Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну калi так, рушым дамоў, - сказаў Жумагалi.

– Зараз. Адно толькi слова, - перапынiў яго Буранны Едыгей.

– Я сярод вас тут самы стары. Просьба ў мяне да ўсiх. Калi памру, пахавайце мяне вось тут, побач з Казангапам. Вы чулi? Гэта мой запавет, так i разумейце.

– Гэтага нiхто не ведае, калi i як будзе, навошта раней часу думаць, выказаў сваё меркаванне Калiбек.

– Усё адно, - настойваў Едыгей.
– Мне варта сказаць, а вам варта выслухаць. А калi час прыйдзе, успомнiце.

– А якiя яшчэ сур'ёзныя запаветы будуць?

Давай, Едыке, кажы разам.
– Так пажартаваў Доўгi Эдыльбай, каб адвесцi Едыгея ад сур'ёзу.

– А ты не смейся, - пакрыўдаваў Едыгей.
– Гэта важна.

– Запомнi, Едыке, - супакоiў яго Доўгi Эдыльбай.
– Калi так здарыцца, зробiм, як ты хочаш. Не сумнявайся.

– Ну вось, гэта слова джыгiта, - задаволена сказаў той.

Трактары пачалi разварочвацца, каб з'ехаць са стромы. Ведучы на повадзе Каранара, Едыгей пайшоў побач з Сабiтжанам. Ён хацеў пагаварыць з iм адзiн на адзiн пра тое, што яго трывожыла.

– Слухай, Сабiтжан, рукi ў нас вызвалiлiся, i ёсць цяпер адна размова. Як жа нам быць з могiльнiкам нашым?

– А што, тут i галаву няма чаго ламаць, - адказаў Сабiтжан.
– План ёсць план. Зносiць яго будуць. Прасцей простага.

– Ды я не пра тое. Так можна на любую справу махнуць рукой, а ты нарадзiўся i вырас тут. Вучыў цябе бацька. Цяпер мы яго пахавалi. Аднаго ў чыстым полi - адзiнае суцяшэнне, што ўсё роўна на сваёй зямлi. Ты пiсьменны, працуеш у вобласцi, дзякуй богу, размовы можаш весцi з кiм хочаш. Кнiгi розныя чытаў...

– Ну дык i што?

– А тое, што памог бы ты мне, адправiлiся б мы, пакуль не позна, да начальства тутэйшага, ёсць жа ў горадзе нехта галоўны. Нельга, каб Ана-Бейiт зраўнялi з зямлёй. Бо за iм жа гiсторыя.

– Гэта ўсё казкi, зразумей ты, Едыгей. Тут рашаюцца сусветныя, касмiчныя пытаннi, а мы пойдзем са скаргай пра нейкi могiльнiк. Каму гэта трэба? Для iх гэта - цьфу! Усё роўна нас на тыя могiлкi не пусцяць.

– Калi не дабiвацца, дык не пусцяць. А калi паспрабаваць, дык тады пусцяць. Ды i сам начальнiк можа сюды пад'ехаць. Не гара ж ён, каб не скрануцца з месца.

Сабiтжан злосна глянуў на Едыгея.

– Кiнь, стары, выдумляць. Размове канец. Каму трэба казкi! На мяне не разлiчвай. Мне не да гэтага.

– Так бы i сказаў. I размове, праўда, канец.

– А як жа ты думаў. Што я кiнуся з ног? Дзеля чаго? У мяне сям'я, дзецi, работа. Навошта мне супроць ветру пляваць? Каб адсюль адзiн званок - i мне каленам пад зад? Не ўжо, дзякуй!

– Ты сваё дзякуй сабе пакiнь, - не сцярпеў Едыгей i дадаў: - Каленам пад зад! Выходзiць, толькi пра зад свой i думаеш?

– А хiба не! Гэта для цябе проста - хто ты? Нiхто. А мы зад беражэм, каб у роце нешта было.

– Во-во. Раней галавой даражылi, а цяпер, бач, азадкам.

– Як хочаш, так i разумей. А дурняў не шукай.

– Зразумела. Якая ўжо размова!
– адказаў Едыгей.
– Ладзь памiнкi, а пасля iх нам з табой не бачыць адзiн аднаго.

– Так ужо i не бачыць, - скрывiўся Сабiтжан.

На тым яны змоўклi. Пакуль Буранны Едыгей садзiўся на вярблюда, трактарысты чакалi яго, завёўшы маторы, але ён iм адразу сказаў, каб яны ехалi сваiм ходам, спяшалiся, бо чакаюць памiнкi, а яму верхам усюды дарога, ён паедзе сам па сабе.

Трактарысты паехалi, а Едыгей яшчэ крыху пастаяў на месцы, рашаючы, як быць далей.

Цяпер ён быў адзiн пасярод саразекаў, калi не лiчыць вернага Жалбарса, якi спачатку быў кiнуўся за трактарамi, але потым зноў прыбег, бо зразумеў, што гаспадару не па дарозе з iмi. Але Едыгей не звяртаў на яго ўвагi, ён не заўважыў бы, можа, каб ён i збег дамоў. Не да таго было. Свет быў нямiлы. Не мог зацiснуць у сабе трывожную, гнятлiвую спустошанасць пасля размовы з Сабiтжанам.

Каяўся Едыгей, моцна каяўся, што пачаў тую размову, дарэмна пусцiў словы на вецер. Хiба Сабiтжан той чалавек, да якога трэба звяртацца па дапамогу? Вучаны, бач. Можа, яго i вучылi дзеля таго, каб ён зрабiўся такiм, якiм стаў. Сам жа казаў пра людзей, якiмi кiруюць па радыё. Можа, i iм кiруе ўжо нехта нябачны i ўсемагутны...

I чым больш думаў стары Едыгей, тым больш крыўдна i балюча было яму ад гэтых думак.

– Манкурт ён! Самы сапраўдны манкурт!
– прашаптаў ён раззлавана, ненавiдзячы i разам з тым шкадуючы Сабiтжана.

Але i не падумаў змiрыцца з тым, што здарылася. Ён разумеў, што павiнен нешта зрабiць, каб сцвердзiцца ў сваёй праўдзе. Калi ён адступiць - будзе пераможаны. Ён яшчэ не мог вызначыць, што зробiць, з чаго пачне, каб яго спадзяваннi наконт Ана-Бейiта спраўдзiлiся, каб яго намеры дайшлi да тых, хто можа адмянiць загад. Але што не адступiцца - ведаў дакладна.

У цяжкiм роздуме Едыгей азiрнуўся па баках. Наўкол быў маўклiвы стэп. Надвячорнiя ценi ўжо заляглi ў чырванаватых ярах. Спадарожнiкаў даўно ўжо не было вiдаць. I не чуваць. I нiкога побач. Апошнi з тых, хто ведаў i захоўваў у памяцi саразекскую быль - стары Казангап, - ляжаў цяпер на строме пад горбай магiльнага жвiру, пасярод бяскрайняга стэпу. Едыгей уявiў сабе, як з цягам часу магiльны курганок ападзе, паменшае, злiецца з палыном i цяжка, а то i немагчыма будзе разглядзець яго на тым месцы. Так таму i быць - нiхто не перажыве зямлi, нiхто не мiне яе...

Сонца набрыняла, пацяжэла на сконе дня, пахiлiлася пад цяжарам сваiм да небакраю. Хiсткае сонечнае святло iначылася штохвiлi. У чэраве надвячорка гусцiлася iмгла, налiвалася страхавiтай сiнiзной - гэта так добра было вiдно на зiхоткiм золаце яшчэ светлай пространi неба.

Разважаючы, абдумваючы, як быць, Буранны Едыгей рашыўся на тое, каб зноў вярнуцца да таго шлагбаўма пры ўездзе ў абаронную зону. Цяпер, калi з пахаваннем было скончана, калi ён не быў звязаны нiкiм i нiчым, ён мог дазволiць сабе дзейнiчаць на ўласны страх i рызыку так, як лiчыў патрэбным. Найперш ён хацеў дабiцца, каб яго правялi, няхай нават пад канвоем, да вялiкага начальства, або настаяць, каб тое начальства выйшла да шлагбаўма выслухаць яго, Бураннага Едыгея. I тады б ён усё выказаў яму...

Поделиться:
Популярные книги

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель