Чтение онлайн

на главную

Жанры

Буранны паўстанак (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзень быў на зыходзе. Вялiкi стэп спакойна захiнаўся белай летняй смугой. Паспела трава, гаркава пахла, прахалодай свежай веяла пасля дажджу ў гарах, ляцелi каршуны перад заходам сонца нiзка i няспешна, пасвiствалi птахi, славячы вечар мiрны.

– Якая цiшыня, якая любата!
– сказаў Раймалы-ага, гладзячы каня па грыве.
– Ах, Сарала, ах, стары, мой слаўны конь, няўжо жыццё такое прыгожае, што нават на зыходзе дзён так кахаць можна?

А Сарала iшоў сабе дарожнай ступой, пафыркваў, спяшаючыся дахаты, каб ногi адпачылi, бо цалюткi дзень хадзiў пад сядлом, вады рачной

яму папiць хацелася, у полi папасвiцца пры месячным святле.

А вось i аул ля ракi. Вось юрты, вось агнi вясёлыя дымам страляюць.

Раймалы-ага злез з каня. Прысеў адпачыць каля ачага, знадворку. Але тут нехта падышоў. Суседскi хлопец.

– Раймалы-ага, вас просяць людзi ў юрту.

– Якiя людзi?

Пераступiўшы парог, убачыў Раймалы-ага старэйшын роду, якiя сядзелi цесным паўкругам, i сярод iх, крыху збоку - брата Абдзiльхана. Той быў пануры. Вочы не падымаў, як быццам нешта хаваў у iх.

– Мiр вам!
– прывiтаў Раймалы-ага сваякоў.
– Цi не здарылася бяда?

– Цябе мы чакаем, - прамовiў самы галоўны.

– Калi мяне, то я тут, - адказаў Раймалы-ага, - i збiраюся месца выбраць, каб сесцi ў крузе.

– Пачакай! Спынiся ў дзвярах!
– пачуў ён загад.

– Што гэта значыць? Пакуль я гаспадар гэтай юрты.

– Не, ты не гаспадар! Не можа быць гаспадаром стары чалавек, якi страцiў розум.

– Пра што вы?

– Пра тое, што з гэтага часу ты дасi клятву нiдзе i нiколi не спяваць, не хадзiць нiкуды i зусiм выкiнуць з галавы тую дзеўку, з якой ты сягоння спяваў брыдкiя песнi: забыў пра сваю пярэстую бессаромную бараду, забыў пра гонар свой i наш. Дык паклянiся! Што на вочы ёй ты больш нiколi не трапiш!

– Дарэмна трацiце вы словы. Я паслязаўтра на кiрмашы буду з ёй спяваць, пры ўсiм народе.

Тут галасы ўзнялiся:

– Ды ён жа нас зняславiць!

– Пакуль не позна, адмаўляйся!

– Ды ён з глузду з'ехаў!

– Ды ён, i праўду, крануўся з розуму!

– Ану цiшэй! Памаўчыце!
– навёў парадак галоўны суддзя.
– Дык вось, Раймалы-ага, ты ўсё сказаў?

– Я ўсё сказаў.

– Вы чулi, патомкi рода Баракбая, што супляменнiк наш, грэшны Раймалы, сказаў?

– Мы чулi.

– Тады паслухайце, што я скажу. Напачатку табе скажу, няшчасны Раймалы. Усё жыццё ў беднасцi, у гулях правёў ты, спяваў, на дамбры брынкаў, камедыянтам быў. Ты ўсё сваё жыццё патрацiў, каб пацяшаць другiх. Табе мы даравалi тваю распуснасць, калi ты быў маладым. Цяпер ты стары, цяпер ты смешны. Пара пра смерць падумаць, пра пакорлiвасць. А ты на забаву i зласлоўе чужым аулам з той дзеўкай звязаўся, як ветрагон апошнi, зняважыў звычаi, законы i не жадаеш скарыцца нам, дык няхай пакарае цябе бог, сам на сябе наракай. Цяпер другое слова. Устань, Абдзiльхан, ты брат яго адзiнакроўны, ад адных бацькоў, i ты апора наша i надзея. Цябе мы валасным хацелi бачыць ад iмя ўсiх баракбаеў. Але брат твой здурнеў зусiм, ён сам не разумее, што робiць, i можа стаць перашкодай у гэтай справе. А таму ты можаш зрабiць з iм так, каб здурнелы Раймалы не няславiў нас на людзях, каб нiхто не мог нам плюнуць у вочы, каб на пасмешышча аддаць не адважыўся род баракбаеў!

Нiхто мне не прарок i не суддзя, - загаварыў Раймалы-ага, папярэджваючы Абдзiльхана.
– Мне шкада вас, якiя сядзяць тут i не сядзяць, вы памыляецеся, вы вырашаеце тое, што немагчыма вырашаць. Не ведаеце вы, дзе iсцiна, дзе шчасце на гэтым свеце. Няўжо нельга спяваць, калi хочацца спяваць, няўжо сорамна кахаць, калi каханне прыходзiць, падараванае богам на вяку? Гэта ж самая вялiкая радасць на зямлi - каханню радавацца людскому. Калi i вы мяне лiчыце вар'ятам толькi таму, што я спяваю, i ад кахання, якое прыйшло няўчасна, не адступаю,i радуюся яму, то я пайду ад вас. Пайду, свет клiнам не сышоўся. Зараз жа сяду на Саралу, паеду да яе, каб з'ехаць разам у край iншы, каб не трывожыць вас нi песнямi, нi паводзiнамi сваiмi.

– Не, не пойдзеш!
– усклiкнуў грозна Абдзiльхан, якi ўвесь гэты час маўчаў.
– Адсюль ты нiкуды не выйдзеш. Нi на якi кiрмаш табе няма ходу. Цябе лячыць мы будзем, пакуль твой розум не знойдзе сябе.

З гэтымi словамi брат схапiў дамбру.

– Вось так!
– I вобземлю кiнуў, растаптаў яе, як бык раз'юшаны топча пастуха.
– З гэтага часу ты спяваць забудзеш! Эй, вы, прывядзiце клячу гэтую, Саралу!
– I падаў знак.

I тыя, што на двары стаялi напагатове, ад канавязi хутка падагналi Саралу.

– Зрывай сядло! Кiдай сюды!
– загадаў Абдзiльхан i выхапiў аднекуль сякеру. Сядло сек ён сякерай, аж ляцелi трэскi.

– Вось! Нiкуды ты не паедзеш! Нi на якi кiрмаш!
– I ў злосцi парэзаў конскую збрую, адно стрэмя ў адзiн бок, другое ў другi бок.

Са страху пачаў кiдацца Сарала, прысядаў, хрыпеў, грыз цуглi, быццам ведаў, што i яго чакае такi ж лёс.

– Дык значыць, ты на кiрмаш сабраўся? На Сарале верхам? Дык паглядзi! лютаваў Абдзiльхан.

I тут жа сваякi звалiлi Саралу з ног, валасяным арканам звязалi каня. А Абдзiльхан магутнай пяцярнёй, схапiўшы каня за храп, задраўшы яму галаву, над горлам безабаронным нож занёс.

Iрвануўся з усяе сiлы Раймалы-ага з рук, што трымалi яго.

– Спынiся! Не забiвай каня!

Але не паспеў. Бо кроў струменем гарачым лiнула з-пад нажа, у вочы лiнула, як цемра сярод дня. I ўвесь у крывi, якая яшчэ дымiлася, аблiты крывёю Саралы, з зямлi, хiстаючыся, устаў Раймалы-ага.

– Дарэмна! Я ж пешшу пайду! Я на каленях папаўзу!
– адказаў зганьблены спявак, выцiраючыся палою.

– Не, i пешшу ты не пойдзеш!
– сказаў Абдзiльхан.
– Табе адсюль не адысцi нi на крок!
– I нечакана закрычаў: - Хапайце! Глядзiце, ён вар'ят! Звяжыце яго, а не то чаго-небудзь наробiць.

Тут крыкi ўзнялiся:

– Сюды вяроўку!

– Скруцiце рукi!

– Круцi тужэй!

– Ён звар'яцеў! Клянуся!

– Глядзi, вочы якiя!

– Ён страцiў розум, ей-ей!

– Цягнiце яго сюды, да бярозы!

Ужо стаяў месяц высока над галовамi. Стаяла цiшыня. Зусiм цiха было на небе i на зямлi. Прыйшлi нейкiя шаманы, вогнiшча расклалi i ў дзiкiм танцы выганялi злы дух, якi зацьмiў розум вялiкага песняра.

А ён стаяў, прывязаны да бярозы, i рукi яго былi туга сцягнуты за спiною.

Поделиться:
Популярные книги

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска