Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувім

Шрифт:

— А ты, мама?

Але маці адвярнулася ад яе ўважлівых вачэй.

— Не, Таня, я не змагу. Ты ж ведаеш, як мне заўсёды некалі.

І, адвярнуўшыся, яна не ўбачыла, а толькі адчула, як Таня схавала галаву пад яе слабую руку і моцна прытулілася да яе.

— Мамачка, я люблю толькі цябе. Я буду толькі з табой. І ніхто не патрэбны мне болей. Я не пайду сустракаць іх.

IV

Як ні дзіўна, але кветкі, што Таня пасадзіла на градцы, яшчэ жылі ў тую раніцу, калі павінен быў прыехаць

бацька. Ці то жвавая ручаінка, што лілася з дзежкі, так добра напаіла іх карані, ці то яны былі проста жывучыя, як многія кветкі на Поўначы, якая не дае ім паху, але пакідае доўгае жыццё, — ва ўсякім разе яны трымаліся на высокіх ножках, калі Таня ўбачыла іх. Яна вырашыла іх нікому не аддаваць.

Таня прагнала качку, што сядзела між кветак на градцы, і паглядзела ўгору на драўляную каланчу. Яна панавала над гэтым горадам, дзе ў дварах на зары спявалі лясныя птушкі. На каланчы яшчэ не ўзнялі сігнальны сцяг. Значыць, парахода яшчэ не было. Ён мог і спазніцца. Але Таня не цікавілася сцягам. Яна зусім не збіралася на прыстань. А калі яна і перавязала свае тонкія валасы стужкай і апранула самую лепшую сукенку, то гэта магло быць з прычыны сённяшняга свята: пачынаўся новы навучальны год.

Але да школы яшчэ шмат часу!

Чаму ж яна ўстала так рана?

«А што рабіць, калі не спіцца», — адказала б яна маці, калі б тая прачнулася ад рыпу дзвярэй у доме.

«Ну што ж мне рабіць, — паўтарыла б яна, — калі сёння я не магу заснуць».

Але ці прыйдзе нарэшце той параход? Ці існуе ён на самай справе? Або, можа, гэта прывід, для якога ў свеце няма месца і няма часу, і які плыве зараз, магчыма, па іншай рацэ, і іншы туман стаіць за яго кармой?

На дварэ было таксама туманна. Галіны бярозы яшчэ блішчалі кроплямі начной вільгаці, ствол быў сыры — дрэва яшчэ не прачнулася.

Вельмі рана выйшла Таня з дому, надзвычай рана. Але ўжо чуліся крокі ў завулку, нехта топча траву, ходзіць па зямлі. Хтосьці спяшае ўжо на прыстань. Можа, гэта брат ідзе сустрэць сястру, ці бацька абняць сына, ці звычайны рыбак чакае з параходам вестак? А можа быць, гэта Фільку не церпіцца апошні раз перад школай палавіць ля прыстані яршоў.

Таня апусцілася на лаўку ля варот.

Яна прыслухоўвалася. Чуйны Танін слых насцярожыўся сярод соннай травы, што драмала пад яе нагамі, і сонных галін, заціхлых над яе галавой.

І далёкі свісток, такі далёкі, што сэрца магло пачуць яго толькі ў доўгім чаканні, устрывожыў Таню. Гэта свісцеў параход за Чорным мысам, ля маяка.

Таня адчыніла весніцы і выйшла, потым зноў зайшла ў двор, пастаяла ля кветак. Можа, нарваць іх, пакуль яны яшчэ жывыя і змогуць прынесці радасць бацьку. Гэта было адзінае, што яна мела.

І Таня сарвала кветкі — саранкі і касачы, якія клапатліва вырошчвала дагэтуль.

Потым клікнула сабаку. Тыгр з ахвотай пайшоў за ёю на вуліцу. Яны прайшлі горадам, які яшчэ не прачнуўся. І толькі каланча ніколі не знала сну. Яе маленькія дзверы, падобныя на байніцу, былі адчынены насустрач ветру. Сцяг быў падняты і глядзеў толькі ў адзін бок — на раку.

Да ракі на прыстань ішлі людзі. Таня на секунду спынілася ля спуску, каб зверху палюбавацца ракой. Якая ж яна светлая, нягледзячы на цёмныя ў хвоях горы, што стаялі па берагах! Якая вялікая! Нават цені ад гэтых гор не здолелі яе закрыць. Ці не па ёй так хацелася Тані плысці далёка, у невядомыя краіны, дзе жыве дзікі сабака дзінга?

А параход усё набліжаўся. Чорны каржакаваты, як скала, ён здаваўся невялікім на гэтай рацэ, губляўся на яе светлай раўніне, хаця роў ягоны, падобна ўрагану, трос кедры на гарах.

Таня імкліва пабегла ўніз. Параход ужо аддаваў прычалы, наваліўшыся на прыстань, поўную народу. На прыстані было цесна ад бочак. Яны валяліся ўсюды і стаялі, падобныя на кубікі лато, у якое нядаўна гулялі асілкі.

З парахода махалі хустачкамі. Можа, гэта ёй? Яна пабляднела. Яна таксама памахала рукой, праз сілу падняўшы яе ўгору. Як гэта ўсё смешна! Як жа пазнаць у натоўпе бацьку, якога яна ніколі ў жыцці не бачыла? І ці пазнае ён яе? Яна перастала думаць пра гэта, калі бегла да прыстані. Навошта паддалася яна міжвольнаму жаданню сэрца, якое зараз так моцна б'ецца і не ведае, што яму рабіць: проста памерці ці біцца яшчэ мацней?

І вось стаіць яна цяпер сіратліва з кветкамі каля бочак, і стары сабака ліжа яе ногі, не ведаючы, чым дапамагчы ёй.

А людзі ідуць міма.

Можа, вось гэта яны — трое: ён у капелюшы з бліскучым ворсам, немаладая кабета, а хлопчык высокі і худы, і наогул праціўны.

Але не. Яны ідуць міма, не гледзячы ні на каго, не чакаючы сустрэчы.

А можа, вось гэтыя — іх таксама трое: ён тоўсты, у кепцы з грубага сукна, яна маладжавая і непрыгожая, а хлопчык быў таксама тоўсты і брыдчэйшы за першага.

Мусіць, яны.

Таня ступіла наперад. Але позірк чалавека быў сухі і кароткі, а тоўсты хлопчык, паказваючы рукой на кветкі, спытаў:

— Прадаеш?

Калоцячыся ад крыўды, Таня адышлася ўбок. Яна прамаўчала. Яна толькі схавалася за бочкі і прастаяла там увесь час. Нікога больш не было на прыстані. Не грукаталі дошкі пад нагамі. Усе разышліся. Навошта чакаць? Яны не прыехалі сёння.

Таня выйшла з-за бочак. Матросы пайшлі ў горад, і міма прайшлі санітары з насілкамі. Гэта былі апошнія пасажыры з парахода. Таня пайшла побач з імі. На насілках пад цёплай суконнай коўдрай ляжаў хлопчык. Твар яго гарэў ад жару. Аднак ён быў у прытомнасці і, баючыся зваліцца, моцна трымаўся за насілкі. Ад гэтай натугі, а можа, ад страху, на вуснах у яго блукала збянтэжаная ўсмешка.

— Што гэта з ім? — запытала Таня.

— На параходзе захварэў, малярыя, — коратка адказаў санітар.

Заўважыўшы Таню, што ішла побач, хлопчык пабароў свой страх, лёг роўна і доўгім позіркам паглядзеў ёй у твар.

— Ты плакала нядаўна? — спытаў ён раптам.

Таня закрыла кветкамі вусны. Яна ўткнулася ў іх тварам, быццам гэтыя бедныя саранкі мелі калі-небудзь прыемны пах. Але што мог ведаць гэты хворы хлопчык пра пахі паўночных кветак?

— Ты плакала, — упэўнена сказаў ён.

Поделиться:
Популярные книги

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать