Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Якраз тады, як пра яе не думаеш зусiм.
ПАПЯЛУШКА ЦI КРЫШТАЛЁВЫ ПАНТОФЛIК
Жыў сабе адзiн удавец, i вырашыў ён ажанiцца другi раз. Ды ўзяў сабе ў жонкi сама ганарыстую i сама фанабэрыстую кабету ў свеце. Ад першага мужа былi ў той кабеты дзве дачкi, i мелi яны такi самы дрэнны характар, як i iхняя мацi. А ў чалавека таксама была дачка, але характару добрага, ласкавага такога, што i параўнаць няма з чым. Яна пераняла яго ад мацi-нябожчыцы, найдабрэйшай жанчыны, якую толькi можна сабе ўявiць.
I вось, не паспелi яшчэ згуляць вяселле, як мачаха пачала
Калi дзяўчына ўпраўлялася з працай, яна цiхутка сядала каля агменя ў закутку, у якi звычайна змяталi попел. I таму ў хаце яе празвалi Папялдупкай. Праўда, малодшая сястра была не такая шкодная, як старэйшая, i звала яе проста Папялушкай. Але нават у беднай вопратцы Папялушка была ў сто разоў прыгажэйшая за сваiх раскошна прыбраных сястранак.
Аднойчы сын тамтэйшага караля даваў баль i запрасiў на яго ўсiх знакамiтых асоб. Дзвюм нашым паненкам таксама прыйшло запрашэнне, бо ў тых краях iх род належаў да высокага свету. Вось ужо яны ўзрадвалiся! Кiнулiся адразу выбiраць найлепшыя гарнiтуры, прыдумляць прычоскi, каб выглядаць прыгажэйшымi. Але больш за ўсё клопату выпала зноў Папялушцы: яна прасавала сёстрам бялiзну, крухмалiла каўнерыкi i манжэты. А тыя толькi i гаманiлi, як ды ўва што прыбяруцца.
– Я, - сказала старэйшая, - надзену чырвоную аксамiтную сукенку i накiдку з карункамi.
– А я, - сказала малодшая, - буду ў звычайнай сукенцы, але наверх надзену манто з залатымi кветкамi i закалю ў валасы дыяментавую шпiльку.
Каб завiць паненкам дробныя кудзеркi, паслалi па найлепшую цырульнiцу, у найлепшай краме купiлi iм банты. Нарэшце паклiкалi спытаць парады i Папялушку, бо густ у яе быў вельмi добры. Папялушка агледзела сястрыц, шчыра параiла iм, як ды што дзе паправiць лепей, i нават сама ўзялася iх прычасаць, на што сёстры адразу згадзiлiся.
Пакуль Папялушка прычэсвала iх, сёстры ў яе пыталiся:
– Папялушка, скажы, а ты была б радая, каб i цябе запрасiлi на баль?
– Што вы, паненкi, усё кпiце з мяне. Хiба ж мне туды можна?
– I то праўда. Вось бы пасмяялiся ўсе, каб убачылi, як Папялдупка на баль сунецца!
За такiя кпiны iншая наўмысна прычасала б iх дрэнна, але ў Папялушкi было добрае сэрца, i яна пастаралася зрабiць сёстрам сама прыгожыя прычоскi. А сёстры так ужо радавалiся, так радавалiся, што два днi амаль нiчога не елi. Ды ўсё роўна, зацягваючы гарсэты, парвалi цэлы тузiн шнуроў, пакуль iм удалося надаць трошкi зграбнасцi сваiм станам. Увесь час яны толькi i круцiлiся перад люстрам.
Нарэшце радасны дзень настаў, i сёстры выправiлiся на баль. Папялушка доўга, як магла, праводзiла iх вачыма, а калi карэта знiкла за павароткай, горка заплакала. Хросная ўбачыла, што дзяўчына плача, i спыталася, што здарылася?
– Мне так хацелася б... мне так хацелася б...
Але Папялушка плакала так горка, што не здолела дагаварыць.
Тады хросная, якая была чараўнiца, сказала:
– Ты, напэўна, вельмi хочаш на баль?
– Але! Вельмi хачу, - адказала Папялушка i сумна ўздыхнула.
– Ну што ж, калi ты будзеш паслухмяная дзяўчынка, - паабяцала хросная, то я зраблю, каб ты туды трапiла.
Яна завяла яе ў свой пакой i сказала:
– Iдзi ў сад ды прынясi мне гарбуз.
Папялушка адразу пабегла ў сад, выбрала там найлепшы гарбуз i прынесла яго хроснай. Але яна нiяк не магла зразумець, як гэты гарбуз можа дапамагчы ёй трапiць на баль? Хросная тым часам вычысцiла гарбуз, пакiнуўшы адну лупiну, дакранулася да яго чарадзейнаю палачкай, i гарбуз адразу ператварыўся ў чароўную залачоную карэту.
Потым хросная пайшла да мышынае пасткi, дзе аказалася шэсць мышак. Яна загадала Папялушцы трошкi адчынiць дзверцы, i калi мышы адна за адной пачалi выскокваць, дакраналася да кожнай чарадзейнаю палачкай, i мышы адразу ператваралiся ў коней. Праз хвiлiну перад iмi стаяў ужо выдатны шасцярык шэрых мышастых коней.
Папялушка заўважыла, што хросная задумалася, з чаго ёй зрабiць фурмана, i сказала:
– Чакайце, пайду я гляну, можа ў вялiкую пастку трапiў пацук? З яго i зробiм фурмана.
– I то праўда, - пагадзiлася хросная.
– Iдзi зiрнi.
Папялушка прынесла вялiкую пастку. А ў ёй сядзелi тры тлустыя пацукi. Чараўнiца выбрала таго, у якога былi даўжэйшыя вусы, дакранулася да яго палачкай, i пацук перавярнуўся ў пузатага фурмана з такiмi раскошнымi вусамi, якiх нiхто нiколi не бачыў. Тады хросная сказала Папялушцы:
– А цяпер iдзi ў сад, i там за калодзежам убачыш шэсць яшчарак. Прынясi iх мне.
Прынесла Папялушка яшчарак, i хросная адразу ператварыла iх у шэсць прыгожа апранутых лёкаеў, якiя адразу сталi на запяткi, нiбыта ўсё жыццё толькi гэтае i рабiлi.
Тады чараўнiца сказала Папялушцы:
– Ну вось, цяпер у цябе ёсць на чым ехаць на баль. Ты рада?
– Вядома, рада, - адказала Папялушка.
– Але як жа я паеду ў такой брыдкай вопратцы?
Хросная толькi дакранулася да яе сваёй палачкай, i ў тую ж хвiлiну Папялушчына сукенка ператварылася ў дзiвоснае ўбранне, абсыпанае каштоўным каменнем. Потым хросная дала дзяўчыне пару найпрыгажэйшых у свеце крышталёвых пантофлiкаў.
Калi Папялушка, багата прыбраная, ужо села ў карэту, хросная яе папярэдзiла, што, як бы там нi было, але на балi яна не павiнна заставацца пазней за поўнач, бо калi яна запознiцца хоць на хвiлiну, яе карэта зноў зробiцца гарбузам, конi - мышамi, лёкаi - яшчаркамi, а адзенне набудзе свой ранейшы выгляд.