Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Днi праз тры Казангап спынiў Едыгея ля склада, дзе яны атрымлiвалi кастылi i падушкi: пад рэйкi для рамонта.

– Нешта ты нелюдзiмы стаў, Едыгей, - сказаў ён нiбы так сабе.
– Ты пазбягаеш мяне, старонiшся нечага, усё нiяк нам не пагаварыць.

Едыгей зласлiва зiрнуў на Казангапа.

– Калi мы пачнем гаварыць, дык я цябе прыдушу на месцы. I ты гэта ведаеш!

– А я i не сумняваюся, ды толькi чаму ты гнеўны такi?

– Гэта вы прымусiлi яе паехаць!
– сказаў жорстка Едыгей, сказаў пра тое, што не давала яму спакою ўсе гэтыя днi.

– Ну ведаеш... Калi табе такое прыйшло ў галаву, значыць, ты дрэнна думаеш не

толькi пра нас, але i пра яе. Скажы дзякуй, што ў яе болей розуму, чым у цябе. Ты думаў калi-небудзь, чым бы гэта магло скончыцца? Не? А яна падумала i рашыла паехаць, пакуль не позна. I я дапамог ёй, калi яна папрасiла мяне. I не стаў дапытвацца, куды рушыла яна з дзецьмi, i яна не сказала. Зразумеў? Паехала, без шкоды для свайго гонару i гонару Укубалы. I яны развiталiся як людзi. Ды ты пакланiся iм абедзвюм, што збераглi яны цябе ад бяды немiнучай. Такой жонкi, як Укубала, табе нiдзе не знайсцi. Другая табе такое зрабiла б, што ты бег бы на край свету, як твой Каранар...

Маўчаў Едыгей - што было адказваць? Казангап казаў бадай што праўду. Толькi ж не разумеў Казангап таго, што было яму недаступным. I Едыгей сказаў груба:

– Досыць! Паслухаў я цябе, разумнiк! Што ты разумееш ва ўсiм гэтым! Бывай!
– I пайшоў, не стаў болей гаварыць.

– Ну глядзi, справа твая, - пачуў за сабой.

Пасля гэтай размовы падумаў Едыгей пакiнуць апрыклы яму раз'езд. Усур'ёз задумаў, бо не знаходзiў супакаення, не знаходзiў у сабе сiлы забыць, не мог прагнаць скруху. Без Зарыпы, без яе малых усё паблекла наўкол, апусцела, знебылося. I тады, каб пазбавiцца ад знелюбелых саразекаў, надумаў Едыгей падаць заяву аб звальненнi i паехаць з сям'ёй куды вочы глядзяць. Толькi б тут не заставацца. Ды i чаму ён павiнен векаваць у саразеках? За якiя грахi? Не, хопiць, вернецца на Арал або рушыць у Караганду, у Алма-Ату - ды цi мала мясцiн на свеце! Работнiк ён добры, сiла ёсць, галава пакуль на плячах. Меркаваў Едыгей, як падступiцца з гэтай размовай да Укубалы. I пакуль ён збiраўся, выбiраў зручны момант для размовы, прайшоў тыдзень, i аб'явiўся раптам Буранны Каранар, выгнаны гаспадаром на вольную жытку.

Звярнуў увагу Едыгей на тое, што сабака нешта ўсё брэша за домам, непакоiцца, - пабяжыць, пабрэша i зноў вернецца. Едыгей выйшаў паглядзець i ўбачыў непадалёк ад загона незнаёмую жывёлiну - вярблюд, але дзiўны нейкi, стаiць i не зварухнецца. Едыгей падышоў блiжэй i толькi тады пазнаў свайго Каранара.

– Дык гэта ты, значыцца? Да чаго ж ты дайшоў, як жа ты заняпаў! усклiкнуў разгублены Едыгей.

Ад ранейшага Бураннага Каранара засталiся толькi скура ды косцi. Аграмадная галава з запалымi сумнымi вачамi хiсталася на станчэлай шыi, касмылi былi як не свае, звiсалi нiжэй каленяў, ранейшых гарбоў, што ўздымалiся, як чорныя вежы, i знаку не было - яны звалiлiся на бок, як усохлыя старэчыя грудзi. Атан так знясiлеў, што яму не хапiла моцы зайсцi ў загон. I стаў тут, каб перадыхнуць. Усяго сябе, да апошняй жылкi, аддаў ён гону i цяпер быў як пусты мех.

– Эхе-хе!
– кплiва здзiвiўся Едыгей, аглядаючы Каранара з усiх бакоў. Вось да чаго ты дастукаўся! Цябе нават сабака не пазнаў. А ты ж быў атанам. Ну i ну! I ты яшчэ аб'явiўся! Нi сораму, нi сумлення. Яйкi хоць пры табе? Мо згубiў па дарозе? Вой i смурод ад цябе! Каб на цябе халера!

Каранар стаяў нерухома - не было ў iм нi ранейшай сiлы, нi ранейшай велiчы. Сумны i нягеглы, ён толькi хiтаў галавой i стараўся хоць утрымацца на нагах.

Едыгею стала шкада атана. Ён пайшоў у двор i вярнуўся з поўным тазам адборнага пшанiчнага зерня, пасыпанага буйнай соллю.

– На, паеш, - паставiў ён корм перад вярблюдам.
– Можа, павесялееш. Я потым адвяду цябе ў загон. Паляжыш, ачомаешся.

Таго ж дня была ў яго размова з Казангапам. Сам пайшоў да яго i гаворку павёў такую:

– Я да цябе, Казангап, вось па якой справе. Ты не здзiўляйся: учора, маўляў, i слова сказаць не хацеў, а сёння - вось ён! Хачу я вярнуць табе Каранара. Падзякаваць. Некалi ты падараваў яго мне сысунком. Дзякуй. Паслужыў ён мне добра. Я яго нядаўна прагнаў, не вытрываў - дык ён сёння прыйшоў. Ледзьве ногi прывалок. Цяпер ён ляжыць у загоне. Тыднi праз два будзе ў ранейшай форме. Моцны i здаровы. Толькi кармiць трэба.

– Чакай, - перапынiў яго Казангап.
– Ты гэта да чаго? Навошта ты раптам рашыў вярнуць мне Каранара? Я цябе хiба прасiў пра гэта?

I тады Едыгей сказаў пра тое, што надумаў. Мяркуе ён паехаць адсюль з сям'ёй. Надакучыла ў саразеках, пара змянiць месца жыхарства. Можа, на лепшае тое. Казангап уважлiва выслухаў.

– Глядзi сам. Толькi, думаю я, ты зараз не разумееш, чаго хочаш. Ну добра, дапусцiм, ты паехаў, але ад сябе куды дзенешся? Ад бяды сваёй не схаваешся. Не, Едыгей, калi ты джыгiт, дык паспрабуй змагчы сябе. А паехаць - гэта не геройства. Кожны можа паехаць. Але не кожны здольны змагчы сябе.

Едыгей не стаў нi згаджацца, нi спрачацца. Задумаўся i сядзеў, цяжка дыхаючы. "А цi змагу там забыць? I не думаць нельга i думаць цяжка. А ёй хiба лягчэй? Дзе яна цяпер з малымi? I хто ёй дапаможа, хто зразумее? I Укубале нялёгка - колькi дзён ужо моўчкi церпiць маю адчужанасць, маю паныласць... А за што?"

Казангап зразумеў, што адбываецца з Буранным Едыгеем, i, каб зрабiць яму палёгку, сказаў, кашлянуўшы, нiбы прымушаючы слухаць:

– А ведаеш, навошта мне пераконваць цябе, Едыгей, - ты i сам добра ўсё разумееш. I калi на тое, ты не Раймалы-ага, а я не Абдзiльхан. I галоўнае, на сто вёрст наўкол няма ў нас нiводнай бярозы, да якой я мог бы прывязаць цябе. Ты вольны, рабi так, як знаеш. Толькi добра падумай перад тым, як зрушыць з месца.

Гэтыя словы Казангапа доўга памятаў Едыгей.

X

...Раймалы-ага быў вельмi вядомым для свайго часу спеваком. Замалада праславiўся. Ласкай божаю ён аказаўся жырау, якi спалучаў у сабе тры цудоўныя пачаткi: ён быў i паэтам, i кампазiтарам уласных песень, i выдатным выканаўцам, спеваком вялiкага дыхання. Сучаснiкаў сваiх Раймалы-ага вельмi ўражваў. Варта толькi яму было ўдарыць па струнах, як услед за музыкай лiлася песня, нараджаючыся ў прысутнасцi слухачоў. I ўжо на наступны дзень гэтая песня перадавалася з вуснаў у вусны, бо пачуўшы напеў Раймалы, кожны нёс яго па аулах i качэўях. Гэта яго песню спявалi тагачасныя джыгiты:

Вады халоднай ток адчуе конь гарачы,

Дамкне да хваляў ён - яны iмчалi з гор,

А я iмчу к табе - я прагну тваiх вуснаў.

Сумую я па iх, з iх радасць п'ю быцця...

Раймалы-ага прыгожа i ярка апранаўся, так яму сам бог загадаў. Асаблiва любiў багатыя, абшытыя дарагiм футрам шальi, розныя для зiмы, лета i вясны. I быў яшчэ ў яго конь неразлучны - усiм вядомы залацiста-буланы ахалтэкiнец Сарала, падораны туркменамi на званай вячэры. Усхвалялi Саралу не меней, чым гаспадара. Любуючыся яго хадой, прыгожай i велiчнай, знаўцы мелi вялiкую асалоду. Пагэтаму i гаварылi тыя, каму была ахвота пажартаваць: усё багацце Раймалы - гук дамбры ды паходка Саралы.

Поделиться:
Популярные книги

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя