Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Быў. Ёсць. Буду

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Усход 

Максіму Танку

Бы ў першыя дні стварэння, Цемра, хаос і шал, Прыбой і туман спадаюць На труны змрочныя скал. Плывеш між валоў і бачыш, Як там, на грані імглы, Над светам і над табою Светаносна кружляюць арлы. Нябачную ўбачыўшы радасць, Лятуць пад нябесны шацёр, І рыжае сонца праз падзі Лавай спаўзае з гор. За ім мільёны гайдукаў Ідуць з цямноццем на бой У зялёных ірваных адзеннях, З дзідамі за спіной. Над ашаломленым змрокам Сведчаннем вечнай вясны Шумяць пераможна пад брызам Зялёныя лахманы. Хлусня начной ліхаманкі, Жах заімшэлых стром Ў пячоры здыхаць запаўзае З пераламаным хрыбтом. І, кроплямі вечнай вясёлкі Ажывіўшы мёртвы граніт, Яр магутны з неба спускаецца На сонечным прамяні. Бэзавы
спеў сірэнаў
У поўнай сонцам вадзе, Гульні вясёлых дэльфінаў Сярод вясёлых людзей...
І толькі яму, адзінаму, Сэрца я падару, Адзінаму богу ў свеце, Адзінаму ў свеце цару.

Надпiс на каменi над крынiцай 

Ворагі хмарай смяротнай знішчыць ішлі. І тады Наша зямля бараніла знямоглых сыноў: Ў нетры яе адыходзілі храмы і гарады, Білі крыніцы адтуль і даносіла водгук званоў. Ў кожнай крапліне жыццё незгасальна звініць. Душы забітых - аблокі - вітаюць зару. Дзе мірыяды чужынцаў?
– Спытай у слабенькіх
крыніц! І ў акіяна, якому імя - Беларусь.
З цемрай, са сталлю, з хлуснёй крывадушнаю йшлі, Але Зямля, і Вада, і Дабро скаранялі той зброд... Будуць давеку крыніцы на гэтай зямлі, Будзе давеку наш мужны і мудры, вялікі народ.

Шляхi Iгната Буйнiцкага

Па пясчаных дарогах, па гразкіх дарогах, Па дарогах, якім канца не відаць... Зверху хмараў чароды. Знізу - хвалі разлогаў. Зверху хвошча вада. Знізу плешча вада. На палях ялянцу гатычныя вежы. Верх фургона дарэмна ловіць зару... О, якая туга, якое бязмежжа, О, які нязнаны твой шлях, Беларусь! Пан каморнік! Куды? Каму гэта трэба? Што звычайным хлопам гэтых краёў, Ім, якія жывуць без імя і неба, - Тыя песні твае, тое слова тваё?! Што ім тая забытая дзіўная вера? Лепш бы ты, як раней, межаваў палі І стараўся даць ім - судом і мерай - Хоць валоку якую панскай зямлі. Што ім іхні лёс, Вялікі й суровы? Што ім, - мо ўжо адкажаш нарэшце ты, - Да загнанай, забітай, задушанай мовы, Іх вялікасць першы вандроўны артыст?.. Але што гэта я? Ёсць святло і цені. Гэта вечна. І вечны няроўны бой, І таму сэрцам плачу, ўстаю на калені Перад ранняй, святою магілай тваёй. Яснай месячнай ноччу ці днём журботным Свеціць дальнім нашчадкам яна, як маяк, І таму, чым мужней, неразумней, самотней, Тым ясней, тым велічней слава твая. І гарэць той славе, нятленнай, шырокай Да апошніх, бязведамных нашых вякоў За адну тваю спробу замест валокі Мову людзям вярнуць і зямлю бацькоў. Слава Першых, якія сабой заплацілі За айчыну і слова, племя і род І душу аддалі, каб яна ажывіла Мёртвы гліны камяк: Свой родны народ.

Амаль хрысціянскі тост за ворагаў 

Адаму Мальдзісу

Гіене - баяцца, сабаку - вішчаць, Свінні - рыцца ў гноі сваім, А льву патрэбны калючы гушчар, Родны край і свабода ў ім. П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць, Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў, Бо мы - сапраўднай крыві. І таму давайце за ворагаў піць І за імі сатканую сець, Бо ім не дадзена нам палюбіць І не дадзена нас зразумець. Бедалагі!  Не ўцяміць іх бедным мазгам, Пакуль не праб'е ім канец, Як добра быць другам і братам нам, І яму, і табе, і мне. Божа, дай ім даўжэй пражыць, Хай спаўна аттрубяць свой час, Хай да самай апошняй нашай мяжы Будуць яны у нас. Божа, ты скінуў іх нам, як дары, І мы славім мудрасць тваю, Бо яны нас будзяць яшчэ на зары І рана заснуць не даюць. І ўстаем і арэм мы нашы палі, Пакуль не апусціцца змрок, І мы ўстаем, і зброю сталім, Слова сталім і радок. Ім няма з кім ісці плячо да пляча, З кім любіць, з кім стаяць у баі, З кім смяяцца, спрачацца і нават маўчаць. А памруць - хто паплача па іх? Даруй ім. Яны пакараныя й так (Даруй хоць на гэты раз), Бо розуму ў іх, як слёз у катa, І не могуць пазычыць у нас. І даруй нам, што сеем мы ў душы ім жах, Як скачком бяром частакол, Што даводзіцца ім дрыжаць у дамах, Калі гойсае леў вакол. Твой закон, што вазіць нявартыя гной Чалавек такі і народ, Калі вораг ад назвы іхняй адной Не бялее, як снег і як лёд.

Балада пра архангелаў 

Днём і ўначы і ранкам Пошчак падкоў пад зямлёй: Гэта конныя скачуць архангелы Па дарогах планеты маёй. Бяздумныя, падшыя, светлыя, Поўсць на німбах расце, Замест сумлення - дубінка, І замест сэрца - касцет. Абыякава і бяздумна Архангелы топчуць расу. Невядома нікому на свеце, Што яны людзям нясуць. Невядома - турму або волю, Невядома - дабро ці зло, Але моўчкі чорныя птушкі За імі ўстаюць на крыло. Перад імі лунае гора, За імі лунае жах, Рудыменты крылаў, пагоны Лунаюць на іхніх плячах. Па дарогах зямнога шара Крылатая скача раць, І мёртвыя крылы не могуць Да сонца ніводнага ўзняць - Таму што на цяжкіх крылах, Апушчаных
змрочна ў імгле,
Ўссядае мана на правым І здрада - на левым крыле.

Прысенне зiмы 

Наваградак. Золь. Прысенне зімы. Рунь і дрэвы мараць аб цёплых снягах. О, якая самота гатэльнай турмы! Векавая якая туга! Крыжацкай навалай з паўночных меж Падпаўзае пад стромы зіма, На схілах чыгунная чырвань веж Прамерзла да сэрца амаль. Вецер з цемры польнай, бы ўдар ляза, Бадзякі зіхацяць, як шкло... Як жа ім халодна, чарцячым князям, У іхніх загонах было! Паміраў жарынкамі зор карагод... Мой апошні агеньчык жаўрэў нежывы, І коні калматыя білі лёд Да замерзлай жоўтай травы. І скакаў да брамы начны ганец, І крычаў, што безліч крыжацкіх зграй, Што ад сцюжы чужынскай і сцюжы сардэц Памірае ўлюбёны край. Ноч... Гасцільня... Горад даўно апусцеў. У вежах пяць стагоддзяў, як згаслі агні, І вецер у вокны лісце мяце, Прамерзлае - аж звініць. Уначы ірвецца дрымоты ніць... Як удар. Бо прыпомніў у сне, Што Свіцязь, у нетрах забытая, спіць У дубовай сваёй труне.

Юнацтва маё

О юнацтва маё! Як забуду цябе? Alma mater І догмы, навука і тлум... "Piramus et Thisbe... Piramus et Thisbe... Piramus et Thisbe... іuvenum..." [1] Як забуду? Завея акацый мяла Квецень па вулках крывых. Ты была, мая Цізба, была, была Пажаданая больш за ўсіх. Радасны боль, нясцерпны, як шкло Між сэрцам маім і тваім... І ніколі такога ні з кім не было І не будзе ніколі ні з кім. І развёў нас не леў і не востры кінжал, Не вакзалаў далёкіх агні, А гады пакут і няшчырых пахвал, Даносаў і брыдкай хлусні. І ведаў наклёп, як сэрца крануць, І нас аддзяліў сцяной, І паверыла ты, і змяняла вясну На шаўкі, што знасіла даўно. Але сэрца не можа забыць пра замах, Болем поўнае да краёў... Будзь праклятым, юнацтва маё, ў вяках! Будзь праклятым, юнацтва маё! Будзь праклятым!.. Каштаны квітнелі вясной, Хаваў нас бэзавы дым, І былі мы з ёю - адно, адно І ніколі не будзем адным. Што ж, не плачу. Паэзіі горды прыгон, І радок, што сталлю звініць, - Ўсё адкуў я на горне юнацтва майго, На яго пакутным агні. І праўды зніч, і подласці дым, І сілу мужную жыць, І тое, што веру ў сэрцы маім Нават смерць не можа забіць. І руку дагэтуль помніць рука. Сэрца помніць шчасце баёў... Блаславёна юнацтва маё ў вяках, Блаславёна юнацтва маё.

1

Пірам і Цізба юнакамі (прыўкраснымі былі)– Авідый.

"Страціў лес свой зімні чуб..."

Страціў лес свой зімні чуб, Ліст растраціў да манеты... І стаіць адзін адзеты За акном іржавы дуб. Дуб-мярзляк, скупеча-дуб Шмоццем голле сагравае... Вецер трэпле і матляе Жоўты зімні дуб. Вецер вые ў сотні труб, Снег з дажджом у шкло шпурляе... Стой са мною аж да мая, Браце мой, іржавы дуб.

Балада пра развiтанне 

Над пушчаю вецер гудзе, бы ў бядзе, І хмары імкнуцца рыссю. – Бязлітасны, чорны вораг ідзе. Бывай, о бывай, Марыся. Тут нельга больш. У адказ на крык Савіны рогат лунае. І душаць мову, і рэжуць язык, І шкаляроў разганяюць. І нават апоўдні на гонях туман, З адчаю хаця задавіся, І сіл няма, і вояў няма, І здрадзіла панства, Марыся. – Куды ж вы ідзеце? З лязом па лязу. Ноч. Месяц - і той змарыўся. – Мы пойдзем у пушчу, ў густую лазу, Ў разбойнікі пойдзем, Марыся. – Якая ў вас сіла? Пад ветрам дым? Князь першы - і той скарыўся. – Здабудзем волю, пакажам ім Ці косці складзем, Марыся. – А што, калі ён не здыме нагі З ніў, што зараз толькі чапае? – Тады мы спалім свае ачагі, Калыскі свае пашчапаем. – О, муж мой мілы! Святы, залаты! – О, бацька мой, праўдай абраны, Куды ж мне ісці, як загінеш ты? – У пушчу з сякераю, Яне. – А што як абодва? І ўсё без змен, Маліся ці не маліся? – Ну што ж, браць табе тады цэп ці бязмен, І ў пушчу ісці, Марыся. І месяц між хмар, як адчаю знак, І страшнае ў свеце світанне. Крывавы ўсход. І канчаецца так Балада пра развітанне.

"Нават сцюжым зiмовым вечарам..."

Нават сцюжным зімовым вечарам Або ўвосень, як зліва лье, Як цябе я на вуліцы стрэчу - Падгінаюцца ногі мае. Што казаць пра майскае ранне, Калі ў росах салоўка б'е? Што скажу я табе, каханы?.. Падгінаюцца ногі мае. Што скажу са сваёй гаротай? Хаты побач, а... кроч не кроч, Будзе тое ж: салоўка, журбота, Цыгарэтны агеньчык ля плота І маўчанне ў цёплую ноч. Будзе тое ж: начныя лукі Без світання. Салоўка пяе. Пакахай жа, вазьмі на рукі - Падгінаюцца ногі мае.
Поделиться:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9