Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

— Тады не зачыняй.

Генрых зноў змоўк, і Марцін адразу ўспомніў усё, што здарылася сёння. Успомніў ён і перасяленне, і тое слова, якое маці Генрыха сказала кандытару: «Ну, не табе мяне…»

I ён раптам зразумеў, пра што зараз думае Генрых, зразумеў, чаму ён так нечакана збег з лужка. Бо ягоная ж мама зараз, магчыма, гаворыць кандытару: «Цяпер можаш мяне…»

Страшна было нават падумаць пра гэта. Марціну зрабілася маркотна і захацелася плакаць. Але ён стрымаў слёзы, хоць Генрых усё роўна

не ўбачыў бы ў цемені, што ён плача. Усё, усё гэта распусна. Вось і бабуля зараз запатрабавала, каб ёй зрабілі ўкол, проста так, нават не крычаўшы перад гэтым пра кроў у мачы. Марцін спалохана падумаў, што раней яна крычала пра кроў у мачы праз кожныя тры месяцы; цяпер не прайшло і чатыры дні, як ёй зрабілі ўкол, а яна ўжо зноў пасылае па доктара. Яна старая зрабілася, зусім старая! Сёння ён упершыню ўбачыў, як бабуля плача. Нічога гэтага раней не было! Але самае страшнае, што бабуля нават не прыкідваецца больш і не хоча чакаць тры месяцы. Яна ўжо і чатыры дні не можа пражыць без укола. Вадкасць бясколерная, шпрыц як бы парожні! Нешта пайшло з ягонага жыцця і больш не вернецца. Ён не мог зразумець, што гэта было. Але адно ён ведаў: гэта нейкім чынам звязана з Гезелерам.

— Ты не спіш? — зноў спытаў ён ціха, і зноў Генрых адказаў:

— Не, не сплю.

Яму здалося, што Генрых злуецца і не хоча гаварыць з ім. Зразумела, чаму Генрых такі маркотны — яго мама пайшла ад Леа, але засталася гэтакай жа распуснай, калі нават не горш. Жыць з Леа, зразумела, таксама распусна, але яна жыла з ім ужо не першы год. Да гэтага ўсе прывыклі. А цяпер яна раптам пераехала да кандытара і будзе жыць з ім. Гэта вельмі кепска, але і бабуля дзейнічае не лепш: патрабуе, каб ёй зрабілі ўкол, а пра кроў у мачы нават не ўспомніла.

— Не, не, — гучна сказаў раптам Альберт на верандзе, — лепш раз і назаўсёды пакінуць гэтыя размовы пра наш шлюб.

Маці ціха адказала яму нешта. Затым падышлі Больда, Глум і Віль. Альберт зноў загаварыў гучней:

— …Тады яна кінулася на яго з кулакамі. Яе спрабавалі ўтрымаць, але дзе там. Шурбігелю яна закаціла пару добрых аплявух, а патэра Віліброрда так піхнула ў грудзі, што той ледзь не паваліўся… — Альберт неяк нядобра засмяяўся і працягваў: — Што ж мне заставалася рабіць? Давялося лезці ў бойку. Ён-то пазнаў мяне пасля.

— Хто, Гезелер? — спытала мама.

— Так, ён пазнаў мяне, і, спадзяюся, цяпер ён не пацягне нас у суд. Судзіцца з імі цяжка!

— А як жа! — рашуча пацвердзіў Глум, і мама засмяялася. Але смех яе гучаў непрыемна і рэзка.

Яны замоўклі, і Марцін пачуў у гэтай

цішыні спакойны шум матора. Спачатку ён падумаў, што пад'ехала машына доктара; але шум даносіўся з саду, толькі аднекуль зверху: гэта гудзеў самалёт. Гук марудна набліжаўся, ён плыў недзе высока ў небе, і Марцін нават ускрыкнуў ад здзіўлення, калі ўбачыў раптоўна ў чорным квадраце акна чырвоныя агеньчыкі самалёта і доўгі бліскучы шлейф, які ён цягнуў за сабой. Па цёмным небе слізгалі яркія рухомыя літары: Дурны той, хто яшчэ сам варыць варэнне! Надпіс праплыў у квадраце акна і знік значна раней, чым ён думаў. Але неўзабаве зноў пачуўся шум матора, і іншы самалет з гудзеннем працягнуў па цёмным небе іншы надпіс: Гольштэге робіць гэта за цябе.

— Глядзі, хутчэй! — захваляваўся Марцін. — Гэта рэклама бабулінай фабрыкі!

Але Генрых не адказаў, хоць і не спаў.

Унізе раптам зарыдала мама, а дзядзька Альберт гучна вылаяўся: «Паскуднікі! Якія ж яны паскуднікі!»

Гул матораў аддаляўся ў напрамку Брэрніхскага замка, і хутка зноў настала цішыня.

Марцін чуў толькі, як плача ўнізе мама, ды час ад часу дзынкаюць шклянкі. Генрых усё яшчэ не спаў, але ён зацята маўчаў, і гэта палохала Марціна. Генрых дыхаў часта і глыбока, быццам быў нечым усхваляваны, а каля яго роўна і ціха дыхала ў сне Вільма.

Марцін паспрабаваў заснуць — прамільгнулі ў думках каўбой Хапелонг Кесідзі і качаня Дональд Дак, але яму раптам зрабілася сорамна думаць пра такую драбязу. Успомніліся словы малітвы: Калі ты, Божа, не даруеш нам грахі нашыя, то хто ж тады застанецца праведным? I адразу ж са змроку выплыла першае пытанне катэхізіса: Навошта прыйшлі мы ў свет гэты? «Каб служыць Госпаду, палюбіць Яго і ўзнесціся ў царствіе нябеснае», — машынальна прашаптаў ён. «Але служыць Госпаду, узлюбіць яго і ўзнесціся ў царствіе нябеснае» гэта яшчэ не ўсё, гэтага мала! Завучаны адказ на страшнае пытанне здаўся яму раптам мізэрным, і ўпершыню ўсвядомленае сумненне ахапіла яго.

Нешта пайшло з ягонага жыцця назаўсёды, — ён толькі не разумеў, што гэта было. Яму захацелася заплакаць гэтак жа моцна, як плакала на верандзе мама. Але Марцін стрымаў слёзы; ён быў упэўнены, што Генрых усё яшчэ не спіць і думае пра сваю маму, пра кандытара, пра тое слова, якое яго мама сказала кандытару.

Але Генрых думаў зусім пра іншае — ён думаў пра надзею, якая асвяціла на імгненне твар яго маці. Гэта доўжылася адно толькі імгненне, але ён ведаў цяпер, што адно імгненне можа ўсё змяніць.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

"Фантастика 2024-5". Компиляция. Книги 1-25

Лоскутов Александр Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-5. Компиляция. Книги 1-25

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи