Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Бо з ёй магчыма ўсё, а без яе - нiчога.

Другая мараль

Вядома, што зусiм няблага,

Калi ў вас ёсць i розум, i развага,

I працавiтасць, i калi вы не без роду,

Тут трэба толькi шанаваць прыроду,

Што падарыла вам такую перавагу.

I ўсё ж, мой дружа, будзе мала плёну

Ва ўсiм, што б вы не мелi, - будзе ўсё дарма

I поспеху не дасць ў жыццi штодзённым,

Калi ў вас хроснага цi хроснае няма.

ЧУБАТЫ РЫКЭ

Жыла сабе адна каралева, i нарадзiла яна такога брыдкага i выродлiвага сына, што многiя засумнявалiся нават, цi чалавек гэта ўвогуле? Але чараўнiца, якая прыехала на радзiны, супакоiла ўсiх i запэўнiла, што хлопчык вырасце i будзе прывабны,

бо ў яго будзе вельмi вялiкi розум. Апроч гэтага яна сказала, што дзякуючы яе дару, ён здолее сам даць столькi ж розуму той, каго моцна пакахае. Усё гэта трошкi суцешыла бедную каралеву, якая вельмi журылася, што ў яе нарадзiлася такое агiднае дзiця.

I праўда, ледзьве малое навучылася гаварыць, як адразу пачало казаць вельмi слушныя рэчы, i ўсе яго ўчынкi былi такiя разважныя, што можна было толькi дзiвiцца. Я забыўся, дарэчы, сказаць, што хлопчык нарадзiўся з невялiчкiм чубком, i таму яму далi мянушку - Чубаты Рыкэ, бо Рыкэ было прозвiшча ў iх сям'i.

Праз сем цi восем гадоў у каралевы аднаго суседняга каралеўства нарадзiлiся дзве дачкi. Першая была прыгажэйшая за сонейка, i каралева так гэтаму радавалася, што ўсе нават спалохалiся, каб ад вялiкай радасцi яна зусiм не страцiла розум. На радзiны да каралевы прыехала тая самая чараўнiца, што была пры нараджэннi Рыкэ, i, каб трошкi паменшыць каралевiну радасць, сказала, што ў маленькай прынцэсы не будзе анi кропелькi розуму i што наколькi яна будзе прыгожая, настолькi ж i дурная. Гэтыя словы вельмi засмуцiлi каралеву, але неўзабаве яна засмуцiлася яшчэ больш, бо другая дачка, якую яна нарадзiла, была вельмi брыдкая.

– Не бядуйце, Вашамосць, - сказала ёй чараўнiца.
– У вашай дачкi будуць iншыя перавагi: яна будзе такая разумная, што нiхто не заўважыць, што ёй не стае прыгажосцi.

– Дай божа, - адказала каралева.
– Але цi няможна даць хоць бы крышачку розуму маёй старэйшай? Яна такая прыгожая!

– На жаль, Вашамосць, з розумам я нiяк не магу ёй дапамагчы, - сказала чараўнiца, - але затое, што да яе прыгажосцi, я здольная зрабiць усё. I каб вас задаволiць, я падару ёй здольнасць надзяляць прыгажосцю кожнага, хто ёй спадабаецца.

Час iшоў, прынцэсы раслi, i iх вартасцi большалi разам з iмi. Паўсюль iшла пагалоска пра хараство старэйшай ды розум малодшай. З часам, праўда, павялiчвалiся i заганы дзяўчат. Малодшая на вачах рабiлася ўсё больш непрыгожая, а старэйшая ўсё болей дурнела. Калi ў яе што-небудзь пыталiся, яна цi маўчала ўвогуле, цi вярзла нейкую лухту. Апроч таго яна была такая няўклюда, што не магла расставiць на камiнку нават чатыры статуэткi, каб адну не пабiць, а калi пiла са шклянкi, дык заўсёды палавiну вылiвала на сябе.

Хоць прыгажосць i вялiкае шчасце для кожнай маладой дзяўчыны, але госцi ўсё-такi больш любiлi быць побач з малодшай, чым са старэйшаю. Спачатку, праўда, усе кiдалiся да прыгажэйшай: паглядзець на яе, палюбавацца яе прыгажосцю, але хутка вярталiся да разумнейшай, бо з ёю было прыемна гутарыць пра сама розныя рэчы. I не дзiва, што не праходзiла i чвэрцi гадзiны, як побач са старэйшай нiкога ўжо не было, i ўсе збiралiся вакол малодшай. Старэйшая дачка хоць i была вельмi дурная, але добра заўважала гэта i не пашкадавала б усёй сваёй прыгажосцi, каб мець хоць бы палову розуму сваёй малодшай сястры. Мацi-каралева была жанчына разважная, але i яна часам не магла ўтрымацца, каб не папракнуць дачку за яе бязглуздасць. А беднай прынцэсе рабiлася ад гэтага так горка, што яна ўжо, здавалася, гатовая была лепей памерцi.

Аднойчы, калi прынцэса пайшла ў лес, каб там на самоце пабедаваць ад свайго няшчасця, да яе падышоў нейкi чалавек. Ён быў вельмi непрыгожы i брыдкi, хоць быў апрануты ў сама раскошныя строi. Гэта быў прынц Чубаты Рыкэ. Некалi ён убачыў прынцэсiн партрэт i закахаўся ў яе без памяцi. I тады ён вырашыў пакiнуць бацькоўскае каралеўства i

на свае вочы ўбачыць прынцэсу, каб пагутарыць з ёю. Узрадаваны, што сустрэў дзяўчыну адну, ён загаварыў з ёю з усёй пашанай i ветлiвасцю, на якiя толькi быў здольны. Але пасля звычайных лёстак, якiя кажуць у такiх выпадках, прынц заўважыў, што твар у дзяўчыны вельмi журботны. I тады ён сказаў:

– Дарагая прынцэса, я не разумею, што можа засмучаць такую чароўную дзяўчыну, як вы - бо, хоць я i магу пахвалiцца, што бачыў нямала прыгажунь, але я не бачыў нiводнай, чыя прыгажосць параўналася б з вашай.

– Пан вельмi ласкавы, - адказала прынцэса i змоўкла.

– Прыгажосць настолькi каштоўная рэч, - зноў сказаў Чубаты Рыкэ, - што здольная замянiць сабою ўсё астатняе. Таго, хто яе мае, нiшто, на мой розум, засмучаць не можа.

– А мне, наадварот, хацелася б лепей быць такою брыдкаю, але i такою разумнаю, як вы, - адказала прынцэса, - чым такою як я - прыгожай i такою дурною.

– Але нiшто, дарагая прынцэса, гэтак не сведчыць пра розум, як думка, што яго не стае. Розум якраз у тым i ёсць, што чым больш яго маеш, тым болей думаеш, што яго мала.

Не ведаю, - адказала прынцэса.
– Я ведаю толькi, што я вельмi дурная. Гэта мяне й гняце.

– Але, прынцэса, калi толькi гэта вас засмучае, то я магу лёгка пакласцi канец вашым пакутам.

– Як?
– запыталася прынцэса.

– У мяне ёсць дар, - адказаў Чубаты Рыкэ, - i дзякуючы гэтаму дару я магу надзялiць сама вялiкiм розумам тую, каго пакахаю болей за ўсiх. А таму, што болей за ўсiх я кахаю вас, то цяпер толькi ад вас усё i залежыць. Досыць вам пагадзiцца пайсцi за мяне замуж, i вы адразу зробiцеся разумнаю.

Прынцэса вельмi сумелася, пачуўшы гэтыя словы, i нiчога не змагла адказаць.

– Вiдаць, мая прапанова вас трошкi бянтэжыць, - сказаў Чубаты Рыкэ, - i гэта не дзiўна. Але, каб вы маглi ўсё добра ўзважыць, я даю вам цэлы год.

У прынцэсы быў такi малы розум, i ёй так карцела хутчэй паразумнець, што ёй здалося, што цэлы год чакаць яна не вытрывае нiколi, i яна адразу згадзiлася на прынцаву прапанову. Не паспела яна паабяцаць, што налета, роўна праз год, выйдзе за Чубатага Рыкэ замуж, як адразу адчула сябе зусiм iншаю цяпер яна вельмi лёгка магла казаць усё, што хацела, i ў яе словах адчувалася разважнасць i натуральнасць. Яна адразу павяла з Чубатым Рыкз лёгкую i далiкатную размову i з такiм бляскам выявiла свае новыя здольнасцi, што Чубаты Рыкэ ўжо быў падумаў, цi не даў ён прынцэсе болей розуму, чым пакiнуў сабе.

Калi ж прынцэса вярнулася ў палац, прыдворныя не маглi зразумець, што здарылася i чым растлумачыць такую нечаканую i незвычайную змену, бо як раней усе смяялiся з прынцэсiных бязглуздых i недарэчных думак, так цяпер усiх здзiўлялi яе дасцiпныя i разумныя разважаннi. Усе так гэтаму ўзрадвалiся, што i сказаць немагчыма. Толькi малодшая сястра была не вельмi радая: цяпер у яе не было ранейшае перавагi над старэйшай сястрой i побач з ёю яна выглядала толькi яшчэ больш непрыгожаю.

Кароль пачаў цяпер прыслухоўвацца да меркаванняў старэйшай дачкi i часам, нават, хадзiў да яе ў пакой, каб спытаць парады. Пагалоска пра гэтую перамену хутка абляцела ўсе суседнiя каралеўствы. Адусюль пачалi з'язджацца маладыя прынцы, i ўсе старалiся дамагчыся прынцэсiнага кахання, усе прасiлi ў яе рукi. Але нiхто не здаваўся прынцэсе сапраўды разумным. Яна ўважлiва слухала кожнага, але нiкому нiчога не абяцала. Але аднойчы прыехаў у палац прынц, якi быў такi багаты, такi дужы, такi разумны i такi прыгожы, што прынцэса не змагла не зачаравацца iм. Бацька-кароль заўважыў гэта i сказаў, што пара ўжо ёй абраць сабе жанiха: няхай iм будзе той, каго яна сама назаве. Але ж чым чалавек разумнейшы, тым цяжэй яму рашыцца ў такой складанае справе. I таму, падзякаваўшы бацьку, прынцэса папрасiла даць ёй часу падумаць.

Поделиться:
Популярные книги

Набирая силу

Каменистый Артем
2. Альфа-ноль
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.29
рейтинг книги
Набирая силу

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена