Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Бiзун (на белорусском языке)
Шрифт:

Поль падышоў да ўвахода i паспрабаваў паглядзець, што адбывалася ў зале. Яму ўдалося ўбачыць толькi куток арэны, дзе яго "знаёмы" правяраў, як нацягнуты канаты. Зноў Полю захацелася i зайсцi ў залу, i тут жа, як злодзею, уцячы адсюль. На нейкi момант ён пашкадаваў, што пайшоў з кафэ. Машынальна рука намацала ў кiшэнi некалькi манет. Поль дастаў iх, паглядзеў i... зноў паклаў на месца. Доўга яшчэ ў нерашучасцi мучыўся чалавек, пакуль нарэшце не адрэзаў:

– А, было - не было!

Ён дастаў грошы i наблiзiўся да ўвахода.

Сеў у першым радзе i пачаў шукаць барабаншчыка. Але таго нiдзе не было. Прадстаўленне пачалося, а ён так i не з'явiўся. Поль без увагi назiраў за падзеямi на арэне. Ён усё шукаў i шукаў таго чалавека ў шатландскай кашулi. Нарэшце, калi маленькая дзяўчынка пакiдала арэну на веласiпедзе з адным колам, чалавек з рупарам паведамiў:

– А зараз на арэне Заро! Кароль бiзуна, вялiкi маэстра ласо!

Ужо па сiлуэце Поль пазнаў таго, каго шукаў. Цяпер цыркач быў апрануты ва ўсё чорнае. На галаве вялiкi чорны капялюш. Нiжняя частка твару прыкрыта чорным кашнэ. Адны толькi вочы караля бiзуна заставалiся адкрытымi.

Заро сапраўды па-майстэрску валодаў ласо: яно iмклiва кружылася над яго галавой, ляцела ўправа, улева, назад, уперад, узнiмалася, апускалася, каб зноў узляцець...

Калi ў ласо, нiбы ў гняздзе, пачала скакаць дзяўчынка, ён падбег да дзвярэй i ўзяў падрыхтаваны для яго бiзун. Гэта быў вельмi доўгi бiзун, i Заро пачаў спрытна размахваць i страляць iм. У руках Заро бiзун вырабляў такiя складаныя i рэзкiя пiруэты, што ад яго адрывалiся i падалi ўнiз шматкi. Ад гэтых стрэлаў Поль здрыгануўся. Па спiне пабеглi дрыжыкi.

Перад Заро з'явiлася дзяўчына. Яна брала ў рукi газету, якая тут жа разляталася на кавалкi ад трапных удараў Заро. Адным узмахам бiзуна Заро тушыў запаленую свечку, збiваў з галавы дзяўчыны карабок запалак... Калi Заро сваiм бiзуном перабiў папалам цыгарэту ў губах у дзяўчыны, чалавек з рупарам закрычаў:

– Заро, кароль бiзуна, нiколi не дапускае прамашкi! Калi сярод прысутных ёсць смелы чалавек, ён можа выйсцi на арэну i заняць месца дзяўчыны! Нiякай рызыкi не будзе!

Публiка ўсхвалявана загула. Адны смяялiся, другiм здавалася жахлiвай нават думка наблiзiцца да гэтага страшнага бiзуна, якi ўсё страляў i страляў...

Рупар працягваў:

– Чакаем! Чакаем адважнага чалавека! Ён будзе трымаць не цыгарэту, а газету! Гэта далёка ад твару! Маленькi жарт, паверце!

Поль ужо не валодаў сабой. Яго цела падпарадкоўвалася гэтаму невядомаму голасу, што даносiўся з рупара. А можа, позiрку караля бiзуна...

– А вось i смелы чалавек! Давайце павiтаем яго!

Чалавек з рупарам пачаў расхвальваць Поля. А па зале пакацiлася новая хваля ўзрушэння. Полю здалося, што да яго даляцелi словы старога Перэса:

– Брава, палячок!

Але ён ужо нiкога не слухаў. Ён узяў у рукi згорнутую газету, якую перадала яму дзяўчына, i стаў на яе месца. Ён чакаў, трымаючы збоку газету, у поўнай нерухомасцi. Нiбы

чорная ноч навалiлася на Поля, калi перад iм спынiўся Заро.

Цiшыня.

Неверагодная доўгая цiшыня. Затым першы ўдар бiзуна, якi праляцеў дзесьцi побач з газетай. Ад гэтага ўдару Поль адчуў правай рукой рух паветра i ў яго лопнула барабанная перапонка. Магчыма, гэты ўдар i прывёў яго ў прытомнасць. Поль нiбы прыкаваў сябе позiркам да гэтага чалавека ў чорным, i з губ мiжволi вырвалася прозвiшча:

– Пайчэнман!

Чалавек з бiзуном не мог гэтага пачуць, аднак погляд у яго цяпер быў iншы. Па той iскрынцы святла, што зляцела з-пад чорнага капелюша, Поль адчуў, што i яго таксама пазналi. I за некалькi секунд перад вачамi ясна праплылi рэальныя карцiны.

Пайчэнман! Чалавек з бiзуном. Эсэсавец жудаснага канцлагера ў Львове. Эсэсавец з бiзуном, якi прымушаў распранацца палонных i хвастаў iх на свой любiмы манер. О, гэта быў мастак садызму. Артыст, нават ужо тады. Ён мог хлёсткiм ударам адарваць сасок грудзей, выбiць вока, адсекчы вуха. Там, у канцлагеры, кожны эсэсавец меў сваю спецыялiзацыю, але нiхто не дасягнуў такiх вяршынь. Пайчэнман быў сапраўдны генiй бiзуна.

I цяпер ён тут. Насупраць. У яго руках.

Поль Нанервiч, былы вязень гэтай фабрыкi смерцi, усмiхнуўся. Чалавек з бiзуном стаяў перад iм i дрыжаў. Гэта можна было заўважыць i па руцэ, i па спалоханым позiрку. Поль Нанервiч трымаўся спакойна. Ён чакаў. З яго нiбы спаў цяжкi груз, калi ён змог сказаць сабе прозвiшча гаспадара гэтага твару. Поль ужо ясна ўсведамляў, што адбудзецца, калi ён зробiць хоць адзiн жэст, скажа хоць адно слова. Там, ля дзвярэй, стаяць два жандары. Яны ведаюць усю яго гiсторыю i, безумоўна, арыштуюць былога эсэсаўца. Поль iх добра ведаў. Потым будзе працэс. Суддзi. Сведкi... Адно яго слова можа змянiць усё iснаванне гэтага чалавека, жыццё цырка, праграму сённяшняга вечара... Адно слова, адзiн жэст - i гэты круглы цырк, абгароджаны нiкчэмнай тканiнай, стане тэатрам драмы. Цi будзе эсэсавец абараняцца? Ён не зможа зрабiць гэта: яму страшна. Цi ў стане ён толькi дакладна зрабiць свой удар бiзуном?

Пры гэтай думцы Поль сцiснуў зубы. "Што ж, я дару табе твой шанц. Калi ты мяне зачэпiш..."

Публiка з нецярплiвасцю чакала. З залы даносiлiся шэпты. Не адводзячы позiрку ад Пайчэнмана, Поль бачыў, як да iх наблiжаецца чалавек з рупарам. Ён нават ясна пачуў:

– Чаго ты чакаеш?

I спакойна, але дастаткова гучна, каб пачуў Пайчэнман, Поль таксама спытаўся:

– Сапраўды, гер Пайчэнман, чаго вы чакаеце?

Двойчы, раз за разам, стрэлiў бiзун. Ад другога ўдару папера парвалася ў руцэ паляка. Пачулiся апладысменты. Чалавек з бiзуном, здавалася, скамянеў на месцы.

Вяртаючыся ў залу, Поль Нанервiч падышоў да караля бiзуна i цiха сказаў па-нямецку:

– Брава, гер Пайчэнман! А вы не пастарэлi...

12
Поделиться:
Популярные книги

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Эфир. Терра 13

Скабер Артемий
1. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3