Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Нарэшце Малое Пальчанё вырашыў узлезцi на высокае дрэва i паглядзець, цi не вiдаць чаго-небудзь зверху. Ён зiрнуў ва ўсе бакi i вельмi далёка, аж на самым ускрайку лесу заўважыў маленькi агеньчык. Гэта вельмi ўзрадавала яго. Ён хуценька злез з дрэва, але апынуўшыся зноў на зямлi, агеньчыка ўжо не бачыў. Гэта яго крыху засмуцiла. I ўсё ж браты вырашылi пайсцi ў тым кiрунку, дзе, на iх думку, павiнна была стаяць хатка, у якой гарэла святло. Доўга цi мала яны iшлi, ды нарэшце выйшлi на ўзлессе i тут зноў убачылi той самы агеньчык.
Яшчэ не раз
Яны пастукалiся ў дзверы, i iм адчынiла кабета. Яна запыталася, што iм трэба i што яны тут робяць так позна. Малое Пальчанё сказаў, што яны бедныя дзецi, што яны заблудзiлiся i ласкава просяць пусцiць iх на ноч. Убачыўшы перад сабой такiх мiлых дзетак, добрая жанчына заплакала.
– Ах, бедныя вы мае!
– сказала яна.
– Куды ж вы прыйшлi? Хiба вы не ведаеце, што тут жыве людаед, якi есць дзяцей?
– А што ж нам рабiць, панi, - адказаў Малое Пальчанё, якi, як i браты, аж калацiўся ад страху, - калi вы не згодзiцеся нас прытулiць, нас з'ядуць у лесе ваўкi. Дык хай ужо лепей нас з'есць людаед. Можа, вы папросiце яго, i ён пашкадуе нас?
Людаедава жонка падумала, што, можа, ёй сапраўды ўдасца схаваць дзяцей ад мужа да заўтрашняй ранiцы, i ўпусцiўшы iх у хату, пасадзiла грэцца каля агню, на якiм людаеду на вячэру смажыўся i цэлы баран.
Калi яны крыху абагрэлiся, у дзверы нехта моцна пагрукаў. Гэта вяртаўся людаед. Ягоная жонка адразу загадала хлопчыкам хутчэй лезцi пад ложак, а сама пайшла адчыняць. Ледзь пераступiўшы парог, людаед спытаў, цi гатовая вячэра ды цi прынеслi вiна i адразу сеў да стала. Баран, якi вiсеў над агнём, быў яшчэ ўвесь у крывi, але ад гэтага здаваўся людаеду яшчэ смачнейшым. Ён пачаў прынюхвацца то направа, то налева i раптам сказаў, што чуе чалавечы пах.
– Мусiць, гэта цялё, якое я толькi што разабрала, - адказала яму жонка.
– Ды якое цялё! Я кажу табе: пахне чалавечынай!
– паўтарыў людаед i падазрона зiрнуў на жонку.
– Нешта тут не так...
З гэтымi словамi ён устаў з-за стала i пашыбаваў да ложка.
– Ага!
– крыкнуў ён.
– Дык вось як ты, шэльма, хацела мяне ашукаць! Не ведаю, чаму я цябе саму дагэтуль не з'еў! Тваё шчасце, што ты такая кашчавая ды старая. Але я рады, што тут такая добрая здабыча: будзе чым пачаставаць маiх прыяцеляў-людаедаў. Яны якраз павiнны завiтаць да мяне гэтымi днямi.
I ён аднаго за адным павыцягваў хлопцаў з-пад ложка. Напалоханыя дзецi ўкленчылi перад людаедам i пачалi прасiць у яго прабачэння, але гэта быў сама люты людаед на свеце. Ён нават не думаў лiтавацца i ўжо глытаў хлопчыкаў вачыма, вясёла кажучы жонцы, што з iх выйдзе смачнае рагу, калi яна прыгатуе добрую полiўку. Ён прынёс доўгi нож i пачаў яго вастрыць на вялiзным брусе на вачах у бедных дзяцей. Потым, схапiўшы аднаго хлопца, ён ужо сабраўся яго зарэзаць, i тут жонка сказала яму:
– Што
– Сцiхнi!
– адказаў людаед.
– Калi я iх сёння запраўлю, дык заўтра яны будуць толькi смачнейшыя.
– Але ж у вас яшчэ столькi мяса, - сказала жонка, - i цяля, i два бараны, i палавiна парсючка!
– Ну, добра, - пагадзiўся людаед, - дай iм уволю паесцi, каб не схуднелi, ды вядзi хутчэй спаць.
Добрая жанчына вельмi ўзрадавалася. Яна падала хлопчыкам смачную вячэру, але яны былi такiя напалоханыя, што зусiм не маглi есцi. А людаед пачаў пiць вiно ды ўсё цешыўся, што яму цяпер ёсць чым пачаставаць сваiх сяброў.
Было ў людаеда сем маленькiх дачок. Усе яны былi таўсмаценькiя ды чырванашчокiя, бо, як i бацька, заўсёды елi свежае мяса. Але вочкi ў iх былi шэрыя, круглыя, насы кручкаватыя, а раты вялiкiя, з доўгiмi, рэдкiмi i вельмi вострымi зубамi. Нораў яны мелi яшчэ не надта злы, але часам ужо, здаралася, кусалi дзяцей, каб пасмактаць з iх кроў.
Дачок рана паклалi спаць, i ўсе яны ляжалi ў адным вялiкiм ложку, а на галаве ў кожнай была залатая карона. У пакоi быў яшчэ адзiн такi самы ложак, i на iм людаедава жонка паклала спаць семярых хлопчыкаў, а сама пайшла ў спальню да мужа.
Малое Пальчанё ўбачыў, што на людаедавых дочках залатыя кароны, i, баючыся, каб людаед не перадумаў ды не прыйшоў зарэзаць яго з братамi пасярод ночы, цiхенька ўстаў, зняў з братоў начныя чапцы i надзеў iх на галовы людаедавым дочкам. А залатыя кароны надзеў на сябе i братоў, каб людаед у цемры ўсё пераблытаў i палiчыў iх за сваiх дачок, а сваiх дачок - за хлопцаў, якiх збiраўся зарэзаць.
Усё ўрэшце так i выйшла: апоўначы людаед прачнуўся i пашкадаваў, што адклаў на заўтра тое, што мог бы зрабiць адразу. Ён жвава саскочыў з ложка i, схапiўшы вялiзны нож, сказаў:
– Ану, паглядзiм, што там робяць нашыя галубочкi. I не будзем болей адцягваць справы.
Навобмацак ён падняўся ў пакой да сваiх дачок i падышоў да ложка, на якiм ляжалi хлопчыкi. З усiх братоў не спаў толькi Малое Пальчанё. Ён вельмi спалохаўся, калi людаед пачаў абмацваць яго галаву рукой. Але намацаўшы на хлопцах залатыя кароны, людаед падумаў, што гэта ягоныя дочкi, i сказаў:
– Ну i ну! Вось дык штуку я ледзь не ўпар! Вiдаць, сапраўды я выпiў учора лiшку.
Потым ён падышоў да ложка, на якiм ляжалi ягоныя дочкi, i, адчуўшы пад рукой начныя чапцы, крыкнуў:
– Ага! Вось вы дзе, шалапуты! Дык папрацуем жа ў ахвотку!
I з гэтымi словамi ён, не вагаючыся, парэзаў усiх дачок. Вельмi задаволены тым, што зрабiў, ён вярнуўся ў спальню i спакойна лёг спаць побач з жонкай.
Як толькi Малое Пальчанё пачуў, што людаед захроп, ён разбудзiў братоў i загадаў iм хутчэй апранацца i йсцi за iм. Яны цiха спусцiлiся ў сад, пераскочылi цераз мураваную агароджу i кiнулiся наўцёкi. Ад страху яны беглi ўсю ноч, самi не ведаючы куды.
А людаед прачнуўся ранiцай i сказаў жонцы: