Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

— Во гэткага дык я ўжо нiколi нi спадзявалася, — сказала даволi холадна, як здалося Януку. — Але не, ты саўсiм сур'ёзна. Яй-Богу так.

Яна высьлiзнула зь ягоных рук, пайшла й села на крэсла за сталом. Доўга маўчалi.

— Але-ж i боцiкi хлёсткiя маеш, — сказаў Янук, абы што сказаць, абы ня было маўчаньня.

— Твой-жа Мiкола адрамантаваў, - адказала Дуня.

З-за сьцен даляталi гукi вёскi, нейкае галёканьне каня з бальшака, а тут, у школьным будынку, панавала поўная цiша; здавалася, што чуваць прыскоранае бiцьцё двух юначых сэрцаў. Янук стаяў пры вакне. Дуня раптам устала, падыйшла да крука на сьцябе, узяла кажушок, задуманая, пазiрала на Бахмача.

Знаеш, Янучок… Што табе

сказаць на гэта? Так неспадзявана…

— Дык што?

Дуня адказала не адразу.

— Падумаю. Сам ведаеш, вайна… Як будзем жыць? Гэта нi так проста.

— Дык абяцаеш падумаць? На днях мне скажаш?

— Ты лепш сам добра перадумай, цi гэта ты сур'ёзна.

— Ясна, што сур'ёзна. Хоць мне раптам…

Дуня закрыла яму рукой рот.

— Ня трэба. Падумай. Нiкуды не ўцячэ.

— А ты?

— I я падумаю.

37

— А чаму ты, Антось, у Беларускую Краёвую Абарону не пайшоў? — спытаў Янук Дзеркача, якi выгадна выцягнуў ногi на падлозе таварнага вагону, абапершыся плячмi аб сьцяну. Роўнамерна лякаталi колы вагону i ў змроку ледзь вiдаць было iншых пасажыраў воддаль пры супрацьлеглай сьцяне. Там нейкi дзядзька самагонкай частаваў сваiх спадарожнiкаў. Адно праехалi Будслаў i да Маладэчна й перасядкi на Менск было яшчэ далёка.

— Я, братка, пайшоў-бы, але трэба й палiцыю ў нашых руках дзяржаць. А ў армiю, калi спатрэбiцца, усьпею. Цяпер во клiчуць людзей, а тых, што ўжо набралi, таксама, чую, дзяржаць, няма зброi. А калi й ёсьць, якая, дык цi то бальшавiцкая, цi нiякая… Каб армiя была сiльная, дык трэба i артылерыя, i танкi, i самалёты. А тутака гэта брыда бальшавiцкая ўжо на нос лезiць. А як такую баявую армiю падгатовiш, калi сукiны сыны да гэтага часу нам арганiзаваць яе нi пазвалялi? Жарцiкi, колька вунь нашых людзей задарма лягло! Нiхай-бы так раней, скажам, у сорак другiм падпругу папусьцiлi… Тады мы iм, гэтай нячыстай сiле, бальшавiком так паказалi-б, дзе ракi зiмуюць, што iм сам барадаты Маркс нi памог-бы. Цьфу!

Янук ведаў, што Антось у дрэнным настроi й пасьля таго «цьфу» нi раскатурхаеш яго да гутаркi. Будзе сядзець, маўчаць, адчэпнага буркне. А колькi яшчэ Янук хацеў яго распытацца. I нагода-ж! Як яно так сталася, што абое яны, як прадстаўнiкi ад народу ў Менск на беларускi кангрэс едуць? Праўда, Антось быццам мiмаходам згадаў, што ён i на тым кангрэсе будзе сваё адмысловае заданьне мець, адно ня выявiў характару яго. I ведаў Янук, што калi трэба будзе яму дык даведаецца. Антось заўсёды гаварыў яму ўсё, што трэба было ведаць, але мала больш таго. А калi што надта важнае й тайнае, дык яшчэ й слова зь яго, Янука, браў, абяцаньне такое, што тайнiцы нiкому ня выдасьць. А пра тое адмысловае заданьне, якое меў Антось на кангрэсе мець, тымчасам не сказаў Януку нi слова.

Кагадзе паклiкаў Янука, якi амаль цэлую вясну ў яго пры гаспадарцы працаваў, аграном Падгайскi й сказаў:

— Хочаш, Янук, у Менск паехаць? — спытаў.

— Чаго гэта? — зацiкавiўся хлапец.

Падгайскi коратка расказаў яму пра кангрэс, якi склiкае Беларуская Цэнтральная Рада, што маюць там быць прадстаўнiкi з усяе Беларусi, у тым лiку й ад Гацкае воласьцi. Янук даў аграному яшчэ некалькi пытаньняў.

— А цi я не замалады, каб быць народным прадстаўнiком?

— Табе ўжо васемнаццаць мiнула, значыцца маеш права й выбiраць, i галасаваць. Дый нам важна, каб на кангрэсе зьявiўся наш перадавы нацыянальны актыў. Кумекаеш?

Янук зразумеў з паўслова. Перш за ўсё гэнае «нам важна» так гучала ў вуснах Падгайскага, быццам ён быў адным з гаспадароў i арганiзатараў таго кангрэсу. А яшчэ важней, што й Янук, вiдаць, згодна Падгайскага й iншых гаспадароў, належаў да «перадавога нацыянальнага актыву». Вось як!

Бахмач аж падрос.

— А што будзе на кангрэсе, якая праграма?

— Коратка скажу: будуць гаварыць i раiцца пра цяперашняе й будучае беларускага народу. Гэта нешта падобнае, як кангрэс, што быў у сьнежнi 1917 году. Разумееш?

— Але. Толькi мяне цiкавiць, што Немцы дазвол далi. Бо калi параўнаць да таго кангрэсу зь сямнаццатага году, дык ён-жа палажыў пачаткi працэсу, што прывёў да абвешчаньня незалежнасьцi Беларускай Народнай Рэспублiкi. А цяперака, што, таксама будзем гаварыць пра незалежнасьць?

— Надзвычайна трапнае пытаньне, — адказаў Падгайскi. — Вiдаць, што не дарма ў цябе галава на плячох вырасла. Дык вось што… Думаю, што пра незалежнасьць там будуць гаварыць, толька ня ведаю ў якой форме й пра незалежнасьць ад каго. Пэўне-ж, заакцэнтуюць, што хочам i маем права, i пастанаўляем быць незалежнымi ад Польшчы й ад Расеi. Гэта ясна. Пра Немцаў можа й памаўчаць, хоць кожнаму будзе зразумела. Дыпляматыя. Кумекаеш? Напэўна выкажуцца, што спадзяюцца ад Немцаў помачы, каб на ногi стануць.

— Ты-ж сам, здаецца, разумееш сытуацыю. Важна, што цяперака гарачы гiстарычны момант: бачыш, што Немцы падаюць, а заходнiя алiянты даўно высадзiлiся ў Нармандыi й Немцы адступаюць у Францыi на цэлым фронце. А тутака бальшавiкi ўжо пачынаюць цi скора пачнуць летнюю афэнзыву. Скора зьмятуць зь Беларусi ўсё Гiтлерава войска. А мы? Мы мусiм прадаўжаць змагацца з маскоўскiмi акупантамi, маючы свае базы ў лясох i ўсюды, куды нашы караткаватыя рукi сягнуць могуць. I мы мусiм мець нейкую гiстарычную й маральную ды легальную аснову, значыцца за намi мусiць стаяць голас народу. Гэта ўсё адно з другiм вяжыцца. I хоць за стрэламi гарматаў i ваенным гулам можа нейкiя народы й не пачуюць голас беларускага народу, прадстаўнiкi якога цяперака зьбяруцца на кангрэс у Менску, важна, што мы, сыны й дочкi гэтага народу пачуем яго й самi выкажымся. А я пэўна, што на кангрэсе наш народ выкажыцца ўва ўсiх прынцыповых пытаньнях, якiя адносяццада нашай палiтычнай сытуацыi й аформiць нейкую базу, на каторай мы зможам стануць у будучым змаганьнi за незалежнасьць Беларусi.

Янук заўважыў, што звычайна спакойны Падгайскi гаварыў хутка, з натхненьнем, як-бы хацеў канчаткова закончыць палiтычную адукацыю юнака, што даваў яму, калi меў час, цэлую вясну, калi Янук працаваў у яго.

— Коратка гаворачы, братка, — закончыў аграном, — кангрэс ёсьць афармленьнем думак, iмкненьняў, спадзяваньняў i палiтычных плянаў беларускага народу, сьцьверджаньнем ягоных адвечных, Богам даных правоў, на самастойнае жыцьцё. Кангрэс склiкаюць ня Немцы, Палякi цi Маскалi, а мы самi. На яго паедуць найбольш перадавыя й адданыя народу сыны й дочкi Беларусi й будзь пэўны, што яны парупяцца сказаць i зрабiць тое, што трэба. Калi можа ня скажуць абсалютна ўсяго, што трэба было-б, дык скажуць i зробяць самае галоўнае. А гэта надта важна для нас i яшчэ важней будзе для тых, што пасьля нас прыйдуць. Кумекаiш?

I ў часе таго, як паднечаны такой весткай Янук слухаў агранома, якi матываваў патрэбу склiканьня кангрэсу й гаварыў пра яго значэньне, Янук ужо ўяўляў сябе ў Менску. Дзесьцi там, у паперах будзе запiсаны й ягоны голас як аднаго з прадстаўнiкоў ад Гацкае воласьцi, якi, ведама-ж, выкажа й жаданьнi абсалютнае бальшынi жыхароў тае маленькае часткi бацькаўшчыны.

I прыгадалiся яму першыя радкi вершу, якiм некалi дэбютаваў як паэт на сьвяце ўгодкаў 25-га Сакавiка ў Гацях:

Сакавiк ладзiць слаўнае веча,а ў тэатры гудзе, бы ў вульлi,пазьяжджалiся зблiзку й з далечыпасланцы беларускай зямлi.
Поделиться:
Популярные книги

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Жандарм 5

Семин Никита
5. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 5

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая