Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:
Бiм увесь час глядзеў i глядзеў на дзверы, на тоненькi праменьчык сонца, адзiны вястун светлага. Але вось недзе непадалёку пачуўся рэзкi стрэл. Бiм устрапянуўся. О, як знаёмы яму гэты гук! Ён напомнiў пра Iвана Iванавiча, гэта паляванне, гэта лес, гэта воля, гэта заклiк, калi сабака заблудзiўся цi залiшне захапiўся слядамi птушкi або зайца. Адкуль узялася ў Бiма сiла пасля стрэлу? Ён устаў, i, хiстаючыся, падышоў да дзвярэй, i ўдыхнуў паветра з волi. Здавалася, ён уваскрэс. I пачаў паволi хадзiць, як маятнiк, па фургоне з кутка ў куток. Потым спынiўся ля дзвярэй, зноў панюхаў праз шчылiнку i нарэшце, па паху, вызначыў, што на
Колькi так прайшло часу, цяжка гаварыць. Але Бiм... пачаў драпаць за дзверы.
Гэтыя дзверы зусiм былi не падобныя на iншыя, тыя, якiя ведаў Бiм: абабiтыя бляхаю з вострымi рванымi петнякамi. Але гэта былi дзверы, цяпер адзiныя дзверы, праз якiя можна было прасiць дапамогi i спачування.
Прыйшла ноч, Халодная, марозная.
Кудлатка завыў.
А Бiм драпаўся. Ён грыз зубамi кавалкi бляхi i зноў драпаўся, ужо лежачы. Зваў. Прасiў.
Пад ранiцу ў фургоне стала цiха: Кудлатка не выў, Бiм таксама прыцiх, хiба толькi зрэдку скрабяне лапаю па жалезе. Знямогся ён да поўнага бяссiлля цi змiрыўся, страцiў надзею i чакаў свайго лёсу пакорлiва, мы не ведаем. Пакуль што гэта была таямнiца жалезнага фургона.
Раздзел 16
СУСТРЭЧА Ў ПОШУКАХ. СЛЯДЫ БIМА НА ЗЯМЛI. ЧАТЫРЫ СТРЭЛЫ
Нядзельным днём у горадзе, аказваецца, больш людзей, чым у звычайныя днi: iдуць, едуць, бягуць, купляюць, прадаюць, лезуць у цягнiкi, аўтобусы, тралейбусы, трамваi, быццам селядцы ў бочку, спяшаюць з горада, як учадзеўшы. Апоўднi таўкатня пакрысе ацiхае, а вечарам зноў: адны вяртаюцца з вёсак i лясоў у горад дадому, другiя едуць з горада да сябе, у вёскi i лясы.
Таму не дзiўна, што аднаго нядзельнага дня i Хрысан Андрэевiч прыехаў у горад разам з Алёшам. Абодва дамовiлiся, што Алёша паспрабуе знайсцi Чарнавуха, пакуль бацька будзе на базары прадаваць прадукты. Хрысан Андрэевiч i раней браў з сабою сына i пускаў пагуляць па горадзе без усякага апасення (нумар трамвая ведае, "свой" аўтобусны прыпынак ведае, а каб натварыць чаго нiколi ў жыццi). У такiх выпадках атрымоўваў Алёша на рукi тры рублi i мог купiць сабе што толькi захочацца, i паехаць куды хоча ў горадзе - хоць у кiно, хоць у цырк. На гэты раз Хрысан Андрэевiч увапхнуў сам у патайную кiшэню Алёшу пятнаццаць рублёў i сказаў:
– Калi выпадкова трапiцца Чарнавух, а аддаваць не будуць, давай чырвонец. Не дадуць - давай дванаццаць. Не аддадуць - кладзi ўсе пятнаццаць. А калi i тады не захочуць, пiшы адрас - i да мяне: сам паеду. Доўга не хадзi, к чатыром гадзiнам да аўтобуса, дзень стаў кароткi, зацемна паедзем. Ды пытайся пра Чарнавуха культурна: "Папытацца можна, таварыш?" А потым i дакладвай, так маўляў i так - з вёскi мы, пастухi, i без сабакi нам нельга, а прапаў. Уцёк, маўляў, у горад. Добрых людзей многа: ты толькi пытайся.
...Па горадзе спаважна iшоў хлопчык-мацак i зрэдку пытаўся ў сустрэчных, у тых, хто, на яго думку, заслугоўваў давер:
Папытацца можна, таварыш? Мы, выходзiць, пастухi...
Тлустых сустракаў чортведама як многа, асаблiва жанчын, але такiх прапускаў (мабыць, не працуюць, таму i тоўстыя не ў меру). Але менавiта тлусты таварыш, пачуўшы, пра што пытаецца хлопчык - не ў яго, у другога, - спынiўся i параiў пайсцi на вакзал (там, маўляў, за дзень уся моладзь пройдзе праз вароты - хто ж небудзь ды ведае). Хлапчукоў жа Алёшка не абмiнаў нiводнага.
У той жа самы час i Толiк выйшаў шукаць Бiма. Ён настойлiва шукаў ужо тры днi, але пасля ўрокаў, а сёння вырашыў пачаць зранку: нядзеля, не трэба ў школу.
Iшоў па горадзе чысценькi хлопчык з культурнае сям'i, iшоў, прыглядаўся да прахожых i спытаў, выбраўшы:
– Дзядзечка, скажыце, калi ласка, цi не бачылi вы сабаку з чорным вухам?.. Белы, з жоўтымi крапiнкамi?.. Не, не бачылi, шкада. Прабачце.
Толiк ужо двойчы быў у Сцяпанаўны, нягледзячы на забарону бацькоў, ужо аддаў Люсi чэшскiя алоўкi, якiх не бывае нi ў адным магазiне, i альбом для малявання, ужо расказаў, што Бiм быў у яго, начаваў, а потым прапаў; даведаўся ён у Сцяпанаўны, што Iван Iванавiч, якога ён нiколi не бачыў у жыццi, даслаў лiст - скора прыедзе. Сёння Толiк адвячоркам збiраўся да Сцяпанаўны, абавязкова зойдзе яшчэ раз - цi няма чаго новага пра Бiма, ды i Люся абяцала падарыць сваю карцiну "Наш Бiм".
На адной з вулiц, непадалёку ад вакзала, да Толiка падышоў хлопчык гадоў трынаццацi, загарэлы, моцны, у новым касцюмчыку, пашытым як даросламу, i спытаўся:
– Папытацца можна, таварыш?
Такое запытанне, як у вялiкага, Толiку спадабалася, i ён ахвотна адказаў:
– Можна.
– У сваю чаргу, спытаў: - А што ты хацеў?
– Пастухi мы. А сабака прапаў - у горад пайшоў. Выпадкам не бачыў? Белы, з жоўтымi крапiнкамi, а вуха чорнае-чорнае. I нага...
– Як клiчуць сабаку?
– ускрыкнуў Толiк.
– Чарнавух, - адказаў Алёша.
– Бiм!
– сказаў Толiк.
– Ён.
Няцяжка зразумець, што хлопчыкi дамовiлiся адзiн з адным: Толiк даведаўся, калi i дзе куплены Бiм, калi ён пайшоў з вёскi; Алёша зразумеў, што прыходзiў да Толiка менавiта Чарнавух, а не хто iншы. Усё супадала: Бiм быў недзе ў горадзе. Абодва яны нават i не падумалi, каму з iх будзе Бiм, калi знойдуць. Галоўнае - шукаць, скарэй шукаць.
– Спярша станем ля вакзала, - прапанаваў Алёша.
– Чалавек адзiн мне параiў.
– Народу тут цьма, абавязкова нехта бачыў Бiма, - згадзiўся Толiк.
Наiўнасць такiх пошукаў была бачна, але не Алёшу i Толiку. Яны проста адчулi дух таварыскасцi, з'ядналiся адным жаданнем, адною любоўю да Бiма, яны верылi - вось у чым сутнасць iх паводзiн. А ўяўленне малявала, што Бiм i сам можа трапiцца на вочы.
– А потым зойдзем да тваёй Сцяпанаўны, - ужо на хаду вырашыў Алёша.
– Яе не абмiне. Фактычна, ён туды i iдзе, абавязкова туды. Выходзiць, нельга яму iнакш: дом.
– Зойдзем, - згадзiўся Толiк.
Яму сапраўды падабаўся Алёша са сваёю спаважнаю гаворкаю i ў той жа час наiўнасцю i прастатою. Такiя знаёмствы застаюцца на ўсё жыццё. I добра таму хлопчыку, якому вулiца падорыць сапраўднага таварыша, а не жулiка.
Хлопчыкi ўжо распыталiся не меней, чым у сотнi чалавек, i ўсё працягвалi выбiраць тых, у каго можна папытацца.
Тае самае ранiцы ў агульную вакзальную таўхатню, абапiраючыся на кiёк, выйшаў з вагона скорага цягнiка сiвы чалавек у карычневым палiто. Мiнуўшы вакзал, ён прыпынiўся i агледзеўся навокал. Так чалавек, якi быў разлучаны з роднымi мясцiнамi i якi вярнуўся назад, глядзiць, цi ўсё на месцы, цi не перамянiлася што. У гэты момант да яго i падышлi два незнаёмыя хлопчыкi. Адзiн з iх, вiдаць адразу, вясковы, сказаў: