Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
— А гэтым во як прыпёрла. Iш вы, нястыднiкi.
Голас з дарогi. Янук ня чуў як упаў зь ягонай рукi вузялок iзь сьвянцонкай. I Дунiн кошычак iзь сьвянцоным спакойна чакаў у траве. Хрыстос уваскрос! Нараджаецца жыцьцё, пераможана сьмерць. Два юныя сэрцы, знайшоўшы супольнае шчасьце ў каханьнi, перакрочыўшы можа апошнi парог да суцэльнага зьлiцьця, паскораным тэмпам iмкнулiся паяднацца ля слабодзкага гасьцiнцу.
Вярнуўшыся дахаты, iзь зьзяючым тварам, Янук ня мог вытлумачыць бацьку галоўнай прычыны, чаму забрудзiў вышываны ручнiк i пабiў некаторыя сьвянцоныя яйкi. Калi на другi дзень Вялiкадня Янук сказаў бацьку пра намер жанiцца з Дуняй, Пракоп Бахмач задумаўся.
— Сынок, калi ты ўжо
У цудоўны травеньскi дзень вясельле адбылося ў прасторнай хаце Нiны й Антося Дзеркачоў. Сьцiплае, але шумнае. Галоўна дзякуючы Антосю Дзеркачу й аграному Падгайскаму, хапiла для сваiх i гасьцей, пераважна Макатунiшынай i Бахмачовай раднi, прысмакаў i напiткаў за вясельнымi сталамi. Прыехаў зь Вiльнi, за дружку, i Лявон Загорны. Вянчалiся ў Слабадзе. Янук наняў музыкаў i хату ў Тодара Кмiты, каб патанцавала моладзь.
I адбылося ўсё як найлепш, iз традыцыйнымi вясельнымi цырымонiямi, караваем i прынагоднымi песьнямi народнымi. Адно разгуляўшыся, разыходзiцца не хацелася на зьмярканьнi.
Ваеннае права.
Пачалося для Янука новае жыцьцё. Цяпер у цягнiку, па дарозе ў Менск, на вялiкае ўсенароднае веча, Янук думкамi вяртаўся да сьцежак i дарожак, што прывялi яго да супольнага з Дуняй шчасьця й турбаваўся пра будучыню. Неўзабаве прыйдзе вялiкая перамена, што дасьць яму й Дунi iснаваньне на ўзьмежжы жыцьця й сьмерцi.
38
У гэную ранiцу, калi пасьля доўгiх пастояў у Маладэчане й Красным, цягнiк нарэшце дапоўз да разбуранай сталiцы, горад паказаўся яму зусiм iншым чым калiсьцi, пасьля выхаду зь зялёнае вязьнiцы зiмой. Напiнаючы свае сiлы на руiнах, шчодрая вясна прыбрала горад зеленьню й кветкамi. Ужо на станцыi Янук i Антось, дэлегаты ад Гацкае воласьцi на кнагрэс, адразу трапiлi ў апякунчыя рукi людзей, перважна моладзi, што займалiся доглядам дэлегатаў. Iх накiравалi ў сталоўку Беларускае Самапомачы, дзе за невялiкую цану маглi купiць скромнае сьнеданьне, а хто ня меў грошы дык мог пасьнедаць i задарма. Янук i Антось iз смакам зьелi па некалькi бульбяных аладак. Як няцяжка па смаку дагадацца было, аладкi пяклiся на iльняным алеi, бо «шпэку», на якi наляталi акупанты, у сталоўцы ня было.
Павесялеўшы, на поўныя жываты, два прадстаўнiкi Гацкае воласьцi зьявiлiся нарэшце перад гарадзкiм тэатрам, у якiм меўся адбыцца той кангрэс. Паседжаньнi мелiся распачацца каля восьмай, але ўжо каля тэатру роiлася ад людзей як калiсьцi, прыгадваў Янук, летам ля сука вiшнi, на якiм пчала-матка села. Тэатр, прыбраны сьпераду нацыянальнымi сьцягамi й пагоняй, разьмясьцiўся ў сквэрыку, што тануў у зеленi.
— Ты, Янук, iдзi ў чаргу й зарэгiстрыруйся пры ўваходзе, а на мяне нi глядзi. Я маю работу. Я цябе знайду.
I з такiмi словамi, — Янук не пасьпеў навет роту адчынiць, — Антось зручна ўглыбiўся ў натоўп пры дзьвярох i неўзабаве зьнiк. Янук пачаў разглядацца. Гэтта-ж на правы бок, ля аграмаднага куста бэзу, перад фасадам тэатру, спасьцярог, — не, ня мог сваiм вачам верыць, — Янку Сароку. У Вiленскай Гiмназii хлапец вучыўся зь iм у ваднэй клясе. Вiльнянiн Сарока жыў на другi бок Кальварыйскай вулiцы, пасуседзтву зь Януком i Загорным. Бываў Янук у яго хаце, сустракаў гасьцiнных бацькоў. Бацька працаваў недзе ў гарбарнi, а Янка быў адзiнокiм сынком у сям'i. Жылося яму нядрэнна. Праныра, ён i дзяўчат меў, i грошы, бальшыню вiленскiх спэкулянтаў знаў, часам i гарэлачку, нямецкi шнапс, пацягваў. Хлапец з выгляду нiштаваты, войстры на язык, заўсёды з прамянiстай усьмешкай, ён належаў да тых, каторых у горадзе называлi «цванякамi», або прайдохамi. Праўда, веруючыя й патрыятычныя, асьвечаныя бацькi выхавалi ў яго пашану да чалавека й любоў да бацькаўшчыны Беларусi.
— Гэй, а гэта што, Янка? Каго, каго, а цябе сустрэць тутака ды яшчэ iз сплювай!?
Вiльмяме сплювай стрэльбу называлi.
— Здароў, цёзка! I ты тут? Дык ты мусiў прыехаў радзiць, а я цябе буду баранiць, каб нiхто не напаў. Ха-ха-ха, — разрагатаўся Янка.
Юнакi моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.
— Дык ты думаеш, што калi на нас тутака нападуць, то ты гэтай качаргой нас абаронiш? I хто гэта цябе, такога смаркатага ваяку, сюды прыслаў? Патроны хоць далi? I качарга савецкая… Ха-ха-ха…
— Не, чэрцi, нi далi. Стаiм во так для паказу, ганаровая варта. Казалi, што нямецкiя стрэльбы пасьля дадуць…
— Я ўсё-ж не разумею, што гэта ў цябе за вопратка й калi ты гэту качаргу ў рукi ўзяў?
— Дык ты ня чуў?
— Што чуў?
— Залажылi афiцэрскую школу для Беларускай Краёвай Абароны. А я ахвотнiкам прыйшоў. Ну як табе падабаецца?
— Ты на ахвотнiка ў войска? У такi час? Цяжка паверыць. А чаму вы чорную, як палiцыя, вопратку носiце?
— Зялёнай няма, пасьля дадуць. Вер цi ня вер, а праўду кажу.
— Знаеш, цёзка, каб хто мне сказаў, што цябе во так тутака пабачу, дык не паверыў-бы, — прадаўжаў Янук.
— А мне, каб хто сказаў, што ты — прадстаўнiк ад свайго там вясковага народу, прыедзеш на кангрэс, таксама не паверыў-бы.
— Значыцца, як бачыш… А як доўга ты тут i колькi вас зь Вiльнi?
— Нас сямёрка зь гiмназii й сэмiнарыi. Прыехалi ў канцы траўня.
Сарока назваў прозьвiшчы iншых.
— У другой палове траўня да нас у Беларускi Нацыянальны Камiтэт прыехалi тры афiцэры з бэкэа, значыцца камiсiя, ну й давай iм ахвотнiкаў у армiю. Я сабе падумаў, чорт ведае што рабiць. Час такi, бяз зброi прападзеш. А калi бальшавiкi прыйдуць, дык усiх на Бэрлiн пагоняць, — гаварыў шпарка Сарока, а Янук аглядаўся цi пакарацеў хвост чаргi ля дзьвярэй тэатру, каб не спазьнiцца на паседжаньне. Але з гэтым чалавекам цiкава было пагаварыць, распытацца пра Вiльню й знаёмых сяброў. Ды той Януку наперад забег:
— Гэта праўда, што ты ў турму папаўся? За што гэта?
— Табе-ж пэўне Загорны апавядаў. Зрабiлi аблаву на спэкулянтаў, i я папаўся. Але я мушу йсьцi…
— А што Загорны цяпер робiць? Мы яго намаўлялi ў бэкэа, дык дзе там…
— Нiчога ён цяпер ня робiць, каля дому ацялюгваецца, дзяўчат мацае… Мусiць спадзяецца, што й на наступны год у Вiльню трапiць.
— А ты што думаеш?
— Сказаць табе адкрыта?
Сарока надта пiльна пазiраў у Януковы вочы й ён зразумеў, што ў такi час i ў такiх абставiнах можна гаварыць праўду, тым больш, што той у войску.
— Кажы, — падахвоцiў Янука Сарока.
— На працягу наступнага месяца цэлая Беларусь можа апынуцца ў руках бальшавiкоў. Дваццаць трэцяга чэрвеня пачалася афэнзыва на цэлым усходнiм фроньце. Немцы ўсюды адступаюць, а бальшавiкi абыходзяць Менск з паўдня й поўначы й можа за якi тыдзень, а навет раней будуць тутака. На захадзе алiянты таксама Немцаў гоняць.
Сарока пазiраў на Бахмача вельмi ўважна i зараз-жа, як ён прыгожа ўмеў гэта рабiць, працяжна й зьдзiўлена сьвiснуў.
— Адкуль у цябе такiя весткi? — спытаў Янука.