Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Пазаўчора вечарам слухалi радыё зь Лёндану. Ты толькi нiкому не кажы, каб нi было панiкi. Наша вярхушка ведае, але аглядаецца пераз плячо, тымчасам трымае твар.

— Ну добра, — насядаў цяпер Сарока, — калi так запраўды, дык што нам рабiць? Зь Немцамi ўцякаць? Што ты будзеш рабiць?

— Калi хочаш, табе параю iсьцi зь тымi Беларусамi, што будуць адступаць. Там вайна неўзабаве скончыцца, хаўрусьнiкi перамогуць Немцаў i вы трапiце на захад у Эўропу цi ў якую Амэрыку. А ў будучынi Англiя цi Амэрыка схопяцца ўдужкi з гэтай брыдой маскоўскай, тады нам трэба будзе помач, каб волю здабыць…

Янук гаварыў зь нейкай фiнальнасьцю. Гэта спасьцерагло надта назiральнае Сарокава вока. Ён схапiў Бахмача за руку.

— Чакай. Як гэта ты гаворыш, што вам

трэба будзе помач, каб волю здабыць? Дзе ты, цi вы, — колькi вас там, — будзеце?

— Я йду ў лес. Змагацца.

Янукоў адказ на пару часiнаў паралiжаваў Сароку. Хацеў зноў сьвiснуць, але Янук крутнуўся, сказаўшы:

— Мне трэба на залю. Пабачымся пасьля.

— Чакай, не сьпяшы, — клiкнуў той.

Янук адыйшоўся. Ля дзьвярэй было цесна, але хвост куды пакарацеў. Тут-жа юнак з нацыянальнай апаскай на левым рукаве, вiдаць парадкавы, у дзьвярох голасна сказаў:

— Прашу ўсiх як найскарэй заходзiць, бо зараз пачнецца.

Янука знайшлi на лiсьце, праверылi мандат i неўзабаве адвялi яго на месца, што выпала якраз пасярэдзiне, блiжэй заду. Заля й бальконы ўжо запоўнiлiся. Янук разгледзеўся навокал. Сцэна была ўдэкараваная вялiкiмi нацыянальнымi сьцягамi, пасярод стаяў доўгi стол, а непадалёк, наперад ад яго — мiкрафон.

Направа ад Янука сядзелi дзьве маладыя дзяўчыны. Мяркаваў што яны дваццаткi яшчэ ня пераскочылi. Чарнявая, што сядзела побач, зь цiкавасьцю зiрнула на хлопца. Апранутая ў танны паўсуконны шэры касьцюмчык, яна мела твар, якi часта называюць даверлiвым. Распрамянiлася ўсьмешкай i сказала:

— Калi мы ўжо суседзi, то давайце будзем знаёмiцца. Я называюся Ганна Зорка, а гэта мая сяброўка Нiна Пушчанская.

Другая, бялявая, таксама ўсьмiхнулася. Дзяўчаты выцягнулi на прывiтаньне рукi.

— А я Янук Бахмач. Вельмi прыемна такiх суседак мець. Адкуль будзеце?

— Iз Слуцка. А вы?

— Я з Гацяў.

— Дзе гэта такiя Гацi?

— То проста на поўнач ад Менску, ля Глыбокага. Шмат добрага чуў пра ваш Слуцак. Настаўнiцы будзеце?

— Ага. А як вы адгадалi?

У гэны момант заля зашумела й пачулася: — Астроўскi!

Людзi ўставалi й плёскалi рукамi. Налева ад Янука стаяў мажны вусаты дзядзька гадоў пяцiдзесяцi, з аўтарытэтным тварам, магчыма якiсьцi войт цi солтыс.

I прыгадалася Януку:

… шумнае веча,а ў тэатры гудзе бы ў вульлi,пазьяжджалiся зблiзку й з далечыпасланцы беларускай зямлi.

Дык вось як яно выглядае, некалi юнаком зусiм накш уяўленае народнае веча. Аб'ектам воплескаў аказаўся сярэдняга росту чарнявы чалавек у акулярах з рагавой аправай. Яго ўжо бачыў Янук у дзень незалежнасьцi на Пляцы Волi. Астроўскi й некалькi iншых, вiдаць важных асобаў з БЦР знаходзiлiся з правага боку сцэны ў лёжы, прыгожа прыбранай сьпераду зеленьню, кветкамi й шматлiкiмi бел-чырвона-белымi сьцяжкамi. Дастойнiкам з БЦР людзi плёскалi ў рукi, стоячы. I гэтак хвiлiну, дзьве, цi тры. Янук пазiраў то на iх, то на сцэну, дзе перад даўгiм прэзыдыяльным сталом, iз графiнам вады й шклянкамi пры iм, ды нейкiмi паперамi. стаяла пакрытая нацыянальным сьцягам трыбуна, пры ёй мiкрафон i лямпа.

Гукi аркестры напоўнiлi залю. Дэлегаты сядалi, воплескi зацiхалi, а прэзыдэнт БЦР зьнiк зь лёжы й павольным крокам узыходзiў на сцэну. Спынiўся перад трыбунай, спакойна аглядзеў сабраных.

Аркестра сьцiхла.

— Грамадзяне! — пачуўся выразны, нiзкi голас. — Другi Ўсебеларускi Народны Кангрэс абвяшчаю адчыненым. Вiтаю вас, дэлегаткi й дэлегаты, як прадстаўнiкоў беларускага народу, якiя сабралiся тут, у сталiцы Беларусi, для вырашэньня важных праблемаў будучынi нашага народу й бацькаўшчыны. Жадаю вам адначасна ад iмя Беларускай Цантральнай Рады посьпеху ў вашай працы.

Янук зрокам шукаў Антося Дзеркача. I неўзабаве знайшоў яго ў правым куце, ззаду, пры дзьвярох. Нешта гаварыў з чалавекам у цывiльным, якога Янук нiколi не бачыў. Той неўзабаве адыйшоў,

а Дзяркач стаяў пры дзьвярох. Ягоныя вочы пiльна бегалi па сабраных. Янук спасьцярог на Антосевым твары ўсьмешку, калi той пабачыў яго й памахаў рукою. Коратка, як проблiск праменя. Антось зноў пiльна назiраў за прысутнымi ў залi. Янук пабачыў, што й ля iншых дзьвярэй стаялi людзi ў цывiльным. Цi гэта былi звычайныя парадкавыя, як у тэатры, цi мелi падобнае, як Антось, «спэцыяльнае заданьне», Бахмач ня ведаў. Няцяжка было дагадацца якое заданьне мог мець Дзяркач.

Праводжаны воплескамi, Астроўскi пакiнуў трыбуну, а на яго месца зьявiўся мажны выглядам, новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Яўхiм Кiпель, якому ўжо прапануюць цэлы прэзыдыюм.

Зорка й Пушчанская ўважна сачылi за ходам дзеяў i хоць Януку карцiла пагаварыць зь iмi, на сцэне, як-нiяк, адбуывалася гiсторыя. Янук зiрнуў у той бок, дзе кагадзе стаяў Антось Дзяркач. Там зьявiўся той дзяцюк, зь якiм раней гаварыў Антось, а Дзеркача нiдзе ня вiдаць. На самым фронце, перад трыбунай, сядзелi нямецкiя афiцэрскiя чыны, побач iх i афiцэры зь Ярылавымi крыжамi. Там-жа сядзелi й сьвятары, адзiн зь iх, як здалося Януку, япiскап. Далей разьмясьцiлiся юнакi й юначкi ў формах Саюзу Беларускае Моладзi, а той шустры з правага боку, — гэта Ганько. Бачыў яго цi раз Бахмач у хранiкальных фiльмах. З масы людзей, што запоўнiла тэатр, — можа каля паўтары тысячы, Янук мог-бы палiчыць на сваiх пальцах тых, каторых знаў.

— …мы мусiм самi ўзяцца за будаўнiцтва свае будучынi, — прамаўляў новавыбраны прэзыдэнт кангрэсу Кiпель. — Ад нашага iмя дазваляюць сабе гаварыць крамлёўскiя заправiлы, яны там вызначаюць апякуноў, якiя ўжо рыхтуюць шыбенiцы нашаму народу. На нашы землi прэтэндуюць польскiя паны. I вось чаму ў гэты час мы павiнны голасна сказаць усяму сьвету, хто мы й чаго мы хочам.

Iзноў хлынулi шчодрыя воплескi. Цэладзённыя прамовы толькi пачыналiся й таму дэлегаты заўзята ў далонi плёскалi. Нагода надзвычайная, гiстарычная. Як-нiяк, паняволеная й зганьбаваная краiна рэдка калi зьбiрала ў Менск цьвет свайго народу, калi не бальшыню дык прынамсi вялiкую часьць палiтычных мазгоў i моладзi. Адчувалася напружаньне. Яно вiдаць было, як здалося Януку й на тварах дэлегатаў, i — за вонкавым спакоем, — на тварах сяброў прэзыдыюму кангрэсу. Яго цяжка было скрыць. Другi вораг наблiжаўся да сталiцы, а першы ўжо аглядаўся, каб як найскарэй i больш бясьпечна адсюль змыцца. У горадзе-ж, як усiм у той час было добра вядома, чакала добра зарганiзаванае бальшавiцкае падпольле. Умовы ня вельмi спрыяльныя для доўгiх i дакладных разважаньняў пра лёс i будучыню беларускага народу на вечы. Трэба было мяркаваць, што й бальшыня дэлегатаў, каторыя запраўды складалi асноўны патрыятычны шпень так вынiшчанага ды iз нацыянальнага кiраўнiчага элемэнту выпаласканага народу, ня мела значных сумлеваў адносна запраўднае функцыi кангрэсу. Трэба-ж было быць абсалютна наiўным, каб верыць, што ўдасца зрабiць больш, чымся апрабаваць ужо падрыхтаваныя дэклярацыi й рэзалюцыi. Навет ня было калi. Трэба ўжо было думаць пра эвакуацыю, а некаторыя дэлегаты, каб вярнуцца дадому, мусiлi-б ехаць ужо пад бальшавiцкую акупацыю.

Усяночная бяссоньнiца ў цягнiку падарозе ў Менск цяпер хiлiла набок Янукову галаву. Прырода дамагалася свайго й перад ёю мусiла капiтуляваць навет надзвычайная Янукова зацiкаўленасьць жывой гiсторыяй. Калi пасьля ўступнай Кiпеля, запрасiлi ў прэзыдыюм удзельнiкаў Першага ўсебеларускачга Кангрэсу, Янук здалёку прыглядаўся тым людзям, што занялi, зноў-жа пры агульных воплесках, месца ля стала на сцэне. Сярод усiх увыдатнялася, у Януковых вачох, дамiнуючая фiгура Кастуся Езавiтава.

Зараз пачаў справаздачу прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскi. Голас ягоны, гэтым разам скарэй настаўнiцкi чымся прэзыдэнцкi, барабанiў манатонна, заглыбляючыся ў гiсторыю й статыстыку. Пад гэткi гоман лёгка можна было заснуць. I ледзь Янук задрамаў, як разбудзiлi яго воплескi. Няўцямна зiрнуў на слуцкiх настаўнiц, а нос падказаў яму, што ад iх, асаблiва ад Зоркi, нясло танным адэкалёнам. Заля й людзi зноў некуды адплылi…

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн