Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Папытацца можна, таварыш?

Сiвы, чуць нахiлiўшы галаву набок i хаваючы ўсмешку, адказаў:

– Вядома, можна, таварыш.

Другi, адразу вiдаць, гарадскi, пытаўся далей:

– Скажыце, калi ласка, вы не бачылi сабаку з чорным вухам, белы, у кра...

Сiвы сцiснуў хлопчыка за плячо i, хвалюючыся, усклiкнуў:

– Бiм?!

– Ага, Бiм. Бачылi? Дзе?

Усе ўтрох селi на лавачку ў прывакзальным скверыку. I ўсе ўтрох давяралi адзiн аднаму без усякiх сумненняў, хоць хлопчыкi зусiм не ведалi гэтага старога чалавека, не ведалi, што гэта быў Iван Iванавiч, гаспадар

Бiма, нават не адразу б i здагадалiся, каб ён сам не сказаў пра сябе.

Мабыць, i знаёмыя не адразу б пазналi яго. Ён стаў яшчэ больш сутулы, твар худы, маршчын стала больш (аперацыя ля сэрца - не курорт), але вочы засталiся такiя ж - уважлiвыя, засяроджаныя, якiя глядзяць быццам усярэдзiну чалавеку. Толькi па гэтых вачах i можна было вызначыць, што калiсьцi iх гаспадар быў брунет. Цяпер ён стаў зусiм белы, як снег.

Толiк расказаў усё, што ведаў пра Бiма, нават i тое, што ён кульгавы i хворы. Алёша коратка i талкова расказаў пра жыццё Чарнавуха на вёсцы. Хлопцам усё спадабалася ў Iване Iванавiчы: размаўляе ён з iмi, як з дарослымi, часам паклаўшы далонь на плячо субяседнiку, спадабалася i тое, як ён слухае, не перабiвае, i тое, што ён белы-белы, i iмя i iмя па бацьку ў яго добрае, а галоўнае, ён любiць iх, незнаёмых хлопчыкаў, - гэта ўжо ясна як божы дзень. Iнакш нашто б яму было гаварыць пад канец:

– Добрыя вы хлопцы. Будзем сябраваць па-сапраўднаму... А цяпер да мяне. Мяркуючы па ўсiм, Бiм ужо дома.

Па дарозе ён асцярожна распытваўся ў хлопчыкаў i лёгка даведаўся, хто яны, адкуль, з якiх сем'яў, хто што робiць i што каму падабаецца.

– Авечак пасеш - гэта добра, Алёша. I вучышся ў школе? Цяжка, мабыць?

– Авечку, яе накармiць трэба ўмець, - адказаў, як i бацька, Алёша. Работа цяжкая. Распусцiш чараду па фронце, не таптаць харч нагамi - гэта не раз плюнуць, набегаешся так, што ногi гудуць. I зноў жа падымайся нi свет нi зара. Клопатна. З сабакам добра - памагае лепей за чалавека, якi нi чорта не разбiраецца. А без сабакi нам нiяк нельга. Пастухi мы. Дзе ж дзецца?

– А ты, Толiк, што робiш?
– спытаўся Iван Iванавiч.

– Я?
– здзiвiўся Толiк.
– Я вучуся ў школе.

– Жывёла ў вас ёсць якая-небудзь дома хоць?
– спытаўся Алёша ў Толiка.

– Жывёлы нiякае няма, - адказаў той.
– Марскiя свiнкi былi - мама забаранiла... Смярдзяць.

– Ты прыязджай да мяне, пакажу: Мiлка ў нас - залатая карова, пад пуза лезь - i нагою не варухне. Шапку лiжа таксама i далонi. Певень у нас - над усiмi пеўнямi певень, завадзiлам завуць, першы крычыць ранiцаю, а астатнiя ўжо за iм. Такi певень - рэдкасць... А вось сабакi няма. Быў - памёр. Чарнавух быў - уцёк.
– Алёша ўздыхнуў.
– Шкада, такi ласкавы...

Iван Iванавiч пазванiў да Сцяпанаўны. Яна выйшла разам з Люсяю i запрыказвала:

– Ой, Iван Iванавiч! Што ж я цяпер казаць буду? Няма Бiма. Вось быў у Толiка тры днi таму, а дадому не прыйшоў.

– Не прыйшоў, - задумёна паўтарыў Iван Iванавiч, але падбадзёрыў хлопчыкаў, дадаў: - Знойдзем, абавязкова знойдзем.

Сцяпанаўна аддала ключы гаспадару i ўсе ўпяцёх зайшлi да яго. У пакоi было ўсё так, як i пакiнуў Iван Iванавiч: тая ж сценка з кнiгамi, якая здзiвiла цяпер Алёшу, той жа пiсьмовы стол, нават стала чысцей (Сцяпанаўны работа), але пуста-пуста - неставала Бiма. На яго лежаку - чысты аркуш паперы, лiст ад Iвана Iванавiча; Сцяпанаўна захавала нават гэта. Iван Iванавiч стаў плячыма да гасцей i панурыўшыся глядзеў у акно. Сцяпанаўне здалося, што ён цiхенька застагнаў:

– Прылёг бы, Iван Iванавiч, пасля дарогi, - параiла яна.

Той прылёг на ложак, паляжаў пры агульным маўчаннi, гледзячы ў столь, а Сцяпанаўна спрабавала загаварыць яму боль:

– Выходзiць, добра аперацыя прайшла? Калi ўжо самi прыехалi, то ўсё павiнна быць добра.

– Усё добра, усё добра, Сцяпанаўна. Дзякуй вам, мiлая, за ўсё. Дай бог, каб родныя так адносiлiся да сваiх, як вы да чужых.

– Унё! Пра што пачаў! Глупства адно гаварыш. Цi ж цяжка дапамагчы суседу. Каб толькi ўсё было па-добраму. (Сцяпанаўна неяк саромелася крыху, калi яе хвалiлi.)

Праз тры хвiлiны Iван Iванавiч устаў, паглядзеў на хлопчыкаў i сказаў:

– Такi план, хлопчыкi: вы шукайце тут, у нашым раёне, смялей пытайцеся: Бiм павiнен быць недзе непадалёку. А я...
– Ён крышку падумаў.
– Я паеду ў адно месца... цi не прыбiўся ён да вартаўнiчых сабак дзе-небудзь.

На выхадзе Люся перадала Толiку карцiну "Наш Бiм".

Толiк паказаў яе Алёшу, а той здзiвiўся:

– Сама?

– Сама, - адказала Люся.

– Ты мастачка?

– Не, - засмяялася Люся.
– Я ў пяты перайшла.

На карцiне быў Бiм вельмi падобны: чорнае вуха, чорная нага, жаўтаватыя крапiнкi на белым i вялiкiя вочы; толькi адно вуха, мабыць, даўжэйшае за другое, але гэта не так важна.

Такiм чынам, Алёша i Толiк адправiлiся зноў на пошукi. Яны гэтаксама выбiралi прахожага, гледзячы ў твар (цяпер ужо раiлiся грунтоўна), гэтаксама пыталiся толькi пра адно i расказвалi Бiмавы прыкметы.

А Iван Iванавiч яшчэ на ложку вырашыў: скарэй у каранцiнны ўчастак! Папярэдзiць сабакаловаў, расказаць прыкметы, даць грошай, каб паведамiлi яму, калi ўбачаць. А магчыма, Бiм ужо там. Пайшоў ён ад Толiка ў ноч на чацвер... тры днi. Хутчэй, хутчэй!

Ён узяў таксi i скора быў ля варот каранцiннага ўчастка. Акрамя вартаўнiка, нiкога не аказалася (выхадны). Але ён на пытаннi Iвана Iванавiча ахвотна i мнагаслоўна адказваў:

– У чацвер i ў пятнiцу сабак не лавiлi, а ўчарашнiя ёсць, сядзяць у фургоне. Сколькi iх, нячысцiк iх ведае, але ведаю, што ёсць. Заўтра прыйдзе доктар i скажа: якога - у навуку, якому - укол мярцвяцкi i на шкуру, а бывае, закопваюць i са шкураю. На тое i дактары. А як жа! Бывае i паляць падчыстую.

– А паляўнiчыя трапляюцца?
– спытаў Iван Iванавiч.

– Рэдка. Такiх не расходуюць i ў навуку не аддаюць на расцярзанне, а спачатку пачакаюць гаспадара цi звоняць у Таварыства паляўнiчых - так i так, маўляў, разбярыцеся. А як жа! На тое i дактары. Адзiн ёсць там такi паляўнiчы, Iван гаварыў, белы, паршывы, безгаспадарны, гаворыць, сама гаспадыня аддала. А як жа! Можа, у яе мужык памёр.

"Ён цi не ён?" - думаў Iван Iванавiч.

– Пусцiце да фургона, калi ласка. Шукаю свайго сабаку, выдатнага. Магчыма, ён сядзiць там. Прапусцiце.

Поделиться:
Популярные книги

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Жандарм 4

Семин Никита
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Слово дракона, или Поймать невесту

Гаврилова Анна Сергеевна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Слово дракона, или Поймать невесту

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман