Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось, выправiўшыся неўзабаве на шпацыр, каб паразважаць у цiшы, што ёй рабiць, яна выпадкова зайшла ў той самы лес, дзе некалi спаткала Чубатага Рыкэ. Яна iшла ў глыбокiм задуменнi - i раптам пачула пад нагамi нейкi шоргат, быццам нехта бегаў ды мiтусiўся туды-сюды пад зямлёй. Прынцэса прыслухалася ўважлiвей i пачула, як нечый голас сказаў: "Гэй, нясi сюды гэты рондаль". "Ану, падай мне той саганок", - сказаў другi. "Падкiнь дроў у вогнiшча", пачуўся трэцi. У тую ж хвiлiну зямля расчынiлася, i прынцэса ўбачыла каля самых сваiх ног агромнiстую кухню, у якой было поўна кухараў, кухарчукоў i сама рознай абслугi, якая гатавала стравы на нейкi

святочны банкет. З кухнi выйшлi чалавек дваццаць цi трыццаць, усе ў лiсiных шапках i з пожагамi ў руках. Яны паселi вакол вельмi доўгага стала, што стаяў пасярод лясных прысадаў, заспявалi хвацкую песню i пачалi шпiгаваць мяса.

Прынцэса вельмi здзiвiлася i спытала, каму яны гатуюць усе гэтыя стравы.

– О, паненка, - адказаў ёй сама важны спамiж кухараў, - мы гатуем усё гэта нашаму прынцу - Чубатаму Рыкэ, заўтра ў яго вяселле.

Прынцэса здзiвiлася яшчэ больш, ды раптам прыгадала, што роўна год назад, у такi самы дзень паабяцала выйсцi за прынца замуж. Успомнiўшы гэта, яна ледзь не самлела. Яна ж зусiм забылася на сваё абяцанне: калi яна давала яго, яна была такая дурнiчка, што цяпер, набыўшы дзякуючы Чубатаму Рыкэ сапраўдны розум, нават не хацела ўспамiнаць пра свае ранейшыя глупствы.

Яна пайшла па лесе далей, але не паспела ступiць i трыццацi крокаў, як перад ёй узнiк Чубаты Рыкэ. Ён быў у раскошным адзеннi i меў вельмi ўрачысты выгляд, па якiм адразу можна было здагадацца, што ён рыхтуецца да вяселля.

– Бачыце, прынцэса, - сказаў ён, - я цвёрда трымаю сваё слова, i не сумняваюся, што вы таксама прыйшлi сюды, каб выканаць сваё абяцанне. Калi вы аддасцё мне вашу руку, вы зробiце мяне найшчаслiвейшым чалавекам у свеце.

– Шчыра кажучы, - адказала прынцэса, - я нiчога яшчэ не вырашыла i наўрад цi змагу прыняць рашэнне, якое вы ад мяне чакаеце.

– Вы вельмi здзiўляеце мяне, прынцэса, - ледзь не крыкнуў Чубаты Рыкэ.

– Ахвотна вам веру, - сказала прынцэса.
– I мне, вядома, давялося б нялёгка, каб перада мною быў чалавек неразумны i грубы. Такi ўвесь час паўтараў бы адно: "Слова прынцэсы - закон, вы павiнны выйсцi за мяне замуж, бо вы абяцалi". Але ж я гутару з чалавекам разумным i выхаваным i ўпэўненая, што ён зразумее прычыну. Вы памятаеце, што нават калi я была дурнiчка, я не магла адважыцца пайсцi за вас замуж. Як жа, па-вашаму, я магу рашыцца на гэта цяпер, калi ў мяне ёсць розум? Вы самi мне яго падаравалi, i цяпер я зрабiлася яшчэ болей патрабавальная да людзей. Не, прынцу, калi вы сапраўды хацелi са мной ажанiцца, то дарма пазбавiлi мяне дурасцi i навучылi разбiрацца ва ўсiм.

– Але ж, прынцэса, - сказаў Чубаты Рыкэ, - калi вы кажаце самi, што чалавек неразумны мог бы вас папракаць, што вы не трымаеце слова, то чаму, па-вашаму, таго ж самага не магу зрабiць я? Тым больш, што гаворка iдзе пра шчасце ўсяго майго жыцця! Цi ж справядлiва, каб разумны чалавек меў меней правоў, чым неразумны? I цi можаце гэта казаць вы - тая, каму так хацелася быць разумнай, ды яшчэ цяпер, калi вы атрымалi столькi розуму? Але вернемся, з вашага дазволу, да галоўнага пытання. Скажыце, цi ёсць што-небудзь яшчэ, апроч маёй выродлiвасцi, што вам ува мне не падабаецца? Можа, вы незадаволены маiм родам, розумам, характарам цi выхаваннем?

– Анi, - азвалася прынцэса, - усё гэта мне ў вас падабаецца.

– Значыць, я змагу быць шчаслiвы, - сказаў Чубаты Рыкэ, - бо вы здольная зрабiць мяне найпрыгажэйшым юнаком у свеце.

– Але ж як я магу зрабiць гэта?
– здзiвiлася прынцэса.

– Гэта здарыцца тады, калi вы пакахаеце мяне настолькi, што вам самой захочацца, каб гэта здарылася, - адказаў Чубаты Рыкэ.
– I калi вы сумняваецеся ў гэтым, дык ведайце: тая самая чараўнiца, што была пры маiм нараджэннi i надзялiла мяне дарам зрабiць разумнай абраную мною дзяўчыну, надзялiла дарам i вас, каб вы маглi зрабiць прыгожым чалавека, якога вы пакахаеце.

– Калi гэта праўда, - сказала прынцэса, - то я ўсiм сэрцам хачу, каб вы зрабiлiся найпрыгажэйшым i найпрыемнейшым прынцам у свеце. I калi ў мяне ёсць такi дар, то я ўвесь яго аддаю вам.

I не паспела прынцэса прамовiць гэтых словаў, як раптам, у яе на вачах, Чубаты Рыкэ ператварыўся ў сама прыгожага юнака, якога ёй даводзiлася бачыць. Праўда, людзi кажуць, што чараўнiца тут была зусiм нi пры чым i ўсё гэта здарылася дзякуючы каханню: прынцэса, маўляў, адзначыўшы сталасць характару свайго каханага, яго сцiпласць i добрыя якасцi яго душы, а таксама вялiкi розум, проста перастала заўважаць яго брыдкае цела i непрыгожы твар. Горб здаваўся ёй цяпер проста невялiкай сутуласцю, якая нават надавала прынцу трошкi важнасцi, а яго кульгавасць яна лiчыла за пацешную звычку крыху нахiляцца пры хадзе, i гэта яе нават зачароўвала. Яго вочы, хоць i былi касавурыя, але праз гэта здавалiся ёй толькi яшчэ болей блiскучымi, дый наогул мужаву касавурасць прынцэса лiчыла за адзнаку незвычайнага кахання, а ў яго тоўстым чырвоным носе ёй бачылася нешта ваяўнiчае i адважнае.

Як бы там нi было, прынцэса адразу паабяцала Рыкэ выйсцi за яго замуж, калi на тое будзе дазвол ейнага бацькi-караля. Калi ж кароль даведаўся, як высока яго дачка шануе Чубатага Рыкэ, пра якога ён, зрэшты, i сам чуў, як пра прынца разумнага i кемлiвага, ён з радасцю згадзiўся, каб той стаў яго зяцем. На другi дзень, як i меркаваў Чубаты Рыкэ, адбылося вяселле - балазе, ён загадзя паклапацiўся загадаць, каб усё было гатова.

Мараль

Вiдаць адразу - гэта казка не пустая,

Яна ў праўдзiвасцi з жыццём зраўнацца можа,

Бо ўсё ў тым, што кахаем мы - прыгожа,

I ўсё, што мы кахаем - розум мае.

Другая мараль

Рэч некаторую, бывае,

Прырода фарбамi такiмi надзяляе,

Якiх мастацтву не стварыць нiколi.

Але i хараство нам не расчулiць сэрца,

Пакуль каханне да яго не дакранецца;

А ўжо кране разок - i гэтага даволi.

МАЛОЕ ПАЛЬЧАНЁ

Жылi аднончы дрывасек з дрывасечыхай, i мелi яны сямёра дзяцей, ды ўсё хлопцаў. Старэйшаму было дзесяць гадоў, а малодшаму - сем. Хто-небудзь, напэўна, здзiвiцца, што за такi кароткi час у дрывасека нарадзiлася столькi дзяцей, але разгадка ў тым, што яго жонка добра ведала справу i штораз прыносiла яму не менш як двойню.

Людзi яны былi бедныя, i сямёра дзяцей для iх былi вялiкiм цяжарам, бо, вядома, малыя не ўмелi яшчэ зарабiць на хлеб. Засмучала бацькоў i тое, што меншы быў надта кволы i амаль увесь час маўчаў. Яны нават думалi, што ён крыху дурнаваты. Але за дурасць яны лiчылi тое, што напраўду было адзнакай кемлiвасцi i развагi. Ростам хлопец быў такi маленькi, што калi нарадзiўся на свет, увогуле быў не большы за палец; таму i далi яму такую мянушку - Малое Пальчанё.

У сям'i з небаракi ўсе кпiлi i, калi што здаралася, вiнавацiлi толькi яго. Але сярод братоў ён быў сама кемлiвы i сама разумны: хоць гаварыў ён мала, затое слухаў шмат.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12