Быў. Ёсць. Буду

на главную

Жанры

Поделиться:

Быў. Ёсць. Буду

Быў. Ёсць. Буду
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Караткевіч

Быў. Ёсць. Буду

"Быў. Ёсць. Буду..."

Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры, Хто ў гарачым пекле металу, За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам, За жывых і за тых, што сканалі. За ўсіх, хто крывёю піша Ў нязгодзе З рабства подлай дарогай, Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы Паўстане нават на Бога. За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак, Хто ратуе краіну ад краху, За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы З барыкады, З пушчы І з плахі. Хто са смерцю гаворыць з вока на вока, З яе усмешкаю ветлай, І ўсё ж узводзіць - нясцерпна далёкі - Храм наш агульны і светлы. А калі ён горда заззяе ў зеніце - Непарушны - ўзнясецца ў неба, Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце. Апошнюю. Болей не трэба. І няхай яна збоку, недзе на ганку, Дагарае
й дзяцей не страшыць
На граніце любові, На граніце світанку, На граніце велічы вашай.

Мой век

Было ў ім усякага жыта: Тысячы добрых гадзін, І сонца, і шчасце, і літасць, І космас - на ўсіх адзін. А ўсё ж такі мне ён сасніцца Ў агні пякельных начэй Не добрай васковай пшаніцай, - Плевеламі хутчэй. За дрот валакуцца строем... З "ведзьмаў" высмоктваюць кроў... Дзяцей, старых і герояў Бульдозер зграбае ў роў. Вулканы Мінска і Кіева... Трэблінкі - вар'яцкі сон... Вусны жанчын, у якія Асвенцімскі рвецца "цыклон". Забітых халодныя горы... Котлішчаў вечны спакой... Дык што ж вы з такім дакорам? Чаму з пагардай такой? Што? Рыдаю над даўнімі болькамі? Што? Валюся ў азёрах крыві? Падаў... Плакаў... Ды толькі Ў той час, як не бачылі вы. І які той цяжар ні будзе, Ён веры маёй не сагне: Мяне пахаваюць людзі, Лепшыя за мяне. І якіх не было гекатомбаў, Ў ім не згаснула праўды свяча, І я веру ў хрышчаны бомбамі Мой крывавы, мой страшны час. Ў ім цяжка раслося калоссям, І на большым абшары зямлі Раскашней паршыўцам жылося, То адкуль жа Людзі былі? Тыя, што за радзіму, За людства, праўду і нас, Тыя, што за адзіную Паміралі літару "аз". Ваявалі ўпарта са змеем, Карчавалі ўпарта ляду, - На іх у мяне надзея Ў час апошні, калі адыду. Няхай іх душа жывая Пакуль што не знішчыла снег. Яны мяне пахаваюць, Лепшыя за мяне.

"На Беларусі бог жыве" 

 "На Беларусі бог жыве", - Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, - Няхай спакваля, - У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, - А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край - Твой дом і сабор... Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: "На Беларусі бог жыве..." - І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, - Ну што ж, - мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б'е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б'е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: "На Беларусі бог жыве", - І няхай давеку жыве.

Разведчык 

Загінеш - і ведаць не будуць Пра цябе нічога сябры. Загінеш - і ведаць не будуць Маці, жонка, бацька стары. Загінеш - і ведаць не будзе На роднай мяжы лебяда... Але вечна тваім застаецца Толькі тое, што ты аддаў. Вораг навіснуў над лёсам... І, можа, не ўбачыць зор, Над Убарцю пілы ўцёсаў, Над Улай зубчасты бор. ...І слова па-беларуску Перад смерцю не смей сказаць, І нічога навокал роднага, З чым лёгка так паміраць. Побач выскалы, побач лычы. А сябры - як джалам мяча - Здалёку здраднікам клічуць Або з пагардай маўчаць. Атруту салодкую точаць Схаваныя ўсімі нажы, Але смела ўсміхайся ў вочы Смяротнаму стану чужых. Ты не з імі. Ты - за каханне. І таму - у вякі вякоў Ідзі за межы пазнання, Пастыр сярод ваўкоў. Вядзі іх манлівай сцяжынай У нетры, змрок, глушыню, Каб з-за той, з-за тваёй асіны Раптам вылецеў слуп агню. Калі горкім пацягне дымам І ўвап'ецца ля сэрца набой - Ты маліся адной радзіме, Што цябе асудзіла на бой. "Зямля, што мне суджана лёсам, Адзіная ў свеце любоў, На табе няма хмарачосаў, Апроч вечных тваіх дубоў. Асеннім усходам абмытая Ў вечным ззянні расы ці ільда, Устаюць твае піраміды, - Дзюнаў палескіх града. Дым вячэрні над родным парогам, Россып літар у лемантары, - Гэта ўсё мне суджана богам, І за гэта - хоць тройчы памры... За мятлушкаў песню жывую, За паданняў бясконцы сувой, - Ўсім жыццём за іх адваюю... А, як трэба, - смерцю сваёй..." Загінеш - і ведаць не будзе На ўзмежку тваім лебяда... Але вечна тваім застанецца Толькі тое, што ты аддаў. Але волі няма вышэйшай За абраную ў гэтым жыцці, Але долі няма вышэйшай, - Аднаму на тысячы йсці! Аднаму - без сотняў дывізій, Без тысяч сконаў і мук. Аднаму загінуць, зрабіўшы Ўсё адзінаю парай рук.

"Радок бяззбройны і бясспрэчны..." 

Радок бяззбройны і бясспрэчны Слабым - адзіна верны шчыт. І не знікаць Паэтам вечна, У вечнай Песні жывучы. Калі пайду з юдолі гора, Не скончыўшы найлепшы сказ, То божы свет мяне паўторыць, Як паўтараў ужо не раз. Як моры, зоры і азёры, Якія ў вечнасць забяру. Свет шчодры. Свет мяне паўторыць... Ну, а не свет, дык Беларусь.
Мне - досыць...

Кнiгi 

Кнігі - сябры. Іх кідаюць перш за ўсё: Яны цяжкія, Як дзесяць вазоў з цэглай. І калі над дарогамі Равуць бамбавозы, Чалавек нясе з сабою Не цэглу, А хіба насавік. (А мо абыходзіцца без яго.) Кнігі - сябры, Іх кідаюць перш за ўсё. Але потым... Коштам пайковага хлеба, Калі знойдзеш на вуліцы пяцьсот рублёў (Два боханы!), Купляеш не боханы, якіх дома чакаюць, Купляеш "Гісторыю чалавецтва" Гельмальта. Чалавека, Унук якога, Магчыма, расстраляў Або прымучыў Твайго адзінага брата. Кнігі - сябры. Іх кідаюць перш за ўсё... І потым, Галодныя, Перш за ўсё зноў пачынаюць заводзіць. Згарэлі бібліятэкі прадзеда, Дзеда, Бацькі, Твая... Але ты копіш, Грамаздзіш адна на адну "Віфліофікі" жонкі, Сваю, І дзяцей, І ўнукаў. Кнігі - сябры. Іх кідаюць перш за ўсё. Каб навек зберагчы, Як сяброў, У сэрцы. Чалавек прыходзіць З-за далёкіх, чужых нам меж І здзіўляецца: "Што вы за нацыя, Хай вас халера, Што ні дом - сотні кніг!" Гэта правільна, дружа, Іначай бы мы не былі Ні народам, Ні нацыяй, А дзярмом, Гноем, Хімерай. Гэта ведамствы гебельсаў Толькі хлусілі на нас: "Дзікуны, Швайзэланд!" Але ў гэтым нялёгкім сусвеце Мы чытаем, Мыслім, Мы дзейнічаем, Мы. Мы, што больш за ўсіх чытаюць на свеце. Кнігі - сябры. Іх кідаюць перш за ўсё. Але ўсё ж Чалавек Выходзіць пад бомбы ў дарогу, Захапіўшы з сабою Акрым шчоткі зубной Багдановіча, Танка, Купалу, І Коласа, й Панчанку, І Эклезіяста, І - ў сэрцы - бога. Калі здарыцца горшае, Калі будуць паліць (А папера палае лёгка і весела), Мы на памяць завучым, Каб прапраўнукам не забыць Ўсё сваё, Дарагое: Наш свет - Ад сонца да месяца. Кнігі - сябры. Іх кідаюць перш за ўсё. Але ў сэрцы яны застаюцца, Як памяць нятленная. Бо яны - гэта мы, Бо яны - "Гэта рэкі суць, Рэкі, што назаўжды Пяюць вечную нашу ўсяленную".

"Абяцаюць нам новы раскошны дом..." 

Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць і канаць, Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх.

Паэт 

Брусок спявае ціхую малітву, Ды зрэдку іскру кіне над сабой - Пакуль нажы не зазвіняць у бітве І шаблі горда не ўзнясуцца ў бой. Няма ў яго ні вастрыя, ні джала, Патрэбен ён хіба сярпам крывым, Пакуль у похвах спяць усе кінжалы, Усе нажы, наточаныя ім. І на папрок, чаму не йдзе ён біцца Чаму ён не падобны да мяча, Ён сціпла спіць у нейкай там брусніцы, Пакуль тупіцца сталі прыйдзе час. Але ж, узяты у баі няроўным, Палонны нож - як спынены парыў - Хіба сказаў даспехам у катоўні, Які брусок і дзе яго вастрыў? Маўчаў, як нож. Маўчаў, як крыж на полі, Бо ведаў ён няпісаны закон: Спявае нож у час вайны за волю, Брусок - у рабства час спявае ён. Калі ж залье крывёй радзімы пожні, І пойдзе гнеў да эшафотных стром, І зломіцца аб сталь кінжал апошні - Ну што ж? Тады ўжо можна і бруском.

Мова

Праваслаўны або каталіцкі, Ці які там твой будзе парог, - Яе разам з матчынай цыцкаю Даў табе ў твае вусны бог. Пі. І ведай: гіне ў пракляццях І з дзярма павек не ўстае Той, хто выплюнуў цыцку маці Або злосна ўкусіў яе. І на іншых вяршынях суровых (Вера! Роўнасць! Свабода! Край!) Ты струменьчык матчынай мовы,  Быццам маці, не забывай. Ты забыў? Ну што ж, на дасвецці Ты без сонца будзеш канаць... Шмат прыўкрасных грудзей на свеце, Ды не ўспоіць цябе ні адна... Сярод іншых святынь неаджыўшых Даў яе нам на кожны парог, Твар да нас, - усялякіх, - схіліўшы З невымернаю літасцю бог.

Афiцэру Лiсаневiчу 

Яму прапанавалі выклікаць на дуэль Лермантава. Мы нічога болей не ведаем аб ім.

"Добра... Я ведаю, што да чаго... Што такое дзярмо і кроў. Але што вы?! Узняць руку на яго?! Ды лепей ужо... на цара свайго! Ды лепей на ўсіх... Так, на ўсіх... цароў. Я яго не люблю... Вы сказалі: "Гадзёныш..." Але вы, калі праўды тут трохі й ёсць, Пашукайце іншых, Ад моху зялёных, Што ўздымуць руку на сваю маладосць. Вы там можаце мне балбатаць аб годнасці, Абяцаць... ( - вашу маць!..
– )... кайданы не куць...
Ды на Слова Народа, на Сэрца народа Не ўздыму я ніколі сваю руку. А вы там можаце... хай сабе плазам, А мне пакіньце мой эскадрон..." І гэтай ганьбай, І гэтым адказам Ў гісторыі Людства застаўся ён. Зразумейце: ўсяго не ўзнялася рука. Усяго - на сорам пайшоў. А пасля? Пасля ён смерці шукаў І, можа, недзе знайшоў.
Комментарии:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Не возвращайся

Гауф Юлия
4. Изменщики
Любовные романы:
5.75
рейтинг книги
Не возвращайся

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка