Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Немцы? Мы-б iм паказалi дзе ракi зiмуюць!

40

Падгайскi, Янтось i Янук доўга раiлiся ў аграномавай хаце. Гаспадар паведамiў, што ён ужо здолеў перадаць у надзейныя рукi бальшыню сваiх харчоў, збожжа, адкуль iх можна будзе забраць пры бальшавiцкай акупацыi. А Антось расказаў, што супольна з Баравiком змог назапасiць зброi й амунiцыi, пераважна ў схованках на Марылiным гарбе й iншых.

Пералiчыў больш дзесяцi чалавек з палiцыi, што маюць зьявiцца ў умоўленае месца, якiм зрабiлi лясьнiчоўку. Галоўнае — падабраць адпаведны момант, перачакаць, пакуль банды павылазяць з пушчы. Летам гэта няцяжка. Пастанавiлi перабiрацца ў лес парамi й троойкамi.

Вярнуўшыся зь Менску, Янук добра вытлумачыў Дунi ў чым справа.

— Што-ж, дзе ты тамака i я, хоць надта нялёгка гэта, — адказала пасьля шматлiкiх пытаньняў жонка.

Пастанавiлi бацьком i раднi нiчога не казаць i выбiрацца вечарам, зрабiць часовы прыпынак дзесь у густым збожжы цi зарасьнiках, недалёка дарогi, каб асачыць, як пакiнуць пушчу банды. Антось, апроч усiх iншых клопатаў, прынагляў i Нiну, каб не марудзiла. Зь iмi меў iсьцi Баравiк.

Радыё трашчала ад бальшавiцкага ўздыму. Немцы, згодна яго, уцякалi на ўсiм фроньце, а «народныя мсьцiўцы» атакавалi варожыя гарнiзоны й памагалi савецкай армii завязваць мяшкi. На Гацi бальшавiцкiя бамбавiкi наляцелi перад полуднем, выладавалi некалькi бомбаў i паляцелi назахад, па нейкiх сваiх заданьнях. Ужо ўчора недзе змыўся Левандоўскi, а Антось рыхтаваўся пакiдаць Гацi вечарам. Дарогамi з усходу, на калёсах i пеша рухалiся ўцекачы. Зь Лiтоўцаў рыхтаваўся ў дарогу адзiн солтыс Паўлоўскi. Вёска адранцьвела.

Пасьля сьпякотнага дня, сонца чырвонай куляй садзiлася за хрыбет лiпавiцкага бору. Над Архiпам кружыў астраб. Усё гэта бачыў праз вакно Янук. Усё было гатовае ў дарогу. Сьцiснулася сэрца.

— Янучок, думаеш, што мы калi сюды вернемся? — спыаталася, iзь сьлязьмi на вачох, у яго Дуня.

— Ня ведаю, даражэнькая, — адказаў Янук дрыжачым голасам. — Сьвет, якi мы зналi, ужо адыходзiць, а настае новы. Давай можа перад дарогай памолiмся… I пасьля вазьмi з сабой iкону.

Яны селi пры стале й схiлiлi перад iконамi галовы. Дзесьцi з усходу даляцеў гул артылерыйскай кананады. На зруйнаваную й аголеную зямлю адтуль паўзла шматгаловая хiмэра.

Таронта, 1977–1980

Сьпiс некаторых чужых або рэдка ўжываных словаў

Дзярлiвы — (бел.) драпежны.

Велькапольска — (польск.)

лiтаральна «Вялiкая Польшча».

Жэч Паспалiта — Рэч Паспалiтая. Просты беларускi пераклад лацiнскага «рэспублiка» (res publiсa — «рэч публiчная», «рэч паспалiтая») палякi перайначылi на свой капыл паводля свайго спецыфiчнага вымаўленьня (Rzeczpospolita), а ў далейшым называлi й называюць так Польшчу.

Крэсы (Крэсы Всходне) — «усходняе памяжоўе». Так звыклi называць палякi заходнебеларускiя землi, дзе польская прапаганда залiчвала беларусаў у «расеезаваныя палякi».

Мiтычны — мiфiчны (бел., паходнае ад грэцкага. Падчас савецкае «моўнае рэформы» замененае на «мiфiчны» паводля расеезаванага вымаўленьня).

Тарэбка — (польск.) торбачка (жаночая).

Элiмiнацыя — выключэньне (бел., паходнае ад лацiнскага).

Жондовы — (польск.) урадавы.

Офяра едэн — (польск.) ах ты недарэка.

Хаме едэн — (польск.) ах ты хам.

Жондова владза — (польск.) урадавая ўлада

Двадзесьця пеньць — (польск.) дваццаць пяць (маецца на ўвазе дваццаць пяць удараў).

Троп — (бел.) сьлед, быць на тропе — злавiць сьлед, iсьцi па сьледу.

Ровар — (бел.) веласiпед

Транзакцыя — (бел., паходнае ад лацiнскага) зьдзелка.

Ужэнднiк — (польск.) чыноўнiк.

Мiльчэць — (польск.) маўчаць.

Ажэлкi — (польск.) «арляняты» — кукарды на шапках польскiх палiцыянтаў ды жаўнераў.

Залатоўка — (бел., размоўнае) злотая — польская грашовая адзiнка.

Родак — (польск.) суайчыньнiк.

Гэтта — (бел.) гэтак, гэта значыць, гэтакiм чынам, значыцца…

Хварбаваць — (бел.) фарбаваць. Хурманка — (бел.) фурманка. Хутра (бел.) футра. I г.д. Словы з шэрагу тых шматлiкiх, якiя праз савецкую «рэформу правапiсу» беларусам было загадана пiсаць i вымаўляць… па-польску: «фарбаваць, футра…»

Замэльдаваў — (польск.) даклаў, адрапартаваў.

Дэфэнзыва — польская таемная палiцыя, контрвыведка.

Iнвазii — утаргненьнi, напады (бел., паходнае ад лацiнскага, ужываецца пераважна йранiчна).

Чыньнiкаў жандовых — (польск.) дзяржаўных ворганаў.

Пшэклентэ — (польск.) клятыя.

Неўдзенчны — (польск.) няўдзячны (у дадзеным выпадку вымаўлена зь беларускiм акцэнтам)

Панствовы пастарунак — (польск.) палiцыйны ўчастак.

Панствовая зьнiжка — (польск.) дзяржаўная йльгота, права на навучаньнеся за дзяржаўны кошт.

Гвязды — (польск.) зоркi.

Владза — (польск.) улада.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие