Да гісторыі адной палемікі
Шрифт:
А вось як Пшчолка стагнаў у 1917 годзе, калі ў народаў «імперыі» зьявілася рэальная магчымасьць, кажучы словамі Янкі Купалы, «парваць аковы»: «Что же сталося с русским народом? Неужели
«Пшчолка зьяўляецца правакатарам, які добра ведае беларускую мову, ведае яе распаўсюджанасьць — выступае перад вышэйшымі органамі нашага саюзу і перад чарнасоценным грамадзянствам, не спачуваючым беларусізацыі — з запэўненьнем таго, што ніякай беларускай мовы няма», — робіць суровы прысуд Хв. Імшэньнік.
Давайце задумаемся: ці ёсьць логіка ў паводзінах Пшчолкі? Быць узгадаваным гэтаю зямлёю, выдатна валодаць роднай (і для яго ж таксама) моваю народа і ўсё рабіць, каб зьнішчыць яе, зьнішчыць у сваім народзе любыя праявы нацыянальнае
Але ёсьць нейкая заканамернасьць у тым, што людзі, якія сьвядома адышлі ад нацыянальнай культуры, ад свайго народа, зьдзекуюцца зь яго найбольш, хутчэй імкнучыся зьнішчыць у ім усё самабытнае і адметнае. I няма страшней для народа за такіх вось выпладкаў, якія вядуць барацьбу з ім, пры выпадку сьцьвярджаючы: «Не надо нам этого. Не надо. Ведь я тоже белорус и ничего страшного со мной без “мовы” не происходит».
Дыскусія наконт беларускай мовы ў 1926 годзе паказала нам глыбокія гістарычныя карані «тоже белоруссизма». Прадбачваючы з хадою дэмакратызацыі і паступовы працэс беларусізацыі — вяртаньня беларускай мове правоў рэальнага ўжытку ва ўсіх сферах грамадскага жыцьця, мы павінны ведаць, што гэты шлях не будзе лёгкі і просты і што знойдуцца беларусы празь «ять», якія будуць спрабаваць спыніць кола гістарычнага разьвіцьця з мэтаю павярнуць яго хаду ў іншы бок.