Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Пры iх паяўленнi з памяшкання для паставых выйшаў зусiм яшчэ маладзенькi бялявы салдат з аўтаматам цераз плячо - руляй унiз. Абцягваючы на хаду гiмнасцёрку i папраўляючы фуражку на галаве дзеля большага сур'ёзу, ён спынiўся ля паласатага шлагбаўма з непрыступным выглядам. I ўсё ж спачатку павiтаўся, як толькi Едыгей падышоў да самай перакладзiны, якая перагароджвала дарогу.

– Добры дзень, - казырнуў вартавы, глянуўшы на Едыгея светла-блакiтнымi, яшчэ дзiцячымi вачамi.
– Хто такiя? Куды накiравалiся?

Ды мы тутэйшыя, салдат, - адказаў Едыгей, усмiхаючыся хлапечай строгасцi вартавога.
– Вось вязём чалавека, старога нашага, пахаваць на могiльнiку.

– Без пропуску нельга, - адмоўна пакруцiў галавой маладзенькi салдат, з асцярогай адхiляючыся ад Каранаравай зубатай пашчы, якая жавала жвачку.
– Тут ахоўная зона, - растлумачыў ён.

– Разумею, але нам жа на могiльнiк. Ён тут недалёка. Што тут такога? Пахаваем i назад. Нiякай затрымкi.

– Не магу. Не маю права, - адказаў вартавы.

– Паслухай, родны.
– Едыгей нахiлiўся з сядла так, каб лепей было вiдаць яго баявыя ордэны i медалi.
– Не староннiя мы. Мы з раз'езда Баранлы-Бураннага. Чуў, пэўна. Мы свае людзi. Пахаваць вось трэба. Мы толькi на могiльнiк i назад.

– Ды я ж разумею, - пачаў быў вартавы, пацiскаючы плячамi, але тут не ў час падышоў Сабiтжан з напускным выглядам важнага, дзелавога чалавека.

– Што такое? У чым справа? Я з аблпрадсавета, - заявiў ён.
– Чаму затрымка?

– Таму што нельга.

– Я ж кажу, таварыш паставы, што з аблпрафсавета.

– А мне ўсё роўна, адкуль вы.

– Як гэта так?
– сумеўся Сабiтжан.

– А так, ахоўная зона.

– Тады нашто доўгiя размовы?
– абразiўся Сабiтжан.

– А хто доўга гаворыць? Я вось тлумачу з павагi да чалавека на вярблюдзе, а не вам. Каб яму было зразумела. А наогул я не маю права ўступаць у гаворку з пабочнымi асобамi. Я на пасту.

– Значыць, праезду на могiльнiк няма?

– Не. Не толькi на могiльнiк. Тут праезду няма нiкому.

– Ну тады што гаварыць!
– раззлаваўся Сабiтжан.
– Я так i ведаў!
– кiнуў ён Едыгею.
– Так i ведаў, што глупства атрымаецца! Дык не! Куды там! Ана-Бейiт! Ана-Бейiт! Вось табе i Ана-Бейiт!
– I з гэтымi словамi ён, узлаваны, адышоў, сплёўваючы злосна i нервова.

Едыгею стала няёмка перад маладзенькiм вартавым.

– Прабач, сынок, - сказаў ён яму па-бацькоўску.
– Зразумелая рэч. Ты службу нясеш. Але нябожчыка цяпер куды падзець? Гэта ж не бервяно, каб скiнуў ды паехаў.

– Ды я разумею. А што я магу? Мне як скажуць, так я павiнен i зрабiць. Я ж не начальнiк тут.

– Та-ак, спра-вы, - разгублена працягнуў Едыгей.
– А сам жа ты адкуль родам?

– Вологодскi я, бацька, - праокаў вартавы сарамлiва i, па-дзiцячы не хаваючы радасць, усмiхнуўся, бо прыемна было адказваць яму на гэтае пытанне.

Дык што, у вас у Волагдзе таксама так - на могiльнiку вартавыя стаяць?

– Ды што ты, бацька, нашто! Але тут жа закрытая зона. Ды ты, бацька, сам служыў i ваяваў, гляджу, нябось, ведаеш, служба ёсць служба. Хачу цi не хачу, але абавязак. Куды падзенешся?

– Яно-то так, - згадзiўся Едыгей, - толькi куды цяпер нам з нябожчыкам?

Яны замоўклi. I тады, падумаўшы, салдацiк са спачуваннем паглядзеў на Едыгея, а потым матлянуў бялявай сваёй галавой:

– Не, бацька, не магу! Не маю права!

– Што ж, - толькi i сказаў канчаткова разгублены Едыгей.

Яму было вельмi цяжка павярнуцца тварам да сваiх спадарожнiкаў, таму што Сабiтжан усё больш распаляўся недарэчным гневам. Во падышоў да Доўгага Эдыльбая.

– Я ж гаварыў! Не трэба было цягнуцца ў такую далеч. Гэта ж забабоны! Марочыце галаву сабе i другiм. Якая рознiца, дзе пахаваць нябожчыка! Дык не: лопнi, падай iм Ана-Бейiт. I ты таксама мне - едзь, без цябе пахаваем! Вось i хавайце цяпер!

Доўгi Эдыльбай моўчкi адышоў ад яго.

– Паслухай, друг, - сказаў ён вартавому, падышоўшы да шлагбаўма.
– Я таксама служыў i таксама ведаю такi-сякi парадак. Тэлефон у цябе ёсць?

– Ёсць, канечне.

– Тады так - тэлефануй начальнiку па варце. Далажы, што мясцовыя жыхары просяць, каб ён дазволiў праезд на могiльнiк Ана-Бейiт.

– Як? Як? Ана-Бейiт?
– перапытаў вартавы.

– Ана-Бейiт. Так называецца наш могiльнiк. Патэлефануй, сябар, iншага выйсця няма. Няхай асабiста атрымае дазвол для нас. А мы - будзь упэўнены, акрамя могiльнiка, нас тут нiшто не цiкавiць.

Вартавы задумаўся, пераступаючы з нагi на нагу, наморшчыўшы лоб.

– Ды ты не сумнявайся, - сказаў Доўгi Эдыльбай.
Усё па ўставу. На пост прыбылi пабочныя асобы. Ты дакладваеш начальнiку варты. Вось i ўся механiка. Што ты на самай справе! Ты абавязаны далажыць.

– Ну добра, - кiўнуў вартавы.
– Зараз пазваню. Толькi начальнiк варты ўвесь час па тэрыторыi ездзiць, па пастах. А тэрыторыя ж вунь якая!

– Можа, i мне дазволiш быць з табой побач?
– папрасiў Доўгi Эдыльбай.
– У выпадку чаго падказаць, што да чаго.

– Ну давай, - згадзiўся вартавы.

I яны ўвайшлi ў паставое памяшканне. Дзверы былi адчынены, i Едыгею ўсё было чуваць. Вартавы тэлефанаваў некуды, усё пытаў начальнiка варты. А той не аб'яўляўся.

– Ды не, мне начальнiка па варце!
– тлумачыў вартавы.
– Асабiста яго... Ды не. Тут вельмi важная справа.

Едыгей нерваваўся. Куды ж прапаў гэты начальнiк па варце? Вось не шанцуе дык не шанцуе!

Нарэшце ён знайшоўся.

– Таварыш лейтэнант! Таварыш лейтэнант!
– голасна загаварыў вартавы звонкiм усхваляваным голасам.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну