Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Не жадаю! Не хачу. I ўся гаворка!

Стала зусiм ясна, што ён лiчыць сябе вiноўнiкам гiбелi Бiма; вiдаць, ён адчуў дакор мёртвага. Што ж, дакор мёртвых - самы страшны дакор, таму што ад iх не дачакацца нi даравання, нi спачування, нi спагады да таго, хто зрабiў зло. Але малады Iван блiзка да сэрца прыняў сваю маленькую памылку. I гэта робiць яму гонар. Вось i яшчэ адзiн след на зямлi добрага, адданага i вернага сабакi. Дарэчы, старэйшы Iван не адчуваў такое ўжо душэўнае няёмкасцi - ён узяў пяцёрку з рук у Iвана Iванавiча i паклаў у бакавую кiшэню з удзячнасцю. Вiнавацiць

яго зусiм няма за што: ён атрымаў абзадачаную плату за работу, а ловячы Бiма, толькi ўсяго выконваў свой абавязак.

...Таго ж дня Сямён Пятровiч арганiзаваў пошукi. Па-першае, у газеце з'явiлася аб'ява: "Прапаў сабака - сетэр, белы з чорным вухам, клiчка Бiм, выдатнага розуму, вучаны сабака. Дзе знаходзiцца, просiм паведамiць за добрую ўзнагароду на адрас..."

Вялiкi горад загаварыў пра Бiма. Трашчалi тэлефонныя званкi, iшлi спачувальныя лiсты ад чытачоў, снавалi ў пошуку ганцы.

Так Бiм праславiўся двойчы: адзiн раз, калi быў жывы, - як шалёны; другi раз пасля смерцi - як "выдатнага розуму сабака". У апошняй славе Бiма заслуга Сямёна Пятровiча несумненная.

Але слядоў Бiма ўсё ж не знайшлi нi ў тую зiму, нi пасля. Ды i хто мог ведаць? Малады Iван кiнуў работу на каранцiнным двары, i зразумела чаму маўчаў; Iвана-старэйшага папярэдзiў Iван Iванавiч - каб нi гугу! А больш нiводзiн чалавек не бачыў, не ведаў, што Бiм ляжыць у лесе, у свежай прамёрзлай зямлi, зацярушаны снегам, i што яго ўжо нiхто нiколi не ўбачыць.

Зiма таго года была суровая, з двума чорнымi буранамi. Пасля iх белы снег у палях стаў чорны-чорны. Але на той, знаёмай нам палянцы ў лесе ён заставаўся чысты i белы. Яе засланiў лес.

Раздзел 17

ЛЕС УЗДЫХНУЎ

(Замест пасляслоўя)

I зноў прыйшла вясна. Сонца выпiхала зiму вон. Яна ўцякала на амаль растаўшых немагушчых нагах, а следам за ёю, памаленьку, але не адстаючы прыбывалi цёплыя днi, падпальвалi старую плямамi, iрвалi на гразна-белыя кавалкi. Вясна заўсёды бязлiтасная да памiраючае зiмы.

I вось ручаi ўжо супакоiлiся, не спяшаюцца, робяцца ўсё меншыя i меншыя, усё танчэйшыя i танчэйшыя, а ноччу амаль зусiм замiраюць. Вясна прыйшла позняя, роўная.

– Такая вясна - на ўраджай, - сказаў Хрысан Андрэевiч на днях, калi начаваў з Алёшам у Iвана Iванавiча.

Скора яны выганяць авечак на пашу, але Алёша цяпер да самых вакацый будзе толькi "выправаджваць" з бацькам чараду ранiцаю i "сустракаць" за вёскаю вечарам.

Алёша i адзiн прыязджаў некалькi разоў. У такiя днi яны з Толiкам не разлучалiся i пачыналi зноў шукаць Бiма, мiлыя хлапчукi. Але аднойчы, калi ўсе разам пiлi гарбату ў Iвана Iванавiча, Хрысан Андрэевiч памеркаваў так:

– Калi ўжо ў газетах надрукавалi ды не аб'явiўся, то, выходзiць, яго нехта звёз далёка. Расея вялiкая, матухна, паспрабуй знайдзi. Калi б ён загiнуў, то абавязкова нехта б заявiў па аб'яве: так, маўляў, i так - памёр ваш сабачка, бачыў яго там-та. Галоўнае тут - жывы, вось што. Не кожны знаходзiць свайго сабаку. I тут фактычна нiчога не зробiш.

З таго дня пошук спынiўся. Засталася толькi памяць, i засталася яна хлопчыкам на ўсё жыццё, да сканчэння дзён. Магчыма, праз многа год, яны, нашы хлопчыкi, раскажуць сваiм дзецям пра Бiма. Таму што кожны тата цi дзядуля, калi ў яго быў сябар сабака, не прамiне, каб не расказаць пра забаўныя цi сумныя гiсторыi, якiя здаралiся з iм. I тады падлетку захочацца мець свайго сабаку. Адыходзячы, Хрысан Андрэевiч паклаў за пазуху месячнага шчанюка аўчаркi - падарунак Iвана Iванавiча. Алёшка быў у захапленнi.

...У кватэры забаўляўся са старым чаравiкам новы шчанюк, таксама Бiм, пародзiсты, тыповага акрасу ангельскi сетэр. Гэтага Iван Iванавiч дастаў на дваiх - сабе i Толiку.

Але старога сябра ён ужо нiколi не забудзе. Не забыць яму паляўнiчых досвiткаў, падараваных Бiмам, не забыць яго дабраты i ўсёдаруючага сяброўства. Памяць пра вернага сябра, пра яго невясёлы лёс трывожыла старога чалавека. Менавiта таму ён i апынуўся на той самай палянцы i сеў на той жа пянёк. Агледзеўся. Ён прыйшоў паслухаць лес.

Быў неймаверна цiхi вясновы дзень.

Неба густа апырскала палянку пралескамi (кропелькi неба на зямлi!). Многа разоў у жыццi Iвана Iванавiча паўтараўся гэты цуд. I вось ён прыйшоў зноў, цiхi, але магутны сваёю шчыраю прастатою i кожны раз дзiўны i непаўторны ад навiзны нараджэння жыцця - вясна.

Лес маўчаў, толькi-толькi ачынаючыся ад сну, пакрэплены небам i патрывожаны ўжо цёплымi сонечнымi зайчыкамi на блiскучых i такiх млява пяшчотных язычках яшчэ нявыгарнуўшагася лiсця. Iвану Iванавiчу здалося, што сядзiць ён у велiчным палацы з блакiтнаю падлогаю, блакiтным купалам, з калонамi з жывых дубоў. Гэта было падобна на сон.

Але раптам... Што б гэта магло абазначаць? Па лесе пракацiўся глухi кароткi шум - глыбокi ўздых. Было вельмi падобна на ўздых палёгкi ад таго, што пасля доўгага чакання жыццё абуджаецца зноў, ужо азначылася язычкамi раскрыўшыхся пупышак. Iнакш чаму ж варухнулiся галiнкi i ўслед за гэтым засвiсталi сiнiцы, а дзяцел бадзёра застрачыў музычным барабанным россыпам, клiчучы сяброўку, апавяшчаючы лес пра пачатак кахання? Ён жа адзiн з першых, як i слонка, падае сiгнал да ўрачыстае вясновае сiмфонii, але толькi слонка клiча цiха, у прыцемках, асцярожна, клiча зверху: "Хор-хор! Хор-хор!" - гэта значыць, добра-добра! А дзяцел, знайшоўшы сваё дупельца на запаветным суку, неўтаймавана, смела, рашуча абвяшчае на спрадвечным iнструменце радасцi: "Пр-р-р-р-р-р-р-р-р-рыгажосць!"

Таму i ўздыхнуў лес з палёгкаю, што цуд пачаўся i прыйшоў час здзяйснення надзеi. I птушкi адгукнулiся яму, магутнаму велiкану i выратавальнiку. Iван Iванавiч чуў гэта выразна. Ён жа i прыйшоў сюды, каб паслухаць лес.

I ён быў бы шчаслiвы, як i кожны год, у такiя часiны, калi б на краю палянкi не адрознiваўся пятняк, абазначаны толькi свежаю зямлёю, змешанаю з апалым мiнулагоднiм лiсцем. Сумна глядзець на такi пятняк вясною, ды яшчэ ў самым пачатку агульнай радасцi ў прыродзе.

Але затое знiзу ўгору добрымi, наiўнымi, ласкавымi i невiноўнымi вачаняткамi глядзеў на Iвана Iванавiча новы маленькi Бiм. Ён паспеў пакарыць ужо Толiка, ён так i пачаў жыць з дабраты, маленькi Бiмка.

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6