Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дом без гаспадара

Бёль Генрых

Шрифт:

Пакуль рабочыя ўсцягвалі рэчы наверх, у пакой падмайстра, яна выносіла хлам з каморкі ў калідор. Старажытныя галеты з кукурузнай мукі перакочваліся ў бляшанках, быццам каменне. Яна вынесла ўсё ў хляўчук у двары. Чаго толькі не было ў каморцы: карабкі з-пад сухароў,— калі яна несла іх уніз, сухарныя крошкі па-мышынаму шкрэбліся аб кардон; пашкуматаныя мяхі з-пад мукі, лялькі для вітрын з пап’е-машэ — некалі яны рэкламавалі вырабы шакаладных фабрык, якія даўно ўжо збанкруціліся. Назвы іх даўно выкраслены са спісаў кандытарскіх фірмаў. Шакаладныя пліткі з кардону, камы срэбранай паперы

велічынёй у футбольны мяч, кардонныя кухараты з доўгімі лыжкамі ў руках — рэклама канцэнтратаў. Усмешлівая бляшаная індыянка прыціскала да грудзей карабок цукерак. На карабку было напісана: Шарбет — цудоўныя цукеркі. Растаюць у роце. Ярка-чырвоныя вішні з фанеры, бутафорскія цукеркі ў зялёнай абгортцы і вялізная бляшанка, што да гэтага часу захавала пах эўкаліптавага алею. Гэты пах напомніў ёй дзяцінства — яна кашляла бясконца ўначы, а за шырмай сварыўся бацька. I чым мацней ён сварыўся, тым мацней яна кашляла. А вось і яны, старыя знаёмцы: блакітны кухаронак з сухарыкам і серабрысты кот з кубкам какавы ў лапах.

Рабочыя перасмейваліся, уцягваючы ў пакой яе рэчы.

Яна пачула, як кандытар нясмела спрабаваў суцішыць іх, і адразу ж уздрыгнула, калі адчула на сваім плячы лёгкую, але ўладарную руку, руку, якая нават рычаг касавай машыны сціскала, быццам штурвал карабля.

Кандытарка ўсміхнулася, але, як ні дзіўна, ва ўсмешцы яе не было прыхаванай пагрозы.

— Размяшчайцеся як дома. Вы хочаце размясціць тут сынка?

— Так.

— Гэта вы добра прыдумалі! А ўсю старызну можна вынесці ў хляўчук. Але, можа, нешта пакіньце дзецям — хай гуляюць, яны ж любяць такія рэчы.

— Канешне, гэта ж лепш за ўсякія цацкі!

Кандытарка падняла з падлогі фанеровую плітку шакаладу і выцягнула з цёмнага кута кардонны грузавік — рэкламу нейкага млына, і з усмешкай паказала на бляшаную індыянку:

— Вось гэта ўжо, пэўна, дзецям спадабаецца!

— А як жа!

— Ну дык вазьміце іх.

— Вялікі вам дзякуй.

— Няма за што!

I зноў лёгкая рука легла на яе плечы і ласкана, па-сяброўску, паціснула іх.

— Жадаю вам шчасця!

— Дзякуй!

— Спадзяюся, вам будзе тут добра!

— О, канешне!

— Вельмі прыемна! Да пабачэння.

— Да пабачэння!

Згортваючы мяхі, спускаючыся ў хлеў са штабялямі парожніх карабкоў, яна ўвесь час думала пра яго, пра дзядзьку Марціна, як называў яго Генрых. Нечакана для самой сябе яна там, у прыхожай, спалоханая і раззлаваная, абняла яго, чужога мужчыну. Гэта атрымалася неяк само па сабе. Яна адразу ж спахапілася і хацела адскочыць ад яго, але адчула, як ён злёгку сціснуў ёй руку, а шчакой дакрануўся на імгненне да яе шыі. А як ён паглядзеў на яе ўнізе, калі яна развітвалася з дзецьмі! Мужчына не на кожную жанчыну так глядзіць!

Яна ўсміхнулася і адсунула рваную шырму ў куце і нават здрыганулася ад нечаканасці: перад ёй на падлозе стаялі знаёмыя фанерныя фігуркі — яны пакрыліся пылам і павуціннем, але яркія фарбы да гэтага часу не вылінялі. Яна стрэсла павуцінне рукой. Так, гэта былі яны, бамбергераўскія героі германскіх сагаў, менавіта такія ж, як на малюнках. Набор такіх фігурак Бамбергер выдаваў у якасці прэміі пастаянным сваім пакупнікам. Жаўтавалосы Зігфрыд у ярка-зялёным камзоле замахнуўся кап’ём на ядавіта-зялёнага дракона.

Зусім як Георгій Пабеданосец! Каля яго — Крымгільда, Фолькер і Гагена і яшчэ гэты, прыгожанькі, як жа яго звалі? Так, Гізельгер! Фанерныя фігуркі былі прыбіты да шырокай рудой планкі з ярка-жоўтым надпісам: Дамашнія локшыны Бамбергера.

Яна не пачула, як у каморку зайшоў кандытар. Ён асцярожна паклаў руку ёй на плячо.

— Усё гатова! Ідзі паглядзі свой пакой. Божа ж мой, ты зноў плачаш? Што з табой?

Яна моўчкі скінула ягоную руку з пляча, падняла з падлогі планку з фанернымі фігуркамі і, нават не глянуўшы на яго, панесла яе ў свой пакой.

Кандытар ішоў услед за ёй.

— Навошта яны табе?

— Павешу на сцяну, — адказала яна праз слезы.

— Гэтую дрэнь! Кінь яе, я куплю табе добрыя карціны, сапраўдныя! — сказаў ён і, памаўчаўшы, нясмела дадаў: — Горнае возера, капліцу ў лесе або лань на лужку — усё, што ты захочаш! Не вешай ты ў сябе гэтую дрэнь!

— Пакінь мяне, — сказала яна, — мне гэта падабаецца.

У пакоі панаваў ужо поўны парадак: яе сукенкі віселі ў шафе, посуд быў акуратна расстаўлены па скрынках камоду, а скрынку з цацкамі кандытар паставіў пад ложак. У куце стаяў ложачак Вільмы.

— Хіба Вільма тут будзе спаць? — спытала яна.

— Ты мяркуеш, нязручна?

— Не ведаю, — нерашуча сказала яна, паставіла на камод планку з бамбергераўскімі фігуркамі і дадала: — Дзецям гэта спадабаецца!

— Гэта ж дзяшоўка, лубок! — сказаў ён і адвярнуўся.

Яна падсунула да сябе сваю сумку і пачала вынімаць адтуль дробныя рэчы. Перш за ўсё яна дастала фотаздымак мужа і павесіла яго над узгалоўем ложка на цвіку, на якім паблісквала, бы вяночак, меднае кольца ад ранейшай карцінкі.

— Навошта ж тут? — сказаў ён.

— Мне так хочацца, і пакінем гэта!

Яна выцягнула з сумкі старую запальнічку і рэзка, з гру катам, паставіла яе на камод; услед за запальнічкай — гадзіннік на зношаным скураным раменьчыку. Затым яна хуценька нахілілася, пакорпалася ў скрынцы з цацкамі і дастала брызентавы чахол, у якім Карл насіў свой кацялок. Чахол заняў сваё месца на камодзе каля гадзінніка і запальнічкі.

— Дзе мая шкатулка з ніткамі? — запытала яна.

— Вось яна, — адказаў кандытар і высунуў адну са скрыначак камода. Яна вырвала шкатулку ў яго з рук, знайшла ў ёй пілку для пазногцяў — памяць пра Леа, і паклала яе на камод каля брызентавага чахла.

— Ідзі,— ціха сказала яна, — я хачу пабыць адна.

— Я хацеў толькі паказаць табе ванную, а вось ключ ад дзвярэй кветніка на даху.

— Божа, — сказала яна, — пакінь ты мяне ў спакоі хоць на пяць хвілін!

— Навошта табе ўвесь гэты хлам? Я куплю табе новы гадзіннік і запальнічку — твая ж заржавела і не працуе.

— Божа мой! Сыдзі ты нарэшце!

Кандытар падаўся да дзвярэй.

Яна зашмаргнула штору, легла на ложак, нагамі да ўзгалоўя, і доўга глядзела на ўсмешлівага фельдфебеля на фотаздымку, што вісеў перад ёй. Справа на камодзе стаялі героі германскіх сагаў; іхняя яркая расфарбоўка была бачная нават у змроку. Яна адшукала вачыма свайго ўлюбёнца — мужнага і адначасова задумліва-пяшчотнага Фолькера ў чырвоным камзоле, з зялёнай лірай у руках. На планцы ён стаяў каля Гагена.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание