Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А і сапраўды, што ад мяне застанецца праз некалькі там год? Артыкулы, якія мала хто будзе чытаць? Пара кніг, якія пацухмоляць у руках крыху даўжэй? Кругаварот рэчыва ў прыродзе? Ну, хіба так. Але ніхто не пазнае мяне ні ў травіне на згладжаным капцы, ні ў чырвонай далоньцы кляновага ліста, што спадае на схіл гары.

Але думаць пра гэта доўга не хацелася. Ночы прыходзілі зноў у маладзіку, які таўсцеў і сталеў і вось-вось павінен быў пераўтварыцца ў поўню, каб шчодра аддаць зямлі ўсё сваё святло. Сонца аддавала гэтай зямлі дабратворную пяшчоту.

Раніцай будзіў гэтае сонца жаўрук, вечарам прысыпляў салавей.

Вучоныя — тумакі, а заолагі і арнітолагі ўвогуле віславухія. Бо яны (вучоныя) адносяць іх (салаўёў) да атрада вераб'іных (праўда, падатрада спеўчых), такіх самых, як вароны, сарокі, саракапуды і іншыя такія суб'екты. Досыць дзіўна! Я ніколі не садзіў бы ў клетку салаўя, але што датычыцца вароны — і пагатоў.

…Вось так я і ішоў пад гэтым небам, што ўсё мацней кідалася ў блакіт, абяцаючы пагодны цёплы дзень.

Было яшчэ так рана, што на дарозе ад плябаніі да Белай Гары я не сустрэў душы жывой. Ніхто яшчэ нават не корпаўся ў дварах. Ніхто не адхіліў фіранкі, праводзячы мяне позіркам.

Я думаў, што мне спатрэбіцца лезці на гарадзішча, каб разбудзіць Сташку, але, падышоўшы да падножжа задзірванелай велічы — на сваё здзіўленне, — убачыў, што яна ўжо там. Сядзіць на нейкім пацурбалку, нязручна выцягнуўшы доўгія ногі. У лёгкай стракатай сукенцы, у тонкай кофтачцы, накінутай на плечы. Чакае.

Вочы крыху абрэзаліся, відаць, ад стомы, вусны лёгка ўсміхаюцца. Ніколі яшчэ не была яна мне такая дарагая, як у гэты момант. Ніколі не была такая жаданая.

— Раніцы добрай! Як твае?

— Дрыхнулі яшчэ ўсе, аж да Генкі. А ў цябе?

— У дзесятым сне хроп Мультан. І Вячорка з ім. Не, трэба-такі ўцякаць. І там дабіраюцца.

— Усё адно заўтра ж паедзеш.

— Гэт-та я яшчэ пагляджу. Як некаторыя людзі будуць сябе весці.

— А Вячорка?

— Вячорку адшыю. Гэта ж сядзяць учора. Тут жонка Вячоркава прыплялася. «Ну, выпілі. Джгнулі», — кажа дзед. «Частае тваё джганне, — кажа Вячоркава, — каб не зашкодзіла часам». Тады Зеляпушчанак толькі рукою махнуў: «Слухай ты рапуху гэтую, мала што яна верашчыць».

— Ну а вы што на гэта?

— А я сабе сяджу ды думаю: «Вось гэта сапраўды мужчынскія адносіны да жанчыны. Не хто-небудзь. Пан і валадар».

— Т-так, мужыкі тут сур'ёзныя. Дзіва — волаты.

Мы спусціліся на дно майго раскопу ў трэцяй вежы. Шэсць плоскасцей, шэсць кутоў. Столь, падлога другога яруса, часткова абвалілася, як і частка ўнутранай абліцоўкі муроў.

Вежы шасцікутовыя,

Звонку — шасцікантовыя.

Я памурлыкаў гэта сабе пад нос, але яна пачула, пакасілася на мяне.

— «Поэзия есть бог в святых мечтах земли», — працытавала яна кагосьці.

— Гэта яшчэ што, — у тон ёй сказаў я. — Тут часам людзі з Алімпа, мэтры з устойлівай рэпутацыяй, неўміручыя такія шэдэўры выдаюць, што пачаткоўцам-паэтам і не снілася. Напрыклад, нехта там узрасціў…

Лён рэкордны ля Валожына

І за тое ўзнагароджаны.

Не верыце?

Сам чытаў. А памер верша такі, нібы рэкордны лён узрасціць, усё адно як «Калінку» адбацаць. Даюць браткі.

— Ну, дурасць — прывілегія не толькі братак. Ведаеце гэтыя помнікі вайне: стаіць на адным калене гіпсавы салдат, пафарбаваны «срэбнай» фарбай з алюмінію? Адной экспедыцыі іх трэба было апісваць, у якой вёсцы і на якім раздарожжы які. А яны аднолькавыя, дзе тут разнастайных варыянтаў апісання дабіцца. То яны адзін прыдумалі:

Солдат обыкновенный,

Коленопреклоненный,

Проект типовой -

Со склоненной головой.

— І сапраўды, лепей бы проста камень з надпісам, чым гэтыя «тыпавыя».

Яна агледзела месца нашага «глыбокага бурэння»:

— Ну досыць зубаскаліць. Пачнем.

Под вежы быў завалены, па ўсім відаць, ужо нятоўстым пластам друзу, абабітай атынкоўкі і смецця, і ў пласце гэтым стаялі «на папа» (адна крыху наўскос) тры гранітныя пліты. Адна, відавочна, з абліцоўкі, дзве — са столі.

— Мы іх не зварухнем, — сказала яна. Сапраўды, пліты былі прыблізна паўтара метра на метр з чвэрцю. І шырынёю сантыметраў на шэсцьдзесят.

— Не зрушым, — паўтарыла яна. — Збегаць па хлопцаў, ці што?

— А прыярытэт? — няўдала паспрабаваў я адбіцца жартам. — Не, мы проста іх чапаць не будзем. Выграбем смецце ды нават проста адграбем яго ад сценак. Бо люк у сутарэнне, відаць, недзе пасярэдзіне. Калі пліты на ім — нічога не зробіш, давядзецца паклікаць дапамогу. А не — яны нам не перашкодзяць, тыя пліты.

Гадзіны паўтары мы ўпарта працавалі. Яна насыпала жалезняком у дзіравыя вёдры смецце і друз, а я адносіў усё гэта і высыпаў пад сценкі. Пасля мне здалося, што ўсё гэта марудна. Я ўзяў другую рыдлёўку і пачаў проста адкідаць з цэнтра пляцоўкі атынкоўку, уламкі цаглін, пыл і ўсё такое.

І вось недзе ў канцы другой гадзіны мой жалязняк скрыгануў па нечым суцэльным. Раз, і другі, і трэці.

…Атвор. Ну не адкрыты атвор. Проста квадратная адтуліна, і на ёй, амаль поўнасцю прыкрываючы яе, тоўстая пліта з гладкага, па выгляду ледзь не адшліфаванага пясчаніку. А на пліце крыж з чатырма закругленымі лопасцямі, а ў лопасцях па незразумелай (бо зямлёю забітай) літары. А на скрыжаванні лопасцей стары шасціканечны ярылаў крыж пад «дашкам» як на старажытных могілках. На стараверскіх «галубцах».

Тут бы лом, але куды там бегчы па яго. Нецярплівасць забівае нават подых: мы дыхаем коратка і сіпата.

Прасоўваем у шчыліну лапаты. Націснулі. Дзяржак Сташчынага жалезняка крыху прагнуўся.

Але тут я, налягаючы грудзьмі на дзяржак рыдлёўкі, прасунуў рукі ў гэтую трэшчыну і перакуліў пліту на сябе, назад, пад шырока расстаўленыя ногі.

Адкрыўся люк. Цёмная прорва. Я чыркнуў запалкай і «стрэліў» ёю ўніз (так яна даўжэй не згарае, чым калі яе проста ўраніць). Скляпенняў і сцен яна не вырвала з цемры. Затое на момант асвятліла нешырокія і вельмі стромыя сходы з чырвонай цэглы.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново