Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пакладзi, дзетка, праснакi ды гарнушак масла на дзежку, а сама хадзi прыляж побач са мною.

Чырвоны Каптурок распранулася i сабралася ўжо класцiся ў ложак, але яе ўразiла, што без адзежы ў бабулi нейкi надта ўжо дзiўны выгляд. Вось яна i кажа:

– Бабуля, якiя ў вас вялiкiя рукi!

– Гэта каб лепей цябе абдымаць, мая ўнучанька!

– Бабуля, якiя ў вас вялiкiя ногi!

– Гэта каб лепей бегаць, мая ўнучанька!

– Бабуля, якiя ў вас вялiкiя вушы!

– Гэта каб лепей чуць, мая ўнучанька!

– Бабуля, якiя ў вас вялiкiя вочы!

– Гэта каб лепей бачыць, мая ўнучанька!

– Бабуля, якiя ў вас вялiкiя зубы!

– Гэта

каб цябе з'есцi!

I з гэтымi словамi злы Воўк кiнуўся на Чырвонага Каптурка i з'еў дзяўчынку.

Мараль

Нам гэта казка добра паказала,

Што можа быць, калi малыя дзеткi,

Галоўным чынам, панначкi-какеткi,

Гатовы слухаць ўсiх, каго папала.

Не дзiва, што ў такiм выпадку

Воўк iх з'ядае часта быццам курапатку

I ўсё ж заўважыць мушу асаблiва:

Не ўсе ваўкi да нашага падобны,

Такiя ёсць, што з выгляду лагодны,

I нораў маюць цiхi, незласлiвы,

Ды так паслужлiва i так добразычлiва

Плятуцца за дзяўчатамi па пятах,

Па цёмных вулачках праводзячы дахаты.

Але з усiх ваўкоў - такiя

Найгоршыя i самыя лiхiя!

СIНЯЯ БАРАДА

Жыў сабе аднаго разу вельмi багаты чалавек, i былi ў яго дзiвосныя палацы ў горадзе i ў вёсцы, i залаты i срэбны посуд, i мэбля ў карунках, i залачоныя карэты. Але была, на няшчасце, у гэтага чалавека сiняя барада. I такi яна давала яму брыдкi i страшны выгляд, што ўсе дзяўчаты i кабеты, як толькi ўбачаць яго, адразу ўцякалi. А ў адной знатнай панi, ягонай суседкi, былi дзве дачкi - красунi, якiх свет не бачыў. Вось i папрасiў ён гэтую паню аддаць адну дачку за яго замуж, а якую - даў самой выбiраць. Але нiводная дачка не згаджалася быць яму жонкай. Толькi перакiдвалi яго адна адной, ды нiяк не адважвалiся пайсцi замуж за чалавека, у якога была сiняя барада. А яшчэ iм вельмi было непрыемна, што ён ужо не раз быў жанаты, а што сталася з тымi жанчынамi - нiхто не ведаў.

Каб дзяўчаты маглi пазнаёмiцца з iм трошкi лепей, запрасiў iх Сiняя Барада, разам з мацi i трыма-чатырма сяброўкамi ды некалькiмi хлопцамi з суседзяў, у адзiн свой загарадны маёнтак, дзе гасцявалi яны цэлы тыдзень. Увесь час госцi толькi гулялi цi хадзiлi на шпацыр, палявалi цi лавiлi рыбу, ладзiлi скокi, строiлi банкеты ды балi. Пра сон нiхто i не думаў, i ўсе ночы госцi пацяшалiся, выдумляючы розныя штукi ды жарты. Усё было так добра, што малодшай дачцэ пачало нават здавацца, быццам барада ў гаспадара не такая ўжо сiняя, дый сам ён - чалавек вельмi прыстойны. I вось па вяртаннi ў горад яны адразу згулялi вяселле.

Месяцам пазней сказаў Сiняя Барада сваёй жонцы, што трэба яму па адной важнай справе без адкладу ехаць у вёску - тыдняў, прынамсi, на шэсць. I папрасiў яе не вельмi журыцца, а знайсцi якую забаву: няхай, сказаў, калi захоча, паклiча сябровак, можа, паедзе з iмi за горад, а галоўнае, дзе б нi была, няхай не забывае як след есцi ды пiцi.

– А гэта вось табе ключы, - дадаў ён.
– Гэтыя да дзвюх галоўных камораў, гэтыя - да залатога i срэбнага посуду, што ставяць на стол толькi на святы, гэтыя - да куфраў з залатымi i срэбнымi манетамi, гэтыя - да скрыняў з каштоўным каменнем, а гэтым можна адчынiць усе пакоi ў палацы. I вось яшчэ маленькi ключык - да каморкi на нiжнiм паверсе, у самым канцы вялiкага калiдора. Можаш хадзiць паўсюль, усё адчыняць, але ў гэтую каморку ўваходзiць я строга забараняю. Забараняю так, што калi гэта здарыцца, ты павiнна любой бяды чакаць ад майго гневу.

Жонка паабяцала выконваць усё, як было загадана, а Сiняя Барада пацалаваў яе, сеў у карэту i пакацiў.

Суседкi i сяброўкi вырашылi не чакаць, пакуль маладая гаспадыня запросiць iх у госцi, а

ўсе прыйшлi самi - так iм карцела паглядзець на багаццi, якiх у яе, па чутках, быў повен дом. Пры мужы яны баялiся да яе прыходзiць, бо iх вельмi палохала яго сiняя барада. А цяпер усе адразу кiнулiся аглядаць пакоi, каморы ды гардэробы, i чым далей, тым болей захаплялiся iх хараством i багаццем. Калi ж яны зайшлi ў кладоўкi, iх захапленню зусiм не стала нi краю нi берагу - чаго там толькi не было: i раскошныя дываны, i пышныя ложкi, i канапы, i шафы, i столiкi, i сталы, i люстры, у якiх можна бачыць сябе з галавы да пят, - адны ў каляровых шкляных рамах, другiя ў срэбных, трэцiя ў залачоных, i ўсе такiя дзiвосныя i такiя прыгожыя, што такiх у жыццi нiхто нiколi не бачыў. Суседкi i сяброўкi безупынку хвалiлi маладую гаспадыню i вельмi зайздросцiлi яе шчасцю. А дзяўчыну зусiм не цешылi ўсе гэтыя скарбы: ёй рупiла хутчэй пайсцi i адчынiць каморку ўнiзе, у канцы калiдора.

Цiкаўнасць настолькi апанавала яе, што яна i не падумала, як няветлiва кiдаць гасцей адных, i цiшком пабегла ўнiз па маленькай патаемнай лесвiцы ды так спяшалася, што ледзь галаву сабе не скруцiла. Каля дзвярэй у каморку яна спынiлася i раптам успомнiла, што муж забаранiў у яе ўваходзiць. "Ах! падумала яна.
– Будзе мне лiханька, што я не паслухалася." Але спакуса была такая вялiкая, што дзяўчына не магла ўжо яе адолець: яна ўзяла ключык i дрыготкай рукой адчынiла дзверы ў каморку.

Спачатку яна нiчога не ўбачыла: у каморцы было цёмна, вокны былi зачыненыя. Але праз хвiлiну яна заўважыла, што ўся падлога залiта спечанаю крывёй i ў гэтай крывi адбiваюцца целы нежывых кабет, прыкутых уздоўж муроў, гэта былi жанчыны, з якiмi Сiняя Барада спачатку жанiўся, а потым забiваў адну за адной. Яна ледзь не памерла ад жаху, i ключык, якi яна ўжо выняла, выпаў у яе з рукi.

Калi ж яна нарэшце апамяталася, яна падняла ключык, зачынiла дзверы i паднялася да сябе ў пакой, каб трошкi ачуцца. Але яна была такая перапалоханая, што супакоiцца ёй нiяк не ўдавалася.

Раптам яна заўважыла, што ключык запэцкаўся ў крывi. Яна паспрабавала яго абцерцi - i раз, i другi, i трэцi, але кроў не адставала. Яна яго i мыла, i нават церла пяском i жвiрам, а кроў усё роўна заставалася. Ключык быў чарадзейны, i адчысцiць яго было немагчыма: абатрэш кроў з аднаго боку, а яна выступае з другога.

Таго ж вечара вярнуўся з вандроўкi Сiняя Барада. Ён сказаў жонцы, што па дарозе атрымаў лiст, у якiм яму паведамлялi, што справа, дзеля якой ён ехаў, вырашылася на яго карысць. Жонка ўсiмi спосабамi старалася паказаць, як радуецца, што ён так хутка вярнуўся.

Назаўтра ён папрасiў у жонкi ключы. I калi яна iх аддавала, рукi ў яе так калацiлiся, што Сiняя Барада адразу здагадаўся пра ўсё, што здарылася.

– Чаму гэта, - спытаў ён, - разам з iншымi няма ключыка да каморкi?

– Я, напэўна, пакiнула яго наверсе, у сябе ў пакоi на стале, - адказала яна.

– Прынясi мне яго, - сказаў Сiняя Барада, - i хутчэй.

Пасля розных адцяжак ды адгаворак, ключык давялося такi аддаваць. Сiняя Барада агледзеў яго i сказаў:

– Адкуль гэта на ключы кроў?

– Не ведаю, - адказала няшчасная жанчына i спалатнела як нежывая.

– Ты не ведаеш?!
– перапытаў Сiняя Барада.
– Ну, дык я ведаю! Ты хацела ўвайсцi ў каморку! Што ж, добра. Ты ўвойдзеш туды - i зоймеш сваё месца побач з iншымi жанчынамi, якiх ты там бачыла.

Яна кiнулася мужу ў ногi, пачала плакаць, прасiць прабачэння i, па ўсiм вiдаць, шчыра раскайвалася, што была такая непаслухмяная. Здаецца, нават камень расчулiўся б ад маленняў такой прыгажунi. Але ў Сiняе Барады сэрца было чарсцвейшае за камень.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых