Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:
– Таварыш лейтэнант, мы паедзем. Але перадай таму, хто там у вас генерал цi яшчэ большы, - так нельга! Я, стары салдат, гавару - гэта няправiльна.
– Што правiльна, а што не - абмяркоўваць я не маю права. I каб у далейшым вы ведалi, мне загадалi ўсiм сказаць, што могiльнiк падлягае лiквiдацыi.
– Ана-Бейiт?
– перапытаў Доўгi Эдыльбай.
– Але. Калi яго так называюць.
– А чаму ён перашкаджае, гэты могiльнiк?
– Там будзе новы мiкрараён.
– Нехта ж прыдумаў, - развёў рукамi Доўгi Эдыльбай.
– Вам месца
– Так запланавана.
– Слухай, а хто твой бацька?
– спытаў, гледзячы ў вочы лейтэнанту Таксынбаеву, Буранны Едыгей.
Той вельмi здзiвiўся:
– Гэта яшчэ нашто? Якая вам да гэтага справа?
– Цi твае бацькi не памiралi, цi ты сам не памрэш?
– Гэта не мае нiякiх адносiн да справы.
– Добра, давай па справе. Тады давай, таварыш лейтэнант, сюды таго, хто ў вас самы галоўны, няхай мяне выслухае. Я патрабую, каб дазволiлi мне выказаць сваю скаргу самаму галоўнаму вашаму начальнiку. Скажы, што стары франтавiк, саразекскi жыхар Едыгей Жангельдзiн хоча сказаць яму некалькi слоў.
– Гэтага я зрабiць не магу. У мяне iнструкцыя, як трэба дзейнiчаць у такiх абставiнах.
– Дык не можаш без iнструкцыi? А што ты можаш?
– зноў улез у гутарку зяць-алкаголiк. I сказаў у адчаi: - Мiлiцыя на рынку i то лепшая!
– Прашу паводзiць сябе прыстойна!
– выпрастаўся, аж збялеў начальнiк каравула.
– Забярыце гэтага ад шлагбаўма i вызвалiце дарогу ад трактароў!
Едыгей i Доўгi Эдыльбай схапiлi зяця-алкаголiка i пацягнулi яго прэч, да трактароў на дарозе, а ён усё працягваў крычаць, аглядаючыся:
– Саган жол жатпейдзi, саган жэр да жайпейдзi! Урдым сандзейдзiн! Табе i дарогi мала, i зямлi мала! Пляваў я на цябе!
Сабiтжан, якi ўвесь гэты час маўчаў, змрочна праходжваючыся паблiзу, вырашыў даць знаць пра сябе:
– Ну што? Ад варот паварот? А што я казаў? Так яно i павiнна было быць! Ана-Бейiт! Бач ты! А цяпер як пабiтыя сабакi!
– Гэта хто пабiты сабака?
– кiнуўся да яго не на жарт узлаваны зяць-алкаголiк.
– Калi ёсць сярод нас сабака, дык гэта ты, свалата! А яшчэ нос дзярэш! Я - дзяржаўны чалавек! Ды якi ты чалавек! Такi, як i гэтыя...
– А ты, п'янтос, язык не распускай!
– крыклiва папярэдзiў Сабiтжан, каб чуваць было i на пасту.
– Я б на iх месцы за такiя словы адправiў бы цябе як далей, каб духу твайго блiзка не было!
Пасля гэтых слоў Сабiтжан павярнуўся спiной, маўляў, пляваць мне на цябе i на тых, хто з табой, i, праяўляючы раптам актыўнасць, па-гаспадарску, моцна i патрабавальна пачаў загадваць трактарыстам:
– А вы чаго раты паразяўлялi? Ану заводзьце машыны! Як прыехалi, так i паедзем! Да д'ябла ўсё! Давай паварочвай! Хопiць! Пабылi дурнямi! Паслухалiся разумнiкаў!
Калiбек завёў трактар i пачаў асцярожна разварочваць прычэп на выезд, тым часам зяць-алкаголiк ускочыў у прычэп i заняў сваё месца каля нябожчыка. А Жумагалi чакаў, калi Буранны Едыгей адвяжа свайго Каранара ад каўша экскаватара. Пабачыўшы гэта, Сабiтжан яшчэ болей стаў прыспешваць:
– Чаго вочы вылупiў? Давай заводзь! Круцi назад! Пахаваў паважанага нябожчыка... Круцi дахаты...
Пакуль Буранны Едыгей садзiўся на вярблюда - трэ было спачатку прымусiць яго прылегчы, потым узгламаздзiцца i зноў падняць жывёлiну на ногi, трактары загурчалi i рушылi дамоў. Па сваiх слядах. I нават чакаць не сталi. Гэта Сабiтжан, якi сядзеў у першым трактары, прыспешваў...
А ў небе кружыў усё той жа каршун. Сачыў за рыжым сабакам, якi чамусьцi раздражняў яго. I няўцям было каршуну, чаму сабака не пабег, калi рушылi трактары, а застаўся каля чалавека з вярблюдам, чакаў, пакуль той сядзе верхам, каб потым патрухаць следам.
Людзi на трактарах, а за iмi - верхнiк на вярблюдзе, а за iм - рыжы сабака зноў вярталiся саразекамi паўз Малакумдычапскую строму, дзе на пясчаным грудку было каршунова гняздо. Iншым часам каршун занепакоiўся б, падаў голас, трымаўся б зводдаль, але не спускаў бы вока з чужынцаў; нават паклiкаў бы сваю сяброўку, што недзе блiзка палявала, каб i яна была побач - раптам трэба будзе баранiць гняздо; але сягоння каршуну турбавацца было няма чаго - дзецi даўно аперылiся...
Хiжак сачыў за людзьмi паводле звычкi бачыць усё, што рабiлася ў ягоных уладаннях. Асаблiва яго цiкавiў рыжы сабака, што неадлучна быў з людзьмi. Што прывязала яго да iх, чаму ён не палюе сам па сабе? Навошта яму такое жыццё? I яшчэ прыцягвала каршунову ўвагу нешта блiскучае на грудзях у чалавека, што ехаў на вярблюдзе. Менавiта таму каршун адразу заўважыў, як чалавек на вярблюдзе раптам крута павярнуў i пачаў абганяць трактары, пакуль яны мiналi сухадол. Чалавек паганяў вярблюда ўсё хутчэй i хутчэй, размахваючы плёткай, вярблюд роўна бег, шырока i далёка выкiдваючы ногi, а рыжы сабака стараўся не адстаць...
Так было нейкi час, пакуль чалавек на вярблюдзе не абагнаў трактары i не спынiўся ўпоперак дарогi. I трактары затармазiлi.
– Што? Што там здарылася яшчэ?
– высунуўся з кабiны Сабiтжан.
– Нiчога. Глушы маторы, - загадаў Буранны Едыгей.
– Размова ёсць.
– Якая яшчэ размова? Не затрымлiвай.
– Меней балбачы. Хаваць будзем тут.
– Адыдзi!
– узлаваўся Сабiтжан, торгаючы на шыi гальштук, ужо скамечаны i недалужны.
– Я сам буду хаваць на раз'ездзе.
– Слухай, Сабiтжан! Бацька твой, нiхто не спрачаецца. Але ж на свеце не ты адзiн. Ты паслухай усё-такi. Што здарылася там на пасту, ты сам бачыў, сам чуў. Нiхто не вiнаваты. Але падумай пра другое. Калi гэта было, каб мёртвага вярталi з пахавання дамоў? Такога не бывала. Гэта ганьба на нашы галовы. Нiколi такога не было.
– Не я сюды вёз, - запярэчыў Сабiтжан.
– Я вёз. Мы!.. Нельга вяртацца з нябожчыкам. Сорам. Падумай. Ганьбы нiчым не змыеш.
Тым часам з кабiны экскаватара вылез Доўгi Эдыльбай, з'явiўся i зяць-алкаголiк. Экскаватаршчык Жумагалi таксама падышоў даведацца, што здарылася, чаму Буранны Едыгей верхам на Каранары заступаў iм дарогу.