Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

— Філька, — сказаў ён, — я жыву ў стойбішчы, палюю на звера і плачу грошы, каб ты жыў у горадзе, вучыўся і быў заўсёды накормлены. Што ж з цябе будзе, калі за адзін толькі дзень ты нарабіў столькі ліха, што на цябе скардзяцца начальнікі? Бяры рэмень, ідзі ў лес і прывядзі сюды майго аленя. Ён пасвіцца недзе паблізу. Я пераначую ля вашага вогнішча.

І ён даў Фільку рэмень, выраблены з ласінай скуры, такі доўгі, што яго можна было закінуць на вяршаліну самага высокага кедра.

Філька ўстаў, пазіраючы на сяброў, ці не падзеліць хто з ім пакаранне. Тані стала шкада

яго: гэта ж ён частаваў яе раніцай сырой рыбай, а ўвечары мурашкавым сокам і, можа, дзеля яе купаўся ля Вялікіх камянёў.

Яна ўскочыла з зямлі і сказала:

— Пойдзем, Філька. Мы зловім аленя і прывядзём яго да твайго бацькі.

І яны пабеглі да лесу, які сустрэў іх па-ранейшаму маўкліва. Скрыжаваныя цені ляжалі на імху паміж ялін, а воўчыя ягады блішчалі на кустоўі пад зорным святлом. Алень стаяў зусім блізка, пад піхтай, і аб'ядаў мох, што звісаў з яе галін. Алень быў такі рахманы, што Фільку не давялося нават разгортваць аркан, каб накінуць яго на рогі. Таня ўзяла аленя за повад і па роснай траве вывела яго на ўзлесак, а Філька прывёў яго да вогнішча.

Паляўнічы засмяяўся, убачыўшы дзяцей з аленем. Ён падаў Тані сваю люльку, каб яна пакурыла, бо ён быў добры чалавек.

Але дзеці засмяяліся. А Філька строга растлумачыў яму:

— Тата, піянеры не кураць. Ім нельга курыць.

Паляўнічы быў вельмі здзіўлены. Але ж нездарма ён плаціць грошы за сына, нездарма ж сын жыве ў горадзе, ходзіць у школу і носіць на шыі чырвоную хустку. Ён павінен знаць такія рэчы, пра якія не ведае бацька. І паляўнічы закурыў сам, паклаўшы руку Тані на плячо. А алень падыхаў ёй у твар і дакрануўся да яе рагамі, якія таксама ўмелі быць далікатнымі, хаця ўжо даўно зацвярдзелі.

Таня села на зямлю побач з ім амаль шчаслівая.

На паляне гарэлі кастры, вакол кастроў спявалі дзеці, і доктар хадзіў сярод дзяцей, турбуючыся за іх здароўе.

І Таня здзіўлена думала:

«Сапраўды, хіба гэта не лепш за аўстралійскага сабаку дзінга?»

Чаму ж ёй так хочацца плысці па рацэ, чаму звініць у вушах голас рачных хваль, якія б'юцца аб каменне, і так хочацца перамен у жыцці?

II

Саранкі, якія ўчора Таня выкапала вострым сучком з зямлі, цудоўна захаваліся да раніцы. Яна ахінула іх карані мокрай травой і мохам, загарнула сцябліны ў свежую бяросту і, калі ўзяла кветкі пад паху, а на плечы прыладзіла свой рэчавы мяшок, адразу зрабілася падарожнікам, гатовым у далёкую дарогу.

Змены аказаліся нечакана хуткімі. Лагер вырашылі закрыць, а дзяцей завезці ў горад, бо доктар палічыў, што начная раса вельмі шкодзіць іх здароўю. Што ні кажыце, а была ўжо восень.

І сапраўды, паменела летніх траў, і вось ужо тыдзень, як палаткі раніцай пакрываліся шэранню, а на лісці ў лесе да паўдня віселі кроплі расы, ядавітыя ўсе да адной, як змеі.

Аднак шлях, які чакаў Таню, не быў далёкі. Карацей кажучы, гэта была тая самая дарога, па якой учора праехаў з шумам аўтобус. І хаця яна выбягала з лесу, і ўцякала ў лес, і здавалася новай, сёння на ёй стаяў пыл — крамяністы пыл, які ніяк не маглі суняць нават старыя піхты, што раслі ўздоўж абочын. Яны только адмахваліся ад яго сваімі сінімі лапамі.

Таня добра бачыла гэта, ідучы ззаду ўсіх у залатым вянку з пылу. А побач з ёй ішоў Філька разам са сваім бацькам, і самы апошні — алень. Ён таксама не любіў пылу і галасістых медных труб, у якія кожныя паўгадзіны трубілі лагерныя музыканты, ідучы за вазамі з паклажай. І калі міма праехалі на танках чырвонаармейцы і крыкнулі дзецям «ура», ён так моцна нацягнуў повад, што вырваў яго з рук паляўнічага і знік у лесе разам з уюкам. А якраз там былі самыя дарагія рэчы Фількі і Тані. Аленя давялося шукаць.

Яны ўбачылі яго між тонкіх бярэзін, якія, як і ён, калаціліся ад страху.

Доўга не хацеў алень выходзіць з лесу. І калі нарэшце паляўнічы вывеў яго на дарогу, музыкі ўжо не было чутно і пыл улёгся на тыя ж самыя камяні, з якіх падняўся. І піхты больш не махалі галінамі. Лагер пайшоў далёка наперад.

Менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай таго, што калі Таня прыйшла ў горад з палатнянай торбачкай за плячыма, у тапках, падраных аб вострую шчабёнку, то дома ў сябе нікога не застала.

Маці, не дачакаўшыся яе, пайшла на работу ў бальніцу, як хадзіла кожны раз, а старая нянька паласкала на рэчцы бялізну. Вароты былі адчынены.

І Таня ступіла на свой двор.

Ці многа трэба падарожніку? Напіцца халоднай вады, адпачыць на траве, апусціўшы рукі на зямлю. Вось трава пад плотам. Яна патанчэла, яе спалілі ўжо начныя зазімкі, але ўсё ж пад вечар у ёй сакочуць конікі, невядома як трапіўшыя ў горад. А вось і вада. Праўда, яна не бяжыць, не струменіцца. Яна зіму і лета стаіць пасярод двара ў дзежцы, прыкаванай да старых саней.

Таня дастала затычку і дала напіцца кветкам, намачыўшы іх карані, ухутаныя белым мохам. Пасля напілася сама і падышла да дрэў, што раслі ля ганка. Шырокая елка і бяроза з тонкімі галінамі стаялі ціха побач. Елка яшчэ была ладная. Яе ценю хапала на паўдвара і нават болей. Але бяроза! Яна пачала жоўкнуць.

Таня пакратала яе белы ствол, увесь пакрыты нарасцям.

«Што гэта? Няўжо восень?»

І бяроза скінула зморшчаны ліст у яе падстаўленыя далоні.

«Так, так, — сказала сабе Таня, — сапраўды, гэта восень. Аднак касачы пад акном яшчэ стаяць. Можа, і мае саранкі трохі пастаяць. Але дзе ж усё-такі нашы?»

Тут яна пачула ля сябе ціхую мітусню і бурчанне. Гэта старая кошка Казак прывяла сваіх кацянят і загадала ім паскакаць перад Таняй. Пасля прыбегла качка з чарвяком у дзюбцы.

Кацяняты падгадаваліся за лета, і самы маленькі з іх, Арол, цяпер не палохаўся ні чарвякоў, ні качкі.

Затым у брамцы з'явіўся сабака. Быў ён мізэрны ростам, галаваты, і было яму сама мала гадоў дзесяць.

Заўважыўшы Таню, ён стаў у варотах, і ў яго старых слязлівых вачах свяціўся сорам — яму было сорамна, што ён не першы даведаўся пра Танін зварот. Міжвольным рухам яго было пайсці назад, не заўважыўшы Таню. Бываюць і такія выпадкі ў сабачым жыцці. Ён накіраваўся было да вадавозкі, не вільнуўшы нават хвастом. Але ўсім яго хітрыкам прыйшоў канец, як толькі Таня паклікала яго:

Поделиться:
Популярные книги

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать