Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дарэмна бядуеш так горка, Раймалы-ага, - сказала Бегiмай.
– Калi ж лёс у маёй асобе паўстаў перад табой - усё будзе добра, Раймалы-ага. Нiшто не будзе мне даражэй, чым ведаць, што радасць я табе змагу даць дзявочай ласкавай сваёй песняй i каханнем самаадданым. Ува мне не сумнявайся, Раймалы-ага. Але калi ты сумнення перамагчы не зможаш, калi ты зачынiш перада мною дзверы да сябе, то i тады, кахаючы цябе без меры, буду мець за гонар з табою спаборнiчаць у майстэрстве, гатовая да любых выпрабаванняў.

– Пра што ты гаворыш? Што значыць выпрабаванне словам, Бегiмай?

Чаго варта спаборнiцтва ў майстэрстве, калi ёсць выпрабаваннi яшчэ страшней - каханнем, якое не ладзiць з тым парадкам, у якiм мы жывём. Не, Бегiмай, не абяцаю я спаборнiчаць у красамоўстве з табою. Не таму, што сiлы не хопiць, не таму, што слова памерла ўва мне, не таму, што голас мой канае. Я толькi магу захапляцца табой, Бегiмай. Я толькi магу кахаць цябе на гора сабе, Бегiмай, i толькi ў каханнi з табою спаборнiчаць, Бегiмай.

З гэтымi словамi Раймалы-ага ўзяў дамбру, настроiў яе на новы лад i заспяваў новую песню, заспяваў, як у былыя гады - то як вецер, якога ледзь чуць у траве, то як гром, якi грукоча ў бела-блакiтным небе. З таго часу i засталася на зямлi тая песня. Песня "Бегiмай":

"...Калi ты прыйшла здалёку, каб выпiць вады з крынiцы, я, як вецер сустрэчны, дабягу i да ног тваiх прыпаду, Бегiмай. Калi ж сёння дзень самы апошнi мне лёсам наканаваны, то сёння не памру я, Бегiмай, i навекi не памру я, Бегiмай, ажыву i зноў буду жыць, Бегiмай, каб не застацца без цябе, Бегiмай, без цябе, як без вачэй, Бегiмай..."

Вось так ён спяваў тую песню "Бегiмай". Той дзень надоўга застаўся ў памяцi людской. Колькi размоў адразу закiпела вакол Раймалы-ага i Бегiмай! А калi выпраўлялi нявесту да жанiха, сярод святочных белых юртаў, сярод коннiкаў на святочных конях, сярод яркага святочнага гурту людзей, на чале каравана, якi праводзiў нявесту, гарцавалi Раймалы-ага i Бегiмай з песнямi-пажаданнямi дабра. Побач ехалi яны, стрэмя ў стрэмя ехалi яны, звярталiся да бога яны, да добрай сiлы звярталiся яны, маладым шчасця жадалi яны, на домбрах iгралi яны то ён, то яна, то ён, то яна...

Не пазнавалi людзi старога спевака Раймалы-агу. Зноў голас звiнеў, як раней, зноў гнуткiм i спрытным ён стаў, як раней, а вочы свяцiлiся, як дзве лямпы ў белай юрце на зялёным лузе. Нават конь яго Сарала ганарлiва выгнуў шыю.

Але не ўсiм гэта было даспадобы. Былi i такiя, якiя, гледзячы на Раймалы-агу, плявалiся. Сваякi i супляменнiкi яго - баракбаi, так называўся iх род, абуралiся. Баракбаi злавалiся. Куды гэта варта - Раймалы-ага страцiў розум на старасцi гадоў. Яны пачалi нагаворваць брату яго Абдзiльхану. Як жа мы будзем цябе валасным выбiраць, засмяюць нас iншыя на выбарах, калi стары сабака Раймалы-ага нас на пасмешышча выстаўляе? Чуеш, як спявае, як жарабок малады ржэ? А яна, дзеўка гэта, чуеш, што адказвае? Сорам! На вачах у людзей круцiць галаву яму. Не да дабра. Нашто звязвацца з гэтай дзеўкай? Прыструнiць яго трэба, каб няслава не пайшла па аулах...

Абдзiльхан даўно ўжо трымаў зло на бесталковага брата, якi дажыў да сiвых валасоў i нiчога не нажыў. Думаў: пастарэў, пасталеў; i тут на табе, увесь род баракбаеў няславiць.

I тады прыналёг на каня свайго Абдзiльхан, прабiваючыся да брата праз натоўп, i крычаў, пагражаў бiзуном: "Апамятайся! Дамоў едзь!" Але не чуў i не бачыў яго старэйшы брат, якi быў заняты мiлагучнымi песнямi. А паклоннiкi тыя, хто шчыльным гуртам на конях абкружылi спевакоў, тыя, хто ў песнях кожнае слова лавiлi, Абдзiльхана ўмомант адцiснулi i паспелi з розных бакоў па шыi бiзуном агрэць. Разбярыся тады, хто руку прыклаў. Паскакаў Абдзiльхан...

А песнi спявалiся. У тую хвiлiну новая песня прасiлася з сэрца на волю.

"...Калi марал закаханы сяброўку клiча ранiцай, яму цяснiна ўтуруе рэхам горным", - спяваў Раймалы-ага.

"...Калi ж лебедзь, якi разлучаны з лебядзiхай белай, на сонца ранiцай гляне, то сонца ён убачыць кругам чорным", - адказвала песняй Бегiмай.

I так яны спявалi ў гонар маладых - то ён, то яна, то ён, то яна...

Не ведаў Раймалы-ага ў час самазабыцця, з якой кiпучай злосцю ў грудзях памчаўся брат Абдзiльхан, з якой крыўдай i помстай нясцерпнай рушылi за iм сваякi, увесь баракбаеў род. Якую ў змове расправу прыгатавалi яны яму, не знаў...

А песнi спявалiся - то ён, то яна, то ён, то яна...

Iмчаў Абдзiльхан, да сядла прыгнуўшыся, чорнай хмарай. Да аула, дахаты! Сваякi, як воўчая зграя, побач ехалi i крычалi на скаку:

– Брат твой страцiў розум! Бяда! Яго лячыць хутчэй трэба!

А песнi спявалiся - то ён, то яна, то ён, то яна... Так з песнямi праводзiлi яны вяселле да месца. Тут на развiтанне яшчэ раз праспявалi пажаданнi дабра. I, звяртаючыся да людзей, сказаў Раймалы-ага, што шчаслiвы тым, што дажыў ён да гэтых дзён, калi лёс яму ва ўзнагароду паслаў роўнага акына, спявачку маладую Бегiмай. Сказаў, што, толькi стукаючы крамень аб крамень - агонь успыхвае; i ў мастацтве - слова, спаборнiчаючы са словам, дасягае вяршыняў. Але звыш усяго, звыш магчымага шчасця, ён шчаслiвы тым, што на зыходзе жыцця, як на захадзе сонца з усяе моцы палае, так запалала ў iм каханне.

Раймалы-ага!
– яму ў адказ сказала Бегiмай.
– Мара мая здзейснiлася. Я буду iсцi ўслед за табой. Толькi загадай. Каб песня з песняй спалучалiся, каб кахаць мне цябе i быць тваёй каханай. З тым жыццё сваё табе даручаю без аглядкi.

Так спявалiся песнi.

I тут навiдавоку ўсяго стэпавага народу ўмовiлiся яны сустрэцца праз дзень на кiрмашы вялiкiм, дзе будуць спяваць для ўсiх, хто прыехаў.

У той жа час тыя, што параз'язджалiся з провадаў, вестку разнеслi па ўсёй акрузе аб тым, што Раймалы-ага i Бегiмай на кiрмашы будуць спяваць!

– На кiрмаш!

– На кiрмаш коней сядлайце!

– На кiрмаш акынаў слухаць прыязджайце!

Пагалоска людская рэхам ляцела:

– Вось свята будзе!

– Вось пацеха!

– Вось хараство!

– Якая ганьба!

– Як здорава!

– Бессаромнасць якая!

А Раймалы-ага i Бегiмай рассталiся пасярод дарогi:

– Да кiрмаша, родная Бегiмай!

– Да кiрмаша, Раймалы-ага!

I, аддаляючыся, яшчэ крычалi з сядла:

– Да кiрмаша!

– Да кiрмаша, Раймалы-ага!

Поделиться:
Популярные книги

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя