Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Ён выпрастаўся, прыхіліўся да сцяны паветкі і пачаў глядзець у расчыненыя вокны. У зале рэстаранчыка за сталамі сядзелі людзі, яны пілі піва, елі бутэрброды з вяндлінай. Дзяўчына-кельнерка раз-пораз падносіла бутэрброды і зноў ішла на кухню. Там яна наразала хлеб, вяндліну, рабіла новыя бутэрброды. Генрых убачыў, як дзяўчына адрэзала кавалачак вяндліны і наклала яго ў роцік Вільме. Тая пачала жаваць, недаверліва ссунуўшы броўкі. Забаўна было назіраць, як паступова зморшчыкі на яе лобіку разыходзіліся і яна ўхвальна заўсміхалася. Пасля таго як яна добра сжавала і праглынула кавалачак, Вільма заззяла. Маці Альберта і

кельнерка так і пакаціліся ад смеху. Усміхнуўся і Генрых — гэта і сапраўды было забаўна. Але ўсмешка атрымалася стомленая. Ён і сам ведаў, што ўсміхаецца нехаця, як абцяжараны клопатамі даросяы чалавек, якому не да смеху.

У гэты момант да дома пад’ехала таксі з горада, і ён напалохаўся: мабыць, зараз нешта здарыцца, калі ўжо не здарылася. З машыны выйшлі бабуля і мама Марціна. Бабуля, не выцягваючы з рота дымнай цагарэты, моцна сказала шафёру: «Пачакайце тут, галубок», — і пабегла да ганка. Твар у яе быў чырвоны, сярдзіты.

— Альберт! Альберт! — закрычала яна на ўвесь двор.

Людзі ў рэстаране паўскоквалі са сваіх месцаў, кінуліся да вокнаў. У акне кухні паказаліся напалоханыя твары кельнеркі і маці Альберта, а сам Альберт выбег у двор з газетай у руках. Ён убачыў бабулю, нахмурыўся і, павольна складваючы газету, пайшоў ёй насустрач. Мама Марціна падышла да акна кухні і загаварыла з маці Альберта з такім выглядам, быццам усё гэта яе ніякім чынам не тычыцца.

— I ты нічога не хочаш зрабіць? — сказала бабуля, гнеўна страсаючы попел з цыгарэты. — Тады я сама паеду туды і заб’ю яго ўласнымі рукамі! Паедзеш ты са мной ці не?

— Паеду, паеду, супакойся! — стомлена сказаў Альберт. — Але што ў тым толку?

— Пра што толькі ўсе вы думаеце? — сказала бабуля. — Сядай у машыну!

— Як хочаш, — сказаў Альберт.

Ён паклаў газету на падаконнік, залез у машыну, адчыніў знутры заднія дзверцы і пасадзіў бабулю каля сябе.

— Ты, значыцца, застаешся? — ужо з машыны крыкнула бабуля маці Марціна.

— Так, я пачакаю вас тут, — адказала тая. — Не забудзьцеся захапіць мой чамадан, чуеце?

Але шафёр ужо выехаў са двара. Неўзабаве таксі знікла за паваротам. Званы змоўклі, і маці Альберта сказала маці Марціна: «Заходзьце, што ж вы?» Тая кіўнула і сказала кельнерцы: «Дайце мне дзяўчынку!»

Кельнерка паставіла Вільму на падаконнік. Генрых вельмі здзівіўся, калі ўбачыў, як маці Марціна спрытна ўзяла яе на рукі і, усміхаючыся, зайшла ў дом.

Затым зацокаў цэлулоідны мячык і пачуўся смех Вільмы. Добра ўсё гэта, слаўна, толькі не для яго.

У рэстаране зацягнулі песню: Мілы лес, лес наш любы, на зямлі ты цуда з цудаў! З кухні ў залу прайшла кельнерка з падносам, на якім стаялі піўныя куфлі. Маці Альберта на кухні адкрыла вялікую бляшанку з кансерваванымі сасіскамі, затым пачала рыхтаваць салату. На верандзе смяялася маці Марціна.

Смяялася і Вільма. Генрых здзівіўся: маці Марціна падалася яму раптам вельмі мілай і добрай.

Так, усё тут добра, але яму ад таго не лягчэй. Бо ягоная мама зараз «сужыцельствуе» з кандытарам. Яна прамяняла Леа на кандытара. Гэта хоць і выгадна, але жахліва!

На дарозе насупраць дома спыніўся жоўты паштовы аўтобус. Расчыніліся

дзверцы, на зямлю саскочыў Глум і дапамог сысці Больдзе. Больда падбегла да расчыненага акна кухні і ўсклікнула гучна:

— Што ж гэта цяпер будзе!

Але маці Альберта ўсміхнулася і адказала:

— Нічога там не здарыцца! А ты вось лепш скажы, дзе я вас усіх спаць пакладу?

— Я не магу супакоіцца, проста месца сабе не знаходжу, — сказала Больда. — Ат, я і на старой кушэтцы высплюся.

Глум засмяяўся і здушана прахрыпеў:

— На падлозе! Ёсць салома?

Затым ён з Больдай накіраваўся ў царкву, каб паклікаць Віля і Марціна.

Мілы лес, лес наш любы, на зямлі ты цуда з цудаў! — спявалі ў рэстаране, а маці Альберта на кухні відэльцам вывуджвала з бляшанкі вялікія ружовыя сасіскі.

З веранды пачуўся голас маці Марціна:

— Не падыходзь так блізка! — закрычала яна і адразу ж засмяялася непрыемна і рэзка. Генрых спалохаўся і, павярнуўшыся, убачыў, што Вільма, якая бегла да качынага стаўка, спынілася, калі пачула вокрык, і затупала назад. Маці Марціна паклікала яго да сябе, узяла яго за руку і запытала:

— Ты гуляеш у пінг-понг?

— Кепска, — адказаў ён. — Я калісьці спрабаваў гуляць.

— Давай, я цябе навучу, хочаш?

— Добра, — сказаў ён, хоць гуляць яму не хацелася.

Яна высунула стол на сярэдзіну веранды, зноў замацавала сетку і падняла з падлогі ракеткі.

— Станавіся вось тут, — сказала яна і паказала, як трэба падаваць мяч.

Удар быў моцны, мяч праляцеў высока над сеткай, і Генрых лёгка яго адбіў.

Вільма поўзала па падлозе і радасна верашчала. Ей вельмі падабаўся белы лятаючы мячык. Кожнага разу, калі ён падаў, яна паднімала яго і несла да стала. Але аддавала яна мячык толькі маці Марціна, а не Генрыху.

Увесь час Генрых думаў пра тое, што ягоная маці сужыцельствуе зараз з кандытарам. Гэта было вельмі дрэнна, і яму здавалася гэта значна больш распусным, чым сужыцельства з Леа.

Званы зноў зазванілі размерана і ўрачыста, святар зараз бласлаўляе паству. Затым кураць ладан і спяваюць «Tantum ergo». Ён пашкадаваў, што не пайшоў з Марцінам, яны стаялі б адзін каля аднаго ў паўзмроку між спавядальняй і дзвярыма.

Генрых хутка засвоіў, што мяч трэба падаваць рэзкім і модным ударам. Некалькі разоў яму ўжо ўдалося падаць мяч так, што маці Марціна не змагла яго адбіць. Яна засмяялася, але пачала гуляць з ім сур’ёзна, твар яе набыў засяроджаны выраз.

Цяжка было сачыць за лётам мяча і своечасова адбіваць яго. Генрых думаў зусім пра іншае: пра бацьку, пра дзядзькаў, пра кандытара, які зараз сужыцельствуе з ягонай мамай. А ў Марціна мама прыгожая, высокая, стройная, бялявая. Цяпер яна вельмі падабалася яму, асабліва калі, не перарываючы гульні, раптам паварочвалася да Вільмы і ласкава ўсміхалася ёй. Вільма ззяла, ёй таксама гэта вельмі падабалася.

Усмешка ў мамы Марціна была светлая, такая ж добрая, як і ўсё тут, — як звон званоў, як пах здобнага цеста. Усё гэта яму тут дарылі — і ўсмешку і звон званоў,— і ўсё ж падарунак заставаўся чужым. Яму зноў прыйшоў на памяць пах Леа — пах туалетнай вады і памады, успомнілася і ягоная пілачка для пазногцяў. Яна застанецца цяпер назаўсёды ў мамы ў шкатулцы з ніткамі.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Безымянный раб

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
9.31
рейтинг книги
Безымянный раб

Волк 4: Лихие 90-е

Киров Никита
4. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 4: Лихие 90-е

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII