Чтение онлайн

на главную

Жанры

Быў. Ёсць. Буду

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Блякла-сiняе неба i чырвань галiн..."

Блякла-сіняе неба і чырвань галін. Уздыхае ветрык. Спадае ліст. Асцярожнае сонца з голых асін Выпаўзае на ціхі сінічы свіст. Ледзь хістаюцца ў небе галіны бяроз. Лёг спакой на іржышчы. Гумённы дым. Ярам рушыць павольна з дрывамі воз, І сарока няспынна стракоча над ім. У разведку за возам ляціць яна, Трэба край адшукаць, дзе пякуць бліны, Дзе кайстра, дзе ў ёўні жыве цеплыня, Дзе заснула сытасць да новай вясны.

Гляджу на тую, што спiць

Шапчу сабе ціха: "Ліліт". Ў акно - мяккі горны вецер. Няма прыгажэй на свеце Дзяўчыны, якая спіць. Ў міг гэты шкада мне ізноў Сваёй маладосці мілай... О, колькі па ёй пахадзіла Чужых і сваіх кіёў! І - хай не ўмірае любоў - Павінны мы ціха й зажурана Звыкацца з падношанай скурай Сябровак сваіх і сяброў. Вецер
з гор і зялёны прыбой
На твар твой бягуць і веюць, І ў сне дрыжаць твае веі... Лёс, злітуйся над табой!

Новая Атлантыда

Каб плыў судоў уратавальных дым, - А родны край знікаў навекі ў хвалях, - Я б лепей згінуў з ім, з яго апошнім жалем, Як жыў і мучыўся бязмерна - з ім.

Энкелад

Багі-забойцы за мужнасць маю Мне пакаранне знайшлі: Сіцылію ўсклалі на персць маю, Этну - на галаву маю, Морам - ногі мае залілі. Падушка каменная душыць мне рот, Я не ў змозе ні жыць ні сканаць. Я ляжу. Я ляжу. Дзесяць тысяч год. Я маўчу, нямы і сляпы, як крот, Але семя мне даў тытанаў народ, І калі пачынае рыкаць народ, Бо ідзе за праўду вайна, - Я ірвуся, ўздымаю скалаў прыгнёт, І падае ў мора сцяна. І ўстае да месяца край зямлі, І пажар ліжа сонца змяёй, І ў моры варацца караблі Ад агню любові маёй.

Я іду

"Калі ты ведаеш, на што здатнае каханне,

і калі ты мужчына, пашкадуй мяне,

не кажы "не" і дай мне ўвайсці..."

Надпіс на муры ў Пампеях
Надпіс моліць. Журба скамянелая, Быццам рана, гарыць на сцяне. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Даў ён шчасце, якога хацела? Ці кахаў? Ці паспеў?.. Ці не? Невядома. Ўсё сцерлі крыкі, Знішчыў полымем судны час. Засталася крыўда вялікая, Крык аб літасці. Гром у адказ. Як на смерць гэты дзень вязу я: Горад марыў і мрэла гара, Калі рынуў з глоткі Везувія Божы гнеў, божы гром, божы град. Гэтым гневам абезгалоўлены, Волат выплюнуў страшны салют, - Серны грыб, крывавы, суровы, - Як пергамент раздзершы зямлю. Адбягала вада ад берага, Ў бухце трушчачы караблі, Злівы з попелу, гразі, серы Проста з неба на горад плылі. На герояў, ад жаху спешаных, На раба, што жадаў забыцця, На дзяцей аднадзённых, бязгрэшных, І на ўсіх, нявартых жыцця. Дэман чорны, крывавы, агністы Прагна падаў з хмары, як крук, На твае валасы залацістыя, На клубы, на сцябліны рук. О, няўжо гэты воін ці мытар Не суцешыў цябе ў журбе?! Я б цябе і з Везувія вытаргнуў, Я б і з пекла вывеў цябе. Позна. Ў зыркіх маланках над ліўнямі, Ў гэтым д'ябальскім блісканні вей Ў поўдзень дваццаць дзевятага жніўня Ўпала ноч на зямлю Пампей. Ну, схлусіў бы!.. Хаця б перад лютай Гэтай смерцю, халодная кроў, Перад ноччу на двое сутак, А пасля на дваццаць вякоў. Камні гэтыя сочацца болем Горай страшнай пякельнай смалы... Дык чаму ж твой прызыў непатолены Больш за ўсё ў маім сэрцы баліць? Вось агонь гуляе святынямі, Гіне ў выбухах гор града... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Калі нешта і зараз загіне, То адной любові шкада. Спапялёны такімі ж мукамі І патоплены ў той жа крыві, Да цябе я працягваю рукі, Твой двайнік па смерці й любві. Праз мільёны ўдараў і ранаў, Заступаючы шлях журбе, Мая даўняя, мая жаданая, Не крыўдуй, я іду да цябе.

"З вытокаў да вусця ракi, што няспынна бяжыць..."

З вытокаў да вусця ракі, што няспынна бяжыць, Няўхільна адносячы юных і сталых ладдзі, Вада, бы аконнае шкло, за якім без мяжы Глыбокая цемра і ў ёй залаты маладзік. Калі развітання апошняга прыйдзе пара, Ляддзя на апошні, світанкавы выплыве плёс, І прыйме мяне валавокая цемра Дняпра, Як месячны серп з залацістых дняпроўскіх нябёс.

Старажытны беларус

Спічасты строй гатычных вежаў. Ў дубах старэнькая царква... "Як чалавеку жыць належыць, Скажы мне, мудрасці сава?" На хаты ў прывідах вішнёвых Глядзіць, і іх не бачыць ён... "Хоць ты адкрый мне тое Слова, Святы Настаўніка закон! Адкрый не верай ці бязвер'ем, Не так, як Мойзасу калісь, Як зведаць Словам, Весам, Мерай, Што Ісціна на сей зямлі? Ў чым чалавечнасці адзнакі, За кім ісці, каго маліць, Ці багахульстваваць, ці плакаць, Ці кнігі на стагнaх паліць?" Маўчанне. Кнігу ў скуры рудай Закрыў, бо перад ім - сцяна. І сэнс жыцця, і хто мы, людзі, Па кнігах не спазнаць да дна. І усплываюць за парогам Краін далёкіх міражы. Як сэрца цягнецца ў дарогу! Як прагнуць ногі зем чужых! Туды! Туды! З няпэўнай картай. Туды, каб рассудзіць спаўна, Чым дрэнны чалавек і варты, І з родным краем параўнаць. Нясцерпна думаць, што блукаюць За вобрыем, далёка, там І какадрыл, і цудзь марская, І страшны звер сланапатам. Ўсё выпытаць, не для прыправаў - А ўрэшце, можа, і для іх - Па чым там перац, вера, слава, Грахоў смяротных сем людскіх? Прайсці праз горы, моры, логі Нязнанай сотняй пуцявін І зведаць золата, і бога, Й сем кліматаў чужых краін. Калі ж абрыдне - божа мілы!
Пад лаўрамі чужынскі рай, Прыдумаць бронзавыя крылы, Каб адляцець у праўды край І сесці й піць красу зямліцы, Якой ты гонар, моц і шчыт, Красу вунь той, сваёй званіцы, Дзе ў бронзу гучна б'юць хрушчы. 

Вулiцы

Дом, дзе першае стрэў світанне, Быў на ўскраіне ля дубровы. Вулка першая да паўстання Мела назву Планоў Князёвых. Назвы новыя не прыліплі (Мураўёўская! Петраградская!) - Да пчаліных дзедаўскіх ліпаў, Што на Вуліцы Першай Радасці. Неіснуючая, нечуваная Засталася ты ў сэрцы шалёным Вечнай Вуліцай Абдуванчыкаў (Залатых-залатых на зялёным). Вуліцай Мокрых Падтыннікаў, Вулкай Звону з-за Весняй Дубровы, Вуліцай - Яйка Качынага Ў Нетрах Сонечна-лапуховых, Вуліцай Вось ты і Дома, Вуліцай Душ Сагрэтых... Вуліцай трыццаць сёмага (Але я не ведаў пра гэта). Назву новую гнеўна вырыдаў Рот Айчыны, крывёю заліты. Ты ў вайну стала Вуліцай Ірада, Тупіком немаўлятак забітых. Стала Вулкай Руін і Змарлых, Стала Вулкаю Год Праклятых, Вулкаю Клятага Карліка, Вулкай Сусветнага Ката. Колькі год давялося мне класці У муры вашы цэглу звычайную, Вулка Вуснаў і Вулка Шчасця, Вулка Здрады і Вулка Адчаю? Вулка Першага Верша і Слова (І Апошняга Верша Крывавага), Вулка Бацькаўшчыны і Мовы, Вулка іхняй Зіхоткай Славы. Колькі год я сноўдаўся ценем, Каб патрапіць на Вулку Радасці Вулкай Мудрасці і Сумлення, Вулкай Гневу і Барыкады. Можа, здарыцца й так, што гора І вайна зноў падуць на народы, І мяне за любоў маю горкую Да Вуліц Радзімы й Свабоды Павязуць, каб і попел рассеяць. На вянчанне з драўлянай жырафай Па Вулцы Святых Фарысеяў, На плошчы Анны з Кайяфай. Хай! Ніколі не помняць свінні, Што з плошчы Няпраўды Дрымучай, З Лобнай Плошчы - вядзе праз Краіны Бясконцы Тракт Неўміручасці.

"Як Стажары ў небе заззялi..."

Як Стажары ў небе заззялі, І ў сяле падаілі кароў, І з палёгкай палі ўздыхалі, - Я пад вокны твае прыйшоў. Ты з хітрынкай сказала, мілая, Прыкрываючы шыю касой: "Маці спіць. Я таксама стамілася. Дарагі, прыходзь раніцой". Ты сказала так цёпла і ветліва, Я кахаў цябе так даўно... Я паверыў і раніцай светлай Пад тваё прыцягнуўся акно. Зноў з хітрынкаю ты сказала: "Бач, каровы ідуць на лугі. Бачыш, маці толькі што ўстала. Ўдзень прыходзь да мяне, дарагі". Я чакаў паўдзённай часіны. З неба сонечны пёк агонь. Я драмаў у хмызах тры гадзіны На нагах, як стомлены конь. Мрэлі ў сонцы паўдзённым шаты, Калі зноў я прыйшоў да сяла І... нікога не стрэў ля хаты, Бо каханая ў полі была. Ўсе сабакі на вёсцы яхкалі На даўжэзную постаць маю, Калі вечарам шэрым і мяккім Я прыйшоў на сядзібу тваю. Усміхнулася: "Нельга вечарам, Нас заўважаць суседзі ў садках. Любы мой, дарагі, недарэчны, Ноч наперадзе. Зоры ў вачах". Уначы я свіснуў ля хаты, І з'явіўся цень у акне: "Я заснула ад стомы праклятай. Не шкадуеш, будзіш мяне. Ну і д-добрым ты будзеш мужам... Не. На вуліцы травы з расой... Што ты, што ты! Маці нядужая... Дарагі, прыходзь раніцой". Ці доўга ты яшчэ будзеш мяне мучыць, нягодніца?!

"О любоў мая, Беларусь!.."

О любоў мая, Беларусь! Над туманным начным стаўком Пралятае самотная гусь, Разразаючы люстра крылом. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Разразаючы неба крылом.

"Можна ўсё: пусціць каханне дымам..."

Можна ўсё: пусціць каханне дымам, Ўзяць і занядбаць мінулы шлях. Але толькі - не любіць Радзімы З чорнаю павязкай на вушах, З чорнаю павязкаю на вуснах, З чорнаю павязкай на вачах. Толькі слухаць словы нездрадлівыя, Толькі не тлуміць яе маной, Бо адным мы вінны пакуль жывы Перад нашаю вялікай нівай: Праўдай абавязаны мы ёй. Ісцінай. Адзінаю. Адной.

Было юнацтва

Так ружы надушыліся Уласнаю парфумай, Што іхнія галовы Ад водару баляць. А мне няма спакою, І пра цябе я думаю, Пакуль блакітны месяц Не выпаўзе на гаць. Калі няпэўным сяйвам Залье ён кола млына, Заблытае праменні У тваннай барадзе, Я зноўку засумую Па дарагой дзяўчыне, Халоднай, як лілея, Што дрэмле на вадзе. Блакітная і белая, Жамчужная, ружовая, Ўсю цеплыню хавае У самай глыбіні. Пакут маіх не бачыць, Майго не чуе слова, Каханне зневажае І пра каханне сніць. Якой адданай песняй Развеяць мне бяду маю? Глянь, любая, - вось месяц Над грэбляю старой. Што ж ты не заўважаеш, Што пра цябе я думаю І раніцай ружовай І позняю парой? У руж баляць галовы, Ім сумна, ім нявесела, А я да іх хілюся Гарачай галавой: "Вы, модніцы бяздушныя, Што ж вы галовы звесілі? Скажыце, што рабіць мне З каханаю сваёй?" Яна, як кветка, дрэмле На холадзе празрыстым І ад усплёскаў рыбы Праз лёгкі сон дрыжыць. Далёкая, маўклівая, Халодная і чыстая - Зусім яна не думае, Што мне балюча жыць.
Поделиться:
Популярные книги

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5