэзiн, сярод якiх пракiдалiся лiпа, граб, ясень, вяз. На самай сярэдзiне астраўка стаялi магутныя дубы.

Наша маладая бярэзiнка расла па суседству з вязам. Была поўнач на зыходзе лета. Неба было цёмнае, укрытае хмарамi. Яно дрыгацела час ад часу, асвятляючыся

блiскавiцамi ад далёкага магутнага грому. На балоце прыветна мiгцеў той самы агонь.

Маладая бярозка радасна дрыжала, гледзячы на яго. Абуджаны раскацiстым гулам грому вяз папытаўся ў бярозкi:

– Чаму ты не спiш, дзеткi?

Бярэзiнка здрыганулася знячэўку i прыкiнулася, што нiчога не чуе i спiць.

– Чаго ж саромеешся?
– прыветна прамовiў вяз.
– Ох, блазнота! Ты ўглядаешся на балота, цябе цягне агонь?

Вяз памаўчаў, а потым, махнуўшы галiнаю, сказаў:

– Гэта не агонь.

Маладая бярэзiнка аж задрыжала ўся ад гэтых слоў.

– Як, гэта не агонь? Гэта не праўдзiвы агонь?
– тужлiва спытала яна i пачула, што перад ёю як бы адчынiлася нейкая бяздонная пустэля.

– Гэта гнiлякi на балоце свецяцца, - зноў прамовiў вяз, - плюнь на iх: у дрэва павiнна быць дзве дарогi - адна ў зямлю, другая ўгару да сонца.

Доўга яшчэ гаварыў вяз. А бярэзiнка маўчала i не чула яго слоў. "Дык гэта быў зман! А я думала, што гэта - сапраўдны агонь, i ў гэтым была мая радасць i ўцеха, у гэтым забывала я аб сваёй нядолi". I стала сумаваць i тужыць бедная бярозка. Цяпер нiякай радасцi не было ў яе жыццi.

А калi гэты выпадак стаў вядомы памiж дрэў, то яны доўга шумелi i нiяк не маглi прыйсцi да згоды: цi добра зрабiў вяз, развеяўшы гэты туман, гэты прыгожы туман зменнага шчасця беднай бярэзiнкi?

I да гэтага часу вядуць дрэвы спрэчку.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый