Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чужанiца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мяне здзiўляе, панове, - сказаў ён, - што вакол гэтага прытулку падняўся такi шум. Бо калi трэба знайсцi нейкi доказ у неабходнасцi падобных устаноў i ў iх высокiм прызначэннi, дык досыць сказаць хоць бы тое, што грошы на iх выдаткуе сама дзяржава.

Аднак ён нiчога не сказаў пра пахаванне, i я адчуў, што гэтага ў яго прамове яўна бракуе. Але пасля ўсiх гэтых доўгiх фраз, бясконцых дзён i незлiчоных гадзiн, калi ўсе гаварылi пра маю душу, у мяне ўжо круцiлася ў галаве, нiбы я глядзеў у глыбокi вiр з каламутнай вадой.

Памятаю толькi, як пад канец адвакатавай прамовы праз усе сцены i дзверы, праз усе пакоi i залы да мяне даляцеў гук дудкi, якой вулiчны гандляр марожаным зазываў пакупнiкоў. I раптам мяне апанавалi ўспамiны, я прыгадаў тое жыццё, якое, на жаль, мне ўжо больш не належала, тое жыццё, дзе я знаходзiў сама простыя i сама незабыўныя свае радасцi: летнiя пахi, мой любiмы квартал, колер неба перад захадам сонца, усмешкi i сукенкi Мары. Уся бязглуздзiца майго знаходжання ў гэтай зале камяком падкацiла да горла, i я

захацеў толькi аднаго - каб усё гэта скончылася як мага хутчэй, каб мне зноў апынуцца ў камеры, упасцi на ложак i заснуць. Я невыразна пачуў, як на заканчэнне прамовы адвакат ускрыкнуў, што панове прысяжныя не захочуць аддаць смерцi сумленнага працаўнiка, якi загубiў сябе ў хвiлiну раптоўнага зацьмення, i папрасiў прыняць пад увагу змякчальныя акалiчнасцi, бо я ўжо ўсвядомiў усю жудасць майго злачынства, найцяжэйшаю карай за якое мне будзе вечны дакор, што я пранясу скрозь усё жыццё. Абвясцiлi перапынак, i адвакат упаў на крэсла, нiбы ў яго зусiм ужо не ставала сiлы. З усiх бакоў да яго падбеглi калегi, кожны iмкнуўся пацiснуць руку. Я пачуў: "Цудоўна, мой дарагi, проста цудоўна!" Адзiн нават узяў мяне ў сведкi: "Выдатная прамова, га?" Я кiўнуў, але ў маiм ухваленнi не было шчырасцi, проста я вельмi стамiўся.

Мiж тым на дварэ пачынала шарэць, i спёка ўжо меншала. Па гуках, якiя даляталi з вулiцы, я здагадваўся, што там настае прыемнае сутонне. Мы чакалi. Але тое, чаго чакалi мы ўсе, датычылася толькi мяне. Я зноў агледзеў залу. Усё было так, як i ў першы дзень. Я сустрэўся позiркам з маладым журналiстам у шэрым пiнжаку i з той жанчынай, што па-ранейшаму сядзела як аўтамат. I тут мне падумалася, што з самага пачатку працэсу я чамусьцi нi разу не пастараўся знайсцi ў зале Мары. Я зусiм забыўся пра яе, але ж я быў такi заняты. Я адшукаў яе памiж Селестам i Раймонам. I яна адразу кiўнула, нiбыта кажучы: "Нарэшце!" Я ўбачыў яе крыху трывожны твар i ўсмешку. Але ў сэрцы маiм усё было сцята, i я нават не здолеў усмiхнуцца ў адказ.

Вярнулiся суддзi. Вельмi хутка прысяжным быў прачытаны шэраг пытанняў. Я пачуў: "вiнаваты ў забойстве...", "наўмысна...", "змякчальныя акалiчнасцi". Потым прысяжныя выйшлi, i мяне завялi ў пакой, дзе я ўжо чакаў у першы дзень. Хутка да мяне прыйшоў адвакат, ён быў вельмi гаваркi i размаўляў са мною даверлiва i нават сардэчна, чаго раней ад яго я нiколi не чуў. Ён меркаваў, што ўсё iдзе добра, i я, вiдаць, абыдуся некалькiмi гадамi турмы або катаргi. Я запытаўся, цi можна падаць на касацыю, калi прыгавор будзе нешчаслiвы. Але ён сказаў - не. Тактыка яго прамовы заключалася ў тым, каб не высоўваць нiякiх пэўных прапаноў i тым самым не настройваць супраць нас прысяжных. Паводле яго слоў, у такiх працэсах, як мой, скасаваць прысуд не так проста, дзеля нейкiх дробязяў гэтага рабiць не стануць. Я палiчыў, што гэта натуральна, i цалкам пагадзiўся з яго думкаю. Бо калi на справу зiрнуць цвяроза, iначай i быць не павiнна. Гэта колькi б звялi паперы, каб можна было скасаваць любы прысуд.

– Ва ўсякiм выпадку, - сказаў адвакат, - можна падаць просьбу на памiлаванне. Але я ўпэўнены, што ўсё для вас скончыцца шчаслiва.

Чакалi мы доўга, хвiлiн, мусiць, сорак пяць. Але нарэшце пачуўся званок. Перад тым, як пакiнуць мяне, адвакат сказаў:

– Зараз старшыня прачытае адказы прысяжных. Але вас упусцяць толькi, каб абвясцiць прысуд.

З усiх бакоў заляскалi дзверы. Людзi пабеглi па лесвiцах, было незразумела - цi то далёка, цi блiзка? Потым з залы даляцеў глухi голас, якi нешта чытаў. I калi зноў пачуўся званок, дзверы ў адгародку для падсудных адчынiлiся i мяне ўразiла цiшыня, што панавала ў зале, цiшыня i гэтае дзiўнае пачуццё, якое ўзнiкла адразу, як я заўважыў, што малады журналiст адвёў вочы ўбок. Я не зiрнуў на Мары. Я проста не паспеў, бо старшыня ў нейкiх дзiўных выразах абвясцiў, што ад iмя французскага народа мне адсякуць галаву, што будзе зроблена публiчна, на гарадской плошчы. I тады, здаецца, я зразумеў, якое пачуццё было адбiта на ўсiх тварах. Па-мойму, гэта было нешта накшталт павагi. Жандары сталi са мной вельмi абыходлiвыя. Адвакат паклаў мне далонь на руку. I ўсе думкi вылецелi з маёй галавы. Але старшыня запытаўся, цi ёсць у мяне што дадаць. Я падумаў. I сказаў:

– Не.

I тады мяне вывелi з залы.

V

Я трэцi раз адмовiўся прыняць свяшчэннiка. Мне няма чаго яму сказаць, i наогул - не хочацца гаварыць, бо я i так ужо хутка яго пабачу. Цяпер мяне цiкавiць iншае - цi можна вырвацца з гэтай машыны, цi ёсць нейкае выйсце з майго безвыходнага становiшча. Мяне перавялi ў iншую камеру. I цяпер, калi я ляжу на ложку, я бачу неба, толькi неба. I цэлымi днямi гляджу ў яго твар i назiраю за зменаю фарбаў, якiя вядуць ад ранку да ночы. Я ляжу, падаткнуўшы пад голаў рукi, i чакаю. Не ведаю, колькi разоў я задаваў сабе пытанне, цi былi выпадкi, каб асуджаны на смерць здолеў унiкнуць гэтай бязлiтаснай машыны, уцячы перад самым пакараннем, прарвацца скрозь палiцэйскiя заслоны. I я папракаў сябе за тое, што не звяртаў раней увагi на тыя апавяданнi, дзе расказвалася, як адбываецца пакаранне. Такiмi пытаннямi заўсёды трэба цiкавiцца. Хто ведае, што з табой можа здарыцца ў жыццi. Вядома, як i ўсе, я чытаў у газетах судовую кронiку. Але ж ёсць, безумоўна, i спецыяльныя выданнi, пацiкавiцца якiмi я, на жаль, часу не выбраў. А там, ужо напэўна б, я знайшоў не адно апiсанне ўцёкаў. I напэўна б, даведаўся, што хоць адзiн раз, ды быў такi выпадак, каб у гiльяцiне нешта заклiнавала, што хоць адзiн раз шанц i выпадак усё ж здолелi нешта змянiць у гэтым няўхiльным i наканаваным руху. Хоць адзiн раз! Па-мойму, мне i гэтага было б досыць. Рэшту зрабiлi б маё ўяўленне i сэрца. У газетах часта пiсалi пра нейкi доўг, якi злачынца нiбыта вiнен грамадству. I на iх думку, яго трэба было плацiць. Але што гэта дае ўяўленню? Iншая рэч - магчымасць уцячы, унiкнуць няўмольнага ахвяравальнага абраду i бегчы, бегчы без памяцi насустрач надзеi i ўдачы. Але ж вядома, якая тут надзея - на ўсiм бягу атрымаць кулю ў карак на першым жа рагу вулiцы. Аднак, калi добра падумаць, нiшто не абяцала мне нават гэтай раскошы, я быў пазбаўлены такога права, пачварная машына не выпускала мяне.

Каб я нават вельмi захацеў, я не мог пагадзiцца з такою наглаю непазбежнасцю. Бо памiж прысудам, якi яе заснаваў, i тым спакоем, з якiм разгортвалiся падзеi пасля яго вынясення, iснавала да смешнага недарэчная неадпаведнасць. Тое, што прыгавор быў прачытаны а восьмай, а не, скажам, а пятай гадзiне, тое, што ён мог быць зусiм iншы, што прынялi яго людзi, у якiх сем пятнiц на тыднi, што да яго прычапiлi чамусьцi такое расплывiстае паняцце, як французскi народ (хоць з такiм самым поспехам тут можна было гаварыць i пра народ нямецкi або кiтайскi), - усё гэта, па-мойму, у значнай ступенi пазбаўляла сур'ёзнасцi падобнае рашэнне. Аднак я мусiў прызнаць, што з той секунды, калi яно было прынята, яго вынiкi рабiлiся настолькi ж безумоўнымi i адчувальнымi, як наяўнасць гэтай сцяны, да якой я цяпер прыцiскаўся спiнаю.

У гэтыя хвiлiны я прыгадваў гiсторыю пра майго бацьку, якую расказвала мне мама. Сам я нiколi не бачыў яго. I ўсё, што больш-менш дакладна ведаў пра гэтага чалавека, было тое, што мне расказвала тады мама: аднойчы ён хадзiў глядзець на пакаранне нейкага забойцы. Яму рабiлася млосна ад адной думкi, што ён пойдзе туды. I ўсё ж ён пайшоў, а калi вярнуўся дахаты - ванiтаваў амаль усю ранiцу. Тады мне было крыху прыкра за такога бацьку. Але цяпер я разумеў яго - гэта ж было так натуральна. Як жа я мог не бачыць, што няма нiчога больш важнага за смяротную кару i што, увогуле, гэта адзiнае, на што чалавеку сапраўды цiкава паглядзець! Калi мне пашчасцiць выйсцi з гэтай турмы, я буду хадзiць на ўсе публiчныя пакараннi. Але мне, вядома ж, не варта было думаць пра такую магчымасць. Бо тады, ад адной толькi думкi, што я, вольны, буду стаяць на свiтанку за палiцэйскiм заслонам - па iншы бок, калi так можна сказаць, - i глядзець на ўсё як просты глядач, якi пасля мае права званiтаваць ад убачанага, - ад адной такой думкi радасць горкаю хваляй залiвала мне сэрца. А гэта было неразумна. Мне не варта было паддавацца такiм летуценням, бо ўжо праз хвiлiну мне рабiлася настолькi холадна, што я ўвесь скурчваўся пад коўдрай. I кляцаў зубамi, не маючы сiлы стрымацца.

Але ж вядома, што быць заўсёды разумным немагчыма. Вось i я - пачынаў часам складаць свае праекты законаў. Рэфармаваў крымiнальны статут. Я раней яшчэ заўважыў, што сама галоўнае тут - пакiнуць асуджанаму хоць адзiн шанц на ратунак. Адзiн з тысячы, яго было б дастаткова, каб уладкаваць вельмi многае. Напрыклад, можна было б знайсцi такое хiмiчнае спалучэнне, якое забiвала б пацыента (гэта я так казаў у думках: "пацыента") у дзевяцi выпадках з дзесяцi. I пацыент бы пра гэта ведаў - такая была б умова. Бо калi добра ўсё ўзважыць i зiрнуць на справу спакойна, дык сама галоўная загана гiльянiцы якраз у тым, што яна не пакiдае нiякага шанцу, абсалютна нiякага. Карацей кажучы, яна гарантуе смерць пацыенту на ўсе сто адсоткаў. Справа тут вырашаная, нiякiх варыянтаў быць не можа, i ўсё адладжана настолькi, што ўжо i думаць няма пра што. I нават калi першы раз нейкiм цудам штосьцi выйдзе няўдала - нiчога, паўтораць. Адсюль, як гэта нi сумна, вынiкае, што асуджаны сам павiнен спадзявацца на добрае функцыянаванне машыны. I гэта, як я ўжо казаў, галоўная яе загана. Але так яно справядлiва толькi з аднаго боку. Бо з iншага, мушу прызнаць, якраз тут i тоiцца сакрэт добрай арганiзацыi пакарання. Асуджаны сам сваiмi паводзiнамi мусiць садзейнiчаць яго дакладнаму выкананню. Бо менавiта ён зацiкаўлены больш за ўсiх, каб справа была зроблена, як той казаў, без задзiрынкi.

Апроч таго, я мусiў прызнаць, што меў даволi памылковыя ўяўленнi пра тое, што звязана з пакараннем. Я доўга меркаваў - ужо сам не ведаю чаму, - што калi iдзеш на гiльянiцу, трэба ўзыходзiць на эшафот, падымацца па прыступках. Вiдаць, гэта было пад уплывам рэвалюцыi 1789 года - я маю на ўвазе, пад уплывам таго, што нам пра яе расказвалi i паказвалi на карцiнках. Але аднойчы ўранку я прыгадаў фатаграфiю, якую бачыў у газетах, калi паўсюль пiсалася пра адно вельмi нашумелае забойства i пакаранне злачынцы. Дык вось - гiльяцiна стаяла проста на зямлi (прасцей, сапраўды, бадай што не прыдумаеш) i была намнога меншая, чым я сабе ўяўляў. Дзiўна, чаму я не прыгадваў пра гэта раней. Бо тады, памятаю, мяне вельмi ўразiў яе выгляд - такi дасканалы, закончаны, нiчога лiшняга. Звычайна, калi чаго-небудзь не ведаеш, у думках заўсёды пачынаеш перабольшваць. А на справе ўсё наадварот выходзiць вельмi проста, так i тут: прылада ставiлася якраз на адным узроўнi з чалавекам. I ён падыходзiў да яе, ну, зусiм так, нiбы iшоў насустрач знаёмаму. Па-мойму, гэта было надта ўжо сумна. Iншая справа, калi ўзыходзiш на эшафот, уздымаешся ў неба, - тут ёсць за што ўчапiцца ўяўленню. А ў нашым выпадку адладжаная механiка ўсё толькi псавала: вас забiвалi неяк вельмi ўжо сцiпла, нават крыху сарамлiва, але затое з вялiкай дакладнасцю.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

"Колхоз: Назад в СССР". Компиляция. Книги 1-9

Барчук Павел
Колхоз!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Колхоз: Назад в СССР. Компиляция. Книги 1-9

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Мимик!

Северный Лис
1. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Мимик!

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант