Быў. Ёсць. Буду
Шрифт:
"Над полем месяц двухрогі..."
"Данеслi добрыя людзi..."
Стары певень
Ворыва на валах
Домiк Багдановiча
Бекеш, або Ода Ерасі
Балада 1555 года
Ў змроку, калі спалыхнуць над Гародняй байніцы, Еду размерана, повад аддаўшы каню, Еду паўз лобныя месцы, катоўні, цямніцы, Еду паўз ночы цямноцце насустрач далёкаму дню. Ляпае меч па баку - ну-тка, варта, хто возьме рукамі? Злосныя позіркі світак ядуць мае вочы, як дым. Ведаў бы хто з іх, што б'ецца пад гэтымі сабалямі? Ведаў бы хто, што палае пад гэтым берэтам маім? Ерась, вялікая маці, агонь ступакі твае ліжа. Хлопы не ведаюць, ярасці варачы страшны напой, Што я за іх ненавіджу, знішчальней за іх ненавіджу, Бо й аднавокая ярасць пакажа дарогу сляпой. Ерась, вялікая маці ўсіх народаў вялікіх, Выратуй сына свайго, што не будзе быдлець спакваля, Не падтрымае ў натоўпе аб дыбе звярыныя крыкі, І не падкіне нявінна ў вогнішча Гуса галля. Ведаю я за табою, што як бы ні катавалі, Як бы цябе ні прыдушвалі змрочных стагоддзяў валы - Не апявала ты статуй і догмы заўжды адмаўляла, Знаючы цвёрда, што смерць, што гніццё у патоках хвалы. Цемры князі і хлусні, што і праўдай і сонцам праклятыя, Лёд вашых зрэнак змяіных павольна паўзе за спіной. Як вы мяне ненавідзіце, д'яблавы адвакаты! Так, што... нянавісць клякоча ля лытак пагарды маёй. Я праязджаю праз чорныя мантыі, справы і душы, Нібы праз строй праязджаю, праз імі прыдушаны край, Крыкі людзей у катоўнях казань хлуслівую глушаць, Пекла штодзённае глушыць размовы пра баечны рай. Блізкі, здаецца, ды толькі не верце, што вам абяцаюць. Ён міражом адплывае, вясёлкаю перад гразой. І не нагнаць таго раю, павек не нагнаць таго раю, Як на найлепшым кані не дагоніць ніхто гарызонт. Веры адкідамі, смеццем будуць зваць цябе людзі, Пакуль у капішчах іхніх будзеш паўзці, нібы крот, Пакуль ты слухаць іх будзеш, і пакуль ты верыць ім будзеш, І пакуль будзеш скарацца ім, мой беларускі народ, Вашага бога не ведаю з раем рабоў і гаротных, Пекла яго не баюся, бо ўсё гэта ваша багно, Не клапачуся аб целе, ані аб душы бессмяротнай, Тым бессмяротнай, што зробіць, каб потым пагаснуць са мной. Тут пабудуйце свой рай. Бо ён у руках вашых чорных, Ў людзях на гэтай зямлі, людзях, што робяць свой лёс, Ў праве на праўду і слова, на светлы агонь непакорны, Ў праве на веру не браць, нават як скажа Хрыстос. Я з баганоснага племя, якое у турмы спускалі, Шылі ў дурацкі каўпак, рэзалі дзёрзкі язык. Але забылі вы тое, што колькі б вы нас ні цкавалі, Рацыю меў, праз стагоддзі, заўжды - ерэтык. Ветрык свабоды далёкай пяро на берэце ўзвівае, Вогнішчаў полымя злое ў вачах маіх дзёрзкіх гарыць. І паўстаюць папярэджаннем, якім да канца пагарджаю, Шыбеніц чорных "пакоі" на фоне далёкай зары. Павешаным 1863 года
Смяротная страта
Ігнату Грынявіцкаму, які сваім выбухам адпомсціў Аляксандру ІІ за 1863 год
1 сакавіка 1881 г.
Карэта цара выязджае. (Гэткі на колах гадзючнік!) У канале Кацьчыным воды Да блізкага мора бягуць. Вось бомба. Хай з падлы смярдзючай, Хай з яго, ката народаў, Ката маёй Беларусі Зараз шматкі палятуць. Выбух. Той здох. Але І яго смерч асколкаў нізрынуў, Вось нясуць... Вось колюць... Пытанні... Гэта каб іншых гнаць. Не, ён ім не скажа, хто ён, "Ігнась Грынявіцкі" - не кіне, Гонару многа ім, гноям, Па імю, па бацьку, па прозвішчу, Гонару многа ім, шлюхам, Сыноў Беларусі знаць. З апошніх згасаючых сілаў (Пытанні... Пытанні... Пытанні...) Ён лепш успомніць пра тое, За што ён ішоў на замах. Успомніць Бабруйшчыну мілую, Майскую стужку Бярозы, Дняпро на райскім світанні, Белыя світкі ў лугах. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . І ў яго галаву адрэзалі, І ў сасуд са спіртам паклалі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Спрэс трэслі усіх на допытах: "Хто гэта?! Хто гэта?! Хто гэта?!" Але галава маўчала... І людзі, вядома ж, маўчалі... Адзін толькі выдаў, паскуднік, І з тым перайшоў у нішто. І сяброў ягоных павесілі. Быў ранак сонечна-чысты. А ноччу, як развітанне, Калі іх везлі хаваць - У сінім небе начным, Сінім, як спірт празрысты, Ўсплыла чырвонага месяца Адсечаная галава. Цар-гармата
Раманс пра караля, што пакінуў трон
Поделиться:
Популярные книги
Я – Орк. Том 4
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Попала, или Кто кого
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Барон устанавливает правила
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Ученик
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эфемер
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00