Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Быў. Ёсць. Буду

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вiно дажджоў

Рыгору Барадуліну

Малая паэма
Хмары цягнуцца ляніва, дзень пры дні - чацвёрты дзень, Гарадок паныла мокне на адхоне над Дняпром. Хочаш - паблукай па вулках, толькі зведай - варта дзе? Каб з зарослае канавы не чарпнуць чаравіком. На адхонах ліпы мокнуць, за ракой дажджы вісяць, Нібы гэта і не жнівень, а кастрычнік на палях. Бурбалкі плывуць па плынях, ад мянёў віры кіпяць. Што, зямелька дарагая, нарабіў Ілля гнілля? Добра, калі пройдзе скора, калі сонца раніцой, Ледзь прабіўшы выпарэнні на старыцах і тарпах, Сотняй радасных вясёлак загуляе над зямлёй І ў падобных на вясёлкі, зыркіх, радасных сярпах. Наламаныя з праменняў, стануць копы на палях, Сотні ветразяў паставяць і абсушаць іх буслы, І тады не толькі ў птушак будзе цвёрдае валлё, І тады не толькі ў быдла будуць гладкія маслы. Добры дух зямлі дняпроўскай, пасіні рачны свінец, Каб сплылі за мора хмары і, - як можна нарыхлей, Дрэнна стала паляўнічым, а, сярод усіх, і мне, Добра стала ўсім астатнім, чый надзённы гіне хлеб. Паглядзі, пад бізунамі ледзь стаіць у люстрах сад, Яблыкі, як лёд вільготны, агрэст змрочны, нібы гном, Сотняй мокрых парасонаў правісае вінаград, За заплаканым, як доля, за пакрэсленым акном. Мокрыя стагоў шаломы, бітая, як я, рака, Ломкая дажджоў салома не стамляецца звінець. І ад любай сто стагоддзяў ні адзінага радка: Пэўна, ногі паламалі на ухабах да мяне. Будзем верыць: заўтра сонца абагрэе свет ізноў, Заўтра Янка ліст напіша, Грышка, Ладысь і яна. Бог, урэшце, з ёю. Пэўна,
зноўку недзе п'е віно.
То давай і мы адкажам яснай зліваю віна. Што яшчэ рабіць іначай, калі плачуць берагі? Чым яшчэ цяпер заняцца, калі ў гневе мокры бог? Ну, - Сяргей, Юрась і дзядзька!
заўтра пойдзем на лугі, А сягоння досыць кіснуць. Выпіць хочацца, дальбог. Будзем верыць: сонца ўстане. І ў чаканні на яго Прабяжым дваром і ў спіны бізуноў палучым воз, І адкрыем рот адрыны, і пасцелем ля стагоў Пару посцілак суровых, як паэтаў добрых лёс. Пяць "гармат" ля іх паставім пад высокі азярод. Толькі ў гэтым ты прыдатны, золкі дождж, праклён зямлі: З-пад цябе яны - ў каралях, з-пад цябе яны - як лёд. Як, сцюдзёныя ў крыніцах, дуба чорнага камлі. Ну, Сяргей, бяжы ў гародчык, памідораў набяры. Патапчы бульбоўнік золкі - раз малодшы сярод нас. Прыйдуць, будзем спадзявацца, і такія вечары, Калі хлеб ты будзеш кроіць і з адрыны - ні на час. Дзядзьку - баннік ад "гарматы", як зямны прагрэс, крывы. Аддамо яму пашану: больш як ўсіх ён пастраляў, Хай кіруе ён паважна разліццём зямной крыві, Каб ніхто не лёг пад стогам і ніхто не крыўдаваў. Ты, Галіна, дай, тым часам, сала мяккага сябрам. Што мы, ўрэшце, не славяне? Што мы, зломкі на хаду? І паколькі продкі нашы елі з травамі зубра, - "Зверабою" і "Зуброўкі" для гуляк не пашкадуй. Я - раздзелаю качыну на талерку для кагось, І яна растане ў роце - што там нейкі ананас?! Ты ж, Георгій, як далёкі, але вечна блізкі госць, Пасядзі пакуль султанам і натхняй ідэйна нас. Вось урэшце ўсё гатова. Стол цвіце, як майскі луг. Але што з пяццю жняцамі значыць жніўная пара? Ёсць сусед у нас харошы, і паколькі ён наш друг, І паколькі ён вясёлы - запрасі, Сяргей, Змітра... Мы сядзім, і перад намі быццам восенню гарод, Ўвесь спакойны і раскошны і аддадзены такі, Быццам лепшы грэх смяротны, забаронены стакрот, - Пахнуць кменам і парэчкай маласольныя гуркі. Кроп, нібы галіны славы над бульбянай галавой, Лаўр на ёй ляжыць, здабыты ў палымянай барацьбе, І, як лёд, стаяць вяргіні, ўсе абвітыя ў павой, - Нібы ты і ўсе дзяўчаты, што тужылі па табе. Ад гусцёрак на патэльні - да нябёсаў пах пайшоў, Аж багоў на сёмым небе рэжуць зайздрасць і нудзьга, Кучы ракаў вагнедышных, жоўтых паркіх кіяшоў, - Патрабуюць вінных плыняў, каб пажар у глотцы згас. Гэй вы, хлопцы-памідорцы, рэжуць вас, а вам - дарма! І таму ў падзяцы палкай будзем з вас мы пачынаць, З вас, жаўцюткіх, нібы сонца, сонечных, нібы хурма, І чырвоных, нібы шчокі у вясковых дзеўчанят. На, трымай, вось гэты зараз лопне, як чырвоны шар, Ёю ўпушчаны ў вышыні ў той апошні, горкі дзень... Д'ябал з ёю!.. Як палае баравінкавы пажар! Гэта, брат, такое дзіва: як няма, то украдзеш. Лі віно! Мы не з цвярозых ад калыскі карасёў. Нічыёй высокай ласкі мы не маем на стале. Самі ўсё мы тут злавілі, і ўзрасцілі самі ўсё, І не ўдзячныя нікому да маленняў і кален. Вып'ем, хлопцы, за нянасце, за ружовыя агні, Што абудзяць немінуча заўтра новую зару. За Балгарыю, за ружы, за баянскіх тэмпер зніч, І за сінія валошкі, за Дняпро, за Беларусь. Хай жывуць яны давеку сярод рэк, азёр і гор, З іхняй боскай дабрынёю, з гонарам прыгожых вей, З іхняй мовай першароднай, з песнямі, як райскі хор, З ярым сонцам вечнай славы, што і ў хмарах пражыве. За Рыгора і за Янку, за сяброў вясёлых - мех, За пасеў, пачаты імі на святой сваёй раллі, І яшчэ за Аляксандра, за яго знішчальны смех, За працяг яго легенды аб раздзетым каралі. Спусцім каралёў у прорву - і нядрэнных і благіх, Разам з гвалтам і вайною кінем іх да сатаны, І адзетых, і раздзетых, і ў каронах і без іх. І за гэта, братка, вып'ем. Не кажы, што ты хмяльны. Вось віно, як кроў дракона, вось з рабінаю каньяк, А не хочаш - "беларускай" ад душы у глотку ўлі. П'ецца ў дождж, дык пі, Георгій, пі, балгарскі ты лайдак, Ні Кірыл і ні Мефодый гэтак, дурні, не жылі. Што з таго, што гэтай песні літары далі яны, - Мы далі для гэтай песні тое, чым звініць яна: Азбуку любві да праўды, і агіды да хлусні, Азбуку радзімы мілай, і кахання, і віна. І закусвайце: ўсё роўна поўная грахоў карма. Дык давай на ўцеху д'яблам мы пакінем гэты дом Тлустыя, як карт калода ці апошні мой раман, Гладкія, як друг мой, Мальдзіс, і лянотныя, як сом. Закусі, каб нас мядзведзем Хмель Хмялевіч не задраў: Вось кіпіць у масле рыба, вось кіёўкі, як ламы, Качкі смажаныя мараць пра зялёны рай Дняпра, Як калісьці будзем марыць аб Дняпры у пекле мы. Мы не крыўдзілі суседзяў, але крыўдзілі багоў, І з катлоў смалы ніякі нас не выведзе Арфей. Пекла будзе. І калісьці вып'ем мы і за яго... А цяпер, на тост наступны, выйдзі, брат, пад дождж, Сяргей. За жанчын, што нас кахалі ў светлы дзень і ў ночы час, Што сваёй пяшчотай рэдка нас міналі на зямлі, - На каленях, хлопцы, вып'ем: і за тых, што грэлі нас, І за тых, што нас калісьці, небаракі, абышлі. Ім жа горш, што абмінулі, не прыйшлі ў наш цёплы кут, Што навекі застануцца без сапраўднага святла... А пакуты?.. Што пакуты?.. Без настройкі трох пакут Песень сапраўды вялікіх наша ліра не дала б. ...Дождж лапоча па драніне, і праз завесі вады У адрыну павявае ветрам волкім і прамым, І ўстаюць у мокрых далях з хмар і зліваў гарады, У якія не траплялі і павек не трапім мы. І няхай пад бізунамі ледзь стаіць у люстрах сад, І скрабецца у адрыну агрэст, змрочны, нібы гном, - Мы жывём і п'ём за сонца, мы, сцюдзёная раса, Што прарочыць дзень пагодны і знікае з гэтым днём. 

Гулянка ў дэкарацыях

Малая паэма 
Гародня над морам. Няўжо над морам? Нешта, здаецца, вучыў, што над Нёманам... Мабыць, з-забыў... Хвала рэжысёру, Што прыцягнуў пад Гародню горы! Волат! Мог бы спрачацца з Сам-со-манам. Што-то як двойка па геаграфіі... Вось жа яно... У стагоддзі шаснаццатым... Латнікі п'яныя, войты, графы... Тр-р-р... А нашто тут студыйны рафік?.. Часу машына? А што разбірацца там?!. Плюнь! Віно галоўнае, Шашлыкі, Сіні дым... П'ём сваё, кроўнае, На працы гарым. Бач, апостал Павал цягне віно... Кін-но!!! Месяц ішачылі Дзень у дзень... Што вам тут, Ушачы? Орша? Бытэнь? Маеш рач-чыю Д-дзень у дзень... Мелі рацыю, Што ў дэкарацыях, Без людзей. Што вам тут, Мёры, - Пі ды глядзі. Слава касцюмёрам, Грымёрам, акторам, А найбольшая таму, хто даў у крэдыт? Полымя адбіткі на даўніх мурах, Вілы, косы, світкі - проста жах! На шампурах круцяцца, пахнуць шашлыкі, Сінія агеньчыкі, іскаркі. Досыць над такімі палілі нас. Мы іх пусцім дымам... Наш час! Вогнішча іскрыцца. Дым. Дым. Мы ім - інквізіцыю! Мы - ім... Лі на абрусы, Паны-беларусы! Ў гэты апошні і слаўны час Крымскія лаўры глядзяць на нас... Мы беларусы даўніх часоў. Ой, уп'юся! Дык кінь ты ўсё! Налівайце шклянкі - П'янка дык п'янка. Налівайце іх на святасць Віном. Акаянным, але не праклятым Віном. А яно нам паможа ўзвесці наш дом, Радасць, ісціну й людскасць у рукі ўзяць. Слаўся ў вышніх лаза! Слаўся лаза. Слаўся тая, што дорыць кахання сілу, Слаўся тая, што гора паможа заліць, Тая, гроны якой нас сёння паілі, Тая, гроны якой яшчэ спяць у зямлі, Што малодшым, іншым падораць радасць, Іх шпурнуўшы ў кахання гарачы вір. Эх, лаза ты мая, без лістоў, непрыглядная!... І сядзіць у вянку з лазы вінаграднай, І смяецца праз слёзы Аўтар - п'яны сатыр. О якая туга!  Па-над белымі вежамі сцелецца Ў чорным небе Батыева Шляха алмазны аркан. Калі даць камянём па аплеценай віннай бутэльцы, - Атрымаецца ледзь не версальскі фантан:  Сто каскадаў у шчыліны. Глеба з гора  Смокча, сёрбае, цягне нагбом віно...  Ой, кіно!!!  О, як скачуць,
якая фантасмагорыя,
Мора, скалы, касцёл беларускі, ноч! Ноч святое Вальпургі: рук спляценне, Вежы, мур і горад з сярэдніх вякоў, На франтонах і статуях ломяцца цені Пад рытмічны пошчак конскіх падкоў. Конскіх?  Чорта!  Проста ў д'ябла капыта  Рэквізітарам п'яным рупна падбітае, Бо ў імгненне стопча сярод камянёў... Ой, кіно!!! Як на Лысай гары, як на Брокена скалах Карагодам, віхураю ўецца навала. Скачуць д'яблы з вядзьмаркамі, скачуць агні, Ўсё здаецца вось-вось узаўецца ў зеніт На мяцёлках і свіннях, з бляяннем і віскам, На казлах і качэргах, як смерч, як вятрыска... Звон падковаў і з белай званіцы звон, А магчыма, ў мазгах утрапёных звон... Звон. Звон. І віно, і ўзлёт, і водбліск пажараў, І бляднеюць зоры ад нашай мары Ў прадчуванні новага светлага дня. Пеўня крык.  Цішыня. Разлілося святло.  Цішыня. Цішыня. Над туманным масляным морам Узвышаюцца вежы снежным узорам. Мёртвым сном войска мёртвае спіць  на зямлі... Мо манголы прайшлі? Мо гуны прайшлі? 

Паэма пра явар i калiну

Трубяць трубы ў Гародні, Прагнуць мячы крыві... Збірае войска магутнае Князь Гародні - Давід:  - Абрыдлі зямлі нашай крыкі, Крыжакаў расціснем у блін! Хадзем, зямля Беларуская, Хадзем вайною вялікай! Хадзем, Народ беларускі, На Мар'енбург і Берлін!!! Досыць ім нашага раю! Не дазволім нас болей крануць!!! Конь басуе, іграе, Зямлю капытамі крае, Зоры вачыма лічыць, Вушамі - чуе вайну. Збіраюцца тысячы вояў. І Яну трэба ісці... Латы светлыя, добрая зброя - Што яшчэ патрэбна ў жыцці?! А нічога! Хіба што праклёны, Ды яшчэ каб даўжэй пражыць. Бязлітаснай чорнай варонай На ганку маці стаіць:  - Ян! Запомні! Немцы І прусы... (А як прыйдуць, то зноў заб'юць)... У няроўным баі яны мову душылі, У няроўным баі твайго бацьку забілі І зямлю спалілі тваю. І прусы - Няхай пад прымусам (Кляты, рабскі народ!) Зрабілі табе, беларусу, Найгоршую з горшых шкод. Яны спалілі Айчыну. І ты з імі тое ж зрабі. Дзіця... Старога... Жанчыну... Дань не бяры... Забі!!! О вялікая, лютая сеча! (Што каму да жаночых слёз?) Над поплавам мокрым пад вечар Пыл стаяў да нябёс. Мужчыны забітыя... Прусак і нямкінь у распетлях вялі... Край загінуў. І зaмкі іхнія, І палацы дымам пайшлі. Замкі - хай... А нашто ж адрыны?.. Трубы вояў плачуць наўзрыд. Паміж яварам і калінай Сядзіць Вялікі Давід. Вакол - вялізная світа І ні лапічка свежай травы. І латы яго пабітыя, І на твары - дым баявы:  - Яне! Прасі чаго можаш! Ты ў ворага славу адняў, Ты прабіўся праз строй варожы, Ты - магістра зваліў з каня. Ты - Зламіў таму быдлу шыю, То прасі хоць свет у мяне.  - Княжа... Мне паланянку... Марыю... Яна... пакахала мяне.  - Хочаш - золата колькі важыш? Ці бурштынаў, каб аж скамянець?  - Княжа... Мне паланянку... Марыю... Яна... пакахала мяне.  - Хлопча!!! Аб'еўся блёкату!?! Немец з прусам кроў нашу п'е... Яна пруска! Балтка! Рабыня!  - Княжа, я кахаю яе.  - Д-добра, бяры яе ў жонкі, - Ўсё ж паправа для нашых ніў. І адсек ён галіну явару, І каліны цвет абламіў.  - Бяры, калі так кахаеш... Чагосьці я добры цяпер? Толькі ведай: такое - навекі. Кінеш - то лепей бы ўмер. Кахай да апошняга ўздыху, Кахай да ліхога канца. Толькі вось што... Хочаш не хочаш А матцы дашлі ганца. Бо яшчэ прыпасе табе вілы, Бо яшчэ глядзіш - і канец!.. На апошніх канёвых жылах У двор уварваўся ганец.  - Пруска?!? Яны пад прымусам (Кляты, рабскі народ!) Зрабілі нам, беларусам, Найгоршыя з горшых шкод. І няхай яны знікнуць знічкаю... І няхай... І тады яна Атруту, чорны дурнічнік Распусціла ў чашы віна. Ян вёз, Асцярожна трымаючы Пад грудзі магутнай рукой. Конь ступаў, нібы нёс паміраючым Чашу з крынічнай вадой. Прыскакалі. Вояў калона Па шляху паўзе, як ніць... На гульбішчы чорнай варонай Няўмольная маці стаіць. А яны - як светлая мара, А яны - як вясны яснацвет. На кальчузе - галінка явару, На шнуроўцы - калінавы цвет.  - Маці, я дужа кахаю. Гэта вечная радасць мая. Палюбі, як неба кахаеш, Палюбі, як кахаю я. У нянавісці неба згарае, Пасвіць воўк чараду авец. Конь басуе... іграе... Зямлю капытамі крае, Зоры вачыма лічыць, Чуе вушамі - канец.  - Піце на хмель і на руту, Піце, дзеці мае. (Падае Марыі атруту, Яну - віно падае.)  - Тут твой дом, бузіна ля парога, Тут прабабкі часалі руно... Проста каню пад ногі Сын вылівае віно.  - Марыя! Віно, і світанне, І апошні смяротны ўздых, І шчасце адно, і каханне. Пі палову майго кахання. Астатняе я... Каханне. І сонца адно нам, Каханне, І Зямля адна на дваіх. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . І... зямля... адна на дваіх. Не паспелі схапіцца другі, Маці вей не паспела ўзняць: Ледзь паспелі схапіць яго слугі, Калі ён валіўся з каня. Скамянела маці:  - Што ж, людзі. Гэта лёс. Падрыхтуйце ім дом Ля царквы. Дзеля Яна - пад правым. Дзеля дзеўкі - пад левым крылом. Вінен сам. Забыўся, ануча, Пад чыёй рукою ляглі Бацька, друзі, браты, таварышы На праклятай, На спаленай гэтай зямлі. І хай вам не будзе агульным Ані жыта, ні сінь ільноў, І ложак не будзе агульным, І зямля вам не будзе адной. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . На магіле Марыі каліна Ў кроплях вясёлкавых слёз, А на магіле сына Явар магутны ўзрос. Дні ішлі... А дрэвы віліся Паміж тысячаў дрэў жывых, І галінамі моцна спляліся Над страхой заімшэлай царквы. Данеслі. І маці з'явілася, І вочы ёй плач спапяліў:  - Пэўна, дзесь мае дзеці Ў вялікім каханні жылі. Жылі, жылі, весяліліся, Шумелі вясной маладой... Цераз царкву сашчапіліся Божа!!! Божа ты мой!!! Што казаць аб магіле трэцяй?! Мала тых магіл на зямлі?! Але разам - праз храмы, Войны, Дзяржавы, Наветы, Праз нянавісць - Галіны яны сплялі. І канец паэмы журботнай, Так журботнай, што плача сусвет, Пра магутны і горды явар. Пра каліны ласкавы цвет.
Поделиться:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9