Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А цяпер прыгатуй мне саму маладую нявестку, ды з такой самай полiўкай, што i ейных дзяцей!

Тут ужо кухар страцiў усякую надзею, што яму зноў удасца ашукаць людаедку. Маладой каралеве было ўжо тады за дваццаць, калi не лiчыць тых ста гадоў, што яна праспала. Цела ў яе было яшчэ прыгожае i белае, але ўжо не такоё мякенькае: дзе ж знойдзеш у гаспадарцы жывёлу з такiм грубым мясам? Рабiць нiчога не заставалася, i каб уратаваць сваю шыю, кухар вырашыў каралеву такi зарэзаць i пайшоў да яе ў пакой, каб адным мехам з усiм пакончыць. Па дарозе ён знарок распаляў у сабе злосць i

ў такiм настроi, з нажом у руцэ адчынiў дзверы ў спальню да маладой дзяўчыны. I ўсё ж кухару не хацелася забiваць каралеву знянацку, i спачатку ён сумленна ёй расказаў, якi загад дала яму старая людаедка.

– Дык рабiце ж свой абавязак, - адказала маладая каралева i падставiла шыю, - выконвайце дадзены вам загад. Цяпер я ўжо хутка ўбачу маiх бедных дзетак, якiх я так любiла!

А пасля таго, як яе дзеткi нечакана знiклi, каралева лiчыла, што яны ўжо нежывыя.

– Не-не, Васпанi, - адказаў зусiм расчулены небарака-кухар, - вы не памраце! I дзетак сваiх вы ўбачыце! Хадземце да мяне, я iх схаваў у сваёй каморцы. А старую каралеву я яшчэ раз ашукаю i замест вас дам ёй на вячэру маладзенькую касулю.

Ён зараз завёў каралеву ў сваю каморку i пакiнуў там мiлавацца ды плакаць з дзеткамi, а сам пайшоў гатаваць касулю. Людаедка з'ела яе з такiм смакам, быццам гэта была сапраўды маладая каралева. Яна вельмi радавалася свайму лютаму ўчынку, а каралю, калi ён прыйдзе з вайны, збiралася сказаць, што ягоную жонку з дзецьмi з'елi шалёныя ваўкi.

Аднойчы ўвечары, як звычайна, пайшла старая людаедка пагуляць. I пачала бадзяцца сюды-туды па маёнтку ды вынюхваць, цi не пахне дзе чалавечынаю. I раптам з нейкай каморкi пачуўся голас маленькага Дня - той плакаў, бо мацi хацела яго адлупцаваць за свавольства. А потым пачуўся i голас Заранкi, якая прасiла прабачэння за свайго брацiка. Пазнала людаедка галасы каралевы i яе дзетак i вельмi раззлавалася, што яе ашукалi. Страшным голасам, ад якога ўсе ажно здрыганулiся, яна загадала, каб заўтра ж ранiцай на сярэдзiну двара вынеслi вялiзную кадушку, напоўнiлi яе рапухамi, гадзюкамi, вужакамi i iншымi змеямi, а потым укiнулi туды каралеву з дзецьмi i кухара з яго жонкай i служкаю, звязаўшы iм за спiнаю рукi.

I вось падвялi iх ужо да кадушкi, i каты збiралiся ўжо iх кiнуць да змеяў, калi раптам на двор конна ўехаў кароль. Так рана яго зусiм не чакалi. Кароль быў вельмi здзiўлены, калi ўсё ўбачыў, i спытаўся, што азначае ўвесь гэты жах? Але нiхто не адважыўся сказаць яму праўду. I тут людаедка, ашалеўшы ад такой сваёй няўдачы, узяла раптам дый кiнулася сама потырч галавой у кадушку, дзе яе адразу закусалi брыдкiя гадзюкi, якiх яна загадала туды панакiдаць. Караля вельмi засмуцiла гэтае здарэнне, бо ўсё-такi яна была яго мацi. Але жонка i дзецi хутка яго супакоiлi.

Мараль

Перад вяселлем трошкi пачакаць,

Каб мужа добрага, прыгожага спаткаць,

У тым няма нiякае навiны.

Але чакаць сто год i спаць спакойным сном?!

Цяпер такой санлiвае дзяўчыны

Не знойдзем мы нiдзе i днём з агнём.

Яшчэ, здаецца, казка нам даводзiць,

Нiбыта повязi, што вяжа Гiменей,

Калi на час разлучаны, не робяцца слабей

I

што чаканне тут нiкому не зашкодзiць.

Але прыгожы пол з такiм iмпэтам

Хутчэй iмкнецца свой вясельны справiць баль,

Што духу не стае аб гэтым

Такую вывесцi мараль.

ЧЫРВОНЫ КАПТУРОК

Жыла сабе ў адной вёсцы дзяўчынка, i была яна такая прыгожая, што ва ўсiм свеце другой такой не знайсцi. Мацi яе страх як любiла, а бабуля - дык наогул ледзь розум ад яе не трацiла. I купiла добрая бабуля сваёй унучцы чырвоны каптурок, якi так упасаваў дзяўчынцы, што пачалi яе з таго часу зваць паўсюль Чырвоным Каптурком. Неяк раз спякла мацi праснакi дый кажа дачушцы:

– Схадзi мо да бабулi, даведайся, як яна сябе пачувае. Бо нешта казалi мне, што яна хворая. Занясi ёй праснакоў ды гэты гарнушак масла.

Устала Чырвоны Каптурок i пайшла да бабулi, што жыла ў суседняе вёсцы. Iдзе яна лесам, так iдзе, аж раптам выходзiць насустрач ёй Воўк. Дужа захацелася Ваўку яе з'есцi, ды ён пабаяўся, бо недзе паблiзу працавалi дрывасекi. Тады ён i пытаецца:

– Куды гэта ты iдзеш?

А маленькая дзяўчынка не ведала, што спыняцца ў лесе ды гаварыць з ваўкамi небяспечна, i адказвае яму:

– Я iду да бабулi i нясу ёй праснакi ды гарнушак масла, што паслала ёй мая мама.

– А цi далёка жыве твая бабуля?
– пытаецца Воўк.

– О, далёка, - адказвае Чырвоны Каптурок.
– Вунь аж па-за тым млынам, што ўдалечынi. Там ёсць вёска, а ў крайняй хатцы ў той вёсцы мая бабуля i жыве.

– Ну што ж, - кажа Воўк, - пайду i я да тваёй бабулi. Толькi давай я пайду гэтай вось сцежкай, а ты iдзi вунь тою: паглядзiм, хто з нас паспее першы.

I Воўк з усяго духу кiнуўся па сама кароткай сцежцы ў лесе, а дзяўчынка няспешна пайшла па сама доўгай. Па дарозе яна збiрала арэхi, ганялася за матылькамi, складала букеты з кветак.

А Воўк тым часам хутка прыбег да бабулiнай хаткi i пастукаўся ў дзверы: стук-стук!

– Хто там?
– спыталася бабуля.

Гэта я, вашая ўнучка, Чырвоны Каптурок, - сказаў Воўк падробленым голасам.
– Я прынесла вам праснакоў i гарнушак масла ад матухны.

Добрая бабуля, якая ляжала ў ложку, таму што ёй трошкi нядужылася, крыкнула Воўку:

– Цiснi на клямку, слясак адскочыць!

Воўк нацiснуў на клямку, i дзверы адчынiлiся. Тады ён кiнуўся на бедную бабульку i ўраз праглынуў яе, бо не еў ужо цэлыя тры днi. Потым ён зачынiў дзверы, лёг на бабулiным ложку i пачаў чакаць, калi прыйдзе Чырвоны Каптурок. Тым часам дзяўчынка якраз падышла да дзвярэй i пастукалася: стук-стук!

– Хто там?
– спытаў Воўк.

Але голас у Воўка быў грубы, i Чырвоны Каптурок, пачуўшы яго, спачатку спалохалася. Але потым падумала, што бабуля, напэўна, прастуджаная, i адказала:

– Гэта я, вашая ўнучка, Чырвоны Каптурок. Я прынесла вам праснакоў i гарнушак масла ад матухны.

Тады Воўк крыкнуў трошкi танчэйшым голасам:

– Цiснi на клямку, слясак адскочыць.

Чырвоны Каптурок нацiснула на клямку, i дзверы адчынiлiся.

Увайшла дзяўчынка ў хату, а Воўк схаваўся на ложку пад коўдру i кажа:

Поделиться:
Популярные книги

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Пятое правило дворянина

Герда Александр
5. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятое правило дворянина

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач