Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чужанiца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дрэйфiш?

Я адказаў - не. Мне, у пэўным сэнсе, нават цiкава зiрнуць на працэс. Такой магчымасцi ў мяне яшчэ не было.

– Праўда, - азваўся другi жандар, - але з часам гэта пачынае абрыдаць.

Праз некаторы час у пакоi пачуўся кароткi званок. З мяне знялi кайданкi. Дзверы адчынiлiся, i мяне правялi за перагародку для падсудных. Зала была набiта бiтком. Скрозь захiнутыя шторы сям-там прабiвалася сонца, паветра было задушлiвае. Шыбаў не адчынялi. Я сеў, з абодвух бакоў мяне абступiлi жандары. У гэту хвiлiну я заўважыў насупраць шэраг твараў. Усе яны глядзелi на мяне, i я зразумеў, што гэта прысяжныя. Па-мойму, яны нiчым не адрознiвалiся адзiн ад аднаго. У мяне тады ўзнiкла ўражанне, быццам

я зайшоў у трамвай, i тыя, хто ў iм ужо ехаў, утаропiлiся на новага пасажыра, нiбы хацелi знайсцi ў iм нешта пацешнае. Я разумею, што гэта бязглуздая думка, - яны тут шукалi не пацешнага, яны прыйшлi дзеля злачынства. Але ўсё роўна - невялiкая рознiца; прынамсi, мне так падумалася тады.

Мяне прыгнятала гэтае скопiшча людзей у зачыненай з усiх бакоў задушлiвай зале. Я паўзiраўся вакол, але не здолеў разгледзець нiводнага твару. Спачатку, вiдаць, да мяне яшчэ не даходзiла, што ўвесь гэты люд прыйшоў, каб убачыць мяне. Звычайна нiхто не цiкавiўся маёю асобай. I мне давялося зрабiць намаганне, раней чым я ўсвядомiў, што ўся гэтая ажытацыя - праз мяне. Тады я сказаў жандару:

– Ну i народу!

Ён адказаў, што ўсё гэта з-за газет, i паказаў на гурт людзей, якiя тоўпiлiся вакол стала побач з лавай прысяжных.

– Вунь яны.

Я запытаўся:

– Хто?

Тады ён паўтарыў:

– Газетчыкi.

Ён ведаў аднаго журналiста, i той якраз заўважыў яго i накiраваўся да нас. Гэта быў пажылы сiмпатычны чалавек з крыху маршчынiстым тварам. Ён горача павiтаўся з жандарам за руку. I тады я заўважыў, што ўсе вакол таксама пацiскаюць адзiн аднаму рукi, аклiкаюць знаёмых, гутараць, - нiбы ў нейкiм клубе, дзе ўсе ведаюць адзiн аднаго i рады сустрэчы з людзьмi свайго кола. Тады я зразумеў, адкуль у мяне такое дзiўнае пачуццё, нiбы я тут лiшнi, як чужанiца. Але журналiст усмiхнуўся, павярнуўся да мяне i сказаў:

– Спадзяюся, усё для вас скончыцца добра.

Я падзякаваў, i ён сказаў зноў:

– Вы, напэўна, ведаеце - мы крыху асвяцiлi вашую справу ў прэсе. Для газет лета - пусты сезон. Апроч вас ды гэтага бацьказабойцы, нiчога вартага не было.

Ён паказаў на гурт людзей, ад якiх толькi што адышоў, i кiўнуў на маленькага таўстуна ў вялiкiх чорных акулярах, якi быў падобны да добра адкормленай ласкi.

– Гэта спецыяльны карэспандэнт адной парыжскай газеты, - паведамiў ён. Праўда, ён прыехаў не дзеля вас. Але ўсё роўна яму рабiць справаздачу на працэс бацьказабойцы, дык яго папрасiлi напiсаць i пра вашу справу.

Я зноў ледзь не падзякаваў яму. Але своечасова падумаў, што гэта выглядала б смешна. Журналiст сардэчна махнуў мне рукой i адышоўся. Мы чакалi яшчэ колькi хвiлiн.

Увайшоў мой адвакат, ён быў у мантыi, з усiх бакоў яго абступалi калегi. Спачатку ён рушыў да журналiстаў i пачаў пацiскаць iм рукi. Яны жартавалi, смяялiся i мелi ўвогуле даволi вясёлы i задаволены выгляд, пакуль у судовай зале не пачуўся званок. Тады ўсе разышлiся на свае месцы. Адвакат падышоў да мяне, пацiснуў руку i параiў на ўсе пытаннi адказваць сцiсла, самому нiякай iнiцыятывы не выяўляць i ў астатнiм пакласцiся на яго.

Я пачуў, як злева рыпнула крэсла, i, павярнуўшыся, убачыў высокага, стройнага чалавека ў чырвоным, з прышчэпленым на носе пенснэ. Ён дбайна расправiў мантыю i сеў. Гэта быў пракурор. Судовы выканаўца абвясцiў:

– Суд iдзе.

I адначасова пад столлю загулi два вялiзныя вентылятары, а ў дзвярах узнiклi тры суддзi - два ў чорным, трэцi ў чырвоным. Пад пахай у кожнага тырчала папка. Яны вельмi хутка прайшлi да трыбуны, якая ўзвышалася над усёй залай, i селi. Той, што быў у чырвонай мантыi, сеў пасярэдзiне. Ён зняў сваю квадратную шапачку i, абцершы насоўкаю вузкi голы чэрап, абвясцiў, што слуханне справы адкрыта.

Журналiсты ўжо трымалi ручкi напагатоў. Ва ўсiх быў аднолькавы - абыякавы i крыху кплiвы выгляд. Праўда, адзiн, многа маладзейшы за астатнiх, у шэрым фланелевым гарнiтуры i сiнiм гальштуку, паклаў сваю ручку на стол i пазiраў на мяне. На яго трошкi перакошаным твары я не ўбачыў нiчога, апроч двух вялiкiх i вельмi светлых вачэй, якiя ўтаропiлiся на мяне без усялякага пэўнага пачуцця. У мяне ўзнiкла ўражанне, нiбыта я сам гляджу на сябе. Напэўна, ад гэтага дзiўнага ўражання i ад таго, што я проста не ведаў тутэйшых звычаяў, я не зусiм добра зразумеў, што адбылося пасля: лёсаваннем выбралi прысяжных, старшыня задаў некалькi пытанняў адвакату, пракурор - засядацелям (кожны раз галовы прысяжных усе разам паварочвалiся да суддзяў), потым хутка прачыталi абвiнаваўчы акт, у якiм я пачуў знаёмыя мне назвы мясцiн i iмёны людзей, i задалi яшчэ некалькi пытанняў адвакату.

Нарэшце старшыня сказаў, што суд пераходзiць да допыту сведак. Судовы выканаўца пачаў называць прозвiшчы, якiя прыцягнулi маю ўвагу. Я ўбачыў, як з дагэтуль яшчэ безаблiчнага натоўпу адзiн за адным уставалi i знiкалi за бакавымi дзвярыма дырэктар прытулку, брамнiк, стары Томас Перэс, Раймон, Масон, Саламано, Мары. Раней як выйсцi, Мары ўсхвалявана махнула мне рукой. Мяне здзiўляла, чаму я не заўважыў iх раней. I тут назвалi апошняе прозвiшча, гэта быў Селест. Ён устаў, i я ўбачыў побач з iм тую маленькую жанчыну, якую сустрэў у рэстаране. Яна была ў той самай камiзэльцы i, як i тады, мела падцягнуты i рашучы выгляд. Яна пiльна глядзела на мяне. Але я не паспеў нiчога падумаць, бо слова зноў узяў старшыня. Ён сказаў, што цяпер пачнуцца сапраўдныя спрэчкi бакоў, i таму ён лiчыць залiшнiм прасiць публiку захоўваць спакой. Ён тут, маўляў, дзеля таго каб бесстаронна кiраваць слуханнем справы i садзейнiчаць яе аб'ектыўнаму разгляду. Прысуд, вынесены прысяжнымi засядацелямi, мае быць прыняты згодна з духам правасуддзя, i таму пры сама малым iнцыдэнце ён, старшыня, вымушаны будзе ачысцiць залу.

Спёка павялiчвалася, я бачыў, як прысутныя ў зале абмахваюцца газетамi. З усiх бакоў чуўся няспынны шолах пакамечанай паперы. Старшыня зрабiў знак судоваму выканаўцу, i той прынёс тры вееры з плеценай саломкi, якiя суддзi адразу пусцiлi ў ход.

Неўзабаве пачаўся мой допыт. Старшыня дапытваў мяне спакойна i нават, як мне здалося, з пэўнай сардэчнасцю. Мяне зноў папрасiлi засведчыць маю асобу, i я, нягледзячы на некаторую прыкрасць, падумаў, што, урэшце, пытанне гэта даволi натуральнае, бо судзiць аднаго чалавека замест другога было б недаравальнай памылкай. Потым старшыня пачаў апавядаць пра тое, што я зрабiў, i праз кожныя тры фразы пытаўся ў мяне:

– Цi так гэта было?

Як таго раiў мне адвакат, я коратка адказваў:

– Так, пане старшыня.

Расказ цягнуўся доўга, старшыня iмкнуўся не прапусцiць нiякай дробязi. Журналiсты ўвесь час пiсалi. Я адчуваў на сабе толькi позiркi сама маладога i маленькай жанчыны, што сядзела нерухома, як аўтамат. Прысяжныя на трамвайнай лаўцы ўсе да аднаго глядзелi на старшыню. Нарэшце той кашлянуў, прагартаў яшчэ раз дасье i, абмахваючыся веерам, павярнуўся да мяне.

Ён аб'явiў, што мае задаць мне некалькi пытанняў, якiя на першы погляд не тычацца дадзенай справы, але, вiдаць, звязаны з ёю сама непасрэдным чынам. Я зразумеў, што зараз ён зноў будзе пытацца пра маму, i мне зрабiлася нудна. Ён спытаў, чаму я аддаў маму ў прытулак. Я адказаў, што ў мяне не ставала грошай, каб даглядаць яе дома. Тады ён запытаўся, цi цяжка мне асабiста было перажыць нашую ростань, i я адказаў, што апошнiм часам мы з мамай ужо нiчога не чакалi адно ад аднаго, як, зрэшты, i нi ад каго наогул, i таму мы хутка прызвычаiлiся да новых абставiн у нашым жыццi. Тады старшыня сказаў, што болей не хоча паглыбляцца ў гэтыя акалiчнасцi, i спытаў у пракурора, цi мае ён задаць якiя iншыя пытаннi.

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV